Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
69 СТБ ГОСТ 7.0—2004 СНБНД. Інфармацыйнабібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія: тэрміны і азначэнні. — Мінск, 2004.
157
цыпы, змест і формы бібліяграфіі, структурныя кампаненты бібліяграфічнай дзейнасці, заканамернасці вытворчасці, пошуку, распаўсюджвання, выкарыстання бібліяграфічнай інфармацыі (ведаў).
Галоўным прызначэннем навукі як сацыяльнага інстытута з’яўляецца стварэнне і распаўсюджванне навуковых ведаў, выпрацоўка сродкаў і метадаў даследавання, фарміраванне навуковага кадравага патэнцыялу. Таму адказнасць бібліяграфазнаўства як асобнага кірунку навуковай сферы па ўсіх названых пазіцыях тычыцца вельмі значнай і няпростай інфармацыйнай інфраструктуры, якой з’яўляецца бібліяграфія. Яго развіццё цесна звязана з усімі навуковымі дысцыплінамі, да аб’ектаў увагі якіх адносяцца фіксаваныя тэксты, іх стварэнне, аналіз, распаўсюджванне. Гэта кнігазнаўства, бібліятэказнаўства, інфарматыка, архівазнаўства, дакументалогія, гістарыяграфія, археаграфія і інш.
Бібліяграфазнаўства скіравана на вытворчасць новых навуковых ведаў. Як кожная навука, яно ўключае шэраг асноўных элементаў. У прыватнасці, дзейнасць навукоўцаў, якія маюць, выкарыстоўваюць і ствараюць адпаведныя веды, валодаюць пэўнымі здольнасцямі, працуюць з улікам раздзялення працы згодна з тэматыкай даследаванняў, узроўнем іх складанасцей. Яны павінны пастаянна пацвярджаць сваю навуковую кваліфікацыю праз навуковыя публікацыі, грамадскае прызнанне, атрыманне навуковых званняў, ступеней.
У бібліяграфазнаўстве, як і ў межах іншых навуковых дысцыплін, ствараюцца навуковыя структуры (навуковыя і навуковапедагагічныя калектывы: спецыяльныя кафедры вышэйшых навучальных устаноў, у межах якіх здзяйсняецца падрыхтоўка бібліёграфаў, навуковадаследчыя аддзелы бібліятэк, інфармацыйных устаноў). У межах навукі існуюць таксама навуковыя школы, якія ўяўляюць сабой разнавіднасць навуковай структуры, якую ўзначальвае выдатны навуковец, яго ідэі становяцца пануючымі на працягу значнага перыяду часу, актыўна распрацоўваюцца паслядоўнікамі, могуць аб’ядноўвацца адной даследчыцкай праграмай, адзінымі падыходамі, навуковым стылем. Часам выказваюцца меркаванні, што ў бібліяграфазнаўст158
ве адсутнічаюць навуковыя школы. У разуменні «класічная» навуковая школа — сапраўды, а ў якасці сучасных «дысцыплінарных», на нашу думку, можна адзначыць навуковую школу А. П. Коршунава, погляды якога актыўна распрацоўваліся на бібліяграфічных кафедрах вышэйшых навучальных устаноў савецкай і постсавецкай прасторы, у Беларусі — навуковую школу В. Е. Лявончыкава.
У бібліяграфазнаўстве распрацоўваюцца і / ці выкарыстоўваюцца метады навуковадаследчай работы, ствараецца паняційны апарат (тэрмінасістэма), а таксама арганізуецца сістэма навуковай інфармацыі, якая забяспечвае навуковыя камунікатыўныя працэсы. Прымяненне пэўных навуковых метадаў70 у бібліяграфазнаўстве абумоўлена як прыналежнасцю яго да навуковай сферы наогул, так і ўласнай спецыфікай. Таму могуць выкарыстоўвацца філасофскія метады (дыялектычны, аналітычны, фенаменалагічны і іншыя), якія вызначаюць самыя агульныя параметры, рэгулятывы даследаванняў; агульнанавуковыя метады і падыходы (аксіяматычны, дэдуктыўны, індуктыўны, апісальны, эксперымент, параўнальны, аналогіі, мадэлявання і іншыя), якія, у сваю чаргу, падзяляюцца на эмпірычныя і тэарэтычныя; прыватнанавуковыя метады, прымяненне якіх здзяйсняецца толькі ў межах асобнай навукі (у бібліяграфазнаўстве — бібліяметрычны і інш.). Іх правільны выбар і паслядоўнае прымяненне спрыяюць атрыманню тэарэтычных вынікаў высокага ўзроўню.
