Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
’оп. 3. Спр. 11. Л. 147.
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б «АБ СВЯТКАВАННІ 20ГОДДЗЯ 3 ДНЯ ВЫХАДУ ПЕРШАЙ БЕЛАРУСКАЙ ГАЗЕТЫ “НАША ДОЛЯ”» 1
6 верасня 1926 г.
А. Нсходлть лз следуюіцлх положенлй прн решенлд вопроса:
1) «Наша доля» первая газета на белорусском языке, вьппедшая 1 сентября 1906 г. в гор. Внльно.
2) Нз первых 5тл номеров былн конфлскованы |четыре] кроме второго, после четвертого номера [газета] была закрыга л снова разрешена. а после шестого номера закрыта окончательно.
3) Газета была рассчлтана на «деревенсклй л городской рабочлй народ».
4) Выброслв лозунпі «культурнлчества». она одновременно с этлм н главным образом начала революцлонлзлровать крестьянство. звать батраков к органлзацлл профсоюзов л тесной связл трудяіцлхся деревнл н города.
«Наша доля», першая легальная газета на беларускай мове. Выдавалася групай членаў Беларускай сацыялістычнай грамады ў Вільні з 1 верасня да 1 снежня 1906 г. Друкавалася кірыліцай і лацінскім шрыфтам. Прапагандавала ідэі стварэння сялянскіх саюзаў і злучэння іх з рабочымі саюзамі і партыямі. Матэрыялы газеты адлюстроўвалі абмежаванасць поглядаў і канслытуцыйныя ілюзіі часткі грамадоўцаў на магчымасці і шляхі вырашэння зямельнага пытання. Друкаваліся творы Цёткі (Э. С. Пашкевіч), Я. Коласа, Ш. Ядвігіна і інш. У студзені 1907 г. рашэннем Віленскай судовай палаты газета была забаронена. Усяго выйшла 6 нумароў. 5 з іх канфіскаваны.
158
5) Однако газета не нмела постоянного направлення, как н белорусское двнженне того временн. Напрнмер, одновременно co статьямн протнв ксендзов. которых газета называет «паукамй». в другнх местах газета выступаег на запцпу ксендзов протав попов н за ксендзовбелорусов.
6) Газета, безусловно, является мелкобуржуазной но в условнях того временн революцнонной, нужной для революцнонного двнження на селе.
Б. Счнтать необходнмым отметать 20летне «Нашай долі» следуюіцнм:
1) В газетах «Савецкая Беларусь», «Октябрь», «Звезда», «Беларуская вёска» н другнх поместнть сннмкн клнше «Нашай долі» н статьн на темы юбнлея.
2) Рефераты в клубах: работннков просвеіцення н печатннков.
3) Торжественное заседанне в йнбелкульте.
4) Выставка белорусской перноднческой печатн за 20 лет в Белорусской государственной бнблнотеке.
5) Поручнть полнтнческое руководство [работой] по проведеншо праздновання т. А. Адамовнчу 1.
Секретарь ЦК КП(б)Б 4. Крйнйцкйй
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 11. Л. 342.
РЭЗАЛЮЦЫЯ НАЦКАМІСІІ ПРЫ ЦВК БССР «АБ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ 2й БЕЛАРУСКАЙ ДЫВІЗІІ» 2
6 верасня 1926 г.
Па дакладу 2й Беларускай дывізіі Нацкамісія ЦВК зазначае налічча некаторых дасягненняў у справе беларусізацыі дывізіі:
а) павелічэнне беларускай часткі каманднапалітычнага складу (камскладу ў 1925 г. было 40 %, у 1926 г. 42 %, палітскладу ў 1925 г. 61 %, у 1926 г. 79 %), а таксама і радавога чырвонаармейскага складу (1925 г. 60 %, 1926 г. 73 %);
1 Адамовіч А Ф. (19001937), загадчык аддзела друку ЦК КП(б)Б.
2 Рэзалюцыя зацверджана бюро ЦК КП(б)Б. Нацкамісіі пры ЦВК БССР было даручана падрыхтаваць праект ліста ад імя ЦК КП(б)Б у РВС, РВСЗВА аб беларусізацыі некаторых часцей Чырвонай Арміі, якія дыслацыруюцца ў БССР, а таксама для абмеркавання ў бюро ЦК пытання аб поўнай беларусізацыі 33й тэрытарыяльнай дывізіі. (НАРБ. Ф 4п. Воп. 3. Спр. П.Л. 341).
159
б) павелічэнне ведаючых беларускую мову сярод усяго кампалітскладу дывізіі і, у прыватнасці, сярод адказных працаўнікоў;
в) пераход значнай часткі палітасветработы на беларускую мову (палітзаняткі беларусізаваны на 52 %), а ліквідаванне непісьменнасці цалкам на беларускай мове, а таксама пераход амаль што цалкам перапіскі палітапарату і часткова страявога апарату;
г) наяўнасць ’ некаторых дасягненняў у справе выдання на беларускай мове вайсковых статутаў, адпрацоўка вайсковапалітычнай тэрміналогіі, выданне падручніка для ліквідавання непісьменнасці і некаторай часткі масавай літаратуры для палітасветы;
д) у параўнанні з мінулымі гадамі беларусізацыя дывізіі ў цяперашні момант з’яўляецца арганічнай часткай усёй вайсковапалітычнай вучобы і работы дывізіі. што падкрэсліваецца ўзмацненнем не толькі вывучэння беларускай мовы. але і наогул прыбліжэннем дывізіі да жыцця БССР пры ўцямленні ўсім складам дывізіі неабходнасці і паважнасці правядзення нацпалітыкі ва ўмовах БССР.
Нацкамісія ЦВК прызнае здавальняючым асноўны план беларусізацыі дывізіі, выпрацаваны камавдаваннем яе, поўнасцю згаджаецца з вызначанымі ў гэтым плане тэрмінамі беларусізацьгі па асобных галінах работы, а таксама і канчатковых тэрмінах з восені 1928 г. уся страявая і палітасветработа з прызывам чырвонаармейцаў 1906 г. нараджэння павінна быць цалкам пераведзена на беларускую мову. Тэрмін аб канчатковай беларусізацыі ўнесці на зацвярджэнне кастрычнікавага пленума ЦК 2 у сувязі з дакладам Нацкамісіі.
У сувязі з гэтым камісія падкрэслівае наступныя перашкоды і недахопы ў пракгычнай рабоце па беларусізацыі:
а) яшчэ не знішчаны здарэнні пасіўных адносін да практычнага правядзення беларусізацыі з боку некаторай нязначнай часткі кампалітскладу, што выяўляецца ў нядосыць сур’ёзных адносінах да вывучэння беларускай мовы, практычнага ўжывання яе ў паўсяднёвай рабоце і службовым быце чырвонаармейцаў, а таксама і гутарках аб тым. што чырвонаармейцыбеларусы самі не гавораць на літаратурнай беларускай мове;
1 У таксце: «налічча».
9 кастрычніка 1926 г. пленум ЦК КП(б)Б зацвердзіў рэзалюцыю «Аб нацыянальнай палііыцы ў БССР». Дзесятым пунктам яе адабраліся і пацвярджаліся рашэнні бюро ЦК КП(б)Б па нацыянальнай палітыцы, у тым ліку і пастанова бюро ад 6 верасня 1926 г. па беларусізацыі 2й Беларускай дывізіі, прынягая па дакладу Нацкамісіі пры ЦВК БССР.
160
б) слабая беларусізацыя штабных апаратаў дывізіі, што не спрыяе пашырэнню беларусізацыі страявой работы камскладу;
в) адсутнасць на беларускай мове падручнікаў і неабходнай літаратуры па праграме вайсковапалітычнага выхавання чырвонаармейцаў, слабы тэмп выдання гэтых падручнікаў;
г) невыстарчальны лік сродкаў, атрыманых на беларусізацыю па вайсковай галіне (замест патрэбных 42 000 руб. вылучана 10 000 руб.);
д) нядосыць уважлівыя адносіны з боку мясцовых і культасветных устаноў у справе дапамогі дывізіі мерапрыемствамі ў напрамку, каб важнейшыя дасягненні нацыянальнай культуры зрабіць даступнымі чырвонаармейскай гушчы.
Нацкамісія ЦВК лічыць, пгго правядзенне ў жыццё плана беларусізацьй дывізіі павінна быць цесна звязана з мясцовымі ўстановамі (партыйнымі. савецкімі, прафсаюзнымі) Беларусі, з боку іх павінна быць забяспечана дапамога дывізіі ў справе беларусізацыі як сродкамі, так і культасветнымі і навуковымі сіламі.
Нацкамісія ЦВК лічыць патрэбным:
1. Увесці аднаго прадстаўніка дывізіі ў склад Цэнтральнай камісіі1 (камдыў ваенкамдыў тав. Лакціёнаў).
2. У склад акруговых нацкамісій (Барысаўскай і Мінскай) увесці камісараў палкоў з правам пастаноўчага голасу.
3. Перыядычна склікаць нарады ўсіх зацікаўленых устаноў для вырашэння форм сувязі і дапамогі ў справе беларусізацыі дывізіі.
4. Падкрэсліць неабходнасць хутчэйшага выдання на беларускай мове ўсіх вайсковапалітычных падручнікаў, намечаных планам, у прыватнасці, хрэстаматыі для чырвонаармейцаў і падручнікаў для паліткіраўнікоў і групаводаў.
5. Уся літаратура (вучэбнікі. вучэбныя прыклады і г. д.) павінна друкавацца ў Менску. дзе ёсць поўная магчымасць гэта выконваць.
6. Рашуча паставіць пыганне перад РВС Заходняй акругі аб асігнаванні належных сродкаў для правядзення беларусізацыі ў дывізіі.
7. Узмацніць работу па растлумачэнні сярод кампалітскладу і чырвонаармейцаў прынцыпаў і сутнасці асноў нацпалітыкі Савецкай улады і Кампартыі.
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 11. Л. 345346.
Маецца на ўвазе Нацкамісія пры ЦВК БССР.
161
ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАГА СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАГА БАНКА Ў ЦВК БССР АБ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ АПАРАТУ
8 верасня 1926 г.
Праўленне Беларусбанка паведамляе, пгго ў выкананне пастаноў 2й сесіі ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924 г. аб беларусізацыі апарату. праўленнем банка былі арі'анізаваны для служачых курсы па вывучэнні беларускай мовы. Курсы працягваліся больш за паўгода, з якіх 3 месяцы ў пачатку 1925 г., a 3 /2 месяцы ў канцы 1925 г. і ў пачатку 1926 г. Пры сканчэнні курсаў камісіяй з узделам прадстаўніка Галоўпалітасветы была праведзена праверка ведаў беларускай мовы, прычым з 35 служачых банка здалі залікі: добра 3, здавальняюча 10, дрэнна 13. Раней здалі здавальняюча залікі ў другіх установах 3, не з’явіліся па ўважлівых прычынах 2, адтэрмінаванне мелі 2, без тлумачэння прычын не з’явіліся 2.
3 15 студзеня гг. усё справаводства банка пераведзена на беларускую мову. Перапіска цяпер вядзецца на беларускай мове, кнігі і бланкі друкуюцца на беларускай мове, розныя абвесткі і адзнакі аддзелаў напісаны і пішуцца гэтаксама пабеларуску. Выключэнне яшчэ бывае па бухга.тгэрыі. дзе характар працы і стан працаўнікоў не даюць мажлівасці цалкам перавесці ўсё на беларускую мову і праца вядзецца часткова на расійскай мове.
Дзеля забеспячэння абслугоўвання нацыянальных меншасцей Белсельбанк мае ў складзе сваіх працаўнікаў асоб, ведаючых яўрэйскую і польскую мовы.
Старшыня праўлення
Сакратар 1
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 25. Л. 162.
1 Подпісы неразборлівыя.
162
3 ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ КАМІСІІ ПА ПРАВЕРЦЫ ВЕДАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ СУПРАЦОЎНІКАЎ ЦВК БССР
8 верасня 1926 г.
Слухалі: Падвядзенне вынікаў праверкі ведаў беларускай мовы супрацоўнікамі ЦВК БССР у кожнага паасобку.
Пастанавілі: а) Добра валодаюць мовай: Чарвякоў, Чарнушэвіч, Ракуцька, Каліноўскі, Баркан, Шьшіла (6 чал. 10 %).
б) Здавальняюча валодаюць мовай: тт. Гомза, Няхай, Радпггэйн, Левіт. Шышко, Мігуцкі, Дорскі, Пухавіцкая, Няпраўскі, Яцэвіч, Муха, Свішчэўскі, Рай Ар., Хадыка, Будзін, Сыс, Шэўчык, Платкоўская (18 чал. 50 %).
в) Слаба валодаюць мовай: тт. Сіняк, Адамовіч, Якіман, Калошын, Раўтовіч, Карпюк, Скуратовіч, Анісімаў, Красцін, Касіла, Левіна, Швед, Лібман, Корф, Галубіцкі (15 чал. 40 %).
г) Прапанавана ўсім супрацоўнікам. якія слаба валодаюць мовай, у двухмесячны тэрмін яе вывучыць; па сканчэнні гэтага тэрміну праверыць веды гэтых таварышÐ