Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
1) адзінства падстаў дзялення (у адным класіфікацыйным радзе віды могуць выдзяляцца толькі па адной дакладна сфармуляванай прымеце);
2) неперакрыжаванасць дзяленняў (віды ў межах адной групы павінны выключаць адзін аднаго, ні адзін не павінен
137
перакрыжоўваць другі, падпадаць пад другі ці яму падпарадкоўвацца);
3) суразмернасць дзялення (выдзеленыя па адной прымеце віды бібліяграфіі павінны ахопліваць усе бібліяграфічныя з’явы);
4) непарыўнасць дзялення (нельга пераскокваць з бліжэйшага класа ў больш аддалены).
Пры даследаванні бібліяграфіі ў гістарычным ракурсе часта разглядаюць развіццё і адпаведна віды бібліяграфічнай прадукцыі. Такі падыход не адлюстроўвае і не дазваляе ўпарадкаваць усю шматграннасць бібліяграфічных з’яў. Калі разглядаць бібліяграфію як дзейнасць (гэта робіцца ў межах дзейнаснага ці сістэмнадзейнаснага падыходу), то адпаведна і віды бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) трэба выдзяляць у іншым ракурсе і браць да ўвагі ўсе кампаненты бібліяграфічнай дзейнасці, а не толькі бібліяграфічную прадукцыю. Па словах А. П. Коршунава, сёння найбольш арганізацыйна ўстойлівымі і развітымі з’яўляюцца наступныя віды бібліяграфіі: дзяржаўная, рэпертуарная, каталожная, масавая, навуковадапаможная, рэкамендацыйная, краязнаўчая, бібліяграфія бібліяграфіі і асобна бібліяграфазнаўства. Але іх нельга прыводзіць у адным лагічным радзе (парушаюцца прыведзеныя вышэй патрабаванні), і не апісваецца ўся відавая разнастайнасць.
Можна пагадзіцца з падыходам А. П. Коршунава, які ў якасці асноўных падстаў для вызначэння відаў бібліяграфічнай дзейнасці прапанаваў арганізацыйнаведамасную прымету, аднароднасць ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі, характар дзейнасці, і дабавіць у гэты пералік — асяроддзе яе рэалізацыі.
Віды бібліяграфіі па арганізацыйнаведамаснай прымеце. У сістэме функцыянавання фіксаванай інфармацыі ў грамадстве існуюць сацыяльныя інстытуты, у межах якіх ствараюцца, кумулююцца, распаўсюджваюцца дакументы. Гэта рэдакцыйнавыдавецкая справа, кніжны гандаль, бібліятэчная справа, архіўная справа, навуковаінфармацыйная справа, бібліяграфічная дзейнасць. Бібліяграфічная дзейнасць займае асобнае становішча, яна не мае арганізацыйнай цэласнасці, існуе ў межах іншых вышэйпералічаных інстытутаў і прадастаўляе карыстальніку не 138
самі дакументы як крыніцы інфармацыі, а звесткі пра іх, бібліяграфічную інфармацыю. У названых інстытутах можна вылучыць два асноўныя ўзроўні, ці контуры: непасрэдна дакументны і дапаможны, ці другасны (бібліяграфічны) (дадатак 11). Мяжа паміж гэтымі ўзроўнямі часам можа быць вельмі ўмоўнай. У сучасных умовах адбылося істотнае пашырэнне аб’ектнай сферы бібліяграфіі за кошт знакаграфіі, дакументаграфіі, медыяграфіі, відэааўдыяграфіі, фільмаграфіі, ідэаграфіі, сэнсаграфіі, інтэрнэтграфіі, сайтаграфіі. Яна ўвабрала ў сваю сферу ўвесь універсум крыніц ведаў (інфармацыі)62. Акрамя таго, пашырыліся яе магчымасці пранікнення ў тэкст, прадстаўлення яго на ўзроўні фрагмента, кванта ведаў. Адпаведна павялічылася яе навуковая састаўляючая і больш выразна стала праяўляцца яе фактаграфічнасць. Бібліяграфічная інфармацыя з’яўляецца неад’емнай часткай большасці відаў баз даных: бібліяграфічных, рэфератыўных, паўнатэкставых, канцэптаграфічных, якія ўтрымліваюць элементы, ідэнтыфікуючыя канкрэтны тэкст, фрагменты тэксту ці вынікі яго аналітыкасінтэтычнай перапрацоўкі, магчымы таксама ў фактаграфічных, графічных, мультымедыйных, якія змяшчаюць канкрэтныя факты, прыметы, паказчыкі, схемы, малюнкі, ілюстрацыі, відэааўдыяльныя матэрыялы, якія часцей за ўсё маюць бібліяграфічнае аснашчэнне, што дазваляе ідэнтыфікаваць канкрэтны тэкст, факт і суаднесці іх з канкрэтным дакументам. I адпаведна змянілася бібліяграфічная дзейнасць. Яна набыла камбінаваны (інтэграваны) характар.
