• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    —	фактаграфічныя (аб’ектаграфічныя як іх разнавіднасць) — змяшчаюць канкрэтныя факты, прыметы, паказчыкі і інш., могуць суправаджацца бібліяграфічнымі звесткамі, калі неабходна адсылка да канкрэтных дакументаў;
    —	графічныя (чарцяжы, схемы, малюнкі, ілюстрацыі), могуць таксама змяшчаць спасылкі на крыніцы размяшчэння матэрыялаў;
    42 Бібліяграфічныя звесткі, якія ідэнтыфікуюць поўны тэкст ці яго фрагмент, абавязковыя.
    60
    —	мультымедыйныя (тэкставыя, графічныя, відэа, аўдыяданыя)43.
    Таму бібліяграфічнымі па сутнасці сваёй можна лічыць бібліяграфічныя, рэфератыўныя, канцэптаграфічныя БД. Яны ўтрымліваюць элементы, ідэнтыфікуючыя канкрэтны тэкст, фрагменты тэксту ці вынікі яго аналітыкасінтэтычнай перапрацоўкі. Паўнатэкставыя, фактаграфічныя, графічныя, мультымедыйныя БД бібліяграфічнымі не з’яўляюцца. Яны маюць бібліяграфічнае аснашчэнне, якое дазваляе ідэнтыфікаваць канкрэтны тэкст, факт, суаднесці іх з канкрэтным дакументам.
    Яны могуць адлюстроўваць дакументы як па фармальнай (напрыклад, від дакумента), так і па змястоўнай (па пэўнай галіне, галінах ведаў, праблемах) прымеце.
    Напрыклад, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 2006 г. (работа па стварэнні БД пачалася з 1993 г.) фарміравалася 25 баз даных, больш за палову з іх з’яўляліся часткамі ЭК («Кнігі», «Ноты», «Перыядычныя выданні», «Рэдкая кніга», «Аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі» і інш.) Астатнія базы даных (у асноўным бібліяграфічныя) мелі тэматычную накіраванасць, ствараліся на аснове бягучых бібліяграфічных паказальнікаў, якія раней існавалі («Гісторыя Беларусі», «Культура і мастацтва Беларусі», «Чарнобыль», «Грамадскія навукі»), мелі свае фарматы запісаў, розныя падыходы да адбору дакументаў. 3 2008 г. БД («Беларусь: ад мінулага да сучаснасці», «Культура і мастацтва»), тэматычныя і відавыя калекцыі («Крыніцы па гісторыі Беларусі: канец XVIII — пачатак XX ст.», «Перыядычныя выданні Беларусі дакастрычніцкага перыяду», інкунабулы і палеатыпы з фонду Нацыянальнай бібліятэкі і інш.) фарміруюцца на аснове запісаў ЭК. Яны маюць бібліяграфічны і паўнатэкставы ўзроўні (поўныя тэксты прадстаўлены часткова ў залежнасці ад наяўнасці лічбавай копіі).
    Бібліяграфічная інфармацыя ў электронным асяроддзі існуе ў форме электроннага рэсурсу. Пры яго стварэнні (імпартаванні, экспартаванні) вельмі важны адзіны фармат запісу элементаў бібліяграфічнага запісу. Фармат — гэта набор элементаў для апісання аб’екта, схема іх размяшчэння і правілы прадстаўлення гэтых элементаў у схеме.
    43 Бібліяграфічныя звесткі неабавязковыя, але магчымыя ў выпадку адсылак да канкрэтных дакументаў.
    61
    Сёння ў Беларусі выкарыстоўваюцца некалькі бібліяграфічных камунікатыўных фарматаў: BELMARC — створаны на аснове UNIMARC і рэкамендаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у якасці адзінага абменнага (камунікатыўнага) фармату для ўсіх бібліятэк краіны; USMARC распаўсюджваецца як асноўны фармат сістэм аўтаматызацыі MARC — і іншыя лакальныя фарматы.
    Адной з формаў існавання электронных тэкстаў з яўляецца гіпертэкст, у якім здзяйсняюцца сувязі паміж асобнымі часткамі тэксту, хуткі пераход ад аднаго фрагмента да другога пры дапамозе спасылак. Гэта тэкст, у якім рэалізаваны магчымасці рознай паслядоўнасці чытання, спалучэнне сэнсавай структуры. Спецыфіка праграмнага забеспячэння як неадёмнай часткі гіпертэксту дазваляе пастаянна абнаўляць інфармацыю і дабаўляць тэкставыя файлы, аўдыявідэаэлементы, што робіць гіпертэкст рухомай структурай. У аснове стварэння і абнаўлення такіх тэкстаў ляжаць бібліяграфічны метад мадэліравання зместу дакументаў (тэкстаў), ідэнтыфікацыя пэўных тэкставых фрагментаў і забеспячэнне сувязей (спасылак) паміж імі.
    Важнай часткай сучасных электронных каталогаў і бібліяграфічных БД з’яўляюцца аўтарытэтныя/нарматыўныя запісы (файлы), сукупнасць якіх стварае адпаведныя БД. Гэта надзвычай важная частка іх лінгвістычнага забеспячэння. Аўтарытэтныя запісы ствараюцца на падставе канкрэтнага дакумента да бібліяграфічных запісаў электроннага каталога і, зразумела, утрымліваюць лаканічныя, а часам і мінімальныя звесткі даведачнага характару. Масіў у цэлым знаходзіцца ў рэжыме пастаяннай карэкціроўкі. Ён змяшчае аўтарытэтныя запісы (з папярэдняй і ўстаноўленай формамі загалоўка) і прататыпы; аўтарытэтныя запісы поўныя і частковыя; даведачныя запісы і спасылачныя; асноўныя і варыянтныя формы загалоўкаў. Масіў такіх запісаў падобны на ўніверсальныя даведнікі. Але ёсць шэраг нераваг: вялікая і пастаянна папаўняемая крыніцазнаўчая база; сувязь з канкрэтным дакументам, па фармальных ці змястоўных характарыстыках якога ствараецца аўтарытэтны запіс; сувязь аб’екта з пэўным сегментам рэтраспектыўнага масіву, выдзяляемага па гэтым аб’екце;
    62
    уключэнне дакладнага пераліку аб’ектаў адлюстравання; шматаб’ектнасць адлюстравання; устаноўленыя сувязі паміж загалоўкамі, паняццямі розных узроўняў; падмацаванне фармулёвак інфармацыяй са слоўнікаў, даведнікаў, энцыклапедый і інш.; удакладненне абёктаў, якія яшчэ не адлюстраваны ў даведачных выданнях (новых навуковых тэрмінаў, асоб, калектываў і да т. п.); строга вытрыманая структура аднапарадкавых запісаў (адпаведна фармату і метадычным рэкамендацыям па яго прымяненні).
    Фарміраванне аўтарытэтных/нарматыўных запісаў у нашай краіне (на базе НББ) пачалося ў 1998 г. на аснове раней створаных масіваў бібліяграфічных запісаў, канвертавання машынных слоўнікаў ключавых слоў у структуру аўтарытэтных файлаў. Створана спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, распрацаваны фармат BELMARC/Authorities, якія дазваляюць на сусветным узроўні ствараць аўтарытэтныя запісы, абменьвацца імі з любой сучаснай інфармацыйнай сістэмай, а таксама іншая неабходная метадычная дакументацыя для рэалізацыі работ у бягучым рэжыме. Сфарміраваны і пастаянна папаўняецца масіў аўтарытэтных запісаў на імёны асоб, назвы калектываў, радавыя імёны, геаграфічныя назвы, тэматычны прадмет, уніфікаваную назву і іншыя тыпы (11 найменняў) аб’ектаў. Гэты масіў утварае нацыянальную БД аўтарытэтных запісаў, якая непарыўна звязана з запісамі электроннага каталога НББ і запісамі зводнага электроннага каталога. Агульная колькасць аўтарытэтных запісаў у БД (на 01.10.2010) складае больш за 220 000. Гэта фактаграфічны масіў, які дазваляе не толькі апісаць пэўныя абекты (з асаблівай увагай і глыбінёй, нацыянальныя), але і ўстанавіць сувязі паміж дакументамі, у якіх яны адлюстраваны.
    Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў. Акрамя вышэйпералічаных формаў, да сённяшняга часу сфарміраваліся і існуюць асноўныя тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў. А. П. Коршунаў разглядае іх асобна. Неабходна адзначыць, што ў працах апошніх гадоў такія даследчыкі, як В. А. Факееў, I. Г. Маргенштэрн, тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў асобна не разглядаюць, a адносяць іх да жанраў. Гэта не бясспрэчна, таму што кожны з вызначаных жанраў павінен валодаць выразнымі характарыстыкамі і выключаць адзін аднаго, а не перасякацца ці паглынаць адзін аднаго. Паводле азначэнняў, тэрмін «бібліяграфічныя паказальнікі» шырэйіпы за Tap
    63
    мін «бібліяграфічныя манаграфіі», перасякаецца з планамі чытання, рэфератыўнымі зборнікамі і інш. На наш погляд, мэтазгодна асобна выдзяляць тыпы, удакладняючы іх адносінамі да друкаванай (рукапіснай) формы існавання бібліяграфічнай прадукцыі (дапаможнікаў).
    А.	П. Коршунаў да тыпаў бібліяграфічных дапаможнікаў адносіць: бібліяграфічны паказальнік, бібліяграфічны спіс, бібліяграфічны агляд, паказальнікі да выданняў і дапаможныя паказальнікі (дадатак 5).
    Бібліяграфічны паказальнік — бібліяграфічны дапаможнік, які аб’ядноўвае значную колькасць бібліяграфічных запісаў, мае складаную структуру, аснашчаны дапаможным апаратам.
    Бібліяграфічны спіс — бібліяграфічны дапаможнік, які аб’ядноўвае невялікую колькасць бібліяграфічных запісаў, мае простую структуру, без дапаможнага апарату.
    Бібліяграфічны агляд — бібліяграфічны дапаможнік (інфармацыйны твор), які ствараецца на аснове першасных дакументаў і ўяўляе сабой звязнае паведамленне аб разглядаемых у іх асноўных праблемах.
    Дапаможныя паказальнікі (паказальнікі да выданняў у тым ліку) — бібліяграфічны пошукавы апарат, створаны да бібліяграфічных і любых іншых дакументаў, які раскрывае іх структуру і змест і забяспечвае хуткае знаходжанне змешчанай у дакументах інфармацыі. А. П. Коршунаў бібліяграфічны пошукавы апарат, створаны да бібліяграфічных дапаможнікаў, называе дапаможнымі паказальнікамі, да крыніц першаснай інфармацыі — паказальнікамі да выданняў. Па прызначэнні, структуры запісаў, афармленні яны аднатыпныя, і таму іх можна аднесці да адной катэгорыі (тыпу) і назваць дапаможнымі паказальнікамі.
    Да навуковых, даведачных, бібліяграфічных і некаторых іншых відаў дакументаў ствараюцца, як правіла, разнастайныя дапаможныя паказальнікі. Яны мадэлююць змешчаную ў дакументах інфармацыю, спрыяюць хуткаму пошуку неабходных фрагментаў дакумента і з’яўляюцца, такім чынам, сродкамі арыентацыі карыстальніка ў структуры і змесце дакумента (дадатак 6). Да іх адносяцца імянныя, прадметныя, геаграфічныя, тэматычныя, сістэма64
    тычныя, храналагічныя і іншыя дапаможныя паказальнікі. Яны ўяўляюць сабой пуцевадзіцелі па тэксце дакумента, упарадкаваны (па алфавіце ці якойнебудзь іншай прымеце) пералік назваў або абазначэнняў на яго старонках і забяспечваюць шматаспектны і хуткі пошук неабходнай інфармацыі, робяць магчымым адмаўленне ад суцэльнага прагляду тэксту. Да кожнага з запісаў у дапаможных паказальніках даецца спасылка (лічба ці словы глядзі і глядзі таксама). Лічбы паказваюць старонку надрукавання звестак ці парадкавы нумар бібліяграфічнага запісу.
    I м я н н ы я дапаможныя паказальнікі (паказальнікі імён) — дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік прозвішчаў з ініцыяламі ці поўнымі імёнамі і іншымі абазначэннямі ўласных імён (напрыклад, псеўданімамі) з адсылкамі да парадкавага нумара запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу пэўнай асобы, аб пэўнай асобе.
    Прадметныя (алфавітнапрадметныя) дапаможныя паказальнікі — дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік назваў прадметаў, іх якасцей і адносін з ініцыяламі ці поўнымі імёнамі і іншымі абазначэннямі ўласных імён (напрыклад, псеўданімамі) з адсылкамі да парадкавага нумара запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу.