Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
У слоўніку «Бнблнотечное дело: термннологнческнй словарь» (М., 1997) прыводзяцца два значэнні тэрміна «бібліяграфічнае паведамленне»: 1) элемент БІ, які ўтрымлівае арганізаваныя па пэўных правілах (стандартныя) звесткі аб дакуменце (яго частцы) ці групе дакументаЎ ) перадача Б1І8. У першым маюцца прынцыповыя памылкі: бібліяграфічнае паведамленне не абавязкова стандартнае, яно можа давацца і ў адвольнай форме; недакладна называецца самая галоўная ўмова адрознення бібліяграфічнага паведамлення і адпаведна БІ ад іншых разнавіднасцей паведамленняў (інфармацыі) — звесткі
38 Бйблйотечное дело : термннологнческнй словарь / Рос. гос. бка. — 3е нзд., перераб. н доп. — М., 1997. — С. 18.
50
аб дакуменце (яго частцы) ці групе дакументаў, якія ў сукупнасці сваёй ідэнтыфікуюць іх. Апошняе надзвычай важна, таму што далёка не ўсякі набор бібліяграфічных звестак гэта здольны зрабіць і адпаведна ўяўляць сабой бібліяграфічнае паведамленне. Больш дакладна яно даецца ў «Тлумачальным слоўніку бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў» (аўтары: В. Е. Лявончыкаў, Л. А. Дзямешка, Р. I. Саматыя, Мінск, 2000). Бібліяграфічнае паведамленне — «элемент БІ, які ўтрымлівае арганізаваныя па вызначаных правілах (стандартныя) звесткі аб дакуменце (яго частках ці групе дакументаў), неабходныя і дастатковыя для рэалізацыі асноўных грамадскіх мэт БІ. Бібліяграфічнае паведамленне можа перадавацца ў дакументальна фіксаванай ці вуснай формах»39. Але пад гэта азначэнне не падпадае шырокі спектр нестандартызаваных вусных і пісьмовых бібліяграфічных паведамленняў. У рэчаіснасці ж мы іх перадаём пастаянна, напрыклад вусна — у час бібліятэчнабібліяграфічнага абслугоўвання, пісьмова — у адвольнай паслядоўнасці і з розным наборам бібліяграфічных звестак. У ніжэйпрыведзеным фрагменце пісьма даюцца нестандартызаваныя бібліяграфічныя паведамленні з вольным пералікам бібліяграфічных звестак, якія маглі дазволіць ідэнтыфікаваць запрошаныя кнігі.
Военачальнік, палітычны дзеяч, публіцыст Андрэй Курбскі (1528—1583) у 1564 г„ баючыся рэпрэсій Івана Жахлівага, збег у ВКЛ. Ён імкнуўся забраць сваю бібліятэку з Юр’ева. Па яго даручэнні ў пісьме князя Аляксандра Палубенскага да баярскіх сыноў Якава Шаблікіна і Ігнація Агібалава даваліся звесткі аб кнігах, якія неабходна было знайсці і вярнуць:
«Здесь у нас, Яков, твой человек взят, а йгнатьева жена, да сын, да сноха, м будет тебе, Яков, человек надобен, а тебе, йгнатнй, будет надобе жена, да сын, да сноха, н ты бы допытался кннг княжь Андреевых Курбского, которые осталнсь в Юрьеве. Кннга одна в полдесьть, пмсана скоропнсью, а кожа на ней не на всей, лншь на пяте (корешке), кожа клеена, а тетрадей в ней есть с шестьдесят н семьдесят...». Далей прыводзіцца змест зборніка «Слово Носнфа Евреннова о Макковеях да Слово о Авраме н о Мнлхнседеке н Орнгене, да н нные многне словеса Максяма
39 Лявончыкаў В. Е„ Дзямешка Л. А., Саматыя Р. I. Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў. — Мінск, 2000. — С. 33—34.
51
Фнлософа да нных святых». «А другая кннга — мученне князя Мнханла Черннговского да боярлна его Федора, жлтле Августля Нпанлнского, да н лные словеса, а переведено лз латлнского языка, а переплетено ново, а кожн на ней еіце не положено. Да кнша Апостол, а плсан в десть, а плсьмо доброе, а переплетен понемецкл. А будет тебе, Яков, человек твой надобен, н ты бы кннгн прлготовлл да срок учнннл, как кнлгл будут готовы; a человека твоего прлготовлм, прлведем лз Внльны в Вольмар. A будет кнпг не допытаешься л не прлготовлшь лх, п мы человека твоего обеснм» (http://www.svrt.ru/library.htm).
