Бібліяграфазнаўства
Таццяна Кузьмініч
Выдавец: Беларусь
Памер: 215с.
Мінск 2012
Прафесійнавытворчыя бібліяграфічныя дапаможнікі — гэта дапаможнікі, створаныя для спецыялістаў розных сфер дзейнасці і прызначаныя для аказання дапамогі ў іх практычнай дзейнасці.
Напрыклад: Дышйневйч В. Н. Руководйтелям музыкальных коллектйвов: бйблйогр. указ. — Мйнск: [Б.й.], 1974. — 243 с.
У гэтым дапаможніку сабрана інфармацыя аб дакументах, прысвечаных практычным пытанням работы з хорам і аркестрам рознага складу, выхаванню голасу спевака, развіццю музычнага слыху, навучанню ігры на розных інструментах. Ён прызначаны ў дапамогу самадзейным кампазітарам, збіральнікам песеннага фальклору і кіраўнікам гурткоў музычнай граматы.
Вучэбладапаможныя бібліяграфічныя дапаможнікі — гэта дапаможнікі, прызначаныя ў дапамогу адукацыйнай, самаадукацыйнай дзейнасці. Напрыклад, бібліяграфічны дапаможнік: Гісторыя Беларусі савецкага перыяду ў перыядычным друку: бібліягр. паказ. арт., газет. і часоп. 1986—1991 г. / ГрДУ; склад.: Г. М. Таюрская, Э. С. Ярмусік. — Гродна: ГрДУ, 1992. — 91 с.; Ч. 2: 1992—1994. — 87 a
За*
75
У дапаможнік уключаны навуковыя, навуковапапулярныя артыкулы з часопісаў і газет, справаздачы, успаміны сучаснікаў, мясцовыя карэспандэнцыі, выступленні палітычных дзеячаў, нарысы за 1986—1991 гг. на беларускай і рускай мовах. Ён прызначаны для выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў, вучняў старшых класаў, аматараў.
Рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі — гэта дапаможнікі, якія адлюстроўваюць дакументы, рэкамендаваныя пэўным катэгорыям карыстальнікаў і адабраныя па пэўных змястоўных і якасных крытэрыях.
Напрыклад: Падарожжа ў гісторыю Беларусі: рэкамендацыйны паказальнік літаратуры / Дзярж. бка БССР імя У. I. Леніна, навук.бібліягр. аддзел; склад. A. В. Мураўёва. — Мінск: [Б.в.], 1974. — 85 с.
У гэтым дапаможніку сабрана інфармацыя аб папулярных выданнях, артыкулы з часопісаў за 1962—1974 гг. на беларускай і рускай мовах. Дапаможнік прызначаны настаўнікам, кіраўнікам гістарычных гурткоў, шырокаму колу карыстальнікаў.
Часам сустракаецца тэрмін папулярныя бібліяграфічныя дапаможнікі. Гэта дапаможнікі, якія створаны для папулярызацыі ведаў і змяшчаюць інфармацыю аб дакументах у даступнай для шырокіх колаў карыстальнікаў форме. Характарыстыкі папулярных бібліяграфічных дапаможнікаў і рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў вельмі падобныя, і таму гэтыя тэрміны ў пэўным сэнсе могуць замяняць адзін аднаго.
Як бачна з вышэйпрыведзеных прыкладаў бібліяграфічных дапаможнікаў, яны часцей за ўсё маюць поліспажывецкае прызначэнне. Найбольш выразна вызначыліся і атрымалі распаўсюджанне навуковадапаможныя і рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі (дадатак 9). Вучэбнадапаможныя і прафесійнавытворчыя ствараюцца радзей, яны могуць валодаць рысамі навуковадапаможных ці рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў.
Для навуковадапаможнай бібліяграфічнай прадукцыі характэрны:
— максімальна поўнае адлюстраванне дакументнага патоку пэўнай тэматыкі навуковага прызначэння;
76
— групоўка матэрыялу, набліжаная да структуры пэўных навуковых ведаў;
— ужыванне навуковай тэрміналогіі, наяўнасць дапаможных паказальнікаў, якія шматаспектна адлюстроўваюць структуру і змест уключаных дакументаў;
— у структуру бібліяграфічных запісаў уключаецца, як правіла, толькі бібліяграфічнае апісанне ці бібліяграфічнае апісанне і даведачная анатацыя;
— пры вызначэнні мэтавага і чытацкага прызначэння складальнікі на першае месца ставяць садзейнічанне навуковадаследчай дзейнасці і прызначэнне: для навукоўцаў.
