Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
23 Першасныя даку.менты — гэта дакументы, якія непасрэдна адлюстроўваюць вынікі пазнання рэчаіснасці. Другасныя — дакументы, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць апасрэдавана праз змест першасных дакументаў, з яўляюцца вынікам аналітыкасінтэтычнай перапрацоўкі першасных дакументаў.
2'Шамурйн Е. Н. Словарь кннговедческнх термпнов: для бнблнотекарей, бнблнографов, работннков печатп н кннжной торговлн — М.,1958. — С. 25.
28
інфармацыя» даваўся даволі звужана, пад яго падпадалі бібліяграфічныя з’явы, звязаныя толькі з фондам і пэўных формаў. У слоўніку К. Р. Сімона25 праводзілася размежаванне паміж бібліяграфічнай інфармацыяй (інфармацыяй, якая дае звесткі аб літаратуры па тым ці іншым пытанні) і «інфармацыяй па сутнасці гэтага ж пытання». Аб’ём паняцця ў параўнанні са слоўнікам Я. I. Шамурына пашыраўся за кошт таго, што знімалася абавязковая сувязь БІ з фондам, і адначасова звужалася — пад яго падпадалі бібліяграфічныя з’явы, звязаныя толькі з пэўнай галіной ведаў.
У дзяржаўным стандарце 16448—70 гэты тэрмін адсутнічаў, а ГОСТ 7.0—77 трактаваў яго як «звесткі аб творах друку, неабходныя для іх ідэнтыфікацыі і выкарыстання» (незалежна ад спосабу прадстаўлення гэтых звестак — вуснага, візуальнага ці машыначытаемага). Гэтае азначэнне значна пашырае паняцце бібліяграфічнай інфармацыі ў параўнанні з папярэднім. Аднак яно недастаткова дакладнае, таму што ў ім абмежаваны аб’ект бібліяграфавання толькі творамі друку (была замацавана кнігазнаўчая канцэпцыя бібліяграфіі як грамадскай з’явы).
У пачатку 80х гг. у сувязі з падрыхтоўкай новага стандарту ў спецыяльным друку распачалася дыскусія, у ходзе якой былі выказаны розныя меркаванні аб сутнасці БІ.
А. П. Коршунаў лічыў, што БІ займае пасрэдніцкае становішча ў СДК. Яна здзяйсняе ўпарадкаванне сувязей паміж дакументамі (мадэлюе дакументальныя патокі і масівы), паміж дакументамі і інфармацыйнымі патрэбнасцямі спажыўцоў. БІ існуе на другаснадакументальным узроўні, мае дапаможны характар, з’яўляецца асобай разнавіднасцю сацыяльнай інфармацыі. Асноўнай рысай яе з’яўляецца тое, што яна арганізуе рух да спажыўцоў не саміх дакументаў, фактаў, а звестак аб дакументах. Імі можна карыстацца незалежна ад саміх дакументаў. БІ накіравана на задавальненне і фарміраванне інфармацыйных патрэбнасцей грамадства.
А. П. Коршунаў, такім чынам, БІ разглядаў толькі як адчужаную ад першаснага дакумента інфармацыю, дапус
25 Сймон К. Р. Бнбллографня: основные понятня л термнны. — М„ 1968. — С. 18.
29
каў апрыёрнае існаванне звестак аб дакументах і не паказваў прыроду гэтай інфармацыі ў цэлым і асобных яе элементаў.
У межах дыскусіі на старонках часопіса «Советская бнблнографня» ў пачатку 1980х гг. Ю. М. Лаўфер выказаў меркаванне аб неабходнасці разгляду БІ на другаснадакументальным узроўні, але правядзенні размежавання паміж другаснай навуковай і другаснай бібліяграфічнай інфармацыяй. Ён адзначаў, што сучасная другасная навуковая інфармацыя (фактаграфічная) вызваляе спажыўца ад аналізу першасных дакументаў, здольна эфектыўна згортваць інфармацыю. Перапрацоўка першаснай інфармацыі ў другасную навуковую — гэта такое пераўтварэнне, у выніку якога выяўляюцца і адначасова могуць стварацца і сістэматызавацца новыя веды. Змест такой другаснай інфармацыі можа, у сваю чаргу, логікасемантычна і аналітыкасінтэтычна перапрацоўвацца. БІ, на думку Ю. М. Лаўфера, не нясе нічога новага, чаго б не было ў першасным дакуменце. Яна ўяўляе сабой канчатковы пункт згортвання інфармацыі, і ў ёй адсутнічаюць новыя адзінкі ведаў.
Такі падыход спрашчае з’явы, якія падпадаюць пад аб’ём паняцця «бібліяграфічная інфармацыя», і прыніжаюць ролю, якую бібліяграфія як грамадская з’ява выконвае ў дачыненні да розных галін ведаў, сфер чалавечай практыкі. БІ, мадэлюючы ДП, ДМ, тэкст асобнага дакумента, якраз можа ствараць новыя веды пра іх, прычым такія веды, якія не стварае ні адна іншая сфера грамадскай практыкі.
У той жа час A. В. Сакалоў, В. П. Лявонаў, В. А. Факееў таксама не адмаўлялі другаснасці БІ, але спрабавалі суаднесці другаснасць БІ з уласцівай ёй першаснасцю, са здольнасцю несці новыя веды, перадаваць змест бібліяграфуемых дакументаў. A. В. Сакалоў лічыў, што дакумент неабходна разглядаць як факт гісторыкакультурнага працэсу і адпаведна інфармацыю аб дакуменце — як лагічныя, пэўным чынам упарадкаваныя звесткі аб частцы рэчаіснасці. Таму нельга супрацьпастаўляць бібліяграфічную і фактаграфічную інфармацыю. БІ мае фактаграфічную прыроду і з’яўляецца разнавіднасцю фактаграфічнай інфармацыі. A. В. Сакалоў даў наступнае азначэнне 30
тэрміна «бібліяграфічная інфармацыя». Гэта другасная фактаграфічная інфармацыя (з факультатыўна ўключаемымі канцэптаграфічнымі адзнакамі аб змесце і форме дакументаў), прадстаўленая ў выглядзе стандартных бібліяграфічных звестак на натуральнай ці інфармацыйнапошукавай мове. Гэта паўнацэнныя эмпірычныя веды, якія складваюцца з фактаграфічнай часткі (звесткі аб асобных дакументах, дакументных патоках, дакументных масівах) і канцэптаграфічнай часткі (агульныя і прыватныя методыкі, прынцыпы, правілы).
Як бачна, у 80я гг. выказваліся самыя розныя, часам палярныя, погляды на сутнасць БІ. У тэрміналагічным стандарце таго часу (ГОСТ 7.0—84 «Бнблнографнческая деятельность. Термнны н определення») давалася наступнае азначэнне БІ: інфармацыя аб дакументах, ствараемая ў мэтах апавяшчэння аб дакументах, іх пошуку, рэкамендацыі і прапаганды. Такая трактоўка найбольш блізка падыходзіла да пазіцыі А. П. Коршунава.
Як было паказана раней, Н. А. Сляднева лічыць бібліяграфію інфраструктурным відам дзейнасці, разглядае яе існаванне ў метасістэме Універсум чалавечай дзейнасці і лічыць бібліяграфію спецыфічнай метадычнай ці інфраструктурнай галіной УЧД, роднаснай статыстыцы, матэматыцы, сацыялогіі. БІ з’яўляецца ўніверсальным сродкам аперыравання суверэннымі26 інфааб’ектамі. Інфааб’екты — гэта сэнсы, тэксты, дакументы, аўтары. БІ забяспечвае іх ідэнтыфікацыю і пошук. Вытворчасць БІ Н. А. Сляднева разглядае на этапах узаемадзеяння аўтара, выдаўца, карыстальніка, дакумента.
I да сёння не дасягнута адзінства разумення сутнасці паняцця БІ і яго азначэння.
Паняцце «бібліяграфічныя веды». В. А. Факееў (аўтар кагнітаграфічнай канцэпцыі) аперыруе паняццямі «бібліяграфічная інфармацыя» і «бібліяграфічныя веды» (БВ). Ведамі лічыцца тое, што: 1) праверана грамадскапалітычнай практыкай; 2) засведчана логікай; 3) з’яўляецца вынікам пазнання рэчаіснасці; 4) адэкватна адлюстроўвае ў свядомасці чалавека абёктыўную рэчаіснасць. БІ
26 Суверэннасць — незалежнасць ад іншых.
