Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
іпічэнні маючыхся яшчэ недахопаў у частцы беларусізацыі як указаннымі на розных пасяджэннях. так і пры выездах на месцы.
Нар. камісар аховы здароўя Барсукоў
Сакратар Гурло
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 56. Л. 119119адв.
ЗАГАД ВСНГ БССР АБ ПОЎНЬІМ ПЕРАХОДЗЕ ПАДНАЧАЛЕНЫХ ЯМУ ЎСТАНОЎ I ПРАДПРЫЕМСТВАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
12 ліпеня 1928 г.
Згодаа з пастановай 2й сесіі ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924 г. апарат падлеглых ВСНГ БССР устаноў і прадпрыемстваў павінен быў з 15/VI—1927 г. перайсці на працу пабеларуску. Аднак шмат трэстаў і гаспадарчых адзінак да гэтага часу вядуць перапіску з ВСНГ БССР выключна на расійскай мове. Дзеля чаго загадваю:
1) Усім трэстам, гаспадарчым адзінкам і прадпрыемствам (акрамя Гомелыцыны) з 15 ліпеня г.г. поўнасцю перавесці свой апарат на беларускую мову.
187
2) Дакументы публічнапраўнага характару выконваюцца на беларускай і на адной з паўнапраўных моў (рускай, яўрэйскай і польскай).
3) Дакументы агульнасаюзнага значэння выконваювда на беларускай і рускай мовах.
4) Службовыя адносіны з органамі СССР і саюзных рэспублік вядуцца на рускай мове.
5) У кожным апараце павінны быць вылучаны адказныя супрацоўнікі для абслугоўвання ўстановы ці прадпрыемства на польскай і яўрэйскай мовах.
6) 3 15 ліпеня [1928 г.] прымаць на службу на аднольковыя пасады толькі тых грамадзян, якія ведаюць беларускую мову. Выключэнні дапускаюцца з асабістага ў кожным выпадку дазволу кіраўніка прадпрыемства са звяртаннем 1 увагі на арт. 13 памянёнай пастановы ЦВК, г. зн. абавязваючы няведаючых беларускую мову вывучыдь яе на працягу 6 месяцаў.
7) Персанальную адказнасць за дакладнае выкананне гэтага загада ўскладаю на кіраўнікоў трэстаў і гаспадарчых адзінак і дырэктараў прадпрыемстваў.
8) Нагляд за правядзеннем у жывдё дадзеных дырэктыў ускладаю на адміністрацыйнагаспадарчае кіраўніцтва ВСНГ БССР, якому даручаецца даводзіць да майго ведама аб кожным вьшадку ўхілення ад выканання гэтага распараджэння.
Спраўка: Пратакол прэзідыума ВСНГ БССР ад 2627/VI1928 г. за №38.
Старшьшя ВСНГ БССР Карп Нач. адм.гасп. кіраўніцгва Лушчынін 3 арыгіналам згодна: Ст. справавод Змачынскі
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 56. Л. 235. Копія.
1 У тэксце: «з ужываннем».
188
ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРАЎЛЕННЯ УСЕБЕЛАРУСКАЙ КАНТОРЫ ДЗЯРЖАЎНАГА БАНКА Ў НАЦКАМІСІЮ ПРЫ ЦВК БССР АБ ПЛАНЕ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ АПАРАТУ
12 верасня 1928 г.
Згодна з вашым лістом ад 28/VIII. г.г. за № 3231—4/18 паведамляем наступны план беларусізацыі Усебеларускай канторы Дзяржаўнага банка, які ўстаноўлены загадам кіраўніка нашай канторы ад 24/VI. г.г.:
1. Пры звароце наведваючых кантору грамадзян да супрацоўнікаў на беларускай мове, апошнім абавязкова адказваць на гэтай жа мове, дзеля чаго тым супрацоўнікам. якія беларускай мовы не ведаюць альбо ведаюць слаба тэрмінова вывучыць яе.
2. На ўсе паперы, атрымліваемыя ад устаноў на беларускай мове, усім аддзелам канторы адказваць на гэтай жа мове.
3. Канчатковым тэрмінам пераходу канторы да выканання ў ёй пераігіскі з мясцовымі органамі БССР, у тым ліку з пададказнымі канторы філіяламі, Дзяржбанку вызначаецца:
а) па адміністрацыйнагаспадарчаму аддзелу з 1 мая;
б) па аддзелу інспекцыі ўся перапіска з Саўнаркомам, Эканомнарадай, ВСНГ, НКФ БССР, ЦСУ і трэстамі з 1 мая выконваецца на беларускай мове. а з іншымі ўстановамі і філіяламі перапіска пераводзіцца на беларускую мову паступова да 1 кастрычніка, апрача абежнікаў і справаздач, адбіткі якіх пасылаюцца ў праўленне Дзяржбанка;
в) усім загадчыкам аддзелаў паступова перавесці перапіску на беларускую мову з тым разлікам, каб да 1 кастрычніка ўся мясцовая перапіска вялася на беларускай мове.
Памянёны загад кіраўніка канторы ўсімі аддзеламі і працаўнікамі канторы строга выконваецца з дня яго выдання. прычым супрацоўнікі, якім прыходзіцца мець справу з кліентураю, могуць гутарыць на беларускай і яўрэйскай мовах.
Такім чынам, мы лічым, што абслугоўванне наведвальнікаў нашай канторы на мясцовай мове цалкам забяспечана.
Усебеларуская кантора Дзяржаўнага банка
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 56. Л. 320.
189
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б «АБ ХОДЗЕ РАБОТЫ ПА БЕЛАРУСІЗАЦЫІ ДЗЯРЖАЎНЫХ, ПРАФЕСІЯНАЛЬНЫХ, ГАСПАДАРЧЫХ I КААПЕРАТЫЎНЫХ УСТАНОЎ БССР»
25 верасня 1928 г.
1. Заслухаўшы даклад Нацкамісіі ЦВК БССР аб ходзе работы па беларусізацыі дзяржаўных, прафесіянальных, гаспадарчых і кааператыўных устаноў, бюро ЦК КП(б)Б канстатуе, што, нягледзячы на агульныя дасягненні ў галіне беларусізацыі ўстаноў, шэраг цэнтральных і акруговых устаноў (ВСНГ, Дзяржплан, Наркамфін, Наркамгандаль, ЦСУ і некаторыя аддзелы акрвыканкомаў, камгас, ваенкамат, інспектарыят аховы здароўя) не выканалі дырэктывы партыі і пастановы ўрада БССР аб поўнай беларусізацыі сваіх апаратаў не толькі да ліпеня 1927 г., але і да сучаснага момангу.
Гэтыя нездавальняючыя вынікі беларусізацыі маюцца галоўным чынам таму, што з боку кіраўнікоў памянёных устаноў дапушчана нядбайнасць і несур’ёзнасць да справы беларусізацыі сваіх апаратаў. Бюро ЦК катэгарычна прапануе кіраўнікам устаноў, апараты якіх не беларусізаваны, у 3месячны тэрмін поўнасцю перавесці працу апарату сваіх устаноў на беларускую мову.
2. Адзначаючы зусім недапушчальна слабую беларусізацыю гаспадарчых і гандлёвых устаноў (Белпапертрэст, Белдзяржспірт, Белдзяржгандаль. Скуртрэст. Харчгрэст, Белкаапсаюз. Лесбел), для якіх таксама тэрміны канчатковай беларусізацыі сваіх апаратаў прайшлі, бюро ЦК КП(б)Б вьшосіць вымову кіраўнікам гэтых устаноў і катэгарычна прапануе ў працягу 6 месяцаў поўнасцю перавесці працу сваіх апаратаў на беларускую мову.
3. Побач з узмоцненай працай па поўным пераводзе работы апаратаў на беларускую мову, паказаным у п. 1 і 2 адзначанай пастановы. установам, ні ў якім разе не паслабляць сваёй увагі да абслугоўвання на роднай мове працоўных іншых нацыянальнасцей БССР.
4. Адзнаючы некаторыя поспехі ў справе каранізацыі, бюро ЦК КП(б)Б прапануе прыняць рашучыя меры да выканання дырэкгыў ЦК аб каранізацыі апаратаў савецкіх. гаспадарчых, кааператыўных і прафесіянальных органаў.
5. Адзначаючы слабую працу прафесіянальных арганізацый у галіне беларусізацыі сваіх апаратаў, прапанаваць фракцыі ЦСПСБ пры
190
няць канкрэтныя меры, каб у 6месячны тэрмін праца апаратаў прафсаюзаў, якія абслугоўваюць членаў прафсаюзаўбеларусаў, была пераведзена поўнасцю на беларускую мову, праводзячы рашуча курс на ўкараненне беларускай мовы сярод працаўнікоў прафсаюзных апаратаў і ўжыванне яе ў сваёй шгодзённай працы.