Для рэкамендацыйнай бібліяграфічнай прадукцыі характэрны:
— абмежаванне адлюстроўваемага дакументнага патоку не толькі пэўнай тэматыкай, моўнымі і храналагічнымі межамі, але і якаснымі (ацэначнымі) характарыстыкамі дакументаў (напрыклад, навуковапапулярная і вучэбная літаратура);
— групоўка матэрыялу, як правіла, тэматычная, яна таксама не выходзіць за межы пэўных навуковых ведаў, але фармулёўка асобных раздзелаў эмацыянальная;
— ужыванне навуковай тэрміналогіі таксама магчыма, але абмежавана толькі паняційным апаратам, зразумелым, шырокім колам карыстальнікаў;
— у структуру бібліяграфічных запісаў уключаюцца часцей за ўсё бібліяграфічнае апісанне і рэкамендацыйная анатацыя, мэта якой — зацікавіць у прачытанні таго ці іншага дакумента;
— пры вызначэнні мэтавага і чытацкага прызначэння складальнікі ўказваюць шэраг відаў дзейнасці і груп карыстальнікаў (за выключэннем навуковадаследчай дзейнасці і навукоўцаў).
Віды бібліяграфічных дапаможнікаў па фунцыянальнамэтаеай ці храналагічнай прымеце. Грамадства зацікаўлена ў атрыманні бібліяграфічнай інфармацыі, рознай не толькі па грамадскім прызначэнні, але і па глыбіні і аператыўнасці адлюстравання дакументнага патоку. Карыстальнікам неабходна інфармацыя аб новых дакументах; дакументах, створаных у мінулыя гады, і плануемых да выпуску дакументах. Адпаведна ў бібліяграфічных дапаможніках могуць
77
быць адлюстраваны розныя пласты дакументных патокаў і масіваў як па тэматыцы, так і па грамадскім прызначэнні. Ствараюцца бібліяграфічныя дапаможнікі, якія, папершае, аператыўна адлюстроўваюць апошнюю, актуальную частку дакументнага патоку, падругое, з пэўнай глыбінёй падсумоўваюць значную частку дакументных патокаў ці масіваў і, патрэцяе, адлюстроўваюць толькі падрыхтаваныя да выпуску дакументы. Гэта значыць, што храналагічная прымета можа быць пакладзена ў аснову выдзялення асобных відаў бібліяграфічнай прадукцыі. Згодна з ёй выдзяляюцца бягучыя, рэтраспектыўныя і перспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі.
Бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, якія рэгулярна і аператыўна адлюстроўваюць новыя дакументы (актуальную частку дакументных патокаў). Асноўнымі патрабаваннямі да іх з’яўляюцца рэгулярнасць выхаду ў свет (перыядычнасць), а таксама аператыўнасць адлюстравання дакументнага патоку (імкненне да максімальнага скарачэння інфармацыйнага інтэрвалу паміж выхадам дакумента ў свет і яго з’яўленнем у крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі).
Напрыклад: Новыя кнігі: па старонках беларускага друку / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск, 1960 — .
Гэта бягучы бібліяграфічны дапаможнік, таму што ён, пачынаючы з 1960 г., выдаецца 1 раз у месяц, у межах года (некалькі гадоў) мае аднатыпнае афармленне і структуру, аператыўна і праз дакладна вызначаныя тэрміны часу адлюстроўвае новы дакументны паток.
Рэтраспектыуныя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, якія адлюстроўваюць масіў дакументаў за пэўны адрэзак часу ў мінулым.
Найболып важныя патрабаванні да крыніц рэтраспектыўнай бібліяграфічнай прадукцыі наступныя:
— абгрунтаванасцьхраналагічных, тэматычных, моўных і іншых абмежаванняў пры адлюстраванні дакументаў;
— навуковы падыход да адбору дакументаў і лагічнасць упарадкавання дакументнага масіву;
— адпаведнасць уключанай інфармацыі аб дакументах мэтаваму прызначэнню дапаможніка і скіраванасць яго на задавальненне пэўных карыстальніцкіх патрэбнасцей.
