Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
ныя:
1. Беларуская мова ўвайшла ў жыццё ўстаноў, заняўшы цвёрдае месца ў абслугоўванні насельніцтва. у сувязі горада з вёскаю.
У пачатку правядзення беларусізацыі (19251926 гг.) у Магілёўскай акрузе з боку часткі былога служылага люду ў адносінах да беларускай мовы была нраяўлена некаторая нават варожасць. Часта на сходах, на занятках іурткоў, у прыватных іутарках можна было пачуць, што беларуская мова выдумка; селянін не ведае беларускай мовы; беларускай літаратуры і ігісьменнікаў няма; з беларускай мовай далей Унечы не заедзеш і інш.
Дзякуючы гэтаму беларуская мова ва ўстановы (асабліва ў г. Магілёве) праціскалася вельмі паволі. Патрэбны былі меры ўздзейнічання, каб заставіць вывучаць беларускую мову.
Зараз такога становішча няма. Размовы, пгго беларуская мова не патрэбна, ужо не вядуцца; справаводства ўстаноў (за выключэннем нязначнай колькасці) цалкам вядзецца на беларускай мове. Гутарка як з наведвальнікамі, так і працаўнікоў устаноў паміж сабою адбываецца пераважна на беларускай мове.
2. Працаўнікі ўстаноў беларускаю мовай яшчэ, аднак, канчаткова не авалодалі. За выключэннем устаноў народнай асветы працаўнікі іншых устаноў у большасці беларускую мову ведаюць павярхоўна.
198
Большасць выступаючых таварышаў на сходах, пасяджэннях, a таксама і ў гутарