Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
¿ераводу выкладання ітрадметаў на беларускую мову. Улічыць пры гэтым нагрузку выкладчыкаў і па магчымасці яе зменшыць, калі гэта будзе патрабавацца для выканання задання аб вывучэнні беларускай мовы.
е) Перавесці на беларускую мову пподзённую работу кіруючых і студэнцкіх органаў.
152
ж) Імкнувда розныя перыядычныя даклады праводзіць на беларускай мове.
з) Наладзіць сталую сувязь Камвуза з Інбелкультам, уцягнуўшы навуковых работнікаў Камвуза ў працу Інбелкульта і выкарыстоўваючы матэрыялы Інбелкульта ў вучэбнай рабоце.
6. Пацвердзіць ранейшыя дырэкгывы ЦК аб тым, каб у праграмах Камвуза ўзмацніць элементы нацпалітыкі, гісторыі КПБ, гісторьгі нацыяналістычных партый. гісторыі Беларусі. яе эканомікі, палітычных асаблівасцей і інш.
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 11. Л. 287288.
ПАСТАНОВА НАЦКАМІСІІ ПРЫ ЦВК БССР «АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕРКІ ПРАВЯДЗЕННЯ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ Ў НКЗ БССР»
23 жніўня 1926 г.
У сувязі з вывадамі працы камісіі па праверцы [правядзення] беларусізацыі ў Наркамземе БССР Нацкамісія пастанаўляе:
а) Прызнаць неабходным рашучае правядзенне беларусізацыі ў тых установах, тэрмін у якіх ужо прайшоў, не спыняючыся перад звальненнем з працы супрацоўнікаў, якія не вывучылі ў вызначаны тэрмін беларускую мову і тым самым не выканалі пастановы вьпдэйшых савецкіх устаноў аб беларусізацыі.
б) Ліквідаваць інстьпут перакладчыкаў з расійскай мовы на беларускую ў тых установах. у якіх тэрмін пераводу [працы] апарату на беларускую мову ўжо прайшоў.
в) Прыняць меры да практычнага ажыццяўлення ранейшых пастаноў аб тым, што кіраўнікі ўстаноў, якія нядбайна адносяцца да выканання загадаў па правядзенні беларусізацыі. павінны прыцягвацца да належнай адказнасці.
г) Абнавіць савецкі апарат і вызваліць ад працы без права заняцця пасад1 у межах БССР супрацоўнікаў. якія злоўмысна перашкаджаюць беларусізацыі альбо ўпарта не вывучаюць беларускую мову.
д) Загадаць2 усім кіраўнікам устаноў не прымаць на працу ў савецкія ўстановы новых працаўнікоў, якія не ведаюць беларускую мову,
1 У тэксце: «паступлення на пасаду».
2 У тэксце: «зрабіць загад».
153
аб чым паведаміць на біржу працы. Выключэнні рабіць у кожным асобным выпадку з дазволу Нацкамісіі.
е) Неадкладна зняць з працы без права паступлення [на яе] у межах БССР ніжэйпамянёных асоб з абследаваных камісіяй Народнага камісарыята земляробства і Белсельтрэста як зусім не ведаючых беларускай мовы і не зрабіўшых ніякіх крокаў да яе вывучэння.
НКЗБССР:
1. Любіч I. М.
2. Станкевіч
3. Каленік
4. Свішчэўскі
[в. а. загадчыка] стала даведак
справавод
машыністка
справавод
Белселыпрэст:
1. Маеўскі Р. X. сакратар
2. Стакін I. Я. інструкгарбухгалтар
3. Булаеў Я. Я. бухгалтар
4. Вялікамірскі С. М. загадчык аддзела набыцця
Даручыць камісіі праз месяц япічэ раз праверыць НКЗ з мэтай выяўлення ведаў па беларускай мове [яго] супрацоўнікаў 1.
Старшыня Нацкамісіі ЦВК БССР 3. Чарнушэвіч Часовы вык. абавязкі сакратара Ажгірэй
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 25. Л. 114. Копія.
1 Загад быў аб’яўлены на сходзе калекгыву супрацоўнікаў HK3 БССР 31 жніўня 1926 г. Пералічаныя ў ім работнікі звальняліся з працьг «як не ведаючыя беларускай мовы» з 3 верасня 1926 г. Шэсць з васьмі зволеных звярнуліся са скаргамі на парушэнне працоўнага заканадаўства ў ЦВК БССР. ЦК КП(б)Б, газету «Звезда». Матэрыялы рэагавання ў архіве не захаваліся. Ёсць толькі пратакол пасяджэння камісіі, якая 14 кастрычніка 1926 г. праверыла веданне беларускай мовы машыністкай Наркамзема В. Б. Каленік, якая напісала некалькі скарг. V прынятай пастанове гаварылася: «Праверыўшы веды па беларускай мове гркі Каленік, камісія лічыць, што за час пасля звальнення яе з працы ў Наркамземе яна шчыра працавала па вывучэнні беларускай мовы і за гэты час здавальняюча вывучыла беларускую ірамачыку; агульныя ж веды па беларускай мове ў гркі Каленік выстарчальныя для машыністкі. У сувязі з гэчым камісія лічыць магчымым дазволіць ёй паступіць на працу ў савецкія ўстановы БССР» (НАРБ. Ф. 701. Bon. 1 Спр. 25. Л. 147).
154
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б «АБ ПЕРАВОДЗЕ ГАЗЕТЫ “ЗВЕЗДА” НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ»
27 жніўня 1926 г.
1) Счкгать необходамым перевод «Звезды» полностью на белорусскмй язык1.
2) В ннтересах обслужнвання пшрокмх слоев рабочнх всех нацнональностей прнзнать необходнмым нзданне прн «Звезде» массовой рабочей газеты на русском языке.
3) На очередном пленуме ЦК внестн эта предложення в тезнсах по нацнональному положенню.
4) Редакцмн «Звезды» закончнгь всю подготовнтельную работу не позднее 15/ХІ—с. г.
5) Поручнть т. Шафранскому 2 составнть план популярнзацмм этого решення, согласовав с отделом печатн.
6) Прнзнать необходамым лмкввднровать нзданне журнала «Профрух» 3 с момента выхода массовой рабочей газеты на русском языке.
7) Поручнть т. Шафранскому обеспечнть постепенность белоруснзацнн газеты «Звезда» в оставпшеся месяцы.
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 11. Л. 330.
ПАСТАНОВА КАМІСІІ ПА ПРАВЯДЗЕННІ СВЯТКАВАННЯ 5ГОДДЗЯ БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТА I АБ ПЛАНЕ ЮБІЛЕЙНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
29 жніўня 1926 г.
1) Для азнаямлення шырокіх колаў рабочых, сялянскіх і інтэлігенцкіх мас з культурнымі дасягненнямі на Беларусі лічыць неабход
1 Газета «Звезда» да ліпеня 1924 г. выходзіла на рускай мове, з 1925 г. частка матэрыялаў друкавалася на рускай, частка на беларускай мове. Са жніўня 1927 г. друкавалася толькі на беларускай мове.
2 Шафранскі В. М. (18931938), рэдактар газеты «Звезда». Да прыходу ў «Звезду»
рэдагаваў газеты «Красная Звезда» (Томск), «Тверская правда», «Тнхоокеанская звезда»
(Хабараўск).
5 Часопіс «Прафесіянальны рух Беларусі» выдаваўся ў 19251929 гг. у Мінску.
155
ным прыдаць святкаванню 5годдзя існавання БДУ шырокі народны характар.
2) У сувязі з гэтым святкаванне павінна адбывацца не толькі ў горадзе Мінску, але і наогул ва ўсіх акругах і ва ўсіх школах.
3) Да дня святкавання 5гадовага існавання БДУ, СНК і Прэзідыум ЦВК Беларусі абвяшчаюць урадавую пастанову, адзначаюць культурнанацыянальныя дасягненні на Беларусі і будаўніцтва універсітэта як завяршэнне гэтых дасягненняў.
4) У сувязі з гэтым на пасяджэнні СНКБ уносіцца пыганне аб працы БДУ за час яго існавання.
5) Напярэдадні святкавання 5гадовага існавання БДУ на працягу тыдня па рабочых клубах робяцца сходкі, на якіх адбываюцца прамовы аб культурнанацыянальных дасягненнях Савецкай улады.
6) 30 кастрычніка 1926 г. у Дзяржаўным беларускім тэатры адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне, ахвяраванае 5гадоваму існаванню БДУ, прычым арганізацыя і правядзенне гэтага пасяджэння ўскладаецца на НКАБ.
7) 31 кастрычніка агульнауніверсі'іэцкі ўрачысты сход [адбудзецца] ў Доме культуры. За правядзенне гэтага сходу нясе адказнасць праўленне БДУ.
