• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бібліяграфазнаўства  Таццяна Кузьмініч

    Бібліяграфазнаўства

    Таццяна Кузьмініч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 215с.
    Мінск 2012
    114.56 МБ
    44 У названую серыю ўваходзіць таксама выданне «Беларусь у сусветным друку». Яно ствараецца на аснове іншых прымет — змест, мова, аўтарскае прызначэнне — і адлюстроўвае замежныя кнігі, брашуры, артыкулы з часопісаў і газет пра Беларусь і беларусаў, выданні, часткі выданняў на беларускай мове (незалежна ад зместу), выдадзеныя за межамі Беларусі, замежныя выданні беларускіх аўтараў.
    70
    агульнадзяржаўнае бібліяграфаванне ўсёй друкаванай прадукцыі Расіі («Указатель вновь вышедшнх кннг»), Яно вялося вельмі поўна і дакладна і працягвалася да 1855 г. Пасля яго скасавання ў 1856 г. з’явіўся шэраг прыватных выданняў, якія ў культурных, навуковых мэтах імкнуліся адлюстраваць усю друкаваную расійскую прадукцыю. Пазней бягучы бібліяграфічны ўлік працягваўся на старонках газеты «Правнтельственный вестннк», з 1872 г. — у выданні «Указатель по делам печатн», з 1879 г. — у часопісе «Росснйская бнблнографня».
    У сярэдзіне 1907 г. пачаў выдавацца бягучы дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік «Княжная летопясь». Ён ствараўся на аснове абавязковага экзэмпляра ўсіх расійскіх твораў друку, якія паступалі ў Асобую бібліятэку пры Галоўным упраўленні па справах друку. Вясной 1917 г. па рашэнні Часовага ўрада было скасавана Галоўнае ўпраўленне па справах друку і створана Кніжная палата, у якую і стаў паступаць абавязковы экзэмпляр і на аснове яго пачаў здзяйсняцца пастаянны бягучы дзяржаўны ўлік друкаванай прадукцыі Расіі, потым СССР, пасля 1991 г. — Расійскай Федэрацыі.
    Сучасная сістэма бягучых дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў Расіі ўключае наступныя летапісы: «Княжная летопмсь», «Летопнсь газетных статей», «Летопнсь журнальных статей», «Летопнсь нзонзданнй», «Летопясь рецензнй», «Нотная летопмсь», «Летопнсь авторефератов дяссертацяй», «Бяблнографпя росснйской бнблнографпн», «Картографнческая летопясь», «Летопнсь перяоднческнх н продолжаювшхся нзданмй», кумулятыўны паказальнік «Кннгн Росснйской Федерацнн». Яны ствараюцца на аснове фармальных прымет дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання: тэрыторыя, від дакумента, храналагічны перыяд (ад тыдня да года).
    Рэпертуарныя бібліяграфічныя дапаможнікі — бібліяграфічныя дапаможнікі, у якіх па фармальных прыметах (від дакумента, мова, тэрыторыя, храналагічны перыяд) улічваецца ўся дакументная прадукцыя, створаная на тэрыторыі дзяржавы (на пэўнай мове) за пэўны ўліковы перыяд. Аналагамі тэрмінаў для наймення такой бібліяграфічнай прадукцыі з’яўляюцца: агульныя рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі, нацыянальныя рэтраспектыўныя бібліяграфічныя дапаможнікі, крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі, крыніцы рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі. Дакументаваная прадукцыя ў гэтых дапаможніках улічваецца як фрагмент
    71
    рэчаіснасці, факт (адзінка) гісторыкакультурнага працэсу. Яны мадэлююць дакументны масіў, створаны пэўным народам, на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, спрыяюць захаванню гістарычнай памяці грамадства, таму стварэнне іх вельмі важна для грамадства. Стварэнне рэпертуарных бібліяграфічных паказальнікаў на аснове фармальных прымет дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання невыпадковае, таму што іх задача — улічыць усе дакументы, гэта значыць адлюстраваць вычарпальна, а зрабіць гэта можна толькі па фармальных прыметах — улічыць дакументы на пэўнай мове (беларускай, рускай, нямецкай), выдадзеныя на пэўнай тэрыторыі (Беларусі, Украіне, Германіі), адной матэрыяльнай канструкцыі (перыядычныя выданні, кнігі і інш.). Часцей за ўсё такія бібліяграфічныя дапаможнікі ствараюцца па сукупнасці фармальных прымет. Напрыклад, «Кніга Беларусі: зводны каталог. 1517—1917» (Мінск, 1986) — від дакумента (кніга), тэрыторыя (Беларусь), храналагічны перыяд (1517—1917).
