• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    Т. В. Кузьмініч
    Т. В. Кузьмініч
    Бібліяграфазнаўства Тэорыя
    Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)»
    Мінск «Беларусь» 2012
    УДК 01(075.8)
    ББК 78.5я73
    К893
    Рэцэнзенты:
    кафедра гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава;
    СтралковаЗыль І.Б., дацэнт кафедры інжынернай педагогікі і псіхалогіі Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук;
    ад тэрміналагічнай камісіі Дзятко Д.В., загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
    Кузьмініч, Т. В.
    К893 Бібліяграфазнаўства. Тэорыя : вучэб. дапам. / Т. В. Кузьмініч. — Мінск : Беларусь, 2012. — 215 с.
    ISBN 9789850109446.
    Разгледжаны тэарэтычныя аспекты бібліяграфіі як грамадскай з явы, вызначаны асноўныя катэгорыі і паняцці, паказана ўзаемасувязь розных сучасных з’яў бібліяграфічнай практыкі. Прааналізаваны функцыянальная, відавая структуры бібліяграфіі, яе асноўныя кампаненты і іх спецыфіка. Вызначаны кірункі развіцця бібліяграфазнаўства, паказана яго роля ў дачыненні да бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.
    Для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)».
    УДК 01(075.8)
    ББК 78.5я73
    ISBN 9789850109446
    © Кузьмініч Т. В., 2012
    © Выдавецтва «Беларусь», 2012
    УВОДЗІНЫ
    Бібліяграфазнаўства — навуковае асэнсаванне старажытнай грамадскай з’явы — бібліяграфіі, элементы якой узніклі разам са з’яўленнем фіксаваных тэкстаў (дакументаў) як сродак іх наймення, ідэнтыфікацыі канкрэтнага матэрыяльнага аб’екта, распазнавання ў сукупнасці іншых, падобных на яго. Развіццё бібліяграфіі адбывалася ў цес най сувязі з навукай, культурай і тэхналогіямі. Прычым не толькі названыя кірункі грамадскага жыцця ўплывалі на яе. Вельмі значнае ўздзеянне аказала бібліяграфія на фарміраванне навуковых ведаў, развіццё сістэмы дакументных камунікацый у цэлым і асобных грамадскіх інстыгутаў у прыватнасці. Яна набыла выразны інфраструктурны характар. Укараненне камп’ютарных тэхналогій паўплывала на інтэнсіўнасць стварэння пошукавых сістэм, іх якасць, уніфікаванасць прадстаўлення інфармацыі, магчымасці камбінавання яе розных відаў. Адпаведна ўскладніліся задачы па тэарэтычным асэнсаванні бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
    Бібліяграфазнаўства — адносна маладая галіна навуковых ведаў. Яе актыўнае развіццё назіраецца ў апошняе дваццацігоддзе. З’явіўся шэраг дысертацый, манаграфій. Гэта працы А. П. Коршунава, М. Г. Вохрышавай, Н. А. Сля дневай, В. А. Факеева, Л. В. Астахавай, Н. Коставай і інш. Закладзены асновы культуралагічнай (кагнітыўнакультуралагічнай, наакультуралагічнай ці наасфернакультуралагічнай) парадыгмы1. У яе межах у бібліяграфазнаўстве існуюць некалькі альтэрнатыўных канцэпцый. Гэта цікавыя арыгінальныя сістэмы поглядаў на бібліяграфію (бібліяграфічную дзейнасць), яе ролю для грамадства ў межах яго сацыякультурнага, навуковага і інтэлектуальнага развіцця.
    1 фокеев В. А. Бнблнографня: теоретнкометодологнческне основання : учеб. пособне для снстемы доп. бнбл.ннформ. образованпя. — СПб., 2006. — С. 55.
    3
    У мэтах павышэння прафесійнай кампетэнтнасці спецыялістаў у вучэбныя планы ВНУ культуры і мастацтва краін постсавецкай прасторы ўведзена вывучэнне прадмета «Бібліяграфазнаўства. Тэорыя» («Тэорыя бібліяграфіі»), спецыяльна падрыхтаваны вучэбныя дапаможнікі і падручнікі вядомых расійскіх і ўкраінскіх навукоўцаў А. П. Коршунава, М. Г. Вохрышавай, I. Р. Маргенштэрна, A. А. Грачыхіна, В. А. Факеева і інш.
    У Беларусі былі падрыхтаваны перакладны2 і тэрміналагічны3 слоўнікі, у якіх шырока адлюстраваны паняційны апарат бібліяграфіі. Распрацоўваліся таксама асобныя кірункі бібліяграфазнаўства, але буйных прац абагульняльнага характару па тэорыі бібліяграфіі за апошнія дзесяцігоддзі не было створана. Першы і адзіны на сёння беларускі вучэбны дапаможнік быў падрыхтаваны М. Ц. Талкачовым4 у 1963 г.
    У сучасных умовах неабходна абнаўленне вучэбнаметадычнага забеспячэння бібліяграфазнаўчых дысцыплін, вывучэнне якіх абавязковае для падрыхтоўкі бібліятэкараўбібліёграфаў. Супрацоўнікамі факультэта інфармацыйнадакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў створаны тыпавыя праграмы і праграмнаметадычныя комплексы па тэорыі і гісторыі бібліяграфіі, арганізацыі і тэхналогіі бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэках і інш.; падручнік па гісторыі беларускай бібліяграфіі5, вучэбныя дапаможнікі па гісторыі замежнай бібліяграфіі6, арганізацыі і тэхналогіі бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэках7. Патрэбнасць у
    2 Леончйков В. Е., Демешко Л. А. Русскобелорусскнй словарь бнблнотечных н бнблнографнческнх термннов. — Мннск, 1992. — 131, [2] с.
    3 Лявончыкаў В. Е., Дзямешка Л. А., Саматыя Р. I. Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў. — 2е выд — Мінск, 2003. — 230 с.
    4 Толкачев Н. Т. Краткне основы бнблнографнн : пособне для студентов высш. учеб. заведеннй. — Мннск, 1963. — 212, [2] с.
    5 Лявончыкаў В. Е. Беларуская бібліяграфія: агул. курс : падручнік для студэнтаў інтаў культуры па спецыяльнасці 05.26 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія». — Мінск, 1991. — 258 с.
    Caimaea В. I. Сусветная гісторыя бібліяграфіі (да сярэдзіны XX ст.) : вучэб. дапам. — Мінск, 2005. — 129, [1] с.
    Зыгмантовіч С. В. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці : вучэб. дапам. — Мінск, 2006. — 323, [1] с.
    4
    вучэбнай літаратуры па тэорыі бібліяграфіі вялікая. У той жа час адсутнічае вучэбны дапаможнік, падрыхтаваны айчыннымі навукоўцамі, у якім магчыма адлюстраванне сучаснага стану развіцця тэорыі і суаднясенне тэарэтычных поглядаў з бібліяграфічнай практыкай у Беларусі канца XX — пачатку XXI ст. Гэта і вызначыла імкненне аўтара падрыхтаваць вучэбны дапаможнік па названай дысцыпліне. Пры яго напісанні не ставілася задача стварыць якасна новую канцэпцыю развіцця бібліяграфіі як грамадскай з’явы і падаць яе ў якасці вучэбнага матэрыялу. Разам з тым немэтазгодна, на наш погляд, абмяжоўваць разгляд тэарэтычных аспектаў такой складанай сферы практыкі, як бібліяграфія, адным падыходам, асабліва з улікам таго, што, папершае, некаторыя кірункі, з’явы практычнай дзейнасці немагчыма ўпісаць у межы пэўнай канцэпцыі, падругое, нельга звужаць уяўленне студэнтаў аб бібліяграфіі, складаючых яе кампанентах і магчымасцях разгляду іх з розных пазіцый. Мы імкнуліся шматпланава прадставіць сучасныя бібліяграфічныя з’явы і паказаць, як іх магчыма асэнсаваць з прымяненнем розных канцэпцый. Пераважна гэта дакументаграфічная канцэпцыя як самая распаўсюджаная і ўсталяваная ў бібліяграфазнаўстве, кагнітаграфічная як адна з самых перспектыўных для далейшай распрацоўкі, ідэадакументаграфічная як адна з самых арыгінальных і ў межах якой рэалізаваны найбольш шырокі погляд на бібліяграфію як грамадскую з’яву. Практычна па ўсіх пытаннях даецца параўнальны аналіз поглядаў і выказаны аўтарскія меркаванні і падыходы да разгляду сутнасці элементаў бібліяграфічнай практыкі. На наш погляд, гэта правільны падыход, які будзе спрыяць усведамленню студэнтамі ўсіх спецыялізацый факультэта бібліятэчнаінфармацыйных сістэм і факультэта завочнага навучання (аддзяленне бібліятэказнаўства і бібліяграфіі) фундаментальнасці тэарэтыкабібліяграфічных ведаў, фарміраванню здольнасцей аналізаваць і абагульняць розныя бібліяграфічныя з’явы, выпрацоўцы ўменняў прагназаваць як бібліяграфічную дзейнасць у цэлым, так і асобныя яе кірункі.
