Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
°я особую роль Ннстмтута белорусской культуры в деле развнтня культуры всех нацнональностей БССР, а также расшнренне его деятельностй, счйтать своевременным н целесообразным реорганйзацню означенного йнстнтута в Академню наук.
2. Прннймая во вннманне, что одной нз прнчнн. тормозяіцйх белорусйзацйю вузов, является отсутствне досгаточных кадров научных работнчковбелорусов, обратйть вннманне правйтельства БССР на необходнмость уснлення подготовкй белорусов научных работнвков, а также на развйтне работы по нзученню белорусского языка научнымй работнмкамй другнх нацйональностей.
181
3. Нмея в ввду, что научная работа над белорусскнм языком начата только после Октябрьской революцнн н что за этот короткнй срок еіце не проделана необходамая термннологлчсская работа. уснлнть руководство научной деятельностью в этом направленнн.
4. Ввццу слабостн проведення белоруснзацнн в центральных хозяйственных органах обратлть вннманне правнтельства БССР на уснленне меропрнятнй по проведенлю белоруснзацнн в этнх органах.
5. Првдавая особо важное значеюіе обеспеченню трудяіцнхся всех нацнональностей БССР лнгературой н учебннкамн на родном языке, счнтать необходамым распшрекне нздательского дела БССР, для чего поставнть вопрос о дополннтельных асснгнованнях на белорусское нздательство как № республнканского [бюджета], так н нз обіцесоюзных средств.
НАРБ. Ф. 15п. Воп. 28. Спр. 22. Л. 148148а.
ЗАГАД ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАЎНІЦТВА ПА СПРАВАХ КІНЕМАТАГРАФІІ I ФАТАГРАФІІ АБ ДАЛЕЙШЫМ ПАГЛЫБЛЕННІ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ
13 сакавіка 1928 г.
§ 1
У дадатак і развіццё раней выдадзеных загадаў па Белдзяржкіно ў адносінах да беларусізацыі загадваецца:
1. Выпадкі пісання папер ва ўстановы і арганізацыі на абшары БССР на расійскай мове, што часткова мелі месца да гэтага часу, катэгарычна забараняюцца і ў далейшым усю перапіску з усімі ўстановамі і арганізацыя.мі па БССР весці выключна на беларускай мове. Таксама ўсе зашсы па кіраўніцтве і ва ўсіх аддзелах Белдзяржкіно рабіць пабеларуску, за выключэннем бухгалтарскіх запісаў, якія пакінуць да новага бюджетнага года расійскай мове.
Увага. Усе паперы пісаць адразу на беларускай мове. а не даваць іх для перакладу ініпым асобам, што дасць магчымасць працаўніку паступова авалодаць веданнем беларускай мовы і прынясе карысць у сэнсе зместу папер.
2. Усе надпісы на кінафільмы. як расійскай, таксама і замежнай вытворчастці, якія будуць ісці ў гарадскіх кінатэатрах. рабіць на беларускай і расійскай мовах, а надпісы да фільмаў і вясковага пракату
182
толькі на беларускай мове на новыя карціны, пачынаючы з 20 сакавіка гг., прычым, звярнуць асаблівую ўвагу на правільнасць і беспамылковасць надпісаў.
3. Усю рэкламу выключна як надворную, таксама ўнутраную і светавую афішы, плакаты. якія робяцца ў Менску. анонсы, лістоўкі і г. д., пісаць выключна на беларускай мове, пачынаючы з новай праграмы, г. зн. з 20 гэтага красавіка, за выключэннем тых афіш, якія ўжо да гэтага часу заказаны.
4. Усе вывескі, надпісы і г. д. на ўсіх прадпрыемствах Белдзяржкіно зрабіць на беларускай мове, дзе яны яшчэ маюцца на расійскай.
5. Ранейшым выпадкам фармальных адносін да правядзення беларусізацыі ва ўсёй работе Белдзяржкіно не можа быць месца, і гэта павінна ўвайсці ў штодзённае практычнае ажыццяўленне.
6. Побач з перакладам на беларускую мову ўсёй работы Белдзяржкіно забяспечыпь абслугоўванне на родных мовах іншыя нацменшасці БССР.
7. Гэта загад таксама цалкам распаўсюджваецца на ўпаўнаважаных і кінатэатры Белдзяржкіно ў іншых гарадах БССР, за выключэннем Масквы і Ленінграда, дзе з гэтага часу распачаць паступовае вывучэнне беларускай мовы з мэтай пераводу іх перапіскі з БДК у будучым паступова на беларускую мову.