6. Адзначаючы шэраг вьтадкаў, калі асобы. скончыўшыя вьппэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы БССР, нездавальняюча ўладаюць беларускаю моваю, прапанаваць Наркамасветы больш рашуча дамагацца вывучэння студэнтамі беларускай мовы ў часе навучання, асабліва звярнуць увагу на ўладанне студэнтамі беларускаю моваю пры пераходзе на алошні курс навучання.
7. Адзначаючы ўкараненне беларускай мовы ў работу большасці ўстаноў і арганізацый БССР, усё ж канстатуецца, пгго якасць пісьма на беларускай мове яшчэ з’яўляецца нізкай. Беларуская мова як разговорная ва ўстановах і арганізацыях укараняецца слаба: кіраўнікі ўстаноў і арганізацый як на пасяджэннях, так і наогул у сваёй рабоце ў большасці карыстаюцца расійскай мовай. Бюро ЦК КП(б)Б прапануе ўсім кіраўнікам і адказным працаўнікам устаноў і арганізацый, якія ўладаюць беларускай мовай, абавязкова ўжываць яе ў рабоце, на сходах, пасяджэннях і г. д. Тым жа працаўнікам. якія да гэтага часу яшчэ беларускай мовы не вывучылі, неадкладна і ў самы кароткі тэрмін яе вывучыць. Кіраўнікам і адказным працаўнікам устаноў трымаць рашучы курс на ўкараненне беларускай мовы ў штодзённай рабоце ўстаноў і арганізацый, адначасова звярнуць увагу на паляпшэнне якасці пісьма на беларускай мове.
8. Адзначаючы, што апараты ўстаноў і арганізацый Гомельскай акругі. нядаўна далучанай да БССР, яшчэ не беларусізаваны, пгго ўтварае цяжкасці пры зносінах для ўстаноў, якія ў большасці поўнасцю беларусізаваны, даручыць гомельскладу акругкома КП(б)Б звярнуць увагу на пытанне беларусізацыі і ні ў якім разе не паслабляць тэмпу гэтай работы.
9. Даручыць Нацкамісіі ЦВК БССР прасачыць за выкананнем гэтай пастановы і праз 8 месяцаў далажыць бюро ЦК КП(б)Б аб вьшіках.
Звязда. 1928. 29 верасня.
191
3 МАТЭРЫЯЛАЎ ЕЎБЮРО ПРЫ ЦК КП(б)Б АБ АДНОСІНАХ ЯЎРЭЙСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БССР ДА БЕЛАРУСІЗАЦЫІ
Снежань 1928 г.
Отношенме разных групп еврейского населення к белорусмзаціш
На первых порах актнвного проведення белоруснзацнн средн еврейскнх рабочнх н трудяпціхся, также как н среда трудяіцнхся другнх нацнональных меньшвнств, наблюдалось некоторое недовольство проведеннем этого меропрнятня, что обьяснялось:
а) непоннманнем значнтельной частью трудяіцйхся евреев нацнональной полнтнкн Компартнн вообіце н в частностн вопроса белоруснзацян. Мы не провелн достаточно шнрокой разьяснігтельной работы среда рабочвх н трудяіцнхся евреев по вопросу о белоруснзацнн;
б) среда еврейскнх трудяіцйхся масс былн снльны руснфнкаторскне настроення как наследае царской полнтнкн;
в) непоннманне значвтельной частью еврейскнх рабочнх н трудягцнхся суіцностн белоруснзацнн было нспользовано еврейскнмн буржуазнонацноналнстнческнмн элементамн для свонх шовнннстнческнх, антнсоветскнх целей. Означенные элементы говорнлн: «Белоруснзацня поглошает все средства государства н его вннманне, н работа среда еврейского населення будет постепенно сворачнваться, белорусскнй язык в жнзнн практнческого ннчего еврею не дает, что это язык выдуманный, что самн белорусы его не знают н т. п.»[...]
Случан нежелання выслушнвать доклады, выступлення на белорусском языке наблюдалнсь н средн рабочнх. За последнне годы средя рабочнх н трудяіцнхся евреев была проведена большая воспнтательная н разьясннтельная работа о суіцностн нацлонального вопроса н о белоруснзацнн. Это обстоятельство, а также сама практнка разрешення нацнонального вопроса в БССР, заключаюіцаяся в том, что наряду с ростом н разввтнем белорусской культуры, распшряется н культурноэкономнческая работа средн трудяіцнхся еврейского населення, убеднло последннх в правнльностн нашей лнннн в нацнональном вопросе.
В настояіцее время среда еврейскнх рабочнх пронзошел значнтельный перелом в смысле отношення к белоруснзацнн. Еврейскне рабочне поннмают. что вопрос отношення к белоруснзацнн есть вопрос отношення к кÑ