Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Ідэаграфічная (інфармаграфічная) канцэпцыя распра цоўваецца Н. А. Слядневай з пачатку 1990х гг.
Метадалагічная аснова канцэпцыі сістэмнадзейнасны і інфармацыйны падыходы. ,
Сутнасць бібліяграфіі як грамадскай з’явы заключаецца ў яе метадычным патэнцыяле ў адносінах да Універсуму чалавечай дзейнасці. Бібліяграфічныя метады разглядаюцца як універсальныя, прыстасаваныя для аперыравання любымі «суверэннымі інфармацыйнымі аб’ектамі» — не толькі дакументамі, але і тэкстамі ці нематэрыялізаванымі сэнсамі.
Бібліяграфія разумеецца як інфармаграфія — універсальны метад і сродак аперыравання інфармацыяй і яе дакументальнымі носьбітамі (інфаабектамі), адзіны аргані зацыйна выдзелены від метаінфармацыйнай дзейнасці, звязаны са згортваннем, мадэляваннем складанага знакавага субстрату і арганізацыяй структураваных масіваў для забеспячэння іншых відаў дзейнасці, якім уласцівы іншая метадалогія і кагнітыўны статус.
Метасістэма бібліяграфіі —Універсум чалавечай дзейнасці, у межах якога яна з яўляецца ме тадычнай галіной Універсуму чалавечай дзейнасці, значна шырэй дакументаграфіі.
Аб ’ е кт бібліяграфіі (бібліяграфічнагаадлюстравання) — інфармацыйны аб’ект, любы цэласны суверэнны інфармацыйны фрагмент, сэнсавае адзінства незалежна ад факта яго дакументнай фіксацыі.
Бібліяграфазнаўства разглядаецца як рэфлексуючая падсістэма бібліяграфічнай дзейнасці.
Перспектывы бібліяграфіі як інфармаграфіі разгляда юцца ў захаванні ў інфаграмадстве яе функцый, наданні
173
значнасці як сродку інфармацыйнага прагрэсу, гуманізацыі камп’ютарызаванага грамадства ў выпадку, калі яе тэорыя і практыка будуць пераўтвораны ў адпаведнасці з новай інфармацыйнай сітуацыяй і бібліяграфічныя кампаненты будуць больш актыўна ўкараняцца ў сучаснае інфаасяроддзе.
Духоўнавытворчая (кашітыўнакамунікацыйная) канцэпцыя распрацоўваецца A. В. Сакаловым з 1970х гг.
Метадалагічная аснова канцэпцыі — тэорыя сацыяльных камунікацый, культуралагічныя, кагніталагічныя метады.
Бібліяграфія разглядаецца як духоўная, пазнавальная інфраструктура кніжнай камунікацыі. Яе задачы — пазнанне дакументаў (твораў пісьменнасці і друку) і выпрацоўка бібліяграфічных ведаў, афармляемых у выглядзе бібліяграфічных запісаў.
Асноўныя катэгорыі — духоўная вытворчасць, сістэма сацыяльных камунікацый, пазнавальная інфраструктура.
В я д у ч а е паняцце (субстанцыя) б і б л і я г р а ф і і — бібліяграфічныя веды, якія з’яўляюцца сродкам і вынікам бібліяграфічнай дзейнасці, прынцыпам адмежавання бібліяграфічнага ад небібліяграфічнага.
Бібліяграфія разглядаецца як інфраструктура, якая існуе Ў сістэме кніжнай камунікацыі як асобае звяно, якое задавальняе патрэбнасці ўсіх астатніх звёнаў: кнігавыдання, кніжнага гандлю, бібліятэчнай справы, бібліяфільскай цэнзуры.
Бібліяграфіі ўласцівы наступныя ф у н к ц ы і: сутнасныя, ці фундаментальныя (каштоўнаснаарыентацыйная (ацэначная), камунікатыўнапазнавальная, кумулятыўнапошукавая), і прыкладныя (сацыяльнаідэалагічная, забеспячэння навуковатэхнічнага прагрэсу, культурнаасветная, сацыялізуючая).
Культуралагічная канцэпцыя распрацоўваецца М. Г. Вохрышавай з канца 1980х гг. Актыўна развіваецца Н. Б. Зіноўевай і іншымі ўдзельнікамі штогадовых міжнародных форумаў па праблемах інфармацыйнай культуры пад навуковым кіраўніцтвам Ю. С. Зубава.
174
Метадалагічная аснова канцэпцыі сістэмнадзейнасны і інфармацыйнакультуралагічны падыходы.