    Стварэнне рэпертуарных бібліяграфічных дапаможнікаў пачало здзяйсняцца даўно і мае вельмі трывалыя традыцыі. У перыяд станаўлення дзяржаўнасці гэта спрыяла праслаўленню і самасцвярджэнню дзяржавы, яе нацыянальнакультурнай ідэнтыфікацыі. Першай бібліяграфічнай працай рэпертуарнага характару можна лічыць «Каталог знакамітых мужоў» Іагана Трэццінгемскага (1495), які ўлічваў толькі творы германскіх (нямецкамоўных) аўтараў. У XVI ст. нацыянальныя бібліяграфічныя працы ўзніклі ў Англіі, Італіі, у канцы XVI ст. — у Францыі, у XVII ст. — у Іспаніі, Полыпчы.
    Улік беларускіх дакументаў і дакументаў аб Беларусі здзяйсняўся ў крыніцах польскай нацыянальнай бібліяграфіі, у прыватнасці ў 10томнай рукапіснай працы Ю. Залузскага «Вялікая польская ўсеагульная бібліятэка» (улічана літаратура з 1454 да 1700 г.), дынастыі бібліёграфаў Эстрэйхераў «Bibliografia polska» (1872—1951). У 1847 г. была створана праца па апісанні друкаваных кніг, якія выйшлі на тэрыторыі Беларусі, — «Спіс кніг, што выйшлі ў Беларусі ад узнікнення кнігадрукавання да нашага часу» (работа засталася ў рукапісе). Гэта зрабіў прафесар Віленскага ўніверсітэта М. ПелкаПалінскі.
    У 1908 г. A. I. Мілавідавым быў зроблены бібліяграфічны ўлік старадрукаваных славянарускіх кніг, якія выйшлі на беларускіх тэрыторыях: «Огшсанне славянорусскнх кннг Внленской Публнчной бнблнотекн (1491—1800)», Вільна, 1908; «Старопе
    72
    чатные славянорусскне нздання, вышедшне нз западнорусскнх тнпографнй XVI—XVIII вв.» (адбітак з часопіса «Чтення в Обве нсторнй н древностей росснйскнх прн Моск. унте». — 1908. — № 1). У гэтых працах улічаны старадрукаваныя выданні па прыметах мовы і тэрыторыі.
    Р. Зямкевіч на падставе глыбокага вывучэння старажытнай беларускай літаратуры і літаратуры XIX ст. склаў рэтраспектыўны бібліяграфічны паказальнік «Беларуская бібліяграфія» (надрукаваны ў дадатку да газеты «Наша Ніва» — «Беларускі каляндар»), у які па моўнай прымеце было ўключана толькі 100 беларускіх кніг кірылаўскага друку за XVI—XVIII стст.
    Я. Ф. Карскі, вядомы беларускі мовазнаўца, у даследаванні «Беларусы» (1903—1922) здзейсніў найбольш поўны і шматаспектны бібліяграфічны ўлік кніг, якія выйшлі на беларускай мове і на тэрыторыі Беларусі з XIII да першай чвэрці XX ст.
    Да крыніц рэпертуарнай бібліяграфіі можна аднесці бібліяграфічную працу В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі», створаную ў 1926 г. да 400годдзя беларускага друку. Яна ўлічвае больш за 1000 дакументаў (рукапісных кніг, грамат) ад канца X да XIX ст.
    У другой палове XX ст. у Беларусі быў створаны шэраг рэпертуарных дапаможнікаў, прысвечаных уліку нацыянальных дакументаў: кніг (Кнігі Беларускай ССР: 1971—1975: звод. сістэм. паказ. / Дзярж. кн. палата БССР; [склад. Г. Б. Волкава; рэд. I. I. Фалькоўская]. — Мінск: ДКП, 1981 і інш.); газет (Газеты Беларусі, 1776—1975: бібліягр. паказ. / Нац. кн. палата Беларусі; [склад.: Л. М. Няхайчык [і інш.]; навук. рэд. В. У. Скалабан]. — Мінск: НКП, 2003. — 316 с. і інш.); музычнай літаратуры (Музычная літаратура БССР. 1917—1961: (Ноты): бібліяграфія асобных выданняў / Дзярж. бка БССР, Кн. палата БССР; склад. Ф. А. Мерына. — Мінск: Рэд.выд. аддзел Кн. палаты БССР, 1963. — 196 с.; Музычная літаратура БССР. 1962—1970: нотаграфічны паказальнік / Дзярж. бка БССР, Кн. палата БССР. — Мінск: [Б.в.] 1977. — 248 с. і інш.).
    Крыніцы масавай бібліяграфіі, ці масавыя бібліяграфічныя дапаможнікі, — гэта разнастайныя спісы новай літаратуры, новых паступленняў, якія знаёмяць грамадства з найбольш сацыяльна значнай дакументаванай прадукцыяй. Яны ствараюцца, як правіла, па фармальных прыметах (дакументы, якія паступілі ў фонд бібліятэкі, сігнальныя экзэмпляры друкаванай прадукцыі, рэкламная бібліяграфічная прадукцыя, планыпраспекты дакументаў,
    За Зак. 205
    73
    якія рыхтуюцца да друку, і інш.). Асноўным каналам распаўсюджвання такой БІ з’яўляецца перыядычны друк.
    Бібліяграфічныя дапаможнікі спецыяльнага прызначэння (ці крыніцы спецыяльнай бібліяграфіі) ствараюцца ў разліку на пэўную сферу абслугоўвання, заўсёды маюць канкрэтнае мэтавае і чытацкае прызначэнне. Іх сукупнасць значна разнастайнейшая, чым сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў агульнага прызначэння, таму што яны ствараюцца не для грамадства ў цэлым, гэта значыць аднаго аб’екта бібліяграфічнага ўздзеяння, а для шэрагу сфер грамадскай практыкі, а іх столькі, колькі існуе сацыяльных груп карыстальнікаў і мэт спажывання фіксаванай інфармацыі.
    Для бібліяграфічнага забеспячэння найбольш буйных сфер бібліяграфічнага абслугоўвання: навука, вытворчасць, адукацыя, самаадукацыя, выхаванне — ствараюцца навуковадапаможныя, прафесійнавытворчыя, вучэбнадапаможныя, рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі.
    Навуковадапаможныя бібліяграфічныя дапаможнікі — гэта бібліяграфічная прадукцыя, прызначаная ў дапамогу навукоўцам і навуковадаследчай дзейнасці. Напрыклад, серыя паказальнікаў, прысвечаных Другой сусветнай вайне на тэрыторыі Беларусі:
    Беларуская ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1941—1945): бібліягр. паказ. літ. (1941— 1971 гг.) / Дзярж. бка БССР ім. У. I. Леніна, Інт гісторыі АН БССР; склад.: Р. М. Чыгірова, Э. I. Ляуко. — Мінск: [Б.вф 1980. — 299 с.;
    Беларуская ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1941—1945): бібліягр. паказ. літ. / Дзярж. бка БССР ім. Ў. I. Леніна, Інт гісторыі АН БССР; склад.: Э. I. Ляўко, С. А. Пугачова, 3. А. Сядая: рэд.: Р. М. Чыгірова, A. В. Мураўёва, 3. А. Сядая. — Мінск: [Б.в.], 1990. — 296 с.;
    Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941—1945): (бібліягр. паказ.)/НБ Беларусі; склад.: 3. А. Сядая, Р. С. Собаль; рэд.: Р. М. Чыгірова, A. В. Мураўёва, 1.1. Кубатава. — Мінск: [Б.в.], 1995. — 435 с.;
    Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941—1945): (бібліягр. паказ.): дадатковы выпуск / НБ Беларусі; склад.:
    74
    В.	П. Паўлаў; рэд.: Р. М. Чыгірова, A. В. Мураўёва. — Мінск: [Б.в.], 1996. — 107 с.,
    а таксама электронны дыск, на якім аб’яднаны вышэйназваныя масівы:
    Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941—1945) [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; склад.: С. А. Анохін [і інш.]; навук. рэд. Т. В. Кузьмініч. — Мінск: НББ, 2005. — 1 электронны аптычны дыск (CDROM); 12 см. — (60годдзю Перамогі прысвячаецца).
    Гэтыя бібліяграфічныя дапаможнікі створаны НББ сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. У іх сабраны звесткі аб кнігах, брашурах; артыкулах і раздзелах са зборнікаў, тэзісаў дакладаў, вучоных запісак, рэцэнзіі; манаграфіях, аўтарэфератах дысертацый, мемуарнай і навуковапапулярнай літаратуры, навуковых артыкулах і нарысах за 1945—1995 гг. Іх мэтавае і чытацкае прызначэнне — навуковыя работнікі, студэнты, бібліёграфы, кіраўнікі і члены краязнаўчых гурткоў і супрацоўнікаў музеяў, шырокае кола чытачоў.