• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    Сродкі рэалізацыі ацэначнай функцыі абавязкова ўключаюць камунікатыўныя і пошукавыя магчымасці БІ. Бібліяграфічны дапаможнік ацэначнага прызначэння абавязкова выконвае пошукавую і камунікатыўную функцыі, напрыклад, бібліяграфічныя запісы, уключаныя ў дапаможнік, забяспечваюць ідэнтыфікацыю дакументаў, a складанне алфавітнага дапаможнага паказальніка ўяўляе сабой фіксаванне яго папярэдніх пошукавых магчымасцей.
    35 Коршунов О. П. Бнблнографоведенне. Обіцнй курс: учеб. для вузов: в 2 ч. — М„ 2001. — Ч. 1—2.
    44
    в
    С. Ацэначная функцыя
    Мал. 2. Генетычная структура бібліяграфічнай інфармацыі (паводле А. П. Коршунава)
    Агульная заканамернасць функцыянальнай структуры бібліяграфічнай інфармацыі праяўляецца такім чынам: кожная асноўная грамадская функцыя можа выяўляцца без наступнай, але не можа не ўключаць у сябе магчымасцей папярэдняй (мал. 2).
    Сродкі рэалізацыі пошукавай і камунікатыўнай функцый (крыніцы агульнай бібліяграфіі) адлюстроўваюць фармальныя і змястоўныя прыметы дакумента без уліку спецыфічных груп тых ці іншых спажыўцоў інфармацыі. Сродкі рэалізацыі ацэначнай функцыі адлюстроўваюць цэннасныя прыметы дакумента, крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі (спецыяльнай бібліяграфіі) ствараюцца для пэўных груп з улікам іх інфармацыйных патрэбнасцей.
    Генетычная структура функцый БІ прасочваецца і ў эвалюцыі бібліяграфічнай прадукцыі: спачатку з’явіліся простыя пошукавыя сродкі (каталогі), потым рэгістрацыйныя формы бібліяграфічнай інфармацыі камунікатыўнага прызначэння (бібліяграфічныя дапаможнікі, якія ўлічвалі ўсю друкаваную прадукцыю, дакументы адной краіны, дакументы, якія паступілі ў продаж, і г. д.), затым розныя сродкі рэалізацыі ацэначнай функцыі (навуковадапаможныя, прафесійнавытворчыя, самаадукацыйныя
    45
    бібліяграфічныя дапаможнікі і інш.), якія вырашалі задачы мэтанакіраванага ўздзеяння на пэўныя групы карыстальнікаў).
    Неабходна адзначыць, што асноўныя грамадскія функцыі выдзяляюцца абстрактна і спрошчана. Пошукавая звязана толькі з прасторавым рассейваннем дакументаў, іх ідэнтыфікацыяй і ўстанаўленнем месца знаходжання; камунікатыўная — з адлюстраваннем развіцця ў часе зместу і формы дакументаў; ацэначная — з мэтанакіраванай ацэнкай дакументаў па розных крытэрыях. Рэальна існуючыя крыніцы БІ, як правіла, выконваюць адначасова дзветры функцыі (камунікатыўную і пошукавую; ацэначную, камунікатыўную і пошукавую). Усе магчымыя лагічныя праяўленні асноўных грамадскіх функцый у бібліяграфічнай прадукцыі адлюстроўвае функцыянальналагічная структура бібліяграфічнай інфармацыі.
    Паміж функцыямі магчымы два тыпы адносін: прэваліравання — адна функцыя дамінуе, другая спадарожнічае ёй (напрыклад, крыніцы дзяржаўнай бібліяграфіі выконваюць асноўную камунікатыўную функцыю, пошукавая няяўна выражана); раўназначнасці (эквівалентнасці) — розныя функцыі прадстаўлены прыкладна аднолькава (напрыклад, бібліяграфічны паказальнік «Кніга Беларусі: зводны каталог» (Мінск, 1986) выконвае ў роўнай ступені пошукавую і камунікатыўную функцыі). Такія функцыі можна назваць камбінаванымі (камунікатыўнапошукавая, пошукавакамунікатыўная і інш.).
    Такім чынам, бібліяграфічная інфармацыя існуе ў сістэме дакументальных камунікацый, займае ў ёй пасрэдніцкае становішча, забяспечвае ідэнтыфікацыю і пошук дакументаў, апавяшчэнне аб існаванні дакументаў пэўных зместу і формы, якасную ацэнку дакументаў па розных крытэрыях і выконвае тым самым пошукавую, камунікатыўную і ацэначную асноўныя грамадскія функцыі.