Бібліяграфічнае паведамленне можа існаваць у вуснай і фіксаванай формах. Вуснае бібліяграфічнае паведамленне ўключае, як правіла, мінімальны набор бібліяграфічных звестак, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць дакумент (яго частку, сукупнасць), перадаецца вербальна і адпаведна не захоўваецца ў прасторы і часе.
Фіксаваная форма бібліяграфічнага паведамлення называецца бібліяграфічным запісам. Абавязковай і мінімальнай адзінкай бібліяграфічнага запісу з’яўляецца бібліяграфічнае апісанне дакумента (яго часткі ці сукупнасці), якое можа суправаджацца класіфікацыйнымі індэксамі, аўтарытэтнымі/нарматыўнымі запісамі, анатацыяй, рэфератам, адной ці некалькімі прадметнымі рубрыкамі, адным ці некалькімі ключавымі словамі, указаннямі на месца захоўвання (сігламі ўстановы, шыфрамі фондаў). У запісы могуць уключацца выявы вокладак і некалькіх старонак тэксту, цытаты з тэкстаў, спасылкі на рэцэнзіі і інш. 1 эта робіцца для больш глыбокай характарыстыкі дакумента, раскрыцця яго зместу, мэтавага і карыстальніцкага прызначэння, папулярызацыі ведаў, рэкламы і да д. п.
Адпаведна наяўнасці гэтых дадатковых элементаў да асноўнага (бібліяграфічнага) апісання бібліяграфічныя запісы падзяляюцца на запісы простай і складанай структуры. Бібліяграфічныя запісы простай структуры ўключаюць толькі бібліяграфічныя апісанні. Бібліяграфічныя запісы складанай структуры ўключаюць, акрамя бібліяграфічных апісанняў, адзін ці некалькі дадатковых элементаў. Запісы адрозніваюцца не толькі па наборы элементаў, але і па фармаце іх прадстаўлення. Напрыклад, запіс на адзін і той жа дакумент можа выглядаць парознаму ў фарматах, якія выкарыстоўваюцца для электрон52
ных і картачных каталогаў (дадатак 3). Бібліяграфічны запіс з’яўляецца бібліяграфічнай мадэллю асобнага дакумента (тэксту), іх сукупнасцей ці лагічна выдзеленых частак. На аснове гэтых мадэлей ствараецца ўвесь спектр бібліяграфічнай прадукцыі.
Бібліяграфічны дапаможнікяк асноўны спосаб існавання і сродак распаўсюджвання дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. На аснове бібліяграфічных запісаў ствараюцца розныя бібліяграфічныя прадукты. У сучаснай тэрмінасістэме ўжываюцца ў якасці аналагічных назваў: бібліяграфічныя дапаможнікі, бібліяграфічныя дакументы, крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі, часам (у вузкім сэнсе гэтага слова) — бібліяграфічныя рэсурсы. Іншымі словамі, любую, незалежна ад аб’ёму, формы, структуры, зместу і іншых характарыстык, замацаваную на матэрыяльным носьбіце бібліяграфічную інфармацыю можна назваць бібліяграфічным дапаможнікам, ці бібліяграфічным дакументам, ці бібліяграфічным прадуктам, ці бібліяграфічным рэсурсам, ці крыніцай бібліяграфічнай інфармацыі. Азначэнні некалькі адрозніваюцца (гл. слоўнік асноўных тэрмінаў), але аб’ёмы паняццяў у цэлым супадаюць. I адпаведна бібліяграфічны запіс (просты і/ці складаны) з’яўляецца іх асноўнай уліковай адзінкай. Найбольш распаўсюджаны ў спецыяльнай літаратуры тэрмін бібліяграфічны дапаможнік.
Пад бібліяграфічным дапаможнікам разумеюць пэўным чынам упарадкаванае мноства бібліяграфічных запісаў, аб’яднаных адзінствам задумы, прызначэння, формы і/ці зместам уключаемай інфармацыі. Бібліяграфічныя дапаможнікі з’яўляюцца асноўным спосабам існавання і сродкам распаўсюджвання дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. Гэта паняцце ахоплівае вельмі шырокі спектр з’яў. Вызначыліся, існуюць і актыўна развіваюцца розныя формы, тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў. У сукупнасці сваёй яны ствараюць бібліяграфічныя рэсурсы (у вузкім разуменні гЭтага слова) ці з’яўляюцца часткай гэтых рэсурсаў (у шырокім сэнсе).
