Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Латэнтная бібліяграфічная інфармацыя — бібліяграфічная інфармацыя, якая змяшчаецца ў першасных дакументах як неад’емная частка асобнага тэксту ці выдання ў цэлым і афармляецца ў выглядзе ўнутрыкніжных (часопісных, газетных), прыкніжных (артыкульных) спісаў, паказальнікаў, аглядаў, спасылак.
Масавы бібліяграфічны дапаможнік; гл. крыніца масавай бібліяграфіі.
Машыначытаемы каталог; гл. электронны каталог.
Метабібліяграфія; гл. бібліяграфія бібліяграфіі.
Навуковадапаможны бібліяграфічны дапаможнік — спецыяльны бібліяграфічны дапаможнік, прызначаны ў дапамогу навукоўцам і навуковадаследчай дзейнасці.
Навуковадаваможная бібліяграфія — від спецыяльнай бібліяграфіі, які забяспечвае вытворчасць і распаўсюджванне бібліяграфічнай інфармацыі для навукоўцаў і навуковадаследчай дзейнасці.
190
Нацыянальная бібліяграфія — від бібліяграфіі, які забяспечвае вытворчасць і распаўсюджванне бібліяграфічнай інфармацыі па комплексе тэрытарыяльнадзяржаўных, нацыянальнаэтнічных прымет.
Нацыянальны рэтраспектыўны бібліяграфічны дапаможнік; гл. рэпертуарны бібліяграфічны дапаможнік.
Паказальнік цытуемай літаратуры — пералік упамянутых і/ці цытуемых дакументаў у тых ці іншых выданнях (публікацыях), які дапамагае выяўляць выкарыстаныя аўтарамі дакументы і раскрывае ўнутраныя сувязі ў межах дакументных (тэкставых) камунікацый.
Паказальнік да выдання — бібліяграфічны пошукавы апарат, створаны да першасных дакументаў, які раскрывае іх структуру і змест і забяспечвае хуткае знаходжанне змешчанай у дакументах інфармацыі; гл. таксама дапаможны паказальнік.
Памятка чытачу—рэкамендацыйны (навуковаасветны, вучэбнадапаможны, прафесійнавытворчы) бібліяграфічны дапаможнік з мінімальным пералікам дакументаў па цікавай для чытача тэме.
Персанальны бібліяграфічны дапаможнік — дапаможнік, у якім адлюстравана інфармацыя аб дакументах пэўнай асобы і/ці аб пэўнай асобе (асобах).
Перспектыўная бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах, прагназуемых, запланаваных ці падрыхтаваных да выдання.
Перспектыўны бібліяграфічны дапаможнік дапаможнік, які адлюстроўвае дакументы пакуль яшчэ не выдадзеныя, а толькі прагназуемыя, запланаваныя ці падрыхтаваныя да друку.
Першасныя дакументы — дакументы, якія фіксуюць вынікі пазнання рэчаіснасці, навуковыя веды; дакументы, якія змяшчаюць арыгінальныя творы, зводы твораў, матэрыялы і вынікі даследаванняў і распрацовак.
План чытання — бібліяграфічны дапаможнік, у якім дакладна рэгламентуюцца склад і паслядоўнасць чытання па пэўным пытанні.
Постэдыцыйная бібліяграфічная інфармацыя; гл. дыягенетычная бібліяграфічная інфармацыя.
191
Праблемнако мплексная бібліяграфія; гл. комплексная бібліяграфія.
Праблемнакомплексны бібліяграфічны дапаможнік — дапаможнік, у якім сабрана інфармацыя аб дакументах з шэрагу галін ведаў па асобнай праблеме.
Прадметны каталог — бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў картачнай форме і размеркаваны ў агульным алфавіце прадметных рубрык, за якімі канцэнтруюцца бібліяграфічныя запісы на дакументы адпаведнай тэматыкі.
Праспект — даведачнае і / ці рэкламнае выданне, якое змяшчае сістэматызаваны пералік дакументаў (дакумента), прызначаных да выпуску, продажу ці экспанавання.
Прафесійнавытворчы бібліяграфічны дапаможнік — спецыяльны бібліяграфічны дапаможнік, створаны для спецыялістаў розных сфер дзейнасці і прызначаны для аказання дапамогі сродкамі БІ ў іх практычнай дзейнасці.
Прыартыкульны бібліяграфічны дапаможнік — арганізаваная пэўным чынам (часцей за ўсё ў парадку цытавання, па алфавіце) сукупнасць бібліяграфічных запісаў, створаная да тэксту артыкула і існуючая з ім у непарыўнай сувязі: у тэксце, у падрадковых заўвагах і каментарыях, паза тэкстам (у спісе літаратуры да тэксту артыкула).
Прыкніжны бібліяграфічны дапаможнік — арганізаваная пэўным чынам (часцей за ўсё ў парадку цытавання, па алфавіце) сукупнасць бібліяграфічных запісаў, створаная да тэксту кнігі і існуючая з ім у непарыўнай сувязі: у тэксце, у падрадковых заўвагах і каментарыях, паза тэкстам (у спісе літаратуры да тэксту кнігі).
Пуцевадзіцель па літаратуры — бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае звесткі аб першасных дакументах, крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі па тэме, а таксама метадычныя парады і рэкамендацыі па іх выкарыстанні.
Рэгіянальная бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка бібліяграфічная прадукцыя аб дакументах, створаных на тэрыторыі пэўнага рэгіёна і/ці прысвечаных яму; гл. таксама краязнаўчая бібліяграфія.
Рэгіянальны бібліяграфічны дапаможнік — бібліяграфічны дапаможнік, які створаны ў пэўным рэгіёне і/ці 192
адлюстроўвае дакументы, якія звязаны з рэгіёнам на змсс це і іншых прыметах; гл. таксама краязнаўчы бібліяграфічны дапамозкнік.
Рэкамендацыйны бібліяграфічны дапаможнік спецыяльны бібліяграфічны дапаможнік, які адлюстроўвае дакументы, рэкамендаваныя пэўным катэгорыям карыстальнікаў і адабраныя па пэўных змястоўных і якасных крытэрыях. . . , .
Рэпертуарны бібліяграфічны дапаможнік оіоліяграфічны дапаможнік, у якім па фармальных прыметах (від дакумента, мова, тэрыторыя, храналагічны перыяд) улічваецца ўся дакументная прадукцыя, створаная на тэрыторыі дзяржавы (на пэўнай мове) за пэўны ўліковы перыяд. . ... . ,•
Рэтраспектыўная бібліяграфія — від бібліяграфічнан дзейнасці, у межах якога забяспечваюцца бібліяграфічнае адлюстраванне рэтраспектыўнай часткі дакументнага патоку і давядзенне адпаведнай інфармацыі да карыстальнікаў.
Рэтраспектыўны бібліяграфічны дапаможнік дапаможнік, які адлюстроўвае масіў дакументаў, створаны за пэўны адрэзак часу ў мінулым.
Рэфератыўны зборнік — зборнік, асноўны змест якога складаюць сістэматызаваныя бібліяграфічныя апісанні з інфарматыўнымі рэфератамі.
Рэфератыўны часопіс — часопіс, асноўны змест якога складаюць сістэматызаваныя бібліяграфічныя апісанні з індыкатыўнымі рэфератамі, рэфератыўнымі анатацыямі.
Семінарый — фактабібліяграфічны навукова і вучэбнадапаможны, навуковаметадычны дапаможнік прапедэўтычнага характару, які мае мэтай «увядзенне» ў навуку, азнаямленне з вядучымі праблемамі і асноўным масівам дакументаў пэўнага прадметнага комплексу.
Сістэматычная картатэка артыкулаў — бібліяграфічная картатэка, у якой адлюстраваны матэрыялы з перыядьіч ных і прадаўжальных выданняў, зборнікаў і якая арганізавана ў адпаведнасці з пэўнай сістэмай класіфікацыі даку ментаў.
Сістэматычны каталог — бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы на дакументы прадстаўле
7а Зак. 205
193
ны ў картачнай форме і размеркаваны па галінах ведаў у адпаведнасці з пэўнай сістэмай класіфікацыі дакументаў.
