Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
ных школ палітграматы, вячэрніх саўпартшкол і вячэрняга Камвуза ўвесці беларускую мову па адной гадзіне ў тыдзень, ствараючы групы па агульным развіцці слухачоў.
г) Гарадскі партактыў вывучае беларускую мову (у парадку ліквідавання беларускай непісьменнасці) часткай у нармальных школах і вячэрніх саўпартшколах, а тая частка, якая не наведвае партшкол, вывучае мову ў аіульных гуртках пры прадпрыемствах і ўстановах і частка на спецыяльных курсах пры райкомах КПБ.
д) Сябры партыі акруговага і цэнтральнага актыву вывучаюць беларускую мову да студзеня месяца па асабістых заданнях партыйных камітэтаў.
Увага. Пры стварэнні курсаў, гурткоў парткомы і ячэйкі вызначаюць тэрмін [вывучэння беларускай мовы], выходзячы з агульнага развіцця сяброў і кандыдатаў партыі, у першую чаргу для партыйцаўбеларусаў і добра развітых іншых нацыянальнасцей, у другую чаргу для тых, якім цяжка вывучаць адразу беларускую мову па ўмовах слабага як агульнага, так і палітычнага развіцця.
Першай групы таварышы павінны вывучаць мову на працягу зімы, а другой цэлага года.
2 .У ЛКСМБ:
а) У вёсцы сетка палітасветы працуе ў бягучым годзе выключна на беларускай мове.
б) Для акгыву горада ствараюцца пры буйных ячэйках і райкомах спецыяльныя гурткі і курсы, якія павінны вывучаць беларускую мову (у парадку ліквідавання беларускай непісьменнасці на працягу зімы).
в) Уся маса камсамольцаў вывучае беларускую мову такім чынам: частка, якая вучыцца ў розных школах НКА (школах сацвыхавання, Галоўпрафасветы, школах рабочай моладзі і інш), вывучае мову ў парадку школьных заняткаў, а тыя, якія вучацца ў палітшколах, на працягу зімы ў гэтых школах шляхам увядзення выкладання беларускай мовы. Астатняя частка ліквідуе беларускую непісьменнасць праз
169
гурткі і курсы пры ячэйках у гадавы тэрмін. Канчатковыя тэрміны на камсамольцаў прызначаюцца райкомамі і ячэйкамі ЛКСМ у кожным вьшадку асобна.
г) Акруговы і цэнтральны актыў вывучае мову па асабістых заданнях камітэта ЛКСМБ да 1 студзеня 1927 г.
3. Сярод рабочых:
а) Сярод рабочых, зусім непісьменных. вядзецца праца па ліквідаванні непісьменнасці на родных мовах (беларус — на беларускай мове, яўрэй на яўрэйскай і г. д.).
б) Школы малапісьменных, абслугоўваючыя рабочых, уводзяць выкладанне беларускай мовы ва ўсіх школах і на працягу года пераводзяцца паступова на беларускую мову (за выключэннем школ нацменшасцей, у якіх беларуская мова ўводзіода як прадмет).
в) Рабочы актыў усіх нацыянальнасцей. у тым ліку і русіфікаваная частка беларусаў, павінен вывучаць беларускую мову ў першую чаргу ў добраахвотным парадку праз школы і гурткі пры прадпрыемствах і ўстановах.
Аб важнасці вывучэння беларускай мовы рабочым класам ячэйкі і фракцыі прафсаюзаў 1 павінны распачаць сталую агітацыю.
г) Пацвердзіць пастанову бюро ЦК ад 30/УПІ [1926 г.], пр. № 50, п. 28 аб выданні скарочанага падручніка па ліквідаванні беларускай неігісьменнасці на працягу аднаго месяца.
д) Фракцыі ЦСПСБ распрацаваць план па растлумачэнні важнасці беларусізацыі, а таксама і правядзенні яе ў жыццё.
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 15. Л. 806807.
1 Маюцца на ўвазе камунісіычныя фракцыі ў прафсаюзных органах.
170
РЭЗАЛЮЦЫЯ ПЛЕНУМА ЦК КП(б)Б «АБ ТЭРМІНАХ ПЕРАХОДУ “ЗВЕЗДЫ”НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ»
4 снежня 1926 г.
В связн с прнсоеднненнем Гомелыцнны срок перехода «Звезды» на белорусскнй язык провестн прнмерно через полгода.
Одновременно прнзнать, что все остальные срокн белоруснзацнн по БССР (в граннцах 1925 г.) как по партайной, так н по советской н другнм лннням должны быть полностью сохранены.
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 20. Спр. 35. Л. 9.
ЗВЕСТКІ НАЦКАМІСІІ ПРЫ ЦВК БССР АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕРКІ ВЕДАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ СУПРАЦОЎНІКАЎ ЦВК, СНК, НКЗ, НКА
Снежань 1926 г.
Склад супрацоўнікаў Усяго Вынікі праверкі ў %
у абсалютных лічбах у% Валодаюць добра Валодаюць здавальняюча Вало даюць слаба He вало даюць
Праверана супрацоўнікаў 410 100,0 6,0 34,4 41,7 17,9
з іх па партскдду: партыйныя 71 17,3 15,5 35,2 38,0 11,3
беспартыйная 329 82,7 3,4 31,4 39,0 26,2
з іх па нацсклду: беларусы 280 68,3 8,5 34,7 42,5 14,3
велікаросы 39 9,5 — 12,8 38,5 48,7
яўрэі 50 12,2 — 48,0 42,0 10,0
палякі 11 2,9 — 45,5 36,3 18,2
іншыя 30 7,1 — 30,0 43,3 26,7
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 25. Л. 79.
171
ЗВЕСТКІ НАЦКАМІСІІ ПРЫ ЦВК БССР
АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕРКІ ВЕДАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ СУПРАЦОЎНІКАЎ ЦЭНТРАЛЬНЫХ, АКРУГОВЫХ I РАЁННЫХ ДЗЯРЖАЎНЫХ УСТАНОЎ БССР 1
Снежань 1926 г.
Установа Веданне беларускай мовы супрацоўнікамі ў % % валодаўшых беларускай мовай у 1925 г.
Добра і здавальняюча Слаба Дрэнна і зусім не валодаюць
Цэнтральныя 54,0 19,0 27,0 21,9
Акруговыя і раённыя 42,0 9,4 48,6 36,2
Разам 48,0 14,2 37,8 29,5
НАРБ. Ф . 701. Bon. 1. Спр. 40. Л. 50.
1 Усяго на працягу кастрычніка снежня 1926 г. камісіямі было праверана 7590 супрацоўнікаў дзяржустаноў.
172
ЗВЕСТКІ НАЦКАМІСІІ ПРЫ ЦВК БССР АБ ВЫНІКАХ ПРАВЕРКІ ВЕДАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ РАБОТНІКАЎ АПАРАТУ ЦК I АКРУГКОМАЎ КП(б)Б 1
Снежань 1926 г.
Назва партыйнай установы Адзнакі ведання беларускай мовы ў лічбах і працэнтах
Добра Завальняюча Слаба He ведаюць
Коль касць % Колькасць % Коль касць % Коль касць %
ЦК КП(б)Б 29 49 5 8 12 21 13 22
Калінінскі акругком Усе ведаюць беларускую мову
Віцебскі акругком 3 9 3 9 11 35 15 47
Слуцкі акругком 7 41 8 47 1 6 1 6
Барысаўскі акругком 3 20 4 27 5 33 3 20
Бабруйскі акругком 2 9 8 33 6 25 8 33
Аршанскі акругком 25 33 34 8
Полацкі акругком 4 12 6 17 9 24 17 47
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 17. Л. 65.
Звесткі па Мінскім акругкоме КП(б)Б адсутнічаюць.
173
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б «АБ БЕЛАРУСКАЙ “МАРСЕЛЬЕЗЕ”»
9 сакавіка 1927 г.
Нздать текст «Ннтернацнонала» на белорусском языке. Шнроко популярнзнровать его, для чего обязать все газеты поместнть этот текст по несколько раз. Нздать текст «Ннтернацнонала» лнстовкамн в массовом колнчестве.
Белорусскую песню «Ад веку мы спалі» счнтать «не гнмном», a «Марсельезой». В газете «Звезда» популярнзнровать это решенне.
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 20. Ч. II. Л. 377.
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б «АБ 10ГАДОВЫМ ЮБІЛЕІ ГАЗЕТЫ “ЗВЕЗДА”»
11 сакавіка 1927 г.
Прнзнать 10летннй юбнлей «Звезды» событнем большого полнтнческого значення в нсторнн КП(б)Б. Прнурочнть к этому дню переход «Звезды» на белорусскнй язык н нзданне рабочей газеты на русском языке 1. Поручмть отделу’ печатн н редакцнн «Звечды» начать подготовнтельную работу к юбнлею.
Секретарь ЦК КП(б)Б А. Крйнйцкйй
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 23. Л. 63.
1 Газета «Звезда» стала выдавацца ў Мінску з 27 ліпеня (9 жніўня) 1917 г. На беларускую мову перайшла ў жніўні 1927 г. Першы нумар рабочай газеты на рускай мове выйшаў 29 ліпеня 1927 г. Да 30 верасня 1937 г. газета друкавалася пад назвай «Рабочнй» як выданне ЦК КП(б)Б; з кастрычніка 1937 г. «Советская Белоруссня».
174
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б
«АГУЛЬНЫЯ ВЫВАДЫ ПА ПРАВЕРЦЫ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ ДЗЯРЖАЎНЫХ УСТАНОЎ БССР»
1 красавіка 1927 г.
Строга сакрэтна
1. Пастанова 2й сесіі ЦВК БССР VI склікання аб пераводзе справаводства ўстаноў на беларускую мову ў тэрмін выканана толькі па ЦВК, СНК і Наркамасветы. Што ж датычыцца Народнага камісарыята ўнутраных спраў, Народнага камісарыята сацыяльнага забеспячэння, Наркамзема і Наркамюста, дык гэтымі камісарыятамі пастанова ЦВК не выканана.
2. Вышэй памянёныя камісарыяты не выканалі пастанову ЦВК не толькі па прычынах, як, напрыклад. адсутнасці тэрміналогй, супраціўлення з боку розных відаў шавінізму і г. д., але таксама і таму, што кіруючымі працаўнікамі гэтых устаноў не надавалася справе беларусізацыі досыць сур’ёзная ўвага. пгго гэтыя кіраўнікі не выявілі дастатковай акгыўнасці і што партыйцы наогул у гэтым выпадку не ішлі наперадзе беспартыйных супрацоўнікаў. Безумоўна, што пры адсутнасці гэтых прычьш мы ў справе беларусізацьгі змаглі б зараз мець большыя дасягненні.
Дзякуючы цэламу іцэрагу мер, прынятых партыяй, як, напрыклад, пастанова па праверцы беларусізацыі ўстаноў і інш. вышэйпамянёныя недахопы значна зжыты, і ў сучасны момант мы маем наогул здавальняючае становішча ў справе беларусізацыі нашых дзяржаўных устаноў (як у сэнсе пераводу ўстаноў на беларускую мову, а таксама ведаў беларускай мовы іх супрацоўнікамі).
4. Як дасягненне неабходна зазначыць і тое, пгго ў апошнія часы супрацоўнікі дзяржаўных устаноў сталі ў іутарцы і ў рабоце больш ужываць беларускую мову. I адказныя працаўнікі пачалі ў значна большай меры ўжываць беларускую мову і выступаць на ёй з прамовамі. Гэтая з’ява, апрача выхаваўчага боку, мае палітычнае значэнне і з’яўляецца досыць значным фактарам у справе паглыблення і пашырэння беларусізацыі.
5. Існуе погляд, што галоўнай прычынай маючыхся дасягненняў у справе беларусізацьгі з’яўляюцца практыкаваўшыяся праверачнымі камісіямі рэпрэсіўныя меры (зняцце з працы некаторых супрацоўнікаў
175
і г. д.), і адсюль робяцца вывады, што дзеля ўзмацнення працы па беларусізацыі неабходна ўзмацніць рэпрэсіі. Гэты погляд не вытрымлівае крытыкі ні з боку прынцьтовага, гэтак сама і практычнага. і ён не павінен мець месца ў нашай рабоце. Але адсюль не трэба рабіць вывадаў, што мы зусім павінны адмовіцца ад рэпрэсій. Поплеч з выхаваўчай работай і ў далейшым павінны практыкавацца рэпрэсіі ў адносінах да асоб. якія будуць злосна перашкаджаць у рабоце па беларусізацыі.
6. Як цэнтральныя, гэтак сама і акруговыя ўстановы досыць забяспечаны супрацоўнікамі, валодаючымі мовамі нацменшасцей, але абслугоўванне нацменшасцей на іх роднай мове праводзіцца не зусім шырока па той прычьше галоўным чьшам, што нацменшасці ў сілу гістарычных прычын прызвычаены зварочвацца ў дзяржаўныя ўстановы на расійскай.мове. Хаця за апошнія часы прыкмячаевда пералом сярод нацменшасцей у бок большага даверу да вынікаў ад карыстання сваёй роднай мовай у дзяржаўных установах. Павялічыліся і выпадкі зваротаў ва ўстановы на мовах нацменшасцей.
7. Зразумела, што на тых дасягненнях, якія мы маем у справе беларусізацыі, як бы яны не былі здавальняючымі, мы спыніцца не можам. Апрача ўзмацнення гэтай работы неабходна зараз жа прыняць меры да знішчэння маючыхся недахопаў і перашкод.
8. He спыняючыся на падрабязным пераліку ўсіх недахопаў і перашкод, але канкрэтна падыходзячы да таго, шгÐ