Таму дапаможны контур сацыяльных інстытутаў сістэмы дакументных камунікацый (уключаючы формы арганізацыі, субёкты, мэты, аб’екты, працэсы, сродкі і вынікі) утварае сёння адносна самастойную частку грамадскай практыкі, якую называюць «бібліяграфічная дзейнасць» і якая па арганізацыйнаведамаснай прымеце можа падзяляцца на наступныя інстытуцыянальныя
62 Фокеев В. А. Постпрото(нео)бнблнографня в контексте бархатной революцнн бнблнографнн, развнтня новых ннформацнонных технологнй, постмодерннзма м постнеокласснкн // Методологнческне м теоретнческне проблемы бмбллографнн в контексте новых пнформацнонных технологмй : сб. ст. — М., 2007. — С. 126.
139
віды бібліяграфіі: бібліятэчная бібліяграфія, выдавецкая бібліяграфія, кнігагандлёвая бібліяграфія, уліковарэгістрацыйная бібліяграфія, навуковаінфармацыйная бібліяграфія, архіўная бібліяграфія, музейная бібліяграфія і іншыя, якія з’явяцца ў адпаведнасці з фарміраваннем новых сацыяльных інстытутаў па аперыраванні фіксаванай інфармацыяй (ведамі).
Бібліятэчная бібліяграфія (магчымы назвы: бібліятэчнабібліяграфічная дзейнасць, бібліяграфічная дзейнасць бібліятэк) — гэта інфармацыйная інфраструктура бібліятэчнай справы, якая забяспечвае стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі (бібліяграфічных ведаў), запатрабаванай у дзейнасці бібліятэк, і спрыяе фарміраванню і выкарыстанню іх фондаў.
Выдавецкая бібліяграфія (магчымы назвы: выдавецкабібліяграфічная дзейнасць, бібліяграфічная дзейнасць выдавецтваў) — гэта від бібліяграфічнай дзейнасці, які рэалізуецца ў межах выдавецкай справы, забяспечвае стварэнне і рух бібліяграфічнай інфармацыі ў неабходных ёй мэтах і аб’ёмах.
Кнігагандлёвая бібліяграфія (магчымы назвы: кнігагандлёвабібліяграфічная дзейнасць, бібліяграфічная дзейнасць кнігагандлёвых устаноў) — гэта інфармацыйная інфраструктура кнігагандлёвай справы, якая забяспечвае стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі (бібліяграфічных ведаў), запатрабаванай у дзейнасці кнігагандлёвых устаноў, і спрыяе фарміраванню асартыменту тавараў і іх продажу.
Уліковарэгістрацыйная бібліяграфія (магчымы назвы: уліковарэгістрацыйная бібліяграфічная дзейнасць ці ў адпаведнасці з установай, якая гэтай дзейнасцю займаецца) — бібліяграфічная дзейнасць нацыянальных бібліятэк, кніжных палат, іншых інфармацыйных устаноў краін па дзяржаўным (нацыянальным) уліку дакументнай прадукцыі і прадастаўленню адпаведнай уліковарэгістрацыйнай бібліяграфічнай інфармацыі карыстальнікам.
Архіўная бібліяграфія (магчымы назвы: архіўная бібліяграфічная дзейнасць, бібліяграфічная дзейнасць архіваў) — інфармацыйная інфраструктура архіўнай справы, якая забяспечвае ідэнтыфікацыю, пошук і выкарыстан140
не архіўных дакументаў і дакументаў, запатрабаваных у пазнавальнай архіўнай дзейнасці; бібліяграфічныя ўчасткі дзейнасці архіўных устаноў, звязаныя са стварэннем, захаваннем, перапрацоўкай, распаўсюджваннем і выкарыстаннем бібліяграфічнай інфармацыі.
Навуковаінфармацыйная бібліяграфія (магчымы назвы: навуковаінфармацыйная бібліяграфічная дзейнасць, бібліяграфічная дзейнасць органаў навуковай інфармацыі) — гэта від бібліяграфічнай дзейнасці, які рэалізуецца ў межах органаў навуковай інфармацыі, забяспечвае стварэнне і рух бібліяграфічнай інфармацыі ў неабходных ім мэтах і аб’ёмах.
Музейная бібліяграфія (магчымы назвы: музейная бібліяграфічная дзейнасць, ці бібліяграфічная дзейнасць музейных устаноў) — гэта від бібліяграфічнай дзейнасці, які рэалізуецца ў музейных установах, забяспечвае стварэнне і рух бібліяграфічнай інфармацыі ў неабходных ім мэтах і аб’ёмах.
Віды бібліяграфіі па аднароднасці ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі. Бібліяграфічная прадукцыя з’яўляецца асноўным вынікам працэсу бібліяграфавання, асноўным сродкам існавання і каналам распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі, і таму заканамерна трэба выдзяляць віды бібліяграфіі па аднароднасці ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі і ў межах гэтай падставы вылучыць некалькі кірункаў: грамадскае прызначэнне, храналагічная прымета ці функцыянальнамэтавае прызначэнне, форма і змест бібліяграфуемых дакументаў.
Грамадскае прызначэнне ствараемай і распаўсюджваемай бібліяграфічнай прадукцыі. Стварэнне бібліяграфічнай прадукцыі заўсёды сацыяльна абумоўлена і накіравана на задавальненне інфармацыйных патрэбнасцей грамадства ў цэлым, пэўных сацыяльных груп, асобных карыстальнікаў. На думку А. П. Коршунава, грамадскае прызначэнне бібліяграфічнай інфармацыі абумоўлівае яе функцыянальную структуру — пералік і паслядоўнасць выканання асноўных грамадскіх функцый: пошукавай, камунікатыўнай, ацэначнай, — у адпаведнасці з якімі мэтазгодна выдзяляць віды бібліяграфіі па грамадскім
141
прызначэнні: бібліяграфія камунікатыўнапошукавага і ацэначнага прызначэння, ці адпаведна агульная і спецыяльная бібліяграфія. Асноўнае адрозненне гэтых відаў бібліяграфіі — канкрэтнае мэтавае і чытацкае прызначэнне. Агульная бібліяграфія яго не мае. Яна разлічана на грамадства ў цэлым. У межах яе ствараюцца крыніцы БІ для ўліку дакументнай прадукцыі пэўнага фонду (фондаў); выдадзеную на пэўнай тэрыторыі, мове, за пэўны перыяд часу; з мэтай апавясціць грамадства аб існаванні дакументаў пэўнай формы і зместу. Спецыяльная бібліяграфія заўсёды мае канкрэтнае мэтавае і чытацкае (спажывецкае) прызначэнне, у межах яе ствараюцца крыніцы ў разліку на гіэўную сферу абслугоўвання.
Агульная бібліяграфія — гэта галіна дзейнасці па стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі, якая забяспечвае пошук дакументаў і інфармаванне аб іх незалежна ад іх спецыяльнага выкарыстання. Да агульнай бібліяграфіі адносяцца каталожная (дзяржаўная, рэпертуарная), нацыянальная, масавая бібліяграфіі.
Каталожная бібліяграфія — від бібліяграфічнай дзейнасці, у межах якога здзяйсняецца адлюстраванне і давядзенне інфармацыі аб дакументах пэўнага фонду (фондаў) без уліку якасных характарыстык дакументаў праз стварэнне і выкарыстанне электронных, картачных і друкаваных каталогаў. На думку А. П. Коршунава, менавіта яна забяспечвае канчатковую рэалізацыю пошукавай функцыі бібліяграфічнай інфармацыі. Гэты від бібліяграфічнай дзейнасці можа быць рэалізаваны практычна ў любым грамадскім інстытуце, які працуе з дакументамі і ў якім існуе неабходнаць прадастаўлення поўнай інфармацыі аб іх карыстальнікам.
Дзяржаўная бібліяграфія — дзейнасць устаноў (нацыянальных бібліятэк, фірм, на тэрыторыі былога СССР — кніжных палат) па дзяржаўнай рэгістрацыі дакументаў, падрыхтоўцы на гэтай базе сістэмы ўніверсальнай бягучай бібліяграфічнай прддукцыі (летапісаў, штогоднікаў, бюлетэняў) і давядзенні яе да карыстальнікаў. Крыніцы дзяржаўнай бібліяграфіі ствараюцца на аснове ўліку фармальных прымет дакументаў (від дакумента: кніга, Baconic, ноты, рэцэнзіі, часопісныя артыкулы і г. д.; мова, 142