Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
¾ трэба зрабіць у далейшым для іх знішчэння, неабходна засяродзіцца на наступных момантах:
а) Даручыць фракцыі ЦВК БССР больш удакладніць пастанову 2й сесіі ЦВК адносна беларусізацыі ўстаноў БССР.
б) Фракцыям ЦВК і СЖ падрыхтаваць дэкрэт адносна таго, у якой меры павінны быць беларусізаваны аддзяленні альбо часткі ўстаноў СССР, якія дзейнічаюць на тэрыторыі БССР.
в) Разгарнуць, з аднаго боку. шырокую растлумачальную працу сярод супрацоўнікаў устаноў, ведаючых беларускую мову, за паглыбленне сваіх ведаў, а з другога боку, прыняць меры да ўзмацнення працы па вывучэнні беларускай мовы тымі супрацоўнікамі, якія да гэтага часу мовы яшчэ не вывучылі.
г) Звярнуць асаблівую ўваіу на вывучэнне беларускай мовы і яе ўжыванне партыйцамі. У гэтай справе павінны наперадзе ісці адказныя працаўнікі. Уся партыйная маса ў сэнсе авалодання беларускай мовай
176
павінна быць прыкладам для беспартыйных супрацоўнікаў. Партыйныя органы павінны гэтай справе ўдзяляць больш увагі, чым да гэтага часу. Яны павінны таксама прыняць усе залежныя ад іх меры да ўзмацнення чытальнасці партыйцамі беларускіх газет і літаратуры наогул.
д) I ў далейшым неабходна весці рашучую барацьбу, аж да зняцця з працы, з асобамі, незалежна ад займаемай імі пасады, якія будуць ухілявда ад вывучэння беларускай мовы, ад абслугоўвання на ёй беларускага насельніцтва, і якія ўсялякімі шляхамі будуць перашкаджаць справе беларусізацыі. Поруч з гэтым неабходна таксама яшчэ мацней прадоўжыць барацьбу з фармалізмам у беларусізацыі, які мае месца ў нашай рабоце з боку шэрага як адказных, гэтак і не адказных працаўнікоў.
е) Акругкомам КП(б)Б прыняць меры да ўзмацнення кіруючай ролі ячэек КП(б)Б у рабоце па беларусізацыі ўстаноў. Гэтай працы павінны быць у планах дзейнасці ячэек адведзена належнае месца.
ж) Даручыць акругкомам КП(б)Б распрацаваць канкрэтныя мерапрыемствы для ўзмацнення беларусізацыі акруговых, раённых і сельскіх устаноў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на раёны.
з) Акругкомам КП(б)Б больш кіраваць працай акрнацкамісій наогул, і ў прыватнасці працай акрнацкамісій ў галіне праверкі беларусізацыі ўстаноў.
і) Адказным кіраўнікам устаноў Наркамзема і Народнага камісарыята сацыяльнага забеспячэння вынесці папярэджанне за не досыць энергічныя адносіны да беларусізацыі сваіх устаноў. Прапанаваць гэтым кіраўнікам пад іх асабістую адказнасць у самы кароткі тэрмін поўнасцю беларусізаваць апараты сваіх устаноў.
к) Усім наркаматам і ўстановам, якім пастановай 2й сесіі ЦВК БССР VI склікання тэрмін поўнай беларусізацыі апарата вызначаны да ліпеня 1927 г., пад персанальную адказнасць наркомаў альбо кіраўнікоў прыняць меры да своечасовага выканання гэтай пастановы.
л) Фракцыям Віцебскага, Полацкага і Аршанскага акрвыканкомаў вынесці папярэджанне і ўказаць на недапусцімасць непрысылкі матэрыялаў праверкі беларусізацыі ў Цэнтральную нацкамісію, нягледзячы на шматразовыя напамінанні аб прысылцы гэтых матэрыялаў з боку апошняй.
м) Даручыць Цэнтральнай і акруговым нацкамісіям працягваць працу па праверцы беларусізацыі ўстаноў. скарыстоўваючы поўнасцю вопыт праробленай працы.
177
н) Прыняць рашучыя меры, не спыняючыся перад зняццем з працы тых супрацоўнікаў, якія. валодаючы мовай той ці іншай нацыянальнасці БССР, адмаўляюцца альбо ўхіляюцца абслугоўваць на гэтай мове адпаведную нацыянальнасць.
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 20. Ч. II. Л. 575578.
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б «АБ НАЗВАХ ГАЗЕТЫ "ЗВЕЗДА” ПРЫ ПЕРАВОДЗЕ ЯЕ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
I РАБОЧАЙ ГАЗЕТЫ НА РУСКАЙ МОВЕ»
15 ліпеня 1927 г.
1. Прн переводе газеты «Звезда» на белорусскнй язык оставнть это названне газеты, прнменнв белорусскую транскрнпцню «Звязда».
2. Нздаваемую на русском языке рабочую газету счнтать нзданнем ЦК КП(б)Б под названнем «Рабочнй».
3. Опублнковать в печатн о переходе газеты «Звезда» на белорусскнй язык н о выходе газеты на русском языке «Рабочнй».
Секретарь ЦК КП(б)Б В. Кнорйн НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 21. Ч. 1. Л. 238.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ЦВК БССР
«АБ ПРАКТЫЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ ПА ВЫКАНАННІ ПАСТАНОВЫ ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ САЮЗА ССР ПА ДАКЛАДУ ЎРАДА БССР АБ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ» 12 ЛЮТАГА 1928 г.
Паводле пастановы Прэзідыума Савета Нацыянальнасцей Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР аб правядзенні беларусізацыі, Прэзідыум Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларускай ССР пастанаўляе:
1) Даручыць Народнаму камісарыяту асветы:
а) Пашырыць выданне масавай літаратуры і падручнікаў як на беларускай мове, гэтак і на мове іншых нацыянальнасцей. Прыняць меры да зніжэння існуючых цэн на масавую літаратуру, скарыстоўваючы
178
для гэтай мэты спецыяльна адпускаемыя сродкі з рэспубліканскага бюджэту, а таксама тыя сродкі, якія будуць адпушчаны з агульнасаюзнага бюджэту.
б) Узмацніць работу па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. з гэтай мэтай пашыраць сетку пунктаў па ліквідацыі непісьменнасці, звярнуўшы асаблівую ўвагу на пашырэнне ініцыятывы ў гэтым напрамку Тва «Прэч непісьменнасць».
в) Сумесна з Інбелкультам паглыбіць работу па вывучэнні розных галін жыцця Беларусі, а таксама павялічыць работу па беларусазнаўству сярод працоўнага насельніцтва.
г) Устанавіць кантроль за тым, каб канчатковая беларусізацыя вышэйшых навучальных устаноў і прафшкол была скончана ў тэрміны, вызначаныя ў пастанове ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі», прынятай на 2й сесіі ЦВК БССР УІ склікання (Збор 3. і 3 за 1924 г., № II, арт. 108) і пастанове ЦВК і СНК БССР ад 17 лістапада 1927 г. «Аб парадку беларусізацыі ўстаноў і арганізацый Гомельскай акругі» (Збор 3. і 3. за 1927 г., № 46, арт. 245).
д) Арганізаваць планавую падрыхтоўку навуковых працаўнікоўбеларусаў як у вышэйшых навучальных установах БССР, гэтак і ў адпаведных навуковых установах іншых саюзных рэспублік, а таксама прыняць меры для прыцягнення да працы ў вышэйшых навучальных установах БССР тых леппіых навуковых працаўнікоўбеларусаў, якія працуюць у іншых саюзных рэспубліках.
е) Пры прызначэнні навуковых працаўнікоў, а таксама пры высоўванні іх на больш адказныя пасады перавагу аддаваць тым асобам, якія пры наяўнасці ідэалагічнай блізасці да рабочага класа і належнай падрыхтаванасці ведаюць беларускую мову і выяўляюць сябе на грамадскай працы.
2. Даручыць Інстытуту беларускай культуры паскорыць падрыхтоўку беларускай навуковай тэрміналогіі і распрацаваць праект спрашчэння правапісу беларускай мовы.
3. Даручыць Нацкамісіі ЦВК у тэрміновым парадку распрацаваць і ўнесці на зацвярджэнне Прэзідыума ЦВК парадак і тэрміны правя
1 Маецца на ўвазе «Збор законаў і загадаў РабочаСялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі».
