Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
ту, у тым ліку баз даных і іншых інфармацыйных рэсурсаў; забеспячэнне бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачнабібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк з улікам іх патрэбнасцей»52; за архівамі — стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў на базе архіўнай інфармацыі і прадастаўлення доступу да іх, стварэнне даведнікаў аб складзе і змесце дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь’3.
Разам з тым бібліяграфічная дзейнасць, як любая сістэма, здольная ўпарадкаваць і змяняць (карэкціраваць ці адаптаваць) сваю структуру (самаарганізоўвацца) пад уплывам шэрагу знешніх і ўнутраных фактараў (сінергіі). Такія змены адбываюцца пастаянна, іх немагчыма ўсе прадугледзець у пачатку прыняцця арганізацыйных рашэнняў і замацаваць на дзяржаўным ці галіновым узроўні. Арганізацыйныя рашэнні маюць, як правіла, абагульняючы характар, а на ўзроўні самаарганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым ці асобных яе кампанентаў у прыватнасці здзяйсняецца канкрэтызацыя гэтых рашэнняў у адпаведнасці з умовамі працы, складам дакументных фондаў і патрэбнасцямі пэўных карыстальніцкіх груп і да т. п.
Прынцып адназначнасці абазначэння бібліяграфуемага аб’екта ляжыць у аснове стварэння любых пошукавых ці ўліковарэгістрацыйных сістэм, скіраваных на адлюстраванне дакумента ці любой яго структурнай лагічна выдзеленай адзінкі. Ён праяўляецца праз фарміраванне і функцыянаванне сукупнасці характарыстык бібліяграфуемага аб’екта, якая забяспечвае не толькі яго найменне, але і ідэнтыфікацыю і залежыць ад задач, што ставяцца перад бібліяграфічнай прадукцыяй і ўплываюць на структуру бібліяграфічнага запісу. Прычым адназначнасць абазначэння можа праяўляцца ў дачыненні і да дакумента як ідэальнай (зборнай) адзінкі дакументнага патоку, і да канкрэтнага экзэмпляра з улікам яго асобных характарыстык (напрыклад, ідэнтыфікацыйных нумароў, наяўнасці аўтографаў і інш.). Першае праяўленне ўласціва крыніцам
52 Закон Рэспублікі Беларусь «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь». Арт. 14.
53 Закон Республнкн Беларусь «О Нацнональном архмвном фонде н архнвах в Республнке Беларусь». Ст. 27.
4 Зак. 205
97
бібліяграфічнай інфармацыі, якія не звязаны з канкрэтным фондам, а даюць уяўленне аб дакументным патоку ў цэлым ці асобнай яго частцы, якая створана ў пэўны адрэзак часу, на пэўнай мове, па пэўнай тэме і можа знаходзіцца ў фондзе любога грамадскага інстытута сістэмы дакументных камунікацый ці прыватным кнігазборы. Другое — бібліяграфічным каталогам (электронным, картачным, друкаваным, рукапісным; зводным), а таксама формам індывідуальнага ўліку дакументаў (напрыклад, інвентарным кнігам).
Рэалізацыя прынцыпу сістэмнасці характэрна як для практычнай дзейнасці, так і вельмі шырока прымяняецца ў навуковай сферы. Бібліяграфічная дзейнасць у сучасным бібліяграфазнаўстве разглядаецца як сістэма, у якую ўключаюцца два асноўныя цесна звязаныя паміж сабой кампаненты: практыка і пазнанне. Яны, у сваю чаргу, складаюцца з сукупнасці элементаў, якія звязаны паміж сабой і са знешнім асяроддзем, утвараюць цэласнасць. Рэалізацыя прынцыпу сістэмнасці вельмі выразна прасочваецца праз стварэнне сістэмы бібліяграфічных дапаможнікаў у цэлым і сістэм, вызначаных па фармальных, змястоўных і каштоўнасных прыметах; стварэнне пошукавых сістэм пэўнага сацыяльнага інстытута — фондатрымальніка; упарадкаванне бібліяграфічных запісаў у сістэматычных каталогах, картатэках і іншых крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі; прадстаўленне пошукавых вобразаў дакументаў праз прымяненне розных класіфікацыйных схем; стварэнне сістэмы дапаможных паказальнікаў да крыніц першаснай і другаснай інфармацыі і інш. Кожны элемент пры гэтым займае сваё ўласнае месца ў сістэме, выконвае ўласцівую толькі яму ролю, але падпарадкаваны пры гэтым агульнай мэце, якая вызначаецца для сістэмы.
