• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    Сутнасцю працэсу спажывання бібліяграфічнай інфармацыі з’яўляецца давядзенне яе да карыстальніка і яе выкарыстанне. Давядзенне БІ да карыстальніка, ці бібліяграфічнае абслугоўванне, — працэс, здзяйсняемы бібліёграфам. Выкарыстанне — гэта дзейнасць карыстальніка па азнаямленні з бібліяграфічнай інфармацыяй і прымяненні ў сваёй практыцы. Выкарыстанне БІ многія навукоўцы выводзяць за межы бібліяграфічнай практыкі. М. Г. Вохрышава лічыць, што на ўзроўні гэтага працэсу выяўляецца эфектыўнасць функцыянавання сістэмы.
    А	. П. Коршунаў выдзяляе тры этапы бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: вытворчасць, давядзенне і выкарыстанне БІ. Пры гэтым адзначае, што выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі ўласціва ўсім тром этапам і ўяўляе сабой катэгорыю, якую ў абстракцыі можна выдзеліць і разглядаць асобна, але яе нельга паставіць у адзін рад з бібліяграфаваннем і бібліяграфічным абслугоўван
    нем.
    127
    Ёсць і іншыя падыходы да разгляду бібліяграфічных працэсаў. Напрыклад, Г. Р. Сямёнава выдзяляе тры асноўныя працэсы бібліяграфічнай дзейнасці:
    —	уліковарэгістрацыйны (працэс стварэння крыніц агульнай бібліяграфіі);
    —	бібліяграфічнае забеспячэнне (працэс стварэння сродкаў бібліяграфічнага абслугоўвання пэўнага мэтавага і чытацкага прызначэння);
    —	бібліяграфічнае абслугоўванне (працэс задавальнення патрэбнасцей у звестках аб дакументах з дапамогай сродкаў бібліяграфічнай дзейнасці).
    Такі падыход не мае прынцыповага адрознення ад разгледжанага вышэй, таму што першыя два працэсы, вызначаемыя Г. Р. Сямёнавай, з’яўляюцца састаўнымі часткамі працэсу бібліяграфавання.
    Такім чынам, аналіз публікацый паказвае:
    —	тэорыя бібліяграфічных працэсаў недастаткова распрацавана;
    —	у бібліяграфазнаўстве называюць наступныя працэсы бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: бібліяграфаванне, бібліяграфічнае абслугоўванне, бібліяграфічны пошук, бібліяграфічныя зносіны і бібліяграфічнае выкарыстанне, але найчасцей вылучаюць два асноўныя працэсы — бібліяграфаванне і бібліяграфічнае абслугоўванне, бібліяграфічны пошук разглядаюць як скразны бібліяграфічны нрацэс, а бібліяграфічныя зносіны як дадатковы;
    — адсутнічае тэрміналагічнае адзінства ў назвах, якія адносяцца да працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці (бібліяграфічнае забеспячэнне, бібліяграфічнае абслугоўванне, інфармацыйнае забеспячэнне, інфармацыйнабібліяграфічнае забеспячэнне, інфармацыйнае абслугоўванне, інфармацыйнабібліяграфічнае абслугоўванне).
    Сродкі бібліяграфічнай дзейнасці. Для дасягнення пастаўленых мэт субёкт бібліяграфічнай дзейнасці выкарыстоўвае (выпрацоўвае) пэўныя сродкі. Можна пагадзіцца з пазіцыяй А. П. Коршунава, які да сродкаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці адносіць:
    —	метады практычнай дзейнасці;
    128
    —	каналы вытворчасці і давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальнікаў;
    —	тэхнічныя і праграмныя сродкі.
    Метады бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ў адпаведнасці з асноўнымі бібліяграфічнымі працэсамі падзяляюцца на метады бібліяграфавання і метады бібліяграфічнага абслугоўвання.
    Метады бібліяграфавання прадстаўлены дзвюма групамі: аналітычныя (аналізуючыя) і сінтэтычныя (сінтэзуючыя).
    Да аналітычных метадаў адносяцца:
    —	агульны бібліяграфічны аналіз дакументаў (для высвятлення тэматыкі, фармальных і змястоўных асаблівасцей, мэтавага і чытацкага прызначэння і інш.);
    —	бібліяграфічнае апісанне дакументаў;
    —	анатаванне ці рэферыраванне;
    —	індэксаванне ці прадметызацыя.
    Да сінтэтычных метадаў адносяцца:
    —	выяўленне дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання;
    —	адбор дакументаў па зададзеных крытэрыях;
    —	групоўка бібліяграфічных запісаў у бібліяграфічных дапаможніках.
    Такое дзяленне з’яўляецца ўмоўным, таму што бібліяграфічны аналіз і сінтэз узаемазвязаныя і ўзаемаабумоўленыя.
    Метады бібліяграфічнага абслугоўвання А. П. Коршунаў падзяляе на агульныя і прыватныя. Агульныя ён суадносіць з асноўнымі грамадскімі функцыямі бібліяграфіі і лічыць, што спосабам рэалізацыі пошукавай функцыі з’яўляецца метад ідэнтыфікацыі дакументаў, камунікатыўнай — метад апавяшчэння аб дакументах, ацэначнай — метад рэкамендацыі дакументаў.
    Прыватныя метады бібліяграфічнага абслугоўвання выкарыстоўваюцца на асобных канкрэтных участках дзейнасці па абслугоўванні карыстальнікаў бібліяграфічнай інфармацыяй (напрыклад, метады аператыўнага пошуку інфармацыі на запыты карыстальнікаў, метады правядзення бібліяграфічных аглядаў, гутарак і інш.). Як было сказана вышэй, бібліяграфічны пошук з’яўляецца скразным працэсам. Ён здзяйсняецца як пры бібліяграфаванні да
    5 Зак. 205
    129
    кументаў, так і пры давядзенні бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальнікаў. Таму метады, якія выкарыстоўваюцца ў гэтых працэсах, характэрны і пры здзяйсненні бібліяграфічнага пошуку, некаторыя з іх — на асобных этапах пошуку (напрыклад, ідэнтыфікацыі дакументаў), некаторыя — пры афармленні яго вынікаў (агульны бібліяграфічны аналіз дакументаў, метад бібліяграфічнага апісання). Разам з тым можна выдзеліць метады, якія абумоўлены назапашаным значным гістарычным вопытам рэалізацыі. У бібліяграфазнаўстве адасобілася і актыўна развіваецца спецыяльная навуковая дысцыпліна — бібліяграфічная эўрыстыка, у межах якой распрацоўваюцца гісторыя, тэорыя і методыка інфармацыйнага пошуку. У межах бібліяграфічнай эўрыстыкі абгрунтаваны шэраг метадаў пошуку інфармацыі, якія выкарыстоўваюцца ў межах традыцыйных (картачных, друкаваных) тэхналогій і камп’ютарных: суцэльны, выбарачны, інтуітыўны, рэцэптурны, індуктыўны, дэдуктыўны, метад пошуку па бібліяграфічных спасылках, метад выкарыстання гіпертэкставых спасылак, метад прымянення спецыялізаваных праграм (спайдараў) і інш.
    Суцэльны метад пошуку БІ прадугледжвае прагляд (выкарыстанне як крыніцы інфармацыі) усіх бібліяграфічных дапаможнікаў і іншых крыніц першаснай і другаснай інфармацыі для выяўлення неабходнага матэрыялу, напрыклад па пэўнай тэме. Такі метад магчыма прымяняць толькі на аснове невялікіх асобна ўзятых дакументных фондаў. Ён даволі цяжкі для рэалізацыі і працазатратны.
    Выбарачны метад прадугледжвае працу толькі з часткай крыніц, у межах якіх утрымліваецца найбольш рэлевантная інфармацыя. Прыватным выпадкам выбарачнага метаду можна лічыць інтуітыўны метад, прымяненне якога прадугледжвае таксама выбарачны зварот да крыніц інфармацыі, але выбар іх заснаваны на практычным вопыце суб’екта бібліяграфічнай дзейнасці па выкарыстанні пошукавых сістэм, «бібліяграфічным адчуванні» пошукавага вобразу запыту, пошукавага вобразу дакумента і крыніц інфармацыі ў цэлым.
    Прымяненне рэцэптурнага метаду (часам яго называюць тыпалагічным, магчыма назваць таксама алгарытміч
    130
    ным) дазваляе для аптымізацыі бібліяграфічнага пошуку выпрацоўваць алгарытмы дзеянняў («рэцэпты»), вызначаць паслядоўнасць звяртання да крыніц інфармацыі.
    Індуктыўны і дэдуктыўны метады выкарыстоўваюцца ў выпадках, калі падчас пошуку неабходна зыходзіць ад адзінкавых меркаванняў да агульных заканамернасцей, правіл, абагульненняў ці, наадварот, агульныя падыходы распаўсюджваюцца на асобныя з’явы, прыватныя выпадкі.
    Метад пошуку па бібліяграфічных спасылках заснаваны на выкарыстанні латэнтнай бібліяграфічнай інфармацыі, якая прадстаўлена ўнутры самога першаснага тэксту, у падрадковых заўвагах і каментарыях, паза тэкстам. Важнасць прымянення гэтага метаду і самой латэнтнай БІ нельга недаацэньваць. Яна мадэлюе веды аўтара аб дакументах, сугучных па праблематыцы яго твору. Гэта мадэль запатрабаванага аўтарам фрагмента дакументнага масіву. Яна існуе ў непарыўнай сувязі з тэкстам, і, адпаведна, асаблівасці мадэліравання ведаў у тэксце абумоўліваюць яе структуру. Аўтар карыстаецца шэрагам крыніц, спасылаецца на іх, дае крытычны аналіз і праз бібліяграфічныя спасылкі вызначае месца свайго твора ў сістэме навуковых сацыяльных ведаў. Фармальны аналіз сукупнасці такіх бібліяграфічных запісаў (паток цытуемых дакументаў) дазваляе ствараць «карты навукі» і прасочваць яе развіццё за вялікі адрэзак часу.
    У лічбавым асяроддзі шырока выкарыстоўваюцца метады выкарыстання пошукавых машын і гіпертэкставых спасылак. Першы заснаваны на ўжыванні ключавых слоў, якія перадаюцца пошукавым серверам у якасці арыенціраў пошуку. Гіпертэкставыя спасылкі дазваляюць звязаць паміж сабой самыя розныя інфармацыйныя рэсурсы, і пошук інфармацыі здзяйсняецца праз паслядоўны (магчыма, выбарачны) прагляд асобных старонак пры дапамозе браўзера. Пошук з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў прадугледжвае прымяненне спецыялізаваных праграм спайдараў, якія шукаюць адпаведную запыту інфармацыю, праглядаючы ў аўтаматычным рэжыме webстаронкі.
    Каналамі вытворчасці і давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальнікаў з’яўляюцца:
    — бібліяграфічная прадукцыя;
    131
    S *
    сродкі масавай інфармацыі (друк, радыё, тэлебачанне, Інтэрнэт).
    Бібліяграфічная прадукцыя — гэта канчатковы вынік працэсу першаснай апрацоўкі дакументнага патоку, вынік і сродак працэсу перапрацоўкі зыходнай БІ і асноўны сродак давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальніка. Яе складаюць розныя бібліяграфічныя дапаможнікі: асобна створаныя, унутрыкніжныя, унутрычасопісныя, унутрыгазетныя, прытэкставыя (прыкніжныя, прыартыкульныя), розныя па матэрыяльнай канструкцыі, матэрыяльным носьбіце, форме, мэтавым прызначэнні (гл. папярэднія тэмы).
    Да сродкаў бібліяграфічнай дзейнасці адносяцца таксама разнастайныя тэхнічныя прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца ў бібліяграфічнай практыцы пры бібліяграфаванні дакументаў, бібліяграфічным абслугоўванні, правядзенні бібліяграфічнага пошуку. Для бібліяграфічнай дзейнасці характэрна такая заканамернасць развіцця, як адпаведнасць тэхнічнаму і тэхналагічнаму ўзроўню, умовам грамадства і асаблівасцям яго развіцця. Гэта праяўляецца праз выбар прыярытэтных кірункаў развіцця, якія не бываюць выпадковымі. Бібліяграфія выконвае задачы, якія ставяцца грамадствам на пэўным этапе яго развіцця (папулярызацыя ведаў, дапамога навуковатэхнічнаму прагрэсу і інш.), і ўключаецца ў сістэму іншых відаў дзейнасці. Яна пачынала развівацца са з’яўленнем дакумента як крыніцы фіксаванай інфармацыі з выкарыстаннем самых простых тэхнічных сродкаў. Ускладненне яе адбывалася ў залежнасці ад узроўню тэхналагічнага развіцця краін (з развіццём кнігадрукавання сталі стварацца друкаваныя формы бібліяграфічных рэсурсаў, са з’яўленнем аўдыя, відэадакументаў, кампактдыскаў і г. д. — адпаведныя бібліяграфічныя крыніцы і інш.).