179
дзення беларусізацыі ўстаноў транспарту, а таксама цэнтралізаваных гаспадарчых устаноў.
4. Даручыць Народнаму камісарыяту юстыцыі і гаспадарчым органам БССР узмацніць работу па вылучэнні ў судовыя і гаспадарчыя органы на кіруючую работу рабочых і сялянбеларусаў.
Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта
БССРА Чарвякоў
Сакратар Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР А. Хацкевіч
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 56. Л. 211212.
РЭЗАЛЮЦЫЯ ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ ЦВК СССР ПА ДАКЛАДУ ПРЭЗІДЫУМА ЦВК БССР АБ ПРАВЯДЗЕННІ БЕЛАРУСІЗАЦЫ
5 сакавіка 1928 г.
Заслушав доклад Презвднума ЦНК БССР о провсденіпі белоруснзацнн \ Презнднум Совета Нацнональностей ЦНК СССР с удовлетвореннем отмечает. что. несмотря на тяжелое нсторнческое прошлое (многовековое угнетенне в прошлом белорусского народа, преследованне белорусской культуры н языка, полоннзацня н руснфнкацня) н ряд трудностей нынешнего пернода (малочнсленность пролетарского ядра, культурная отсталость населення, остаткн руснфнкаторскнх тенденцнй co стороны бывшего чнновннчества н проч.). БССР нмеет в областн белоруснзацнн значнтельные достнженкя. Отмечая этн достнження. Презндаум Совета Нацнональностьей прнзнает руководя
1 Даклад, з якім па насяджэнні Прэзідыума Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР 5 сакавіка 1928 г. выступіў сакратар ЦВК БССР, старшыня Нацкамісіі пры ЦВК БССР A. I. Хацкевіч, называўся «Аб культурнагаспадарчым абслугоўванні нацыянальных меншасцей БССР». Яго абмеркаванню папярэднічаў выпуск брашуры «Практычнае вырашэнне нацыянальнага пытання ў БССР». Рэзалюцыя, прынятая па вьгаіках абмеркавання, друкуецца па тэксце, які быў разасланы адказным сакратаром Нацкамісіі 18 красавіка 1928 г. наркомам і старшыні Інбелкульта для распрацоўкі мерапрыемстваў па выкананні рэкамендацый і прапаноў рэзалюцыі (НАРБ. Ф. 15п. Воп. 28. Спр. 22. Л. 147).
180
шую лмнйю правіггельства БССР правнльной н работу удовлетворнтельной.
На основе укрепленяя руководяшей ролн рабочего класса н подьема полнтнческой актйвностй трудяіцйхся всех нацйональностей в БССР вдет расшнренме культурного стройтельства (вузы, школы, театры, лйтература й проч.), белоруснзацня советского аппарата н террнторнальных частей Красной Армнн, коренйзацня аппарата советскнх учреаденнй й обіцественных органнзацнй за счет выдвнження работнйков йз трудягцегося белорусского населення.
Наряду с достнженнямн в областн белорусйзацнн, Презмднум Совнаца ЦЙК Союза ССР отмечает следуютне недочеты в этой работе:
а) недостаточное выдвнженне на руководяідую работу в судебные н хозяйственные органы рабочнх н крестьян белорусов;
б) прн белоруснзацйм аппарата недостаточно уделено вннмання вовлеченню в советское стронтельство трудяіцйхся женпхнн, в особенностй крестьянок (за последнне два года колнчество женідйн, язбранных в Советы, понйзнлось с 10 % до 7‘А %);
в) недостаток массовой лнтературы для шнрокнх слоев рабочах н крестьян на нх родном языке;
г) большой процент неграмотностн среда взрослого белорусского населеная н слабо развлтая школьная сеть по лмквндацмн неірамотностй среда взрослого населення, чго затрудняет проведенне белоруснзаціпі;
д) слабый темп в проведенйй белоруснзацйн вузов н частн средннх школ профтехнчческого образовання.
Учнтывая вышензложенное, в целях устранення указанных недостатков, Презнднум Совета Нацнональностей ЦЙК Союза ССР обраіцает внйманме правнтельства БССР на необходлмость проведення следуюіцнх меропрнятнй:
1. ОтмечÐ