• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    3 цягам часу ў межах бібліяграфічнай дзейнасці сталі адасабляцца асобныя бібліяграфічныя працэсы: бібліяграфаванне ці стварэнне разнастайных бібліяграфічных дапаможнікаў, пошук інфармацыі аб дакументах, а таксама бібліяграфічнае абслугоўванне ці давядзенне БІ да карыстальніка. Затым разам з гэтымі практычнымі намаганнямі чалавека, якія сталі ўжо даволі складанымі, патрабавалі метадычнага і навуковага суправаджэння і адначасова давалі падставу для яго, пачалі з’яўляцца элементы навуковаметадычнага, навуковага відаў дзейнасці. Гэта былі вынікі пазнання крыніц бібліяграфічнай інфармацыі, названых вышэй працэсаў і аб’ектаў рэчаіснасці, на пераўтварэнне якой яны скіраваны. На падставе іх з цягам часу аформілася навуковая бібліяграфічная дзейнасць. У яе межах здзяйсняліся тэарэтычнае абагульненне бібліяграфічнай практыкі ў цэлым і асобных даных, яе прагназаванне, вывучэнне асноўных этапаў станаўлення бібліяграфіі як грамадскай з’явы, стварэнне, накапленне, захаванне і перадача новых навуковых ведаў.
    Пашырэнне практычнай бібліяграфічнай дзейнасці ў розных грамадскіх інстытутах, павелічэнне колькасці ствараемай бібліяграфічнай прадукцыі і ўзвышэнне патрабаванняў да яе якасці, а таксама асэнсаванне важнасці 86
    бібліяграфіі як грамадскай з’явы прывялі да разумення неабходнасці забеспячэння яе спецыяльна падрыхтаванымі прафесіяналамі — бібліёграфамі. I адпаведна была распачата бібліяграфічная вучэбная (адукацыйная) дзейнасць.
    На сучасным этапе развіцця грамадства бібліяграфічная дзейнасць уяўляе сабой даволі складанае ўтварэнне. Яна развіваецца як у прафесійным, так і ў непрафесійным асяроддзях, мае інфраструктурны характар (распаўсюджана ва ўсіх грамадскіх інстытутах, якія маюць справу з фіксаванымі формамі інфармацыі). Аснову яе складаюць бібліяграфічныя практычныя дзеянні субёкта. У якасці вытворных выступаюць навуковая бібліяграфічная дзейнасць і вучэбная бібліяграфічная дзейнасць.
    Паняцце «бібліяграфічная дзейнасць» у тэрмінасістэме бібліяграфазнаўства. Суадносіны з паняццем «бібліяграфія». Паняцце «бібліяграфічная дзейнасць», як і паняцце «бібліяграфія», адносіцца да найболып агульных паняццяў бібліяграфазнаўства. 3 канца 1960х гг. паняцце «бібліяграфія» пачалі суадносіць з дзеяннямі чалавека па пераўтварэнні рэчаіснасці, а не толькі з бібліяграфічнымі дапаможнікамі (прадуктамі гэтага пераўтварэння). Быў пакладзены пачатак развіцця дзейнаснага, а пазней і сістэмнадзейнаснага падыходу да разгляду бібліяграфіі як грамадскай з’явы, бібліяграфічнай дзейнасці як кірунку адпаведных практычных і пазнавальных дзеянняў чалавека. Гэта дазволіла, з аднаго боку, дэталёва паказаць сутнасць бібліяграфіі як грамадскай з’явы, вылучыць усе яе кампаненты, паказаць іх узаемасувязь і ўздзеянні са знешнім асяроддзем, з другога — прывяло да разыходжанняў у разуменні сутнасці тэрмінаў «бібліяграфія», «бібліяграфічная дзейнасць». Некаторыя даследчыкі лічаць, што аб’ёмы гэтых паняццяў поўнасцю супадаюць, некаторыя ўключаюць іх у адзін сінанімічны рад і мяркуюць, што супадзенне магчыма толькі ў самым агульным сэнсе, калі даецца пазначэнне ўсяго бібліяграфічнага і не маюцца на ўвазе асобныя бібліяграфічныя з’явы.