Прынцып інтэгратыўнасці ўласцівы бібліяграфіі ў цэлым (як грамадскай з’яве), што абумоўлена яе інфраструктурным характарам, уключанасцю на другаснадакументным узроўні ў дзейнасць бібліятэк, архіваў, кнігагандлёвых устаноў, выдавецтваў і інш. Акрамя гэтага, элементы бібліяграфічнай дзейнасці, а найбольш выразна — ствараемыя бібліяграфічныя запісы, бібліяграфічныя дапаможнікі і бібліяграфічныя веды, шырока выкарыстоўваюцца 98
ў іншых сферах навукі і практыкі. Бібліяграфія пранікае ў,розныя галіны ведаў, часам нават цяжка правесці размежаванне паміж бібліяграфічнымі і небібліяграфічнымі ведамі, дакументнай прадукцыяй. 3 некаторымі навукамі яна ўтварае камплікатыўныя н.авуковыя дысцыпліны, напрыклад, гістарычная бібліяграфія, якая адначасова з’яўляецца разнавіднасцю галіновай бібліяграфічнай сістэмы і спецыяльнай гістарычнай дысцыплінай. Менавіта рэалізацыя прынцыпу інтэгратыўнасці гістарычнай бібліяграфіі як галіновай сістэмы абумоўлівае ўключэнне ў яе вялікай падсістэмы — бібліяграфіі гістарычных крыніц, у межах якой аб’ектамі бібліяграфічнай дзейнасці выступаюць дакументы (тэксты) як адзінкі гісторыкакультурнага працэсу. Інтэгратыўнасць бібліяграфіі праяўляецца і ў межах правядзення міждысцыплінарных навуковых даследаванняў, праз фарміраванне сумеснымі намаганнямі розных бібліяграфічных устаноў і службаў зводных каталогаў, баз даных аўтарытэтных/нарматыўных залісаў, а таксама праз інтэграцыю іншых пошукавых сістэм у інфармацыйныя рэсурсы пэўнай установы і, наадварот, уласных інфармацыйных рэсурсаў у пошукавыя сістэмы іншых устаноўгенератараў.
Прынцып інтэгратыўнасці дапаўняецца супрацьлеглым па характары прынцыпам дыферэнцаванасці (бібліяграфічнай спецыялізацыі), які праяўляецца праз стварэнне спецыялізаваных бібліяграфічных устаноў, служб, аддзелаў, сектараў ці замацаванне спецыялізаваных (напрыклад, па галіновай ці відавой прыметах) функцый за асобнымі супрацоўнікамі. Гэта дазваляе на высокім прафесійным узроўні ствараць і распаўсюджваць бібліяграфічную інфармацыю, фарміраваць аптымальны пералік інфармацыйнапошукавых сістэм адпаведна профілю ўстановыфондатрымальніка ці ствараць аналітыкабібліяграфічныя матэрыялы.
Прынцыпы цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі рэалізуюцца на ўзроўні стварэння бібліяграфічных аб’яднанняў (напрыклад, сеткі навуковааналітычных устаноў, цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм), у межах якіх адной установай (цэнтрам) здзяйсняюцца адміністрацыйныя, метадычныя і некаторыя (аднатыпныя) вытворчыя працэсы,
4*
99
а шэраг устаноў ніжэйшага ўзроўню (філіялы) з’яўляюцца аб’ектамі яе ўздзеяння, выкарыстоўваюць вынікі працм цэнтраў. Напрыклад, у шэрагу краін свету цэнтралізаваны працэсы першаснай апрацоўкі дакументнага патоку (каталагізацыі) і дэцэнтралізаваны (размеркаваны) намаганні па бібліяграфічным абслугоўванні ў розных інфармацыйных установах, пры самаабслугоўванні і інш. Гэта дазваляе ўніфікаваць аднатыпныя працэсы, на высокім якасным узроўні ствараць бібліяграфічныя запісы, эканоміць пры гэтым фінансавыя сродкі і рабіць вельмі спрыяльным доступ да інфармацыі — ствараць шмат кропак доступу да яе.
Акрамя таго, выдзяляюцца прынцыпы, звязаныя з асобнымі бібліяграфічнымі працэсамі. Напрыклад, да бібліяграфічнага пошуку — прынцыпы паўнаты, дакладнасці, рэлевантнасці, пертынентнасці, да бібліяграфавання — аднаразовасць апрацоўкі дакументнага патоку і шматкратнасць выкарыстання атрыманай інфармацыі (максімальная аптымізацыя працэсаў генерыравання інфармацыйнай прадукцыі для пазбаўлення паралелізму і скарачэння затрат), галаграфічны прынцып (у сучасных умовах любая БІ можа быць атрымана ў любы час з любога камп’ютарызаванага месца54), а таксама карпаратыўнасці.
Прынцыпы маюць канкрэтнагістарычны характар, дзейнічаюць у пэўным грамадстве і відазменьваюцца пад уздзеяннем розных фактараў. Але захоўваецца сутнасная аснова, таму што яна залежыць ад сутнасці самой бібліяграфіі і яе галоўных спецыфічных задач, якія застаюцца нязменнымі ў розныя гістарычныя эпохі. Прынцыпы бібліяграфічнай дзейнасці ўзаемазвязаны з заканамернасцямі, якія раскрываюць той ці іншы бок сутнасці даследуемых з’яў.
Заканамернасці развіцця бібліяграфічнай дзейнасці (бібліяграфіі). Заканамернасці — гэта паслядоўнае (на працягу значнага перыяду часу) і ўстойлівае праяўленне дзейнасці пэўнага закона. Бібліяграфія ўключана ў грамадскае жыццё наогул, пранікае ў розныя сферы наву
54 Фокеев В. А. Бнблнографня: теоретнкометодологнческне основання : учеб. пособне для снстемы доп. бнбл.ннформ. образовання. — СПб., 2006. — С. 228.
100
ковай, адукацыйнай грамадскай практыкі, яе некаторыя галіновыя кірункі, у межах яе спецыфічна праяўляюцца законы і заканамернасці рознага ўзроўню. Можна пагадзіцца з пазіцыяй М. Г. Вохрышавай, якая лічыць, што на бібліяграфію аказваюць уплыў:
— агульныя законы і заканамернасці грамадскага развіцця;
— законы і заканамернасці развіцця навук, перш за ўсё сумежных;
— заканамернасці фарміравання патрэб асобы і грамадства ў інфармацыі і ведах;
— заканамернасці развіцця самой бібліяграфічнай дзейнасці (бібліяграфіі).
Уласна бібліяграфічныя заканамернасці праяўляюцца ў часе як устойлівыя сувязі паміж асобнымі з’явамі бібліяграфічнай практычнай дзейнасці. 3 пералікам, які прыводзіць М. Г. Вохрышава, можна ў цэлым пагадзіцца, скарэкціраваўшы як фармулёўку некаторых з іх, так і асобныя тлумачэнні. Заканамернасцямі развіцця самой бібліяграфічнай дзейнасці, такім чынам, можна лічыць наступныя моманты.
• Адпаведнасць бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) эканамічным і сацыяльнакультурным умовам грамадства і асаблівасцям яго тэхналагічнага развіцця. Гэта праяўляецца праз выбар прыярытэтных кірункаў развіцця, якія не бываюць выпадковымі. Бібліяграфія выконвае задачы, якія ставяцца грамадствам на пэўным этапе яго развіцця (папулярызацыя ведаў, дапамога навуковатэхнічнаму прагрэсу і інш.), і ўключаецца як сфера дзейнасці ў сістэму эканамічных адносін. Яна пачынала развівацца са з’яўленнем дакумента як крыніцы фіксаванай інфармацыі. Ускладненне яе адбывалася ў залежнасці ад узроўню тэхналагічнага развіцця краін (з развіццём кнігадрукавання сталі стварацца друкаваныя формы бібліяграфічных рэсурсаў, са з’яўленнем аўдыя, відэадакументаў, кампактдыскаў і г. д. — адпаведныя бібліяграфічныя крыніцы і інш.).