    Мэтай дысцыпліны «Бібліяграфазнаўства. Тэорыя» з’яўляецца вывучэнне студэнтамі тэарэтычных асноў
    5
    бібліяграфіі як сістэмы відаў дзейнасці, якія забяспечваюць функцыянаванне бібліяграфічнай інфармацыі ў грамадстве.
    Мэтавая накіраванасць дысцыпліны абумоўлівае кола задач, рэалізацыя якіх забяспечыць фарміраванне неабходных для спецыялістаў ведаў, уменняў і навыкаў.
    У выніку вывучэння курса «Бібліяграфазнаўства.
    Тэорыя» студэнты павінны мець уяўленне аб:
    —	бібліяграфіі як грамадскай з’яве;
    —	унутраных і знешніх фактарах, якія ўздзейнічаюць на развіццё бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфічнай дзейнасці;
    —	інфармацыйных патрэбнасцях грамадства ў цэлым, асобных яго сацыяльных груп і індывідаў;
    —	інфармацыйных барёрах у сістэме дакументных камунікацый і ролі бібліяграфіі як сродку іх пераадолення.
    У выніку засваення курса студэнты павінны ведаць і ўмець карыстацца:
    —	асноўнымі паняццямі бібліяграфазнаўства;
    —	асноўнымі тэарэтычнымі палажэннямі бібліяграфазнаўства;
    —	кампанентнай структурай бібліяграфічнай практычнай дзейнасці;
    —	відавой структурай бібліяграфіі і бібліяграфічнай прадукцыі;
    —	законамі і прынцыпамі функцыянавання бібліяграфіі;
    —	функцыямі бібліяграфіі як грамадскай з’явы;
    —	аспектнай і аб’ектнай структурамі бібліяграфазнаўства;
    —	накопленымі ў бібліяграфазнаўстве ведамі і вопытам для аптымізацыі сваёй навуковай і прафесійнай дзейнасці.
    Вывучэнне курса «Бібліяграфазнаўства. Тэорыя» будзе спрыяць фарміраванню ў студэнтаў навыкаў:
    —	выкарыстання ведаў аб бібліяграфіі як грамадскай з’яве ў прафесійнай дзейнасці;
    —	вядзення дзелавых, асобасных і міжасобасных зносін на прафесійнай мове;
    —	стварэння і ўспрымання разнастайных бібліяграфічных паведамленняў.
    6
    У прадстаўленым выданні аўтар працягвае і развівае метадалагічныя асновы айчыннай тэорыі бібліяграфіі, абапіраецца на фундаментальныя пазіцыі ў асноўным савецкай, сучаснай расійскай і беларускай навуковых школ, выкарыстоўвае распрацаваны тэрміналагічны апарат. У той жа час у прапанаваным вучэбным матэрыяле •ўлічваюцца сучасныя працэсы грамадскага жыцця і рэаліі бібліяграфічнай дзейнасці: трансфармацыя савецкага грамадства і стварэнне незалежнай Беларусі, фарміраванне нацыянальных пошукавых бібліяграфічных сістэм, інфарматызацыя грамадства, глабалізацыя бібліяграфічных працэсаў, якасна новыя формы бібліяграфічнага абслугоўвання, развіццё айчыннай тэорыі і практыкі бібліятэчнай дзейнасці. Паўстала пытанне аб неабходнасці падрыхтоўкі ў сістэме вышэйшай адукацыі канкурэнтаздольнага спецыяліста, які творча мысліць, здольны да інавацыйнай дзейнасці ў сучасных умовах. Для гэтага патрабуюцца змена стратэгіі адукацыі, забеспячэнне вучэбнага працэсу сучасным вучэбным матэрыялам.