8. Невыкананне гэтага загаду будзе разглядацца як невыкананне сваіх службовых абавязкаў з усімі выцякаючымі адсюль вынікамі.
9. Загад абвясціць пад расігіску ўсім служачым кіраўніцтва БДК. загадчыкам кіно і ўпаўнаважаным БДК для няўхільнага выканання.
§2
У сувязі з перакладам усіх надпісаў у кінафільмах на беларускую і раснйскую мову, што павялічвае нагрузку на лабараторыю, каб не было выпадкаў несваечасовага друкавання надпісаў. увесці ў яе нггат яшчэ аднаго лабаранта і памочніка лабаранта.
Нам. заг. Белдзяржкіно Кацнельсон
Сакратар Шэдка
Верна: тэхн. сакратар 7
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 56. Л. 5454адв. Копія.
1 Подпіс неразборлівы.
183
ПАВЕДАМЛЕННЕ БЕЛДЗЯРЖВЫДАВЕЦТВА Ў НАЦКАМІСІЮ ПРЫ ЦВК БССР
АБ ВЫКАНАННІ ПАСТАНОВЫ АБ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ
21 сакавіка 1928 г.
У адказ на вашу адносіну ад 28/111928 г. за № 145/с Белдзяржвыдавецгва гэтым паведамляе, шго пастанову ЦВК Беларусі наконт беларусізацьгі выканала поўнасцю. Выдавецтва перавяло ўсю перапіску на белмову яшчэ ў 19241925 гг. У сучасны моманг усе супрацоўнікі БДВ валодаюць белмовай, а дпя малапісьменных існуе гурток на белмове, якім прапанавана на працягу 3х месяцаў вывучыць дасканала белмову.
Нам. заг. выдавецгва Крываносаў
Дзелавод Красуцкі
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 56. Л. 120.
ПАВЕДАМЛЕННЕ НКУС БССР У НАЦКАМІСІЮ ПРЫ ЦВК БССР АБ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ АПАРАТУ НАРКАМАТА
7 красавіка 1928 г.
Да выканання пастановы 2й сесіі ЦВК БССР VI склікання (1924 г.) па пытанні практычнага ажыццяўлення мерапрыемстваў'па правядзенні ■ нацпалітыкі НКУС БССР прыступіў своечасова.
У сучасны момант маюцца наступныя вынікі:
а) усё справаводства апарата НКУС вадзецца выключна на беларускай мове;
б) значная частка адказных і тэхнічных працаўнікоў НКУС пры выкананні службовых абавязкаў, у выступленнях на пасяджэннях і сходах карыстаюцца беларускай мовай. У той жа час частка працаўнікоў кепска ведае беларускую мову. Да гэтай часткі ў большасці адносіцца тэхнічны персанал інжынеры, якія ў сваёй кожнадзённай працы карыстаюцца тэхнічнымі падручнікамі на расійскай мове, бо гэткія яіпчэ не перакладзены на беларускую мову. Але прыняты рашучыя меры да паступовага і канчатковага пераходу на беларускую мову і гэтай часткі персаналу НКУС.
184
Адначасова НКУС просіць Нацкамісію ЦВК БССР прыняць належныя меры да хутчэйшага выдання Інбелкультам беларускай тэхнічнай тэрміналогіі і аб перакладзе з расійскай і выданні на беларускай мове тэхнічных падручнікаў і гэтым самым паставіць увесь тэхнічны персанал, які працуе ў межах БССР, ва умовы неабходнасці вывучэння беларускай мовы.
Народны камісар унутраных спраў БССР Сташэўскі
Сакратар Веразінскі
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 56. Л. 126.
ПРАТАКОЛЬНЫ ЗАПІС ДАКЛАДА РЭКТАРА БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТА У. I. ПІЧЭТЫ НА АГУЛЬНЫМ СХОДЗЕ СУПРАЦОЎНІКАЎ АБ ВЫНІКАХ АБСЛЕДАВАННЯ НАЦКАМІСІЯЙ ПРЫ ЦВК БССР БЕЛАРУСІЗАЦЫІ БДУ
13 красавіка 1928 г.
Пры адчыненні сходу рэкгар унта праф. У. Пічэта робіць падрабязны даклад аб тым, як праводзілася беларусізацыя ва універсітэце да гэтага часу, што ў гэтым напрамку зроблена, што знайшла камісія і пгго неабходна яшчэ зрабіць у сэнсе правядзення беларусізацьгі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
3 мерапрыемстваў, якія ў далейшым павінны быць ггрынялы. наступныя:
1) Усе прафесары, дацэнты і іншыя навуковыя працаўнікі павінны прымаць залікі ад студэнтаў выключна на беларускай мове (яўрэйская секцыя на яўрэйскай мове).
2) Дзяржаўныя экзамены павінны праводзіцца для вьтускаемых студэнтаў выключна на беларускай мове.
3) Студэнты на ўсіх сходах павінны рабіць свае справаздачы і даклады на беларускай мове, для чаго прасіць выканбюро прыняць належныя крокі.
4) Тыя асобы, якія жадаюць атрымаць стан дацэнга, павінны прачытаць пробную лекцыю на беларускай мове і ў далейшым весці свае заняткі выключна на беларускай мове, а тыя дацэнты, якія потым хаця б часткова не перайшлі на расійскую мову, павінны знімацца з пасады дацэнтаў.
5) Аб неабходнасці прафесарамі і навуковымі працаўнікамі ўдзелу ў складанні беларускай навуковай тэрміналогіі.
185
6) Аб неабходнасці друкавання «Прац БДУ» выключна на беларускай мове.
Пасля гэтага рэктарам праф. У. Пічэтам была зачытана рэзалюцыя, прынятая Нацкамісіяй па дакладу праўлення універсітэта аб беларусізацыі.
На сходзе выказаліся наступныя навуковыя працаўнікі:
1. Дац. Сянкевіч згаджаеода з прапановаю праф. Пічэты рабіць заўвагі наогул аб беларусізацыі і прызнае палітыку праўлення універсітэта ў гэтым напрамку правільнай.
2. Праф. Бузук робіць інфармацыю аб тым, як праводзіцца ўкраінізацьія на Украіне. і лічыць, піго «Працы БДУ» павінны друкавацца выключна на беларускай мове, толькі рэзюме павінна рабіцца на адной з чужаземных моў.
3. Дац. Сербента лічыць, што зараз жа перайсці да таго, каб залікі прымаліся ўсімі прафесарамі на беларускай мове не зусім мэтазгодна, бо многія прафесары дасканала не ведаюць беларускай мовы і гэта можа дрэнна адбіцца пры прыёме залікаў. Ён лічыць неабходным скласці план для пераходу на беларускую мову для прафесараў, лічачы неабходным надрукаванне падручнікаў на беларускай мове.
4. Дэкан рабфака М. Лойка выказваецца супраць прапаноў т. Сербенты і лічыць неабхолным згадзіцца з прапановамі праф. У. Пічэты.
У заключным слове праф. У. Пічэта заяўляе, шго універсітэт план па правядзенні беларусізацьгі ўжо склаў, і ўсё універсітэтам рабілася сістэматычна па правядзенні беларусізацьгі, з прычыны чаго ён лічыць прапанову т. Сербенты аб складанні плана для прафесараў немэтазгодным. Ставіць на галасаванне свае прапановы, а галоўным чынам прапанову аб тым, што з гэтага часу ўсе прафесары і іншыя навуковыя пранаўнікі павінны прымаць залікі ад студэнтаў выключна на беларускай мове (яўрэйская секцыя на яўрэйскай мове). Гэтая прапанова, а таксама і іншыя прапановы па гэтым пыганні прьшаюцца сходам аднагалосна.
Арыгінал падпісалі: Старшыня У. Пічэта СакратарД Сярко Згодна: Ст. дзелавод 1
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 56. Л. 97—97адв. Копія.
1 Подпіс неразборлівы.
186
ПАВЕДАМЛЕННЕ НАРОДНАГА КАМІСАРЫЯТА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ БССР У НАЦКАМІСІЮ ПРЫ ЦВК БССР АБ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ МЕДЫЦЫНСКІХ УСТАНОЎ
20 красавіка 1928 г.
Народны камісарыят аховы здароўя паведамляе, што ўсе ўстановы, падііарадкаваныя яму, за выключэннем некаторых адзінак на перыферыі, у якіх кіраўнікамі ўстаноў знаходзяцца спецыялісты, малазнаёмыя з беларускай мовай, перайшлі як у афіцыйных зносінах, так і ў гутарках з насельніцгвам на беларускую мову.
Цэнтральны ж апарат НК аховы здароўя ўжо больш года ўсю сваю працу вядзе пабеларуску за выключэннем адзінак, якія з’яўляюода высокакваліфікаванымі спецыялістамі і ў гутарцы ўжываюць расійскую мову, але ж ужо большая частка іх імкневда гаварыць на беларускай мове.
НК аховы здароўя прымае шэраг мерапрыемстваў па зн