Тэрмінасістэма, ці вербальны комплекс бібліяграфазнаўства, уяўляе сабой арганізаваную сукупнасць тэрмінаў (паняццяў і іх азначэнняў), з дапамогай якой адбываюцца апісанне і ідэнтыфікацыя сутнасных абектаў бібліяграфіі, яе суб’ектаў, дзеянняў, ствараемай прадукцыі. Яна фарміруецца на працягу ўсяго перыяду развіцця навукі. З’яўляюцца новыя элементы ў бібліяграфічнай дзейнасці, і адпаведна ім ці элементам, якія яны ўключаюць, даюцца і тлумачацца новыя найменні (напрыклад, у канцы XX ст. — нарматыўныя / аўтарытэтныя запісы, электрон
70 Навуковы метад — гэта сістэма прынцыпаў і прыёмаў, пры дапамозе якіх дасягаецца аб’ектыўнае пазнанне рэчаіснасці і ствараюцца новыя навуковыя веды.
159
ныя каталогі), карэкціруюцца іх сувязі і адносіны з ранейшымі (чытач — спажывец — карыстальнік, кніга — твор друку — дакумент). Могуць надавацца новыя сэнсы раней усталяваным і на першы погляд бясспрэчным і бездакорным тэрмінам (напрыклад, тэрміну «бібліяграфія»), Фарміраванне тэрмінасістэмы бібліяграфазнаўства здзяйсняецца пад уплывам шэрагу навуковых дысцыплін, асабліва сумежных (бібліятэказнаўства, кнігазнаўства, інфарматыкі, тэорыі інфармацыі і сацыяльных камунікацый, дакументалогіі і інш.), і адпаведных сфер практычнай дзейнасці. Пералік тэрмінаў пастаянна карэкціруецца, часам нельга правесці мяжу паміж тэрмінам з бібліяграфазнаўства і іншай навуковай дысцыпліны. В. А. Факееў лічыць, што на сярэдзіну 2000х гг. іх колькасць складала больш за 50071.
У развіцці тэрмінасістэмы бібліяграфазнаўства, як і навукі наогул, назіраюцца як пэўныя адвольныя, так і рэгулюемыя працэсы. Могуць стыхійна стварацца і/ці ўжывацца паняцці, якіх не было раней у гэтай навуковай сферы і якія з цягам часу могуць нармалізоўвацца і ўключацца ў слоўнікі і даведнікі ці адыходзіць у нябыт. Адбываецца таксама навуковае самакіраванне тэрмінасістэмай: у навуковых артыкулах і манаграфіях, дысертацыях, часам вучэбных дапаможніках параўноўваюцца аб’ёмы асобных паняццяў, даюцца каментарыі, абгрунтоўваюцца новыя падыходы да іх азначэння; у энцыклапедыях, слоўніках і даведніках замацоўваюцца найбольш распаўсюджаныя і ўсталяваныя тэрміны, а сама тэрмінасістэма прадстаўлена ў найбольш канцэнтраваным выглядзе. Кіраванне здзяйсняецца і на дзяржаўным і міждзяржаўным узроўнях: найбольш значная і ўжывальная частка тэрмінасістэмы замацоўваецца (адназначна тлумачыцца) у тэрміналагічных, тэхналагічных стандартах.
У бібліяграфазнаўстве, нават на пачатковых этапах яго развіцця, калі ў межах бібліяграфічнай практычнай дзейнасці адбывалася абагульненне воныту, выпрацоўка метадычных падыходаў да стварэння бібліяграфічнай прадукцыі і да т. п„ адбывалася накапленне навуковых ведаў,
71 Фокеев В. А. Бнблнографня: теоретнкометодологнческне основання : учеб. пособне для снстемы доп. бнбл.ннформ. образовання. — СПб., 2006. — С. 73.
160
якія выступаюць у якасці перадумовы, сродку і выніку бібліяграфічнай навуковай дзейнасці і спрыяюць прагназаванню дзейнасці ў цэлым і асобных яе кірункаў. Асаблівасць навуковых ведаў бібліяграфазнаўства праяўляецца праз глыбокае пранікненне ў сутнасць бібліяграфіі як грамадскай з’явы і асобных яе элементаў. Ім уласцівы абгрунтаванасць вывадаў, сістэмнасць, магчымасць вопытнага пацвярджэння, абстрактналагічныя формы, даставернасць, дынамічнасць, абнаўляемасць.