8) 1 лістапада ўтвараюцца 1 па факультэтах таварыскія вечары.
9) 2 лістапада ўтварыць першы выпуск студэнтаў медыцынскага факультэта БДУ.
10) Надрукаваць да 5годдзя існавання БДУ навуковы твор «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта». Справу рэдагавання твору ўскласці на камісію. Даручыць тт. Баліцкаму і ГІічэту размеркаваць працу па рэдагаванні між сяброў камісіі.
Лічыць неабходным друкаваць твор ‘Тісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта” на двух мовах: беларускай і расійскай.
12) Даручыць праўленню універсітэта падрыхтаваць брашуру на 4х мовах, годную для чытання шырокімі масамі, аб працы БДУ.
13) Выдаць на адной з замежных моў твор на тэму: «Гісторыя універсітэта. Навучальныя і навуковыя дасягненні на Беларусі». На якой з замежных моў даць «Гісторыю універсітэта. Навучальныя і навуковыя дасягненні на Беларусі» прызначыць праўленню універсітэта, зыходзячы з таго. пгго гэты твор павінен мець агітацыйны характар, а таму і даступны па магчымасці больш шырокім колам еўрапейскага насельніцгва.
Тыраж гэтага твора вызначыць праўленню універсітэта.
1 Так у тэксце.
156
14) 30 кастрычніка ў дзень святкавання юбілею універсітэта ва ўсіх газетах БССР прысвяціць спецыяльныя нумары, высвятляючыя культурныя дасягненні.
15) За два тыдні да юбілею неабходна прысвяціць яму цэлы шэраг артыкулаў у газетах БССР, прыцягваючы да гэгай справы галоўным чынам беспартыйную беларускую інтэлігенцыю.
Тав. Слоніму 1 вызначыць спіс таварышаў, якім неабходна даць свае артыкулы па гэтым пытанні.
16) Па акруговых гарадах утварыць па адньш ўрачыстым пасяджэнні з удзелам прафсаюзных арганізацый, на якіх адбываецца даклад на тэму: «Культура і асвета на Беларусі».
17) У культурнанавучальных установах утвараюцца спецыяльныя вечарыны з прамовамі аб культурнаасветных дасягненнях на Беларусі з прыцягненнем на іх грамадзянства.
18) Лічыць неабходным напісаць і разаслаць тэксты па акругах «Аб культурнаасветных дасягненнях на Беларусі».
19) Даручыць тав. Слоніму скласці каштарыс. згодна з патрэбамі на мерапрыемствы, якія намечаны на гэтым пасяджэнні
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 11. Л. 347348.
1 Слонім С. 3., дзеяч адукацыі БССР. У 1927 г. намеснік рэктара, загадчык рабфака БДУ, у 1928 1930 гг. намеснік наркома асветы БССР.
2 6 верасня 1926 г. бюро ЦК КП(б)Б, разгледзеўшы пьгганне аб святкаванні 5годдзя БДУ, згадзілася з пастановай камісіі. У яе трэці пункт было дабаўлена: «Прнзнать необходнмым выпустнть обраіценне ЦК КП(б)Б ко всем партнйным органнзацням». Апрача таго, наркому асветы A В. Баліцкаму даручалася падрыхтаваць да юбілейнай даты снецыяльныя тэзісы, якія павінны быць прадстаўлены на разгляд сакраіарыята ЦК КП(б)Б. Нацыянальным бюро пры ЦК было прапанавана правесці работу па прапагандзе юбілею БДУ сярод працоўных нацыянальных менпіасцей. (НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 11. Л. 347348). 4 снежня 1926 г. бюро ЦК КП(б)Б зацвердзіла спіс адказных паріыйных і савецкіх работнікаў, якім даручалася выступіць на ўрачыстым пасяджэнні з прывітальнымі прамовамі ад ЦК КП(б)Б A. I. Крыніцка.му, ад ЦВК БССР A Р. Чарвякову, ад СНК БССР I. А Адамовічу і інш. (НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 16. Л. 18).
157
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б «АБ ВЫДАННІ АДРЫЎНОГА КАЛЕНДАРА НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ»
I верасня 1926 г.
І .Счлтать поллтлческн необходамым лзданле отрывного календаря на белорусском языке.
2 . Поручлть фракцлл СНК репшть [вопрос] о флнансовой стороне лздання календаря в связл с обіцей ллтературной сметой.
Секретарь ЦК КП(б)Б А. Крйнйцкйй НАРБ. Ф. 4п. Ð