    Дыскусія 80х гг. XX cm. аб функцыях бібліяграфічнай інфармацыі. Пасля абгрунтавання А. П. Коршунавым асноўных грамадскіх функцый бібліяграфіі, якія яна выконвае на любым этапе развіцця грамадства, распачалася дыскусія (В. А. Факееў, A. В. Сакалоў і інш.). Быў падтрыманы падыход А. П. Коршунава аб мэтазгоднасці выдзялення
    46
    асноўных (унутраных) функцый і ў цэлым іх пералік. Але было выказана меркаванне аб уласцівасці бібліяграфіі не толькі ўнутраных, але і знешніх, гістарычна абумоўленых функцый. У якасці знешніх вылучаліся ідэалагічная, арганізацыйнакіруючая, геданічная, сацыялізуючая, культурнаасветніцкая і інш.
    У канцэпцыях бібліяграфіі як грамадскай з’явы, распрацаваных у 90я гг. XX — пачатку XXI ст., былі развіты падыходы функцыянальнай самастойнасці, якія найбольш яскрава праявіліся ў канцэпцыях В. А. Факеева, Н. А. Слядневай, М. Г. Вохрышавай і інш.
    В. А. Факееў аб функцыях бібліяграфіі. У працах В. А. Факеева пачатку XXI ст. выказана меркаванне аб існаванні трохузроўневай структуры функцый бібліяграфіі36. Першы ўзровень — агульная (сутнасная) функцыя, якая аб’ядноўвае патэнцыял бібліяграфіі, — бібліяграфічная. Гэта функцыя аптымізацыі кагнітыўнаінфармацыйнага ўзаемадзеяння і адпаведнасцей у сістэме «свет тэкстаў — свет патрэбнасцей у тэкстах» ці забеспячэння інтэлектуальнага (ідэальнага) доступу да фіксаваных тэкстаў, іх патокаў і масіваў.
    Другі ўзровень прадстаўлены ўнутрысістэмнымі37 функцыямі:
    —	пазнавальнай (бібліяграфічнае пазнанне дакументаў, дакументных патокаў і масіваў, іх ідэнтыфікацыя);
    —	інфармацыйнакамунікатыўнай (забеспячэнне сацыяльнай дакументнай камунікацыі на бібліяграфічным узроўні, аптымізацыя адпаведнасцей і ўзаемадзеяння ў сістэме «аўтар — тэкст — карыстальнік тэксту»);
    — каштоўнаснаарыентацыйнай, сацыякультурнай (бібліяграфічная ацэнка фіксаваных тэкстаў (дакументаў) па розных якасных крытэрыях, забеспячэнне арыентацыі ў свеце тэкстаў, магчымасці аперыравання і ўпраўлення іх патокамі і масівамі).
    Унутрысістэмныя (агульныя, абстрактныя, фундаментальныя) функцыі ўласцівы бібліяграфіі як грамадскай
    36 Фокеев В.А. Бнблнографня: теоретнкометодологмческме основання : учеб. пособне. — СПб., 2006. — С. 246—252.
    37 У розных рублікацыях яны называюцца агульнымі, абстрактнымі, фундаментальнымі.
    47
    з’яве незалежна ад выкарыстання яе ў канкрэтных грамадскіх мэтах. Сутыкаючыся з канкрэтнымі сферамі абслугоўвання ў ходзе гістарычнага развіцця, яны набываюць розныя канкрэтнагістарычныя функцыянальныя надбудовы прыкладнога характару. Выключна поўна такія функцыі выявіць немагчыма. Можна гаварыць аб прыкладным пераліку іх у канкрэтны перыяд. Разам з тым іх выяўленне нельга недаацэньваць. Яны даюць магчымасць вызначыць месца і ролю бібліяграфіі, дыферэнцыраваць яе прызначэнне, кіраваць ёю і весці пошук рэзерваў для яе развіцця. На сучасным этапе развіцця грамадства, лічыць В. А. Факееў, можна выявіць наступныя прыкладныя функцыі бібліяграфіі:
    —	сацыялізуючыя (мадыфікацыя функцыянальнай бібліяграфічнай цэннаснай арыентацыі) — педагагічная, папулярызатарская, прапедэўтычная, бібліятэрапеўтычная;
    —	ідэалагічная (на сучасным этапе развіцця грамадства праяўляецца слаба, сугучная з прапагандысцкай);
    —	мадэлюючыя і пазнавальныя: вымяральная, апісальная, падагульняючая, прагнастычная і інш.
    Н. А. Сляднева аб функцыянальнай структуры бібліяграфіі. Н. А. Сляднева разглядае існаванне бібліяграфіі ў метасістэме Універсум чалавечай дзейнасці як з’яву інфраструктурнага характару і, адпаведна, імкнецца праілюстраваць гэта праз функцыянальную структуру.
    Яна лічыць, што бібліяграфія выконвае сутнасную функцыю ўніверсальнага метаду аперыравання суверэннымі інфааб’ектамі. Бібліяграфіі ўласціва ствараць метадычныя веды, якія маюць інфраструктурны характар і пранізваюць усе сферы дзейнасці грамадства. Гэтую функцыю бібліяграфія выконвае заўсёды.
