• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    Бібліяграфічная манаграфія — буйны бібліяграфічны дапаможнік навуковадапаможнага прызначэння, які створаны на падставе паглыбленага вывучэння вялікага масіву дакументаў, разглядае праблему ўсебакова і змяшчае новыя ці ўдакладненыя звесткі аб бібліяграфуемых дакументах.
    Бібліяграфічная патрэбнасць — неабходнасць у знаходжанні, атрыманні, стварэнні і выкарыстанні бібліяграфічнай інфармацыі.
    Бібліяграфічная прадукцыя — інфармацыйная прадукцыя, якая змяшчае бібліяграфічную інфармацыю.
    Бібліяграфічная практыка; гл. бібліяграфічная практычная дзейнасць.
    Бібліяграфічная практычная дзейнасць — дзейнасць па стварэнні, распаўсюджванні і выкарыстанні бібліяграфічнай інфармацыі.
    Бібліяграфічная энцыклапедыя — бібліяграфічны дапаможнік, у якім сабраны фактычныя звесткі і апісанні літаратуры па пэўнай галіне ведаў ці тэме і размеркаваны ў алфавітным, прадметнатэматычным ці сістэматычным парадку.
    Бібліяграфічны агляд — бібліяграфічны дапаможнік (інфармацыйны твор), які ствараецца на аснове першасных дакументаў і ўяўляе сабой звязнае паведамленне аб разглядаемых у іх асноўных праблемах.
    Бібліяграфічны дакумент — любы матэрыяльны носьбіт, на якім зафіксавана БІ.
    Бібліяграфічны дапаможнік — пэўным чынам упарадкаванае мноства бібліяграфічных запісаў, аб’яднаных адзінствам задумы, прызначэння, формы і / ці зместам уключаемай інфармацыі.
    7 Зак. 205
    185
    Бібліяграфічны запіс — фіксаваная форма бібліяграфічнага паведамлення.
    Бібліяграфічны каталог — бібліяграфічны дапаможнік у картачнай, друкаванай ці электроннай форме, які адлюстроўвае дакументныя рэсурсы (калекцыі, фонды) бібліятэк, кнігавыдавецкіх, кнігагандлёвых, архіўных, музейных устаноў, прыватных збораў ці іх аб’яднанняў, карпарацый (зводныя каталогі).
    Бібліяграфічны паказальнік — бібліяграфічны дапаможнік, які аб’ядноўвае значную колькасць бібліяграфічных запісаў, мае складаную структуру, аснашчаны дапаможным апаратам.
    Бібліяграфічны пошук — від інфармацыйнага пошуку, які прадугледжвае знаходжанне бібліяграфічнай інфармацыі.
    Бібліяграфічны спіс — бібліяграфічны дапаможнік, які аб’ядноўвае невялікую колькасць бібліяграфічных запісаў, мае простую структуру, без дапаможнага апарату.
    Бібліяграфічны рэсурс — тое ж, што і крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі, бібліяграфічны дапаможнік.
    Бібліяграфічныя веды — вынік адлюстравання дакументаў (тэкстаў).
    Бібліяграфічныя звесткі — асобныя характарыстыкі дакумента, на аснове якіх будуецца бібліяграфічны запіс.
    Бібліяграфічныя зносіны — узаемадзеянне людзей з мэтай абмену бібліяграфічнай інфармацыяй.
    Бібліяграфічная картатэка — бібліяграфічны дапаможнік, у якім на. картках у пэўнай паслядоўнасці (фармальнай ці змястоўнай) размяркоўваюцца бібліяграфічныя запісы на дакументы ці іх часткі, неабавязкова прадстаўленыя ў фондзе пэўнай бібліятэкі.
    Бібліяграфічныя рэсурсы — 1) патэнцыял бібліятэк і іншых устаноў, якія здзяйсняюць бібліяграфічную дзейнасць: сістэма інфармацыйнабібліяграфічных выданняў, даведачнабібліяграфічны апарат, бібліяграфічныя кадры’ матэрыяльнатэхнічная база, грашовыя сродкі і інш.; 2) сукупнасць бібліяграфічнай прадукцыі (бібліяграфічных дапаможнікаў). ’
    Бібліяграфія — інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстан186
    не бібліяграфічнай інфармацыі; сацыякультурны комплекс практыкі і пазнання, які забяспечвае функцыянаванне бібліяграфічнай інфармацыі ў грамадстве.
    Бібліяграфія бібліяграфіі — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб бібліяграфічных дакументах (крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі).
    Бібліяграфія другой ступені; гл. бібліяграфія бібліяграфіі.
    Бібліятэчная бібліяграфія — інфармацыйная інфраструктура бібліятэчнан справы, якая забяспечвае стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі (бібліяграфічных ведаў), запатрабаванай у дзейнасці бібліятэк, і спрыяе фарміраванню і выкарыстанню іх фондаў.
    Біябібліяграфічны дапаможнік — бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае біяграфічныя звесткі аб пэўнай асобе (пэўных асобах), а таксама бібліяграфічную інфармацыю аб іх творах і творах пра іх.
    Біябібліяграфічны слоўнік — бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае біяграфічныя звесткі аб пэўных асобах і бібліяграфічную інфармацыю аб іх творах і творах пра іх.
    Бягучая бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якога ствараецца інфармацыя аб новых дакументах і забяспечваецца яе аператыўнае давядзенне да карыстальнікаў.
    Бягучы бібліяграфічны дапаможнік — перыядычны бібліяграфічны дапаможнік, выпускі якога рэгулярна і аператыўна адлюстроўваюць ствараемыя дакументы (актуальную частку дакументных патокаў).
    Вучэбнадапаможны бібліяграфічны дапаможнік — спецыяльны бібліяграфічны дапаможнік, прызначаны ў дапамогу адукацыйнай, самаадукацыйнай дзейнасці.
    Выдавецкая бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці, які рэалізуецца ў межах выдавецкай справы, забяспечвае стварэнне і рух бібліяграфічнай інфармацыі ў неабходных ёй мэтах і аб’ёмах.
    Галіновае бібліяграфазнаўства — сістэма навуковых ведаў па галіновай бібліяграфіі і від пазнавальнай дзсйнасці па фарміраванні адпаведных навуковых ведаў.
    Галіновая бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па пэўнай галіне ведаў.
    187
    7*
    Галіновы бібліяграфічны дапаможнік — дапаможнік, у якім адлюстравана інфармацыя аб дакументах па адной галіне ведаў.
    Даведачнабібліяграфічнае абслугоўванне — кірунак бібліяграфічнага абслугоўвання, у межах якога здзяйсняюцца падрыхтоўка, выкананне і давядзенне да карыстальнікаў бібліяграфічных і фактаграфічных даведак.
    Даведачнабібліяграфічны апарат — сукупнасць крыніц бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, выдзеленая для забеспячэння даведачнабібліяграфічнага абслугоўвання.
    Дайджэст кароткі пераказ (фрагменты — цытаты, вытрымкі, канспекты, рэфераты) тэкстаў шэрагу дакументаў, падабраныя па пэўнай змястоўнай ці фармальнай прымеце.
    Дакументныя рэсурсы — від інфармацыйных рэсурсаў, які ўяўляе сабой сукупнасць асобных дакументаў, масіваў дакументаў.
    Дапаможны паказальнік — бібліяграфічны пошукавы апарат, створаны да бібліяграфічных і любых іншых дакументаў, які раскрывае іх структуру і змест і забяспечвае хуткае знаходжанне змешчанай у дакументах інфармацыі.
    Дзяржаўная бібліяграфія — дзейнасць устаноў (нацыянальных бібліятэк, фірм, кніжных палат) па дзяржаўнай рэгістрацыі дакументаў, падрыхтоўцы дзяржаўных бібліяграфічных дапаможнікаў і давядзенні адпаведнай інфармацыі да карыстальнікаў.
    Дзяржаўны бібліяграфічны дапаможнік — бібліяграфічны дапаможнік, які ўключае інфармацыю аб дакументнай прадукцыі пэўнай дзяржавы на аснове дзяржаўнай рэгістрацыі дакументаў.
    Другасная інфармацыя — інфармацыя, створаная ў выніку аналітычнасінтэтычнай перапрацоўкі першаснай інфармацыі.
    Другасны дакумент — дакумент, які з’яўляецца вынікам аналітычнасінтэтычнай перапрацоўкі аднаго ці некалькіх першасных дакументаў.
    Дыягенетычная бібліяграфічная інфармацыя — самастойная бібліяграфічная інфармацыя, ствараецца на асно188
    ве ідэнтыфікацыйных даных першасных дакументаў і існуе адасоблена ад іх.
    Імянны паказальнік — дапаможны паказальнік, які змяшчае алфавітны пералік прозвішчаў з ініцыяламі ці поўнымі імёнамі і іншымі абазначэннямі ўласных імён (напрыклад, псеўданімамі) з адсылкамі да парадкавага нумара запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу пэўнай асобы, аб пэўнай асобе.
    Індэкс — азначэнне класа (паняцця) сродкамі натацыі пэўнай класіфікацыйнай сістэмы (індэкс УДК, індэкс ББК і інш.); умоўны код (спалучэнні слоў, літар, лічбаў), які азначае пэўнае паняцце і выкарыстоўваецца для запісу вынікаў класіфікавання і ідэнтыфікацыі абёктаў пошуку ў інфармацыйнапошукавых масівах.
    Інфармацыйнапошукавая мова — упарадкаваная сукупнасць тэрмінаў, паняццяў, прадметных рубрык, якія адлюстроўваюць змест бібліяграфуемых абёктаў і выкарыстоўваюцца для паглыблення тэматычнага пошуку.
    Інфармацыйныя рэсурсы — сукупнасць даных, арганізаваная для эфектыўнага атрымання сапраўднай інфармацыі.
    Карыстальнік бібліяграфічнай інфармацыі — субёкт (асобны чалавек ці калектыў), які звяртаецца да любых крыніц бібліяграфічнай інфармацыі, выкарыстоўвае іх для атрымання неабходных яму даных.
    Каталожная бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якога здзяйсняюцца адлюстраванне, інфармацыя аб дакументах пэўнага фонду (фондаў) і стварэнне электронных, картачных і іншых каталогаў.
    Кнігагандлёвая бібліяграфія — інфармацыйная інфраструктура кнігагандлёвай справы, якая забяспечвае стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі (бібліяграфічных ведаў), запатрабаванай у дзейнасці кнігагандлёвых устаноў, і спрыяе фарміраванню асартыменту тавараў і іх продажу.
    Кнігагандлёвы бібліяграфічны дапаможнік — крыніца бібліяграфічнай інфармацыі, якая ствараецца і / ці выкарыстоўваецца для спрыяння збыту выданняў.
    Комплексная бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфарма
    189
    цыя аб дакументах па пэўнай праблеме, якая патрабуе ўключэння інфармацыі з розных галін ведаў.
    Краіназнаўчая бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі пэўнай краіны і / ці прысвечаных ёй.
    Краязнаўчая бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі пэўнага краю і / ці прысвечаных яму; гл. таксама рэгіянальная бібліяграфія.
    Краязнаўчы бібліяграфічны дапаможнік — дапаможнік, у якім адлюстравана інфармацыя аб дакументах, прысвечаных пэўнаму краю, рэгіёну, населенаму пункту; гл. таксама рэгіянальны бібліяграфічны дапаможнік.
    Крыніца агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі; гл.
    рэпертуарны бібліяграфічны дапаможнік.
    Крыніца масавай бібліяграфіі — разнавіднасць крыніц агульнай бібліяграфіі, якая знаёміць грамадства з найбольш сацыяльна значнай дакументаванай прадукцыяй і прызначана для масавай карыстальніцкай аўдыторыі.
    Крыніца рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі; гл. рэпертуарны бібліяграфічны дапаможнік.