Бібліяграфія разглядаецца як элемент (падсістэма) культуры (сістэмы захавання і трансляцыі ад пакалення да пакалення, ад супольнасці да супольнасці, ад індывіда да індывіда челавечых ведаў і ўменняў, якія забяспечваюць развіццё цывілізацыі), як спецыфічная субкультура, звязаная з чалавечымі ведамі; галіна дзейнасці ў сферы культуры: комплекс спецыяльных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для пэўных мэт, у прыватнасці — для давядзення каштоўнасцей культуры да членаў грамадства.
Бібліяграфічная дзейнасць разглядаецца як галіна дзейнасці ў сферы культуры, накіраваная на задавальненне бібліяграфічнымі сродкамі грамадскіх патрэбнасцей у дакументальнафіксаваных ведах з мэтай іх захавання, трансляцыі ад пакалення да пакалення.
Метасістэмай бібліяграфіі з’яўляецца культура. Бібліяграфічная прадукцыя ўпісваецца ў пэўны сацыякультурны кантэкст.
Бібліяграфія разглядаецца як феномен, спецыфічны слой культуры, які адказвае за ўпарадкаванне патоку дакументаў — сацыякультурных каштоўнасцей, фарміраванне інфармацыйнай (бібліяграфічнай) культуры асобы і грамадства.
Асноўная якасць бібліяграфіі — яепаліморфнасць як з’явы культуры. Найбольш істотныя прыметы бібліяграфіі:
— накіраванасць на задавальненне грамадскіх патрэб у ведах (інфармацыі) аб дакументах;
— канстатацыя фактаў існавання дакументаў, іх апісанне, інтэрпрэтацыя, устанаўленне лагічных дакументных сувязей;
— самавытворчасць у рамках бібліяграфіі спецыфічных практычных і пазнавальных сродкаў для рашэння сваіх задач;
— інстытуцыянальнасць (бібліяграфія ўяўляе сабой сацыяльны інстытут, які арганізуе дзейнасць суб’ектаў).
Сродак і вынік бібліяграфіі — сістэмнаарганізаваныя бібліяграфічныя веды як феномен культуры.
175
Віды бібліяграфіі: агульнабібліяграфічная, навуковадапаможная, вытворчадапаможная, сацыяльнадапаможная.
Інфармацыйнаўпраўленчая канцэпцыя распрацоўваецца A. А. Грачыхіным з 1980х гг.
Метадалагічная аснова канцэпцыі — кнігазнаўчы, сістэмнадзейнасны і іншыя метады і падыходы.
Бібліяграфія разглядаецца як галіна інфармацыйнай дзепнасці, асноўнай грамадскай функцыяй якой з’яўляецца ўпраўленне працэсам вытворчасці, распаўсюджвання і выкарыстання інфармацыі ў грамадстве. Бібліяграфія — гэта інфармацыйнае кіраванне.
У вузка кнігазнаўчым сэнсе бібліяграфія разумеецца як кіраванне працэсам вытворчасці, распаўсюджвання і выкарыстання кнігі (твораў, выданняў, дакументаў) v гпамадстве.
Аб’ектам бібліяграфіі лічыцца кніжная справа як працэс інфармацыйных зносін, прадметам — бібліяграфічная і бібліяграфазнаўчая інфармацыя.
Метасістэм ай бібліяграфіі лічыцца кніжная справа.
Асноўная грамадская функцыя бібліяграфіі інфармацыйнае кіраванне (сігнальнае, ацэначнае, рэкамендацыйнае).
А с н о ў н ы я п р ы н ц ы п ы бібліяграфіі — партыйнасць, навуковасць, народнасць, дзейнасць, камунікатыўнасць, сістэмнасць.
Навуказнаўчая канцэпцыя распрацоўваецца Л. В. Астахавай з другой паловы 1990х гг. Гэтая канцэпцыя сугучная з кагнітаграфічнай канцэпцыяй В. А. Факеева. Бібліяграфічнае пазнанне прадстаўлена як кампанент уласна навуковага пазнання, які развіваецца згодна з эвалюцыяй навукі ў цэлым. Навука ўступіла ў неакласічны этап свайго развіцця, які характарызуецца стратэгічнай скіраванасцю на чалавека і патрэбнасці чалавечай дзейнасці, а таксама новай ідэалогіяй рацыянальнасці — гуманітарным антрапамарфізмам, поліметадалагізмам навуковай свядомасці. Гэта ўзвышае статус бібліяграфічнай навукі і практыкі. Бібліяграфія з’яўляецца навуковым 176
феноменам, а не другаснадапаможнай галіной разумовай працы. У пэўнай ступені сучасная бібліяграфічная думка, лічыць Л. В. Лстахава, знаходзіцца на новым этапе свайго развіцця, вяртаецца да пастулата бібліёграфаўфілолагаў XIX ст. «бібліяграфія — навука».
Праіфснашгнітыуная (катітыунатрансфармацыйная) кшшрпцыя распрацоўваецца В. П. Лявонавым з 1990х гг.
В . П. Лявонаў называе яе стваральнай («творяіцей»), У якасці вядучых катэгорый выступаюць: «веды», «бібліяграфічныя веды» (не інфармацыя), «уяўленне, трансфармацыя ведаў у бібліяграфй», «бібліяграфічны працэс», «бібліяграфічная рэканструкцыя», «прастора бібліяграфіі», «тэкст» (не дакумент).
Згодна з гэтай канцэпцыяй, бібліяграфічныя сродкі і метады пошуку і перадачы інфармацыі могуць і павінны прымяняцца для перадачы ведаў «у інфармацыйнай упакоўцы», гэта значыць з выкарыстаннем бібліяграфічных метадаў, тэхналогіі, па правілах бібліяграфічнага згортвання з мэтай далейпіага выкарыстання.
Бібліяграфічныя веды ўяўляюць сабой разнастайнасць асабістых нефармалізаваных ведаў, якія фарміруюцца пад уздзеяннем адукацыі, навыкаў, прафесіпнап дзеннасці, чытання навуковых публікацый. Фарміраванне гэтых ведаў залсжыць ад глыбіні разумення сэнсу дакумента, ступені валодання бібліёграфам метаінфармацыяй, накопленых вопыту і ўменняў.
Бібліяграфічныя веды аб кнізе маюць фундаментальны характар. Яны назапашаны стагоддзямі.
Даказваецца, что бібліёграф «думае тэкстамі». Бібліяграфічная трансфармацыя ведаў вызначае іх пераўтварэннс, узаемадзейнічанне паміж асабістымі ведамі бібліёграфа і карыстальніка, сэнсавы, сацыяльны па сваім характары працэс, які здзяйсняецца паміж індывідуумамі, інтэлектуальная задача, што вырашаецца ў працэсе бібліяграфічнай дзейнасці. Бібліёграф і карыстальнік бібліяграфічнай інфармацыі разглядаюцца ў адносінах сутворчасці.
В . П. Лявонаў вылучае чатыры тыпы бібліяграфічнай трансфармацыі ведаў:
177
— бібліяграфічная рэканструкцыя біяграфіі асобы, якая знаходзіцца ў сферы бібліяграфічнага працэсу;
— бібліяграфічная атрыбуцыя тэкстаў;
— бібліяграфічная рэканструкцыя гістарычнага асяроддзя;
— бібліяграфічная трансфармацыя біябібліяграфіі.
Асноўнай задачай пранікнення ў сутнасць бібліяграфічнай трансфармацыі ведаў з’яўляецца пошук шляхоў сэнсавага аналізу тэкстаў77.
Вывады. Бібліяграфазнаўства — актыўна развіваемая навуковая дысцыпліна, у межах якой абагульняюцца практычныя даныя і фарміруюцца новыя веды, распрацоўваюцца як асобныя палажэнні, так і цэласныя канцэпцыі. Надзвычай інтэвсіўна на сучасным этапе развіваецца расійскае бібліяграфазнаўства, у межах якога зроблены шэраг цікавых навуковых распрацовак.
Развіццё бібліяграфазнаўства мэтазгодна суадносіць са зменай парадыгм: навуковакнігазнаўчая (пазнавальная); дапаможнаідэалагічная (каштоўнаснаарыенціровачная); інфармацыйнакамунікатыўная (дапаможнаінфармацыйная); кагнітыўнакультуралагічная, ці наакультуралагічная.
Асноўнымі канцэпцыямі бібліяграфазнаўства на сучасным этапе з’яўляюцца: інфармацыйнадакументаграфічная, кагнітаграфічная, культуралагічная і інш.
" Фокеев В. А. Енблнографня: теоретнкометодологнческне основання : учеб. пособне. — СПб., 2006. — С. 56—68.
ЛІТАРАТУРА
Асноўная
Стандарты
1. ГОСТ 7.0—99 СЙБНД. йнформацноннобнблнотечная деятельность, бнблнографня : термнны н определення. (СТБ ГОСТ 7.0—2004 СЙБЙД. Інфармацыйнабібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія : тэрміны і азначэнні).