78
ГІрыведзеныя ніжэй прыклады ілюструюць розныя падыходы да глыбіні рэтраспектыўнага адлюстравання (ад 5 да 400 гадоў) дакументнага патоку:
Кніга Беларусі, 1517—1917 [Электронны рэсурс]: зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі. Г. У. Кірэева, A. А. Суша, К. В. Языковіч; рэд.: Г. У. Кірэева (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск: НББ, 2005. — 483 Мбайт), 1 электронны аптычны дыск (CDROM): каляров., 12 см.
Бібліяграфічны даведнік навуковых работп супрацоўнікаў гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1921— 1994 гг.) / склад.: I. В. Аржахоўскі [і інш.]. — Мінск: [Б.в.], 1994. — 203 с.
АрхеалоАя Беларусі: паказ. літ. / Акад. навук Беларуа, Інт гісторыі, Цэнтр. навук. бка імя Я. Коласа. Мінск. Інт гісторыі АНБ, 1997.
...за 1976—1990 гг. / склад. А. У. Ільюцік; навук. рэд. Т. М. Каробушкіна. — 611 с.
Перспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, што адлюстроўваюць пакуль яшчэ не выдадзеныя дакументы. якія толькі рыхтуюцца да друку. Гэта разнастайныя тэматычныя планы выдавецтваў, у якіх даецца пералік той друкаванай прадукцыі, якая будзе выпушчана ў наступным годзе. Бібліяграфічная інфармацыя, змешчаная ў такіх паказальніках і спісах, не гарантуе дакладнасці звестак (некаторыя з іх могуць мяняцца пры рэдакцыйнавыдавецкай апрацоўцы). Да таго ж некаторыя запланаваныя выданні могуць убачыць свет пазней заяўленага ў перспектыўным дапаможніку часу, са зменай некаторых бібліяграфічных звестак ці не выйсці наогул па эканамічных і іншых прычынах.
Віды бібліяграфічных дапаможнікаў па змесце дакументаў як аб'ектаў адлюстравання. Яшчэ адна надзвычай важная прымета стварэння бібліяграфічнай прадукцыі — змест дакументаў, якія адбіраюцца па адпаведных крытэрыях і запісы аб якіх у сукупнасці вызначаюць змястоўныя характарыстыкі дапаможнікаў. Па гэтай прымеце выдзяляюцца наступныя віды бібліяграфічных дапаможнікаў: універсальныя, шматгаліновыя, галіновыя, тэматычныя, праблемнакомплексныя, персанальныя, краязнаўчыя, краіназнаўчыя.
79
Універсальныя бібліяграфічныя дапаможнікі — дапаможнікі, у якіх адлюстравана інфармацыя аб дакументах па ўсіх галінах ведаў. Яны ствараюцца па фармальных іірыметах бібліяграфуемых дакументаў (напрыклад, від выдання, месца выдання).
Напрыклад: Кнігі Беларусі: дзярж. бібліягр. паказ. / Нац. кн. палата. — Мінск: НКП Беларусі, 1984. — (Нацыянальная бібліяграфія Беларусі).
Гэтыя бібліяграфічныя дапаможнікі адлюстроўваюць інфармацыю аб кнігах, брашурах, выдадзеных на тэрыторьіі Беларусі за пэўны год (паўгода) па ўсіх галінах ведаў. Запісы згрупаваны ў сістэматычным парадку ў адпаведнасці з універсальнай дзесятковай класіфікацыяй.
Наступныя прыклады дапаможнікаў створаны таксама па фармальных прыметах і адлюстроўваюць у азначаных (фармальных) межах увесь дакументны паток, таму незалежна ад колькасці прадстаўленых галін ведаў яны з’яўляюцца ўніверсальнымі.
Поздеева, Н. В. Кйрйллйческйе йзданйя, XVI в. — 1641 г.: находкй археогр. экспедйцйй 1971—1993 гг., поступйвшйе в науч. бку Моск. унта / Н. В. Поздеева, В. Н. Ерофеева, Г. М. Шйтова; Археогр. лаб. каф. йсточшіковеденйя йст. фак. й Науч. бка Моск. гос. унта йм. М. В. Ломоносова. — М.: Нздво Моск. унта, 2000. — 404, [12] с.