Функцыі бібліяграфазнаўства. Бібліяграфазнаўства знаходзіцца ў вельмі цеснай сувязі з бібліяграфічнай практычнай дзейнасцю, абапіраецца на яе, спрыяе яе развіццю і, наадварот, у значнай ступені абумоўлена асаблівасцямі і ўзроўнем развіцця бібліяграфічнай практыкі. Але разам з тым бібліяграфазнаўству ўласцівы спецыфічныя функцыі, законы, логіка пазнання, правядзення даследаванняў і прадстаўлення іх вынікаў, навуковыя паняцці і катэгорыі, а таксама сувязі паміж імі.
Бібліяграфазнаўства выконвае ў дачыненні да бібліяграфічнай дзейнасці шэраг функцый:
— пазнавальнатлумачальную (у межах бібліяграфазнаўства вызначаюцца, аналізуюцца бібліяграфічныя з’явы, выяўляецца і тлумачыцца іх сутнасць, паказваюцца асаблівасці развіцця і прычыннавыніковыя сувязі);
— кумулятыўнаінфармацыйную (у яго межах адбываецца накапленне і перадача навуковай інфармацыі (ведаў);
— сінтэзуючую (бібліяграфазнаўства займаецца стварэннем (сінтэзам) новых ведаў на аснове раней створаных і даных бібліяграфічнай практычнай дзейнасці);
— культурнасветапоглядную (бібліяграфазнаўства дапамагае не толькі павялічыць і растлумачыць вядомыя ў яго межах навуковыя веды, але і ўключыць іх у цэласную сістэму навуковых ведаў, разглядзець з’явы свету (з’явы культуры ў першую чаргу) у іх адзінстве і разнастайнасці, выпрацаваць свой светапогляд);
— эўрыстычную (у межах бібліяграфазнаўства адкрываюцца новыя з’явы, сувязі, заканамернасці, шляхі і кірункі развіцця бібліяграфіі ў грамадстве);
— прагнастычную (прагнозную) (бібліяграфазнаўства паказвае шляхі і перспектывы развіцця бібліяграфіі ў
6а Зак. 205
161
цэлым, асобных яе частак з мэтай прадугледжвання паслядоўнасці змены бібліяграфічных з’яў і магчымых наступстваў).
Структура бібліяграфазнаўства. На сучасным этапе развіцця бібліяграфазнаўства ў яго межах можна выдзеліць дзве асноўныя часткі: агульнае і прыватнае бібліяграфазнаўства. Агульнае займаецца праблемамі, якія адносяцца да бібліяграфіі ў цэлым, прыватнае — да асобных выразна вылучаемых частак (галіновае бібліяграфазнаўства, бібліяграфічнае крыніцазнаўства і інш.). Такія прапановы сустракаюцца ў працах А. П. Коршунава, і, на наш погляд, на іх мэтазгодна абапірацца ў паказе структуры бібліяграфазнаўства і яго ўнутраных і знешніх сувязей.
М. Г. Вохрышава сцвярджае, што ў развіцці бібліяграфазнаўства, як у любой іншай навуцы, назіраецца спалучэнне дзвюх тэндэнцый: дыферэнцыяцыі і інтэграцыі ведаў, што абумоўлівае, з аднаго боку, выдзяленне ў межах бібліяграфазнаўства прыватных дысцыплін, а з другога — іх узаемасувязь, узаемапранікненне зместу і метадаў, камплексіраванне. У канцы XX — пачатку XXI ст. фарміруюцца камплікатыўныя дысцыпліны, у межах якіх даследуецца круг пытанняў, звязаных са спецыфікай бібліяграфічнай дзейнасці ў спецыяльным і галіновым планах, — спецыяльнае бібліяграфазнаўства і галіновае бібліяграфазнаўства.
Неабходна адзначыць, што ў дачыненні да галіновага бібліяграфазнаўства (тэарэтыкаметадалагічная база галіновай бібліяграфіі) выказваюцца розныя меркаванні. Згодна з аднымі, галіновае бібліяграфазнаўства з’яўляецца раней не распрацаванай часткай агульнага бібліяграфазнаўства і звязана з ім як частка з цэлым. Згодна з другімі меркаваннямі, гэта самастойны кірунак бібліяграфічных даследаванняў, звязаных з агульным па прынцыпе дапаўняльнасці. Сапраўды, галіновая бібліяграфія і галіновае бібліяграфазнаўства як яе навуковая дысцыпліна цесна звязаны не толькі з бібліяграфіяй як грамадскай з’явай і бібліяграфазнаўствам, але і з абслугоўваемымі сферамі грамадскай практыкі і адпаведнымі навукамі. Асабліва гэта тычыцца гісторыі і філалогіі, у межах якіх такая сувязь выявілася ў стварэнні спецыяльных гістарычнай і філа162