• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    3е нзд., перераб. н доп. — М„ 1997) ужываюцца тэрміны «спажывец інфармацыі — асоба, калектыў ці арганізацьія, якія карыстаюцца рознымі крыніцамі інфармацыі ў любых мэтах (навуковых, вытворчых, творчых)» і «карыстальнік бібліятэкі — асоба ці арганізацыя, якая звяртаецца да па слуг бібліятэкі». У ГОСТ 7.0—99 тэрмін «спажывец» адсутнічае наогул, сустракаюцца тэрміны «карыстальнік інфармацыйнай сістэмы» і «карыстальнік інфармацыйнай установы». У моўных тлумачальных слоўніках (Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы/ падрэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. — Мінск, 1996) тэрмін «карыстальнік» адсутнічае, а пад тэрмінам «спажывец» разумеецца «асоба ці арганізацыя, якая спажывае прадукты чыёйнебудзь вытворчасці». Калі гаварыць аб абекце бібліяграфічнай дзейнасці, то найбольш удалым бачыцца тэрмін «карыстальнік», таму што ў ім больш выражаны элемент актыўнасці чалавека, які не проста спажывае бібліяграфічную інфармацыю як прадукт чужой працы, а ўдзельнічае ў яе пераўтварэнні, праяўляе актыўнасць пры яе карэкціроўцы, займаецца бібліяграфічным самаабслугоўваннем.
    Бібліёграф як асноўны суб’ект бібліяграфічнай дзейнасці лавінен улічваць інфармацыйнадакументальныя патрэбнасці, інтарэсы і запыты карыстальніка як абекта бібліяграфічнай дзелнасці. Гэтыя патрэбнасці існуюць аб’ектыўна, незалежна ад асэнсавання іх карыстальнікамі. Рэальна яны выражаюцца праз інтарэсы — актыўную форму існавання патрэбнасцей. Інтарэсы, у сваю чаргу, суб’ектыўна фармулююцца ў запытах.
    117
    Запыты, якія паступаюць да бібліёграфа ці ў любую бібліяграфічную пошукавую сістэму, пры бібліяграфічным самаабслугоўванні, не поўнасцю адпавядаюць інтарэсам і патрэбнасцям карыстальнікаў. Гэта толькі спецыфічная форма іх праяўлення, усведамлення карыстальнікам сваіх патрэбнасцей і інтарэсаў, а таксама вынік яго ўменняў фармуляваць запыт.
    Разам з тым у бібліяграфічнай практыцы і навуцы прасцей за ўсё вывучаць запыты, таму што яны рэальна сфармуляваны. Але поўнасцю арыентавацца толькі на запыты карыстальнікаў нельга. Стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі павінна здзяйсняцца ў апераджальным рэжыме і спрыяць не толькі задавальненню інфармацыйных запытаў карыстальнікаў, але і іх інтарэсаў і патрэбнасцей. Таму бібліёграф, як асноўны субёкт бібліяграфічнай дзейнасці, павінен вывучаць інфармацыйныя патрэбнасці карыстальнікаў і ў адпаведнасці з імі ставіць мэты, прагназаваць сваю дзейнасць. Гэта можна зрабіць, абапіраючыся на навукова абгрунтаваную класіфікацыю карыстальнікаў як абёктаў бібліяграфічнай дзейнасці. Існуюць розныя падыходы да класіфікацыі карыстальнікаў. Вядучае месца надаецца сацыяльнаэканамічным фактарам: род прафесійнапрацоўнай дзейнасці, узровень адукацыі, сямейнае становішча, узрост, пол і інш.
    Радзей надаецца ўвага псіхалагічным фактарам, такім, як актыўнасць і пасіўнасць, матывы і намеры, асобныя рысы характару, псіхалагічная сумяшчальнасць карыстальніка і бібліёграфа і інш.61
    Такім чынам, дакументы і карыстальнікі з’яўляюцца асноўнымі абёктамі бібліяграфічнай дзейнасці. Гэта вельмі складаныя сістэмы, вывучэнне якіх надзвычай важна для паспяховага функцыянавання як бібліяграфічнай практыкі, так і бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
    Працзсы бібліяграфічнай дзейнасці Працэс — гэта ход развіцця пэўнай з’явы, паслядоўная змена стану развіцця чагонебудзь. Найчасцей бібліяграфічную практыку разглядаюць праз характарыстыку працэсаў. У 1980я гг.
    61 Коршунов О. П. Бнблнографоведенне. Обіцнй курс : учебннк для вузов. — М., 1990.
    118
    зацвердзіўся падыход, згодна з якім вызначаюцца два асноўныя працэсы бібліяграфічнай практычнай дзейнасці: бібліяграфаванне і бібліяграфічнае абслугоўванне. Гэта было замацавана ў тэрміналагічных стандартах (ГОСТ 7 0—84 «Бнблнографнческая деятельность. Термнны н определення»; ГОСТ 7.0—99 «Ннформацноннобнблнотечная деятельность, бнблнографня: термнны н определення»; СТБ ГОСТ 7.0—2004 «Інфармацыйнабібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія: тэрміны і азначэнні»), у якіх даецца азначэнне тэрміна «бібліяграфічнае абслугоўванне», тэрмін «бібліяграфаванне» адсутнічае, але рэгламентаваны яго асобныя састаўныя часткі: перапрацоўка аналітыкасінтэтычная, бібліяграфічны пошук, ідэнтыфікацыя). Такога пункту гледжання прытрымліваецца А. П. Коршунаў. Ён лічыць, што бібліяграфічнай практыцы ўласцівы два часткова сумяшчальныя працэсы: бібліяграфаванне і бібліяграфічнае абслугоўванне.
    Бібліяграфаванне — гэта працэс вытворчасці ці падрыхтоўкі бібліяграфічнай інфармацыі, якая дакументальна фіксуецца ў форме асобных бібліяграфічных запісаў і іх аб’яднанага мноства — бібліяграфічных дапаможнікаў. Часам у якасці сінонімаў для абазначэння гэтага працэсу выкарыстоўваюцца назвы «бібліяграфічнае згортванне інфармацыі», «вытворчая бібліяграфічная дзейнасць», «складанне бібліяграфічных дапаможнікаў». Але сутнасць працэсу найдакладней адлюстроўвае тэрмін «бібліяграфаванне», ён з’яўляецца найбольш удалым.
    Бібліяграфаванне дакументаў складаецца з двух асноўных этапаў:
    1)	першасная бібліяграфічная апрацоўка дакументаў, гэта значыць адлюстраванне дакументнага масіву ці патоку шляхам яго першапачатковай апрацоўкі і стварэння бібліяграфічных запісаў;
    2)	мэтанакіраваная перапрацоўка зыходнай бібліяграфічнай інфармацыі, яе ацэнка ў адпаведнасці з інфармацыйнымі патрэбнасцямі асобных груп карыстальнікаў і канкрэтнымі інфармацыйнымі запытамі.
    Кожны з працэсаў — складаная бібліяграфічная з’ява, мае сваю структуру — больш дробныя працэсы і нават аперацыі, вызначаецца якаснымі характарыстыкамі.
    119
    Першасная бібліяграфічная апрацоўка дакументаў у бібліятэках называецца каталагізацыяй і ўключае паэкзэмплярную, у асобых выпадках пакамплектную рэгістрацыю дакументаў, стварэнне бібліяграфічнага апісання, сэнсавую апрацоўку дакументаў і адпаведна прастаўленне на кожны дакумент (камплект дакументаў) класіфікацыйных індэксаў, прадметных рубрык (дэскрыптараў, ключавых слоў), стварэнне аўтарытэтных/нарматыўных запісаў. Яе вынікам з’яўляецца бібліяграфічны запіс, які можа папаўняць электронны каталог, базы даных, зводны электронны каталог, пасля раздрукоўкі — картачныя каталогі. Ён павінен выкарыстоўвацца і пры падрыхтоўцы бібліяграфічных дапаможнікаў адпаведна інфармацыйным патрэбнасцям асобных груп карыстальнікаў, канкрэтным інфармацыйным запытам карыстальнікаў. Пры гэтым неабходны мэтанакіраваны адбор і перапрацоўка зыходнай БІ, яе ацэнка. У падрыхтоўцы такіх бібліяграфічных дапаможнікаў можна вылучыць асноўныя этапы:
    —	выбар і вывучэнне тэмы;
    —	складанне плана (магчыма, праспекта, заяўкі, праграмы, тэхнічнага задання і інш.);
    —	выбар крыніц для прагляду і вызначэння паслядоўнасці звароту да іх;
    —	выяўленне і адбор дакументаў;
    —	падрыхтоўка (стварэнне і/ці падбор і дапрацоўка) бібліяграфічных запісаў і стварэнне рабочай картатэкі дакументаў (рабочага першапачатковага масіву);
    —	канчатковы адбор бібліяграфічных запісаў, іх rpvпоўка;
    с	кладанне дапаможных паказальнікаў, дадаткаў, уступнага артыкула (артыкулаў);
    —	рэдагаванне бібліяграфічных дапаможнікаў, іх афармленне.
    Вышэйназваныя этапы характэрны для стварэнння любой бібліяграфічнай прадукцыі. Але яны выдзелены вельмі абагульнена. Бібліяграфічная прадукцыя надзвычай разнастайная па формах, жанрах і відах, і, зразумела, яе спецыфіка адбіваецца на асаблівасцях рэалізацыі таго ці іншага этапу. Напрыклад, стварэнне бібліяграфічных паказальнікаў і бібліяграфічных спісаў у межах аднаго га
    120
    ліновага кірунку адрозніваюцца па тэрміне працы над імі, па выразнасці і працазатратах на кожны этап, па глыбіні адлюстравання дакументнага патоку, структуры, наяўнасці дапаможных паказальнікаў і інш. На падрыхтоўку бібліяграфічнай прадукцыі ўплываюць зместавыя характарыстыкі дакументнага патоку, які ў ёй адлюстраваны, мэтавае і чытацкае прызначэнне дакументаў. Ад гэтага залежаць выбар крыніц для прагляду, вызначэнне паслядоўнасці звароту да іх, асаблівасці адбору дакументаў, структура бібліяграфічных запісаў, іх упарадкаванне, склад дапаможных паказальнікаў.
    Бібліяграфічнае абслугоўванне — гэта працэс давядзення бібліяграфічнай інфармацыі да карыстальнікаў. У межах яго можна таксама выдзеліць два асноўныя этапы:
    1)	ацэнка зыходнай (любой, створанай раней) БІ і мэтанакіраваная яе перапрацоўка ў адпаведнасці з інфармацыйнымі патрэбнасцямі асобных груп карыстальнікаў ці асобных карыстальнікаў, якія звяртаюцца ў бібліяграфічную службу з канкрэтнымі разавымі ці доўгатэрміновымі інфармацыйнымі запытамі;
    2)	прадастаўленне бібліяграфічнай інфармацыі карыстальнікам — перадача атрыманай пасля перапрацоўкі БІ асобе (асобам), якім яна неабходна.
    Як бачна, працэсы бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання маюць адну агульную частку — мэтанакіраваная перапрацоўка зыходнай бібліяграфічнай інфармацыі, яе ацэнка ў адпаведнасці з інфармацыйнымі патрэбнасцямі асобных груп карыстальнікаў, канкрэтных інфармацыйных запытаў карыстальнікаў. Гэтая частка працэсаў бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання і робіць іх часткова сумяшчальнымі, а на практыцы, асабліва калі перадаюцца невялікія аб’ёмы БІ, іх цяжка размежаваць.
    Бібліяграфічнае абслугоўванне залежыць ад спецыфікі грамадскага інстытута сістэмы дакументных камунікацый, у межах якога яно рэалізуецца, ад асаблівасцей дакументнага патоку, складу карыстальнікаў, мэт, з якімі яны звяртаюцца ў бібліяграфічныя службы, формаў, метадаў работы, традыцый і да т. п. Яго паспяховасць (задаволенасць з боку карыстальнікаў) залежыць ад варыятыўнасці прымянення
    121
    формаў і метадаў, інтэграванасці з іншымі сферамі дзейнасці, карпаратыўнасці і галаграфічнасці.
    Трэба адзначыць, што на практыцы бібліяграфічнае абслугоўванне непарыўназвязана з давядзеннем да карыстальнікаў фактаграфічнай і паўнатэкставай інфармацыі. Таму асноўнымі рэжымамі бібліяграфічнага абслугоўвання з’яўляюцца даведачнабібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае інфармаванне. Даведачнабібліяграфічнае абслугоўванне — гэта абслугоўванне бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыяй карыстальнікаў па іх разавых запытах, з якімі яны звяртаюцца ў бібліяграфічныя службы ці да вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці гэтых служб (бібліяграфічных дапаможнікаў як вынікаў бібліяграфавання), аналітыкаінфармацыйнай дзейнасці іншых грамадскіх інстытутаў.