• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    Даведачнабібліяграфічнае абслугоўванне можа здзяйсняцца на базе любога грамадскага інстытута сістэмы дакументных камунікацый з выкарыстаннем як крыніц другаснай (бібліяграфічнай, фактаграфічнай) інфармацыі, так і крыніц першаснай інфармацыі. Вынікамі даведачнабібліяграфічнага абслугоўвання з’яўляюцца станоўчыя і адмоўныя адказы на разавыя запыты. Гэта могуць быць бібліяграфічныя і фактаграфічныя даведкі, метадычныя кансультацыі і адмовы.
    Фактаграфічная даведка — гэта адказ на запыт, які змяшчае фактычныя звесткі: лічбы, даты, тэрміны, тлумачэнні тэрмінаў, геаграфічныя аб’екты, колькасныя і якасныя характарыстыкі аб’ектаў і інш. Яна ўтрымлівае, як правіла, вельмі лаканічную і структураваную інфармацыю. Крыніцамі яе пошуку найчасцей выступаюць слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі, хронікі падзей, а таксама фактаграфічныя (аб’ектаграфічныя ў тым ліку) базы даных (напрыклад, базы даных аўтарытэтных запісаў).
    Бібліяграфічныя даведкі ўтрымліваюць інфармацыю аб дакументах (тэкстах) ці любых іх лагічна выдзеленых адзінках. У залежнасці ад іх характару яны падзяляюцца на тры віды: тэматычныя, адрасныя і даведкі, якія ўдакладняюць бібліяграфічныя даныя (удакладняльныя).
    Тэматычная бібліяграфічная даведка змяшчае БІ па пэўнай тэме (змястоўна рэлевантную тэматычнаму запыту). 122
    Адрасная бібліяграфічная даведка ўдакладняе наяўнасць і месцазнаходжанне дакумента ў канкрэтным дакументным фондзе. Даведка, якая ўдакладняе бібліяграфічныя даныя, звязана з выяўленнем асобных элементаў бібліяграфічнага апісання дакументаў (дакладнай назвы, прозвішча аўтараў, складальнікаў, рэдактараў, месца выдання, даты і інш.), якія невядомы карыстальніку, якіх не хапае для заказу дакумента, для прадстаўлення ў спісе літаратуры, у падрадковых заўвагах і інш. Метадычная кансультацыя — адказ на разавы запыт, які змяшчае парады па выкарыстанні інфармацыі, паказвае шляхі яе атрымання з розных дакументаў, пошукавых сістэм (адсылка да крыніц інфармацыі, рэкамендацыя звярнуцца ў іншую бібліятэку, архіў, кнігагандлёвую ўстанову і інш.).
    Бібліяграфічнае інфармаванне — сістэматычнае забеспячэнне БІ абанентаў у адпаведнасці з іх доўгатэрміновымі запытамі ці па ініцыятыве бібліяграфічных служб у адпаведнасці з профілем пэўнай установы, арганізацыі. У ГОСТ 7.0—99 азначэнне гэтага тэрміна даецца абмежавана, з улікам толькі доўгатэрміновых запытаў. Такое азначэнне не поўнасцю адлюстроўвае рэчаіснасць.
    Найчасцей бібліяграфічнае інфармаванне здзяйсняецца па ініцыятыве бібліяграфічнай службы, у апошнія часы з шырокім выкарыстаннем электронных сродкаў, якія дазваляюць аўтаматычна здзяйсняць адбор і адпраўку на адрас карыстальніка інфармацыі, атрымліваць хутка зваротную інфармацыю, аператыўна дасылаць поўныя тэксты (неабходныя фрагменты тэкстаў). На падставе крытэрыю ахопу карыстальнікаў выдзяляюць два асноўныя рэжымы бібліяграфічнага інфармавання: недыферэнцыраванае (часам яго называюць масавым) і дыферэнцыраванае. Абодва рэжымы ажыццяўляюцца ў разнастайных формах.
    Недыферэнцыраванае (масавае) бібліяграфічнае інфармаванне — інфармаванне шырокага кола асоб і калектываў, зацікаўленых у сістэматычным атрыманні звестак аб новых дакументах. Ажыццяўляецца ў формах інфармацыйных бюлетэняў, бібліяграфічных аглядаў і інш.
    Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне — гэта сістэматычнае забеспячэнне БІ абанентаў у адпаведнасці з іх доўгатэрміновымі індывідуальнымі і групавымі
    123
    інфармацыйнымі запытамі. Ажыццяўляецца ў формах індывідуальнага інфармавання, выбіральнага распаўсюджвання інфармацыі (ВРІ), дыферэнцыраванага абслугоўвання кіраўніцтва, тэматычнага абслугоўвання кіраўніцтва.
    Бібліяграфічнае абслугоўванне — надзвычай складаны працэс. Для яго развіцця на сучасным этапе характэрны:
    — аптымальнае спалучэнне і выкарыстанне электронных і картачных пошукавых сістэм;
    —	развіццё віртуальнага сэрвісу (тыпу «Адкрытая інфармацыя», віртуальная даведачная служба «Спытай бібліятэкара», Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі, Віртуальная чытальная зала);
    —	арыентаванасць ствараемых пошукавых сістэм на высокі ўзровень бібліяграфічнага самаабслугоўвання;
    —	выкарыстанне бібліятэкай, якая здзяйсняе бібліяграфічнае абслугоўванне, не толькі бібліяграфічных рэсурсаў уласнай генерацыі, але і пошукавых сістэм іншых бібліятэк, інфармацыйных цэнтраў (напрыклад, у бібліятэках Беларусі Зводнага каталога бібліятэк Расіі, Сусветнага каталога OCLC і інш.);
    — выкарыстанне лакальных і інтэграваных пошукавых механізмаў і сэрвісу, якія прапаноўваюцца ў розных базах даных, імкненне прадставіць у іх інфармацыйныя рэсурсы ўласнай генерацыі.
    Асновай працэсаў бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання (бібліяграфічнага самаабслугоўвання ў тым ліку) з’яўляецца бібліяграфічны пошук. Некаторыя даследчыкі разглядаюць гэты працэс асобна, побач з бібліяграфаваннем і бібліяграфічным абслугоўваннем. Аднак гэтыя працэсы нельга паставіць у адзін лагічны рад. Бібліяграфічны пошук з’яўляецца неад’емнай часткай і бібліяграфавання, і бібліяграфічнага абслугоўвання, ён скразны, і таму разглядаць яго трэба асобна.
    Бібліяграфічны пошук — гэта разнавіднасць інфармацыйнага пошуку, які вядзецца на аснове бібліяграфічных звестак (даных). Гэта працэс знаходжання неабходнай БІ па фармальных і/ці змястоўных прыметах дакументаў. Асаблівасць бібліяграфічнага пошуку ў тым, што да карыстальніка даводзяцца не самі дакументы, а толькі бібліяграфічная інфармацыя — звесткі аб дакументах (тэкстах), іх лагічна выдзеленых частках ці сукупнасцях.
    124
    Прыватным паняццем бібліяграфічнага пошуку з яўляецца «бібліяграфічнае выяўленне» — знаходжанне дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання ў мэтах іх наступнай бібліяграфічнай апрацоўкі.
    Тэхналагічныя асаблівасці і якасны ўзровень бібліяграфічнага пошуку характарызуюцца праз наступныя паняцці: пертынентнасць бібліяграфічнага пошуку, рэлевантнасць бібліяграфічнага пошуку, пошукавая прымета, пошукавы вобраз дакумента, пошукавае прадпісанне, паўната і дакладнасць бібліяграфічнага пошуку.
    Пертынентнасць бібліяграфічнага пошуку — адпаведнасць атрыманай у працэсе бібліяграфічнага пошуку БІ сапраўднай патрэбнасці карыстальніка.
    Рэлевантнасць бібліяграфічнага пошуку — гэта адпаведнасць знойдзеных запісаў на дакументы патрабаванню, якое выражана ў запыце карыстальніка. Можа быць зместавай (знойдзеная БІ адпавядае запыту) і фармальнай (зафіксаваны ў крыніцы БІ пошукавы вобраз дакумента адпавядае пошукаваму прадпісанню).
    Пошукавая прымета — гэта змястоўны ці фармальны крытэрый (адзін ці некалькі) дакумента, па якому магчыма здзейсніць пошук і якому павінна адпавядаць знойдзеная БІ.
    Пошукавае прадпісанне — змест запыту, выражаны на інфармацыйнапошукавай мове (індэксамі УДК) ці наборам фармальных прымет дакумента (аўтар, назва і інш.), шыфрамі захавання дакумента ў фондзе.
    Пошукавы вобраз уяўляе сабой сукупнасць пошукавых прымет, неабходных для бібліяграфічнага пошуку і ідэнтыфікацыі дакумента ў адпаведнасці з запытам карыстальніка.
    Паўната бібліяграфічнага пошуку — гэта колькасныя адносіны знойдзеных рэлевантных бібліяграфічных запісаў да агульнай колькасці адпаведных запісаў у масіве бібліяграфічных запісаў, па якім вядзецца пошук.
    Дакладнасць бібліяграфічнага пошуку — паказчык, які выражае адносіны колькасці рэлевантных бібліяграфічных запісаў да агульнай колькасці запісаў, знойдзеных у адказ на запыт карыстальніка.
    125
    Пры здзяйсненні бібліяграфічнага пошуку можна выдзеліць некалькі этапаў:
    —	фармулёўка запыту;
    —	удакладненне запыту (канкрэтызацыя агульнай мэты пошуку, магчымых тэматычных, храналагічных, моўных, відавых (жанравых), якасных абмежаванняў, вызначэнне ступені паўнаты і формы прадстаўлення інфармацыі);
    —	вызначэнне шляхоў здзяйснення пошуку, выбар метадаў, крыніц інфармацыі;
    —	стварэнне алгарытму пошуку (рабочай праграмы пошуку);
    —	рэалізацыя пошуку;
    —	афармленне вынікаў пошуку.
    Асноўныя бібліяграфічныя працэсы, у сваю чаргу, ахопліваюць мноства прыватных бібліяграфічных працэсаў, якія вывучаюцца ў галіновых і тэхналагічных бібліяграфічных дысцыплінах. Адначасова ў прафесійны ўжытак увайшлі паняцці, якія адлюстроўваюць інтэгратыўнасць бібліяграфічных працэсаў у складаных інфармацыйнабібліяграфічных сітуацыях, калі патрабуецца інтэнсіўнае стварэнне і давядзенне бібліяграфічнай інфармацыі. Так, паняцце «бібліяграфічнае забеспячэнне» можа ахопліваць як падрыхтоўку бібліяграфічных дапаможнікаў для задавальнення патрэбнасцей розных сфер грамадскай практыкі, так і даведачнабібліяграфічнае абслугоўванне, бібліяграфічнае інфармаванне.
    Тэрмін «бібліяграфічнае забеспячэнне» можа выкарыстоўвацца ў вузкім сэнсе як бібліяграфічнае інфармаванне асобных груп карыстальнікаў, занятых вырашэннем канкрэтных навуковавытворчых задач. Ён можа ў пэўным сэнсе замяняцца тэрмінам «бібліяграфічнае суправаджэнне».
    Бібліяграфічныя зносіны — гэты тэрмін азначае працэс узаемадзеяння людзей з мэтай абмену бібліяграфічнай інфармацыяй. Гэта дапаможны бібліяграфічны працэс, без якога не ажыццяўляюцца асноўныя бібліяграфічныя працэсы.
    У сучаснай бібліяграфічнай практыцы адбываецца актывізацыя бібліяграфічнага самаабслугоўвання. Гэта самастойная падрыхтоўка і выкарыстанне БІ без зваро
    126
    ту да прафесіянальных бібліяграфічных структур. Высокая ступень задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў праз бібліяграфічнае самаабслугоўванне магчыма пры ўмове існавання якасных інфармацыйнапошукавых сістэм, актыўнасці карыстальнікаў і высокага ўзроўню іх інфармацыйнай культуры.
    М. Г. Вохрышава ў адпаведнасці з іерархіяй мэт выдзяляе іерархію працэсаў. Яна лічыць, што агульнай мэце (задавальненне патрэбнасцей у дакументах) адпавядае дзейнасць у цэлым, якая можа разглядацца як цэласны працэс. Прыватным мэтам адпавядаюць працэсы вытворчасці і спажывання БІ.
    Вытворчасць бібліяграфічнай інфармацыі, ці бібліяграфаванне, разумеецца як працэс стварэння і пераўтварэння бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфаванне можа разглядацца на розных узроўнях:
    1)	на ўзроўні падрыхтоўкі аднаго паведамлення аб дакументах;
    2)	на ўзроўні стварэння адной інфармацыйнапошукавай сістэмы;
    3)	на ўзроўні стварэння комплексу бібліяграфічных крыніц.