• Пад бібліяграфічньші рэсурсамі ў шырокім сэнсе разумеецца патэнцыял бібліятэк і ініаых устаноў, якія здзяйсняюць бібліяграфічную дзейнасць: сістэма інфармацый
53
набібліяграфічных выданняў, даведачнабібліяграфічны апарат, бібліяграфічныя кадры, матэрыяльнатэхнічная база, грашовыя сродкі і інш. У вузкім — толькі сукупнасць бібліяграфічнай прадукцыі (бібліяграфічных дапаможнікаў). Бібліяграфічныя рэсурсы ўваходзяць у болып шырокія метасістэмы — дакументныя і інфармацыйныя рэсурсы.
Формы бібліяграфічных дапаможнікаў. Бібліяграфічныя дапаможнікі адрозніваюцца па шэрагу фармальных прымет. Важнейшая з іх — матэрыяльная канструкцыя, згодна з якой выдзяляюцца наступныя формы існавання бібліяграфічных дапаможнікаў (дадатак 4):
— картачныя бібліяграфічныя дапаможнікі;
— бібліяграфічныя выданні і рукапісы;
— несамастойныя выдавецкія формы (унутры ці прытэкставыя);
— аўтаматызаваныя бібліяграфічнапошукавыя сістэмы (электронныя ці лічбавыя).
Да картачных формаў бібліяграфічных дапаможнікаў адносяцца картачныя бібліяграфічныя каталогі і картатэкі40. Картачныя бібліяграфічныя каталогі — пэўным чынам арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў дакументаў, якая раскрывае склад і/ці змест аднаго ці некалькіх дакументных фондаў і прадстаўлена ў картачнай форме. Такія каталогі атрымалі шырокае распаўсюджанне ў бібліятэках, архівах.
Элементарнай уліковай адзінкай картачнага каталога з’яўляецца бібліяграфічная картка, на якой у пэўнай, дакладна вызначанай паслядоўнасці размешчаны звесткі аб змесце, форме, месцы знаходжання дакумента. Карткі існуюць адасоблена, звязаны паміж сабой толькі лагічнай ці фармальнай сувяззю прадстаўленай на іх інфармацыі. Гэта дазваляе пастаянна папаўняць картачныя каталогі, не парушаючы пры гэтым іх структурнае адзінства. Найбольш распаўсюджанымі ў бібліятэчнай практыцы з’яўляюцца
40 Бібліяграфічныя каталогі — бібЛіяграфічныя дапаможнікі, якія раскрываюць склад і/ці змест аднаго ці некалькіх фондаў бібліятэк, архіваў, кнігагандлёвых устаноў. Яны могуць існаваць не толькі ў карткавай форме, а і ў друкаванай, электроннай.
54
алфавітныя, сістэматычныя, прадметныя картачныя каталогі (па спосабе групоўкі матэрыялу).
Алфавітны каталог — бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў картачнай форме і размеркаваны па алфавіце імён (прозвішчаў) аўтараў ці загалоўкаў дакументаў. Алфавітны каталог дае магчымасць удакладніць, ці ёсць кнігі пэўнага аўтара (аўтараў, скаладальнікаў, рэдактараў) у фондзе бібліятэкі; ці ёсць кнігі з пэўнай назвай у фондзе бібліятэкі; устанавіць звесткі, дастатковыя для заказу і пошуку кнігі ў фондзе бібліятэкі (элементы бібліяграфічнага апісання, індэксы класіфікацый, шыфры месцаў захавання кнігі); наяўнасць кніг, прысвечаных пэўнай асобе.
Сістэматычны каталог — бібліяграфічныдапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў картачнай форме і размеркаваны па галінах ведаў у адпаведнасці з пэўнай бібліятэчнабібліяграфічнай класіфікацыяй. У бібліятэчнай практыцы Беларусі ў асноўным выкарыстоўваюцца Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) і Бібліятэчнабібліяграфічная класіфікацыя (ББК). Усе раздзелы вызначаны ў лагічнай паслядоўнасці, у межах асобнага раздзела літаратура размеркавана ад агульнага да прыватнага.