Скрытая бібліяграфічная інфармацыя; гл. латэнтная бібліяграфічная інфармацыя.
Спажывец бібліяграфічнай інфармацыі; гл. карыстальнік бібліяграфічнай інфармацыі.
Спецыяльная бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці па стварэнні спецыяльнай бібліяграфічнай прадукцыі і бібліяграфічным забеспячэнні пэўнай сферы грамадскай практыкі.
Тэматычная бібліяграфія — від бібліяграфіі, у межах якога ствараецца і даводзіцца да карыстальніка інфармацыя аб дакументах па пэўнай тэме, праблеме.
Тэматычны бібліяграфічны дапаможнік — бібліяграфічны дапаможнік, у якім адлюстравана інфармацыя аб дакументах па пэўнай тэме (у межах адной галіны ведаў).
Універсальная бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці, заснаваны на ўліку фармальных прымет дакументаў, які забяспечвае адлюстраванне і давядзенне да карыстальнікаў інфармацыі аб дакументах па ўсіх галінах ведаў.
Універсальны бібліяграфічны дапаможнік — бібліяграфічны дапаможнік, у якім адлюстравана інфармацыя аб дакументах па ўсіх галінах ведаў на аснове ўліку фармальных характарыстык дакументаў.
Унутрыгазетны бібліяграфічны дапаможнік — пэўным чынам арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў, размешчаных у газеце як асобны, самастойны артыкул, незалежны ад іншых матэрыялау, уключаных у выпуск.
Унутрыкніжны бібліяграфічны дапаможнік — пэўным чынам арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў, размешчаных у кнізе як асобны, самастойны раздзел, частка, артыкул, незалежны ад іншых матэрыялаў, уключаных у выданне.
Унутрычасопісны бібліяграфічны дапаможнік — пэўным чынам арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў, размешчаных у часопісе як асобны артыкул, незалежны ад іншых матэрыялаў, уключаных у выпуск.
Фактаграфічная даведка — звесткі па сутнасці пытання (факты, лічбы, даты і інш.).
194
Фактаграфічная інфармацыя інфармацыя, якая адлюстроўваб пэуны факт, падзею, прадмсі, якасць.
Храналагічны дапаможны паказальнік — дапаможны паказальнік, які змяшчае матэрыял (перыяды часу. гады, стагоддзі, эпохі) у часавай паслядоўнасці з адсылкамі да старонкі надрукавання звестак. .
Шматгаліновы бібліяграфічны дапаможнік бюліяграфічны дапаможнік, у якім адлюстравана інфармацыя аб дакументах па дзвюх ці некалькіх галінах ведаў.
Экспрэсінфармацыя — перыядычнае часопіснае ці ліставое інфармацыйнае выданне, якое змяшчае аб ёмны рэферат (рэфераты) найбольш актуальных апублікаваных замежных крыніц ці неапублікаваных айчынных дакумсн таў па актуальных для пэўных катэгорый карыстальнікаў праблемах.
Электронная бібліяграфія — від оюліяграфічнап дзеннасці, які рэалізуецца ў электронным асяроддзі і прадугледжвае стварэнне, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі на аснове лічбавых тэхна логій. .
Электронны каталог — сукупнасць бібліяграфічных і лексікаграфічных даных, якая разам з сістэмай упраўлення базамі даных і наборам прыкладных сістэм забяспечвае пошук інфармацыі аб дакументах пэўнага фонду ці фондаў у аўтаматызаваным рэжыме.
7а*
ДАДАТКІ
„ . Дадатак 1
оіОліяграфп у сістэме сацыяльных інстытутаў
.2 2^ « л о 2 5 сх S3 2 о g 4 a Q to 2 Ct C3 ex к 2 ^ e Ф &’to 43 to x X — g,E £ o s 3 н to Q 00 ex tto c^ to x 3 4 м X E G G E * re ч^ X X " to
3 '2’3 = й g S ° se g я 4 a S a E a ч> M □ c « .e
3 g E r^S2SuC®mua <>CLXxtoOtoS>iC to 2 to o to to to ® to 4’to v to E 2 w u s S ^ ex 2 X E >• G S H ^ ^8 s ’tt to c to to “ E to