31
якраз утрымлівае гэтыя кампаненты: яна праверана бібліяграфічнай практыкай, лагічна прадстаўлена, з’яўляецца вынікам пазнання дакументальных тэкстаў і патрэбнасцей карыстальнікаў і адэкватна адлюстроўвае іх у свядомасці чалавека ў выглядзе ўяўленняў, кагнітыўных вобразаў. Усё гэта і дазваляе назваць падобную інфармацыю бібліяграфічнымі ведамі. БВ — гэта веды, неабходныя і дастатковыя для ідэнтыфікацыі дакументаў, дакументных масіваў у мэтах аптымальнага задавальнення ў аб’ёме дакументаў сацыяльных ведаў як саміх дакументаў, так і рэпрэзентатыўных (характэрных) звестак пра іх. Бібліяграфічныя веды разглядаюцца як прырашчэнне ведаў у дакументах і новых ведаў аб дакументах. Яны маюць сваім аб’ектам фіксаваныя кванты любых ведаў, выдзяляюць і ідэнтыфікуюць іх, забяспечваюць інтэлектуальны доступ да іх з мэтай выкарыстання ў розных відах дзейнасці. БВ — адзін з кампанентаў сацыяльных кагнітыўных структур і ўсёй духоўнай дзейнасці чалавека, частка свядомасці. Аб пэўным навукоўцы мы найчасцей ведаем даты жыцця, ідэі, асноўныя працы — па сутнасці кангламерат бытавых, навуковых і бібліяграфічных ведаў.
Бібліяграфічныя веды з’яўляюцца сродкам пазнання, камунікацыі, каштоўнаснай арыентацыі, рэгулявання і кіравання. Можна выдзеліць аб’ектную і субёктную, фармальную і змястоўную, прасторавую і часавую, колькасную і якасную структуры бібліяграфічных ведаў.
Уласцівасці бібліяграфічнай інфармацыі (бібліяграфічных ведаў). Спецыфіка БІ праяўляецца праз уласцівыя ёй якасныя характарыстыкі. Іх сукупнасць дазваляе апісаць бібліяграфічную інфармацыю як разнавіднасць інфармацыі, якая ствараецца, распаўсюджваёцца і выкарыстоўваецца ў соцыуме. У навуковай і вучэбнай літаратуры даволі шырока абмяркоўваліся пытанні ўласцівасцей ці якасцей бібліяграфічнай інфармацыі. Падагульняючы прапановы, выказаныя асобнымі аўтарамі, і разглядаючы БІ ў непарыўнай сувязі з дакументам (тэкстам) і адасоблена ад яго, можна вызначыць наступныя ўласцівасці бібліятэчнай інфармацыі: другаснасць і адначасова асобныя рысы першаснасці; ідэнтыфікацыя дакумента (тэксту), іх фрагментаў ці любой арганізаванай пэўным чынам сукупнасці;
32
інтэгратыўнасць ці мадэляванне дакументных патокаў і масіваў, асобных дакументаў; комплекснасць інфармацыйнага зместу; дваістасць і шматвектарнасць (транзітыўнасць) устанаўлення сувязей са стваральнікамі дакументаў (тэкстаў), дакументамі (тэкстамі), любымі іх фрагментамі ці спалучэннямі, карыстальнікамі; стандартнасць.
А. П. Коршунаў лічыць, што бібліяграфічнай інфармацыі ўласціва другаснасць у асобым, бібліяграфічным сэнсе. Яна праяўляецца як у адносінах да дакумента, так і ў адносінах да дакумента і спажыўца. Другаснасць БІ праяўляецца галоўным чынам у тым, што яна неабходна спажыўцу не сама па сабе, а як сродак пошуку першасных дакументаў, сродак папярэдняй арыентацыі ў іх змесце і форме, колькасці і якасці.
Але бібліяграфічная інфармацыя можа адлюстроўваць дакументы як факты рэчаіснасці, гісторыкакультурнага працэсу, гэта значыць ствараць першасную па сутнасці сваёй інфармацыю. I ў гэтым сэнсе БІ ўласціва не толькі другаснасць, але і першаснасць. Так, A. В. Сакалоў падкрэсліваў фактаграфічную сутнасць бібліяграфічнай інфармацыі. В. А. Факееў, у адрозненне ад А. П. Коршунава, сутнасць БІ і бібліяграфічных ведаў разглядае не толькі ў камунікатыўным асяроддзі, але і ў пазнавальным, каштоўнаснаарыенціровачным. Бібліяграфічныя веды — веды фактуальныя, гэта значыць веды аб абёктыўных фактах (асобна ўзятых прадметах, з’явах, якасцях, сувязях), якія можна непасрэдна назіраць і адносна поўна апісваць. Факты як асобая форма адлюстравання з’яў выступаюць у якасці квантаў інфармацыі аб аб’ектыўным існаванні рэчаў, якасцей, адносін, падзей і ўяўляюць сабой пэўныя адзінкі ведаў — пэўны «інварыянт» інфармацыі аднатыпных падзей і з’яў, зафіксаваных у шэрагу назіранняў. Бібліяграфічны факт — гэта такое апісанне сукупнасці аб’ектыўных з’яў, якое атрымана ў выніку тэарэтычнага тлумачэння эмпірычных даных (аб дакуменце, частцы дакумента), рацыянальнапошукавай дзейнасці. Для бібліяграфічнага факта характэрны: