Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Паняцці «бібліяграфія» і «бібліяграфічная дзейнасць» — найбольш агульныя па аб ёме і змвсце. Яны су_ падаюць у тым выпадку, калі бібліяграфічная дзейнасць прадстаўляецца на самым высокім узроўні абагульнення, пры якім адрозненні розных бібліяграфічных праяўленняў не фіксуюцца.
Паняцце «бібліяграфія» выражае сукупнасць усіх бібліяграфічных з’яў у цэлым, выконвае функцыю абагульненай характарыстыкі, адрознення гэтай сацыяльнай з’явы ад іншых. Яго канкрэтызацыя звязана з выдзяленнем вытворных паняццяў. Канкрэтызацыя паняцця «бібліяграфія» на самым высокім узроўні рэалізуецца ў паняцці «бібліяграфічная дзейнасць», у якім акцэнтуецца ўвага на функцыянальным, працэсуальным аспекце, указваецца на актыўнасць чалавека. Але такой канкрэтызацыі недастаткова. Яна не раскрывае формы рэаііьнага існавання, прыроду і структуру гэтага працэсу. Гэта магчыма на іншых ступенях (узроўнях) канкрэтызацыі.
Бібліяграфічная дзейнасць, як і любая іншая, уключае дзве сферы — практыку і пазнанне. Практычная дзейнасць
91
мае асэнсаваны характар, ёй уласцівы ідэальныя кампаненты (веды, эмоцыі, пачуцці, увага, воля, мэты), накіраваныя на выкананне практычных дзеянняў. Яна з’яўляецца асновай для пазнання і скіравана не толькі на пераўтварэнне рэчаіснасці, але і на пазнанне (мал. 3).
У бібліяграфічнай пазнавальнай дзейнасці можна выдзеліць дзве падсістэмы: навуковапазнавальную (навуковую бібліяграфічную дзейнасць), у межах якой выпрацоўваюцца новыя веды, і вучэбнапазнавальную (вучэбную бібліяграфічную дзейнасць), у межах якой рэпраДуктуюцца падрыхтаваныя. Яны абедзве цесна звязаны з бібліяграфічнай практыкай: першая падпарадкавана мэце ўдасканалення бібліяграфічнай практыкі, другая звязана з прафесійнай падрыхтоўкай субёкта бібліяграфічнай дзейнасці. Бібліяграфічная практыка з’яўляецца крыніцай развіцця тэарэтычных бібліяграфічных ведаў. Навука выпрацоўвае ідэальныя планы новых кірункаў дзейнасці.
Вучэбнапазнавальная бібліяграфічная дзейнасць арганічна ўключае ў сябе элементы навуковай дзейнасці (вытворчасці новых ведаў) і элементы практыкі (удзел у бібліяграфічных працэсах).
На практычную дзейнасць аказваюць уздзеянне і навуковапазнавальная, і вучэбнапазнавальная сферы. Вучэбнапазнавальная з’яўляецца пасрэднікам паміж навукай і практыкай, таму што ў яе межах здзяйсняецца асваенне новых ведаў, якія потым будуць укараняцца ў практыку дзякуючы дзейнасці субекта (бібліёграфа), які імі валодае. Адначасова практычная дзейнасць уключаецца ў вучэбнапазнавальную праз непасрэдны практычны вопыт і апасродкаваны (матэрыялы ў артыкулах, вучэбных, метадычных публікацыях).
Прынцыпы і заканамернасці бібліяграфічнай дзейнасці. Згодна з сучаснымі філасофскімі ўяўленнямі, пад прынцыпамі разумеюцца кіруючыя ідэі, асноўныя правілы якойнебудзь дзейнасці, зыходныя палажэнні якойнебудзь тэорыі, навукі і да т. п. На пэўным этапе развіцця любой грамадскай з’явы яны становяцца кіруючымі і вызначаюць спецыфіку яе ўвасаблення.
У працэсе развіцця бібліяграфічнай дзейнасці фарміруюцца і выкарыстоўваюцца пэўныя прынцыпы — асноўныя 92
Мал. 3. Структура бібліяграфічнай дзейнасці (прапанавана М. Г. Вохрышавай)
зыходныя палажэнні, ці пастулаты, бібліяграфічнай практыкі і пазнання. Яны вызначаюць «адносіны суб’ектаў бібліяграфічнай дзейнасці да рэчаіснасці, нормы іх прафесійных паводзін, якія выяўляюцца як у іх перакананнях, так і ў канкрэтных дзеяннях па генерыраванні і распаўсюджванні бібліяграфічнай інфармацыі»48. Прынцыпы заснаваны на асноўных законах і заканамернасцях, характэрных у нашым выпадку для бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Але яны ўстанаўліваюцца людзьмі і фармулююцца суб’ектыўна. У розныя гістарычныя перыяды іх пералік, паслядоўнасць, часам і змястоўнае напаўненне вызначалася парознаму (напрыклад, прынцыпы камуністычнай партыйнасці, дэмакратычнасці, гуманізму, дзяржаўнага характару; партыйнасці, навуковасці, народнасці, дзейнасці, камунікатыўнасці, сістэмнасці; партыйнасці, аб’ектыўнасці, навуковасці, дэмакратызму і інш.)49.
48 Фокеев В. А. Бнблнографня: теоретнкометодологнческне основання : учеб. пособне для снстемы доп. бябл.ннформ. образованяя. — СПб., 2006. — С. 220.
49 Там жа. — С. 220, 221.
93
Надзвычай складаная і не бясспрэчная структура прынцыпаў прадстаўлена ў апошняй рэдакцыі падручніка А. П. Коршунава. Прапанаваны агульныя і прыватныя, фармальныя (колькасныя) і якасназмястоўныя, унутраныя (уласныя) і знешнія (запазычаныя) групы прынцыпаў. Да агульных адносяцца прынцыпы — адмежавання бібліяграфічных з’яў ад небібліяграфічных, дакументальнага мыслення, бібліяграфічнага ўсёведання. Да прыватных (фармальныя) — прынцыпы паўнаты, дакладнасці. Падкрэсліваюцца важнасць і складанасць якасназмястоўных прынцыпаў бібліяграфічнай дзейнасці, спрэчнасць прынцыпу партыйнасці бібліяграфіі, які быў пануючым у савецкі перыяд развіцця бібліяграфіі. У якасці асноўнага якасназмястоўнага прынцыпу вызначаецца прынцып якаснай выбіральнасці. Неасноўныя (іншыя) прынцыпы, якімі кіруецца бібліяграфія як грамадская з’ява і яе асобныя часткі, не раскрываюцца. Да ўнутраных прынцыпаў аўтары адносяць фармальныя, а да знешніх — якасназмястоўныя50.
В А’ ФакееЎ пРапаноўвае разглядаць сістэму прынцыпаў бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) і звязвае яе з функцыянальнай структурай бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Адпаведна вядучыя прынцыпы вызначае на базе пазнавальнай, камунікатыўнай, каштоўнаснаарыентуючай і сацыякультурнай функцый. Гэта прынцыпы: інфраструктурнай камунікатыўнасці; навуковасці; сістэмнасці; дакладнасці і адназначнасці абазначэння бібліяграфічнага абекта; цэннаснай арыентацыі бібліяграфіі; сацыякультурнага характару бібліяграфіі; дзейнасны; універсальнасці; паўнаты генерыруемай і распаўсюджваемай БІ; бібліяграфічнай спецыялізацыі і кааперацыі; аб’ектыўнасці бібліяграфіі; сацыяльнай, канкрэтнагістарычнай і тэхналагічнай абумоўленасці бібліяграфіі; гуманізму; усеагульнай даступнасці БІ, дэмакратызму, народнасці, адкрытасці; галаграфічны31. Такі даволі поўны пералік прынцыпаў
’° Коршунов О. П., Лйховйд Т. Ф., Новоженова Т. А. Бнбляографоведенне: основы теорнн н методологнл : учебнлк для студентов высшлх учебных заведенлй. — М., 2009. — С. 135—141.
' Фокеев В. А. Бнблнографня: теоретлкометодологлческле основанля : учеб. пособле для слстемы доп. блбл.лнформ. образованля. — СПб., 2006. — С. 221—239.
94
уласцівы для сучаснага ўзроўню развіцця бібліяграфічнай дзейнасці. Яго можна крыху спрасціць і размежаваць на прынцыпы, якія маюць агульны (метадалагічны) характар і рэгулююць развіццё бібліяграфіі як грамадскай з’явы ў цэлым, і прыватныя (тэхналагічныя), якімі кіруюцца пры выкананні асноўных працэсаў, якія абумоўліваюць асаблівасці стварэння бібліяграфічнай прадукцыі, распаўсюджвання і выкарыстання бібліяграфічнай інфармацыі.
Да першай групы можна аднесці прынцыпы навуковасці, сацыяльнай абумоўленасці; мабільнасці і варыятыўнасці; дэмакратызму; арганізацыі і самаарганізацыі; сістэмнасці; інтэгратыўнасці і дыферэнцаванасці; цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі; адназначнасці абазначэння бібліяграфуемага абёкта.
Прынцып навуковасці бібліяграфіі праяўляецца праз пазнанне сродкамі бібліяграфіі асобных дакументаў (тэкстаў), іх фрагментаў і сукупнасцей; вывучэнне патрэбнасцей карыстальнікаў у фіксаванай інфармацыі, а таксама праз адлюстраванне ў крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі сапраўдных навуковых ведаў; выкарыстанне навуковых дасягненняў пры фарміраванні сістэмы бібліяграфічнай дзейнасці і развіцці навукі аб бібліяграфічнай дзейнасці — бібліяграфазнаўства.
Бібліяграфічная дзейнасць мае цесную ўзаемасувязь з развіццём грамадства ў цэлым і асобных, у асноўным дамінуючых, сацыяльных груп. Іх сацыяльны заказ абумоўлівае фармальныя, змястоўныя і каштоўнасныя характарыстыкі бібліяграфічнай прадукцыі, асаблівасці задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, уздзеянне на іх фарміраванне. Развіццё бібліяграфічнай дзейнасці залежыць ад дынамікі грамадскага жыцця, яго тэхналагічнага, матэрыяльнатэхнічнага, эканамічнага і культурнага ўзроўню, і таму заўсёды рэалізуецца прынцып яе сацыяльнай абумоўленасці, а таксама мабільнасці і варыяцыйнасці. Апошнія забяспечваюць дынамізм бібліяграфічных змен і пастаяннай запатрабаванасці бібліяграфічнай дзейнасці як кірунку грамадскай практыкі, змяненні (часам скасаванні і пераўтварэнні) асобных бібліяграфічных з’яў. Мабільнасць бібліяграфічнай дзейнасці праяўляецца праз з’яў
95
ленне новых відаў і формаў бібліяграфічнай прадукцыі, формаў і метадаў бібліяграфічнага абслугоўвання ў адказ на патрэбы навукі, адукацыі, вытворчасці (напрыклад, станаўленне ў пачатку XIX ст. і актыўнае развіццё на працягу вялікага адрэзку часу крыніц бягучай бібліяграфіі ў адказ на інтэнсіўнае фарміраванне навуковых ведаў, потым выдзяленне як асобнага навуковадапаможнага кірунку і да т. п.). Варыяцыйнасць надзвычай важная як пры складанні бібліяграфічнай прадукцыі, так і падчас бібліяграфічнага абслугоўвання, якія здзяйсняюцца не толькі на ладставе канкрэтных, усталяваных методык і падыходаў, а з улікам групавых ці індывідуальных характарыстык карыстальніка, мэт яго звяртання да крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі, узроўню бібліяграфічнай культуры і інш.
Дэмакратызм бібліяграфічнай дзейнасці праяўляецца праз адлюстраванне бібліяграфічнымі сродкамі дакументнага патоку, створанага самымі шырокімі коламі грамадства; скіраванасць на забеспячэнне ўсіх груп грамадства бібліяграфічнай інфармацыяй; даступнасць розных бібліяграфічных дапаможнікаў; адкрытасць інфармацыйнапошукавых сістэм; адсутнасць любых формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да карыстальнікаў і спрыянне тым самым рэалізацыі правоў чалавека на свабоду доступу да інфармацыі.
Прынцыпы арганізацыі і самаарганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці звязаны з уплывам на яе розных органаў кіравання (дзяржаўнага, грамадскага, прафесійнага) і ўласным упарадкаваннем. На ўзроўні дзяржавы ці асобнага сацыяльнага інстытута, магчыма, грамадскага аб’яднання, прымаюцца арганізацыйныя рашэнні, якія могуць абумоўліваць як стратэгію бібліяграфічнай дзейнасці ў цэлым, так і асобных яе кірункаў (стварэнне бібліяграфічных цэнтраў і замацаванне бібліяграфічных функцый за інфармацыйнымі цэнтрамі, бібліятэкамі, архівамі; стварэнне бібліяграфічных аддзелаў і замацаванне бібліяграфічных функцый за комплекснымі аддзеламі ў розных грамадскіх інстытутах сістэмы сацыяльных (дакументных) камунікацый). Налрыклад, у Беларусі на ўзроўні заканадаўчых актаў за бібліятэкамі замацавана «ажыццяўленне апрацоўкі дакументаў, стварэнне даведачнабібліяграфічнага апара96