    Акрамя гэтага, бібліяграфіі ўласцівы агульнасістэмныя канкрэтнагістарычныя функцыі:
    —	намінатыўная (магчымасць бібліяграфічнымі сродкамі называць любы інфааб’ект);
    —	упраўляючая (магчымасць бібліяграфічнымі сродкамі мэтанакіравана ўздзейнічаць на ўзроўні пошуку дакументаў, кіравання чытаннем і ведамі);
    —	гнасеалагічная (адлюстроўвае навуковыя магчымасці бібліяграфіі, у тым ліку падагульненне навуковых ведаў на ўзроўні развіцця культуры ў цэлым, асобнай навукі).
    48
    Бібліяграфіі ўласцівы таксама галіновыя (радавыя) метасістэмныя функцыі (адлюстроўваюць ролю бібліяграфіі ў тых ці іншых сферах Універсуму чалавечай дзейнасці):
    — абслугоўвання (вызначаюцца назвай сфер дзейнасці — у дапамогу вытворчасці, адукацыі, будаўніцтву і інш.);
    — рэдуплікацыі (праяўляюцца ў межах сфер дзейнасці, з якімі бібліяграфія ўтварае сінтэтычныя сферы: літаратуразнаўства, кнігазнаўства, гісторыя — і, адпаведна, функцыі гісторыкалітаратурная, тэксталагічная, літаратурнакрытычная; кнігазнаўчатыпалагічная, гісторыкакнігазнаўчая, кніжнастатыстычная; крыніцазнаўчая, гістарыяграфічная).
    Вывады. Такімчынам,бібліяграфія—поліфункцыянальная з’ява. Сукупнасць функцый, якія яна выконвае, забяспечвае рэалізацыю яе сацыяльнага прызначэння. У сучасных поглядах навукоўцаў на функцыянальную структуру бібліяграфіі прэваліруе выдзяленне некалькіх узроўняў — першы (сутнасны, агульны) вызначае яе прыроду, ролю як грамадскай з’явы, іншыя канкрэтызуюць гэты ўзровень і апісваюць галіновыя агульнасістэмныя ці канкрэтнагістарычныя праяўленні. Разам — яны дазваляюць прааналізаваць месца і ролю бібліяграфіі, дыферэнцыраваць яе прызначэнне, кіраваць ёю і весці пошук рэзерваў для яе развіцця.
    1.4.	Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі (бібліяграфічных ведаў)
    Бібліяграфічнае паведамленне як асноўная элементарная адзінка БІ. Элементы бібліяграфічнай інфармацыі зарадзіліся разам з дакументам, з’яўляюцца сродкам яго наймення, распазнавання ў сукупнасці іншых, сродкам уліку і ўпарадкавання дакументных патокаў, папулярызацыі навуковых ведаў і інш.
    Бібліяграфічная інфармацыя прайшла вялікі шлях у сваім развіцці. Разам з навукай, культурай і тэхнікай удасканальваліся яе формы, тыпы, віды, афармлялася жанравая разнастайнасць, змяняліся матэрыяльныя носьбіты яе фіксавання.
    Іх склад мае канкрэтнагістарычны характар, вельмі дынамічны і разнастайны. Аднак ва ўсёй гэтай разнастайна
    49
    сці і непаўторнасці ёсць і агульныя рысы, якія дазваляюць паказаць, што з’яўляецца зыходным для самых розных праяўленняў бібліяграфічнай інфармацыі. Для любога абекта ўвагі чалавека, на аснове якога можа стварацца БІ (а гэта дакумент (тэкст), іх лагічна вылучаная частка ці сукупнасць), вызначаюцца пэўныя звесткі (даныя), якія яго характарызуюць і могуць спрыяць выдзяленню 3 сукупнасці іншых. Яны называюцца бібліяграфічнымі звесткамі. Найчасцей гэта імя аўтара, назва, месца выдання, выдавецтва, год выхаду дакумента ў свет, колькасць старонак і інш. Яны існуюць у дакуменце як сродак іх наймення і разнастайнай характарыстыкі. Аднак адасоблена ўзятыя бібліяграфічныя звесткі не даюць магчымасці ідэнтыфікаваць і знайсці пэўны дакументны аб’ект і, адпаведна, не даюць падставы разглядаць гэтыя даныя як праяўленні бібліяграфічнай інфармацыі. Неабходны набор бібліяграфічных звестак, якія дазволяць адназначна ахарактарызаваць і распазнаць дакумент (яго частку ці сукупнасць), выдзеліць яго з дакументных патокаў і масіваў. Такі набор ці такая сукупнасць называецца бібліяграфічным паведамленнем, яно з’яўляецца элементарнай адзінкай любой бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічнае паведамленне — гэта сукупнасць бібліяграфічных звестак, цэласнае структурнае ўтварэнне (мінімальнае і недзялімае), якое забяспечвае ідэнтыфікацыю і пошук дакумента (дадатак 2).