Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
— лакалізацыя (дакладнасць існавання ў часе і прасторы);
— устойлівасць (захаванасць у часе);
2 Зак. 205
33
—індывідуальнасць(непаўторнасць,распазнавальнасць, «ведаю ў твар»);
— лагічнасць (адпаведнасць пэўным агульным прынцыпам);
— наяўнасць унутранай арганізацыі;
— развітыя знешнія сувязі.
Бібліяграфічным фактам уласціва прымета праўдзівасці, у адпаведнасці з якой вызначаюцца наступныя групы фактаў:
1) абсалютна праўдзівыя і надзейныя — факты, якія адпавядаюць аб’ектыўнай рэальнасці (пры дапамозе бібліяграфічных звестак можа быць дакладна ідэнтыфікаваны дакумент);
2) бібліяграфічныя факты, ступень надзейнасці якіх з часам павялічваецца (размова ідзе пра змест дакумента, напрыклад «адраджэнне з попелу» бібліяграфічных фактаў 1920—1930х гг.);
3) бібліяграфічныя факты, ступень надзейнасці якіх з часам памяншаецца, што вядзе да страты статусу фактычных ведаў (напрыклад, бібліяграфічныя веды аб крыніцах, якім не ўласцівыя ўстойлівасць, захаванасць у часе — тэксты на папірусе, на дыскетах);
4) ілжывыя, несапраўдныя бібліяграфічныя факты (несапраўдныя бібліяграфічныя звесткі, каб скрыць інфармацыю, выпадковыя памылкі)27.
Асобнае бібліяграфічнае паведамленне забяспечвае ідэнтыфікацыю любой фіксаванай інфармацыі: дакументаў (тэкстаў), іх фрагментаў ці лагічна ўтвораных сукупнасцей незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца. Такой якасцю валодае толькі БІ. У выпадку, калі з дакумента зніклі па той ці іншай прычыне элементы латэнтнай БІ, якія яго
27 Напрыклад, пры камплектаванні Александрыйскай бібліятэкі навукоўцы выяўлялі шмат падробленых кніг. Пталамеі (дынастыя, якой належала бібліятэка) вельмі дорага плацілі за кнігі, і, адпаведна, знаходзілася шмат асоб, якія «прыпісвалі» малавядомыя творы вядомым аўтарам ці тым, хто наогул нічога не пісаў, часам паступалі розныя кнігі з аднолькавымі назвамі ці наогул без тытульных даных. Напрыклад, несапраўднасць пісем Фаларыса, тырана горада Агрыгент на Сіцыліі (VI ст. да н.э.), была даказана толькі ў XVII ст. англічанінам Рычардам Бентлі.
34
ідэнтыфікуюць (выдзяляюць з дакументных масіваў), то яны фармулююцца навукоўцамі, «прысвойваюцца» дакументу і здзяйсняюць яго найменне, распазнаванне ў любой сукупнасці дакументаў (напрыклад, «Хроніка Быхаўца», «Баркулабаўскі летапіс»),
БІ ўласцівы комплексны інфармацыйны змест. Яна можа ўключаць не толькі бібліяграфічную, але і публіцыстычую, мастацкую і іншыя віды інфармацыі. Гэтая ўласцівасць робіць празрыстай мяжу паміж бібліяграфічнымі і гістарыяграфічнымі, літаратурнакрытычнымі, навуковакрытычнымі матэрыяламі. Такая ўласцівасць БІ дазваляе ёй забяспечваць сваімі бібліяграфічнымі сродкамі ацэнку фіксаванай інфармацыі і забяспечваць каштоўнаснаарыентацыйнае ўздзеянне на карыстальніка.
БІ, якая існуе ў выглядзе мэтаскіравана створанай бібліяграфічнай прадукцыі, валодае інтэгральнай (не ўласцівай асобнаму бібліяграфічнаму запісу) якасцю мадэлявання (адлюстравання) фармальнай, змястоўнай, каштоўнаснай структур любых дакументных патокаў і масіваў. Бібліяграфічная інфармацыя мадэлюе дакументныя масівы, дакументныя патокі і асобныя дакументы (фрагменты дакументаў). Мадэлі, якія яна здольна ствараць, вызначаюцца як разнастайнасцю адлюстравання фрагментаў рэчаіснасці, так і рознай структурай: ад самай простай, аднамернай упарадкаванасці да складанейшай іерархізацыі элементаў. Мінімальнай адзінкай любой бібліяграфічнай мадэлі з’яўдяецца бібліяграфічны запіс. Гэта вынік канчатковага логікалінгвістычнага пераўтварэння тэкстаў (дакументаў). Ён «раскрывае форму і змест першасных дакументаў з той ступенню паўнаты і дэталёвасці, якая б дазволіла, з аднаго боку, дастаткова дакладна ідэнтыфікаваць дакумент у патоку, а з другога — патэнцыяльнаму спажыўцу інфармацыі прыняць рашэнне аб мэтазгоднасці звяртання да першаснага дакумента»28.
Стварэнне бібліяграфічных мадэляў ДМ дазваляе актуалізаваць палеагенную інфармацыю, уводзіць яе ў навуковы абарот, устанаўліваць логікасемантычныя сувязі
28 Блюменау Д. С. Проблемы свертывання научной ннформацпп. — Л., 1982. — С. 25.
2 *
35
паміж асобнымі элементамі масіву. Мадэляванне ДП дазваляе прасачыць дынаміку сучаснага развіцця галіны ведаў, выяўляць кола навуковых інтарэсаў даследчыкаў, сачыць за праблематыкай распрацовак навуковых, вучэбных устаноў і грамадскіх арганізацый. Гэтыя мадэлі існуюць, як правіла, адасоблена ад тэксту першаснага дакумента — «дакумента, які змяшчае арыгінальны твор, звод твораў, матэрыялы і вынікі даследаванняў і распрацовак: першасную статыстычную, фактаграфічную і нарматыўнаправавую інфармацыю, вучэбныя, інструктыўнаметадычныя, практычныя матэрыялы і дапаможнікі, а таксама літаратурнамастацкія, выяўленчыя, музычныя і аўдыявізуальныя творы»29. Яны адлюстроўваюць дакумент як фрагмент рэчаіснасці, факт і ў гэтым сэнсе ўяўляюць сабой разнавіднасць фактаграфічнай інфармацыі і ім уласцівы прыметы першасных дакументаў.
Разам з тым бібліяграфічнае мадэляванне можа здзяйсняцца і ў межах аднаго, асобна ўзятага першаснага (не бібліяграфічнага30) дакумента. Прычым гэтыя мадэлі даволі разнастайныя і парознаму мадэлююць інфармацыю. Унутрыкніжная (унутрычасопісная, унутрыгазетная) бібліяграфічная інфармацыя існуе ў дакуменце як асобны раздзел, частка, будуецца як любы бібліяграфічны спіс і мадэлюе адпаведны дакументны паток (фрагмент дакументнага масіву), вызначаны па пэўных прыметах.
Прыкніжная (прыартыкульная) бібліяграфічная інфармацыя, прадстаўленая ўнутры самога першаснага тэксту, у падрадковых заўвагах і каментарыях, паза тэкстам, мадэлюе веды аўтара аб дакументах, сугучных праблематыцы яго твора. Гэта мадэль запатрабаванай аўтарам часткі дакументнага масіву. Яна існуе ў непарыўнай сувязі з тэкстам, і, адпаведна, асаблівасці мадэлявання ведаў у тэксце абумоўліваюць яе структуру. Аўтар тэксту мадэлюе,
29 Бйблйотечное дело : термннологнческнй словарь / Россмйская гос. бка. — 3е нзд., перераб. н доп. — М., 1997. — С. 86.
30 Крыніцам бібліяграфічнай інфармацыі таксама ўласцівы прыметы першаснасці: у іх межах здзяйсняюцца пазнанне і адлюстроўванне дакументаў як фактаў рэчаіснаці, гісторыкакультурнага працэсу, і ў гэтым сэнсе яны арганічна ўваходзяць у першасны ДП.
36
«зыходзячы са зместу і жанру сваёй працы, магчымыя аптымальныя варыянты чытання... і ў адпаведнасці з іх дыяпазонам пранізвае тэкст алгарытмамі варыянтаў, розных спосабаў яго будучага чытання. Аўтар прадугледжвае чляненне інфармацыі... і аб’ём метаінфармацыйных элементаў, рэзюміруючых і анансіруючых характар кожнага раздзела, сувымяраючы гэта з аб’ёмам чалавечага разумення, прадугледжвае розныя ўваходы ў тэкст і выхады за яго межы, да яго вытокаў, да яго інфармацыйнай прасторы праз латэнтную БІ»31. Аўтар карыстаецца шэрагам крыніц, спасылаецца на іх, дае крытычны аналіз і праз бібліяграфічныя спасылкі вызначае месца свайго твора ў сістэме навуковых сацыяльных ведаў. Фармальны аналіз сукупнасці такіх бібліяграфічных запісаў (паток цытуемых дакументаў) дазваляе ствараць «карты навукі» і прасочваць яе развіццё за вялікі адрэзак часу.
Да тэксту дакумента могуць стварацца дапаможныя паказальнікі — упарадкаваныя (па алфавіце ці якойнебудзь іншай прымеце) «пуцевадзіцелі» па гэтым тэксце, якія ўяўляюць сабой пералік назваў або абазначэнняў інфармацыйных абёктаў на яго старонках32. Яны аперыруюць асобнымі кампанентамі тэксту, ствараюць мадэлі тэматычнай, аўтарскай і іншых структур першаснага дакумента, забяспечваюць шматаспектны і хуткі пошук неабходнай інфармацыі, робяць (пры неабходнасці) магчымым адмаўленне ад суцэльнага прагляду тэксту. Яны здольны шматаспектна раскрыць змест дакумента, ілюстраваць паняційны апарат і тэрміналагічныя асаблівасці і ў пэўнай ступені характарызаваць прыналежнасць аўтара да той ці іншай навуковай плыні, гістарычнай школы. Недаацэнка гэтага значна збядняе інфармацыйныя магчымасці выданняў.
Такое значэнне бібліяграфічнай інфармацыі для дакумента, тэксту, а таксама ўлік таго, што існуюць афінныя формы БІ як яго абавязковыя ідэнтыфікуючыя элемен
31 Сляднева Н. А. Бнблнографня в снстеме Уннверсума человеческой деятельностн: Опыт снстем.деятельност. аналнза. — М. 1993. — С. 176.
32 Прйзмент Э. Л., Дйнерштейн Е. А. Вспомогательные указателн к кннжным нзданяям. — М., 1988. — C.11.
37
ты, ілюструе наступную вельмі важную ўласцівасць гэтай з’явы — шматвектарнасць сувязей з аўтарам, дакументам, тэкстам, ведамі, карыстальнікамі, якую можна абазначыць як транзітыўнасць БІ ў адносінах да названых элементаў бібліяграфічнага адлюстравання. Такі падыход прасочваецца ў працах В. А. Факеева, Н. А. Слядневай. А. П. Коршунаў абмяжоўвае гэтую ўласцівасць толькі дваістасцю адносін у метасістэме «дакумент — спажывец інфармацыі», якая адлюстравана на мал. 1.
Неабходна адзначыць, што шматвектарнасць, ці транзітыўнасць, сувязей БІ не адмаўляе прапанаванай вышэй дваістасці. Яна ўключае яе як прыватны выпадак адносін, на якіх будуюцца постэдыцыйныя (дыягенетычныя) формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі.
Вельмі важнай, але не абавязковай уласцівасцю з’яўляецца яе ўнутраная арганізаванасць па пэўных правілах — стандартнасць.
Гэта адносіцца не толькі да бібліяграфічных запісаў, але і да спосабаў іх групоўкі ў бібліяграфічных дапаможніках, да анатавання і рэферыравання, да састаўлення дапаможных паказальнікаў. Стандартнасць забяспечвае яе эфектыўнае і аднастайнае выкарыстанне ў розных грамадскіх інстытутах. Інфармацыя можа быць бібліяграфічнай і ў выпадках, калі яна ўключае свабодны набор элементаў, іх адвольную паслядоўнасць, але адназначна ідэнтыфікуе
Узята з дакумента
Дае звесткі аб дакументах ці іх частках
Адлюстроўвае (мадэлюе) любую сукупнасць дакументаў
Ствараецца для спажыўца
Спажывец з’яўляецца непасрэдным ці апасродкаваным аб'ектам бібліяграфічнага ўздзеяння
Прагназуецца, ствараецца і распаўсюджваецца з улікам інфармацыйных патрэб спажыўца
Мал. 1. Бібліяграфічная інфармацыя ў сістэме «дакумент — спажывец»
38
дакумент (тэкст), іх лагічна выдзелены фрагмент ці сукупнасць.
Вывады. Бібліяграфічная інфармацыя з’яўляецца асноўным і найбольш агульным паняццем бібліяграфіі, якое дазваляе адрозніваць бібліяграфічныя з’явы ад небібліяграфічных і аб’яднаць у сістэму ўсе разнастайныя праяўленні бібліяграфічнай дзейнасці. У апошнія гады разам з тэрмінам «бібліяграфічная інфармацыя» стаў ужывацца тэрмін «бібліяграфічныя веды» як веды аб свеце тэкстаў і патрэбнасцях у іх, неабходныя і дастатковыя для ідэнтыфікацыі тэкстаў, уключэння іх у сістэму сацыяльных камунікацый, забеспячэння інтэлектуальнага доступу да іх. Бібліяграфічная інфармацыя мае шэраг уласцівасцей, якія дазваляюць вызначыць яе спецыфіку і вылучыць сярод іншых відаў інфармацыі. Сутнасць бібліяграфічнай інфармацыі раскрывае не адна асобна ўзятая ўласцівасць, а іх сукупнасць.