    Усю разнастайнасць поглядаў на аб’ём паняцця «бібліяграфічная дзейнасць», па назіраннях М. I. Вохрышавай, можна аб’яднаць у два асноўныя падыходы: абмежавальны і пашыральны (пашыраны). Згодна з першым
    87
    бібліяграфічная дзейнасць звужаецца да бібліяграфічнай практыкі (бібліяграфічнай практычнай дзейнасці). Згодна з другім бібліяграфічная дзейнасць, акрамя практыкі, уключае іншыя, вытворныя ад яе віды дзейнасці і адпавядае цэласнаму ўяўленню аб бібліяграфічнай дзейнасці як сістэме. Першы падыход дамінаваў доўгі час. Ён знайшоў адлюстраванне ў стандарце 7.0—77 «Бнблнографня. Термпны н определення», у межах якога ўраўноўваліся тэрміны «бібліяграфія» і «бібліяграфічная дзейнасць» («бібліяграфія — гэта галіна навуковапрактычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і давядзенні да спажыўцоў БІ ў мэтах уздзеяння на выкарыстанне твораў друку ў грамадстве»), Трактоўка тэрміна «бібліяграфічная дзейнасць» не прыводзілася наогул. Усе ўжытыя ў стандарце тэрміны адносіліся толькі да практычнай дзейнасці. Аб’ект бібліяграфіі (адпаведна — бібліяграфічнай практычнай дзейнасці), як бачна з азначэння, зводзіўся да «твораў друку». Аднак у заўвазе гэта ўдакладнялася, заўвага па сутнасці абвяргала зыходнае паняцце «бібліяграфія». Такая тэрміналагічная недакладнасць не забяспечвала адназначнасць (на крайні выпадак — уніфікацыю) ужывання тэрміна «бібліяграфія» і спрыяла пашырэнню яго прымянення да розных бібліяграфічных аб’ектаў.
    3 наступнага тэрміналагічнага стандарту (ГОСТ 7.0— 84 «Бнблнографнческая деятельность. Термнны н определення») тэрмін «бібліяграфія» быў выключаны (аўтары палічылі яго рэгламентацыю немагчымай (заўчаснай)), ужываўся тэрмін «бібліяграфічная дзейнасць», аб’ём якога ўраўноўваўся з паняццем «бібліяграфічная практыка» (бібліяграфічная практычная дзейнасць).
    У стандартах 7.0—99 «йнформацноннобнблнотечная деятельность, бнблнографня: термнны н определення» і 7.0—2004 «Інфармацыйнабібліятэчная дзейнасць, бібліяграфія: тэрміны і азначэнні» даюцца азначэнні абодвух тэрмінаў: «бібліяграфічная дзейнасць» і «бібліяграфія». Пад бібліяграфічнай дзейнасцю разумеецца «галіна дзейнасці па задавальненні патрэбнасцей у бібліяграфічнай інфармацыі». Гэта значыць, яна ўключае толькі практыку, за межамі застаюцца іншыя сферы бібліяграфічнай дзейнасці, напрыклад даследчая, адукацыйная. Разам з 88
    тым даецца азначэнне тэрміна «бібліяграфія» — «інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі». Азначэнні, на першы погляд, розныя (парознаму названы бліжэйшыя радавыя паняцці «галіна дзейнасці» і «інфармацыйная інфраструктура»), але пры дэталёвым разглядзе тлумачэнняў, якія іх раскрываюць, бачна, што аб’ёмы амаль супадаюць і па сутнасці роўны азначэнню бібліяграфіі як галіны навуковапрактычнай дзейнасці па стварэнні і давядзенні да карыстальніка бібліяграфічнай інфармацыі і яе выкарыстанні.
    Як бачна, у стандартах замацаваны абмежавальны падыход да разгляду аб’ёму паняцця «бібліяграфічная дзейнасць».
    В. А. Факееў разглядае бібліяграфічную дзейнасць як галіну кагнітыўнаінфармацыйнай, сацыяльнаарыентуючай і сацыякультурнай дзейнасці па забеспячэнні доступу да крыніц інфармацыі (ведаў) на ўзроўні іх ідэальных вобразаў (мадэляў), па задавальненні патрэбнасцей у фіксаваных тэкстах (дакументах) сродкамі бібліяграфічнай інфармацыі, па фарміраванні інфармацыйнай (кніжнай, бібліяграфічнай) культуры ў традыцыйных, электронных і іншых магчымых формах47. У гэтым азначэнні выражана кагнітаграфічнае разуменне і бібліяграфіі як грамадскай з’явы, і бібліяграфічнай дзейнасці як яе неадёмнай практычнай часткі (згодна з «чатырохвуглавой формулай» В. А. Факеева, бібліяграфія — гэта бібліяграфічныя веды пэўнай прадметнай галіны (інфармацыя), бібліяграфічная дзейнасць, бібліяграфічны сацыяльны інстытут і бібліяграфічная культура).
    На наш погляд, бібліяграфічную дзейнасць на сучасным этапе яе развіцця немагчыма абмяжоўваць толькі практычнымі намаганнямі субёктаў дзейнасці і вынікамі гэтых намаганняў. Яна ўяўляе сабой складаную шматпланавую сістэму, часткамі якой (сферамі дзейнасці) з’яўляюцца практыкаарыентаваныя, навуковыя і адукацыйныя віды мэтанакіраванай дзейнасці. ІІрактычная бібліяграфічная
    47 Фокеев В. А. Бнблнографнческая наука н практнка : термннологнческмй словарь. — СПб., 2008. — С. 31.
    89
    дзейнасць як яе асноўная частка развіваецца на дастаткова высокім узроўні, яна мае навуковы характар, і адпаведна навуковая частка дзейнасці суправаджае практычныя намаганні субёкта. Але навуковая дзейнасць у галіне бібліяграфіі развіваецца не толькі ў межах практыкі, а і на іншых, больш высокіх узроўнях, часам інтэгравана ў іншыя навуковыя комплексы. Склаліся таксама сталыя традыцыі па падрыхтоўцы бібліяграфічных кадраў для сферы практычнай дзейнасці розных сацыяльных інстытутаў, асноўная дзейнасць якіх звязана са стварэннем, захаваннем, апрацоўкай і распаўсюджваннем дакументаў. Гэтая дзейнасць арганічна звязана не толькі з практычнай бібліяграфічнай дзейнасцю, але і з навуковай. У яе межах здзяйсняецца рэпрадуцыраванне (адаптацыя і ўзнаўленне) навуковых ведаў. 1 аму магчымым і больш правільным бачыцца ўключэнне бібліяграфічнай навуковай і адукацыйнай (вучэбнай) дзейнасці ў аб’ём паняцця «бібліяграфічная дзейнасць» як яе «пазнавальных надбудоў». I адпаведна пад бібліяграфічнай дзейнасцю можна разумець мэтанакіраванае адлюстраванне і пераўтварэнне фіксаванай сацыяльнай інфармацыі і інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, фарміраванне адпаведных навуковых ведаў і іх рэпрадуктаванне.
    Такі пашыраны падыход да паняцця «бібліяграфічная дзейнасць» назіраецца таксама ў поглядах А. П. Коршунава, М. Г. Вохрышавай і некаторых іншых навукоўцаў.
    А. П. Коршунаў аб аб ’ёме паняцця «бібліяграфічная дзейнасць». А. П. Коршунаў разглядае бібліяграфічную дзейнасць як заканамерны этап фарміравання сістэмы дакументных камунікацый. Яе развіццё ён звязвае са станаўленнем і ўдасканаленнем названай сістэмы. Бібліяграфічная дзейнасць на сучасным этапе з’яўляецца складаным утварэннем, у межах якога арганічна спалучаюцца:
    —	бібліяграфічная практычная дзейнасць;
    —	тэарэтычнае абагульненне фактаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці, прагназаванне і вывучэнне асноўных этапаў станаўлення бібліяграфіі як грамадскай з’явы (навуковая бібліяграфічная дзейнасць);
    дзейнасць па падрыхтоўцы кадраў (вучэбная бібліяграфічная дзейнасць);
    90
    — дзейнасць па кіраванні асобнымі бібліяграфічнымі ўстановамі, службамі, структурнымі падраздзяленнямі (арганізацыйнаўпраўленчая бібліяграфічная дзейнасць).
    А. П. Коршунаў ураўноўвае паняцці «бібліяграфія» і «бібліяграфічная дзейнасць» і дае наступнае азначэнне. Бібліяграфія — гэта сістэма відаў дзейнасці (практычнай, навуковай, вучэбнай, аршнізацыйнаўпраўленчай), якая забяспечвае функцыянаванне бібліяграфічнай інфармацыі ў грамадстве.
    М. Г. Вохрышава аб аб ’ёме паняцця «бібліяграфічная дзейнасць». М. Г. Вохрышава лічыць, што ў паняцці абагульнена адзінства навукі і практыкі, пазнання і пераўтварэння. Да разгляду бібліяграфічнай дзейнасці правільна прымяняць інтэграцыйны падыход, пры якім пазнавальная сфера ўключаецца ў яе побач з практычнай. Бібліяграфічная дзейнасць пры гэтым накіравана на ўпарадкаванне функцыянуючай у грамадстве інфармацыі спецыфічнымі сродкамі і вывучэнне гэтага працэсу. Тут маюцца на ўвазе стварэнне спецыяльных сродкаў работы з інфармацыяй, a таксама працэсы навуковага пошуку і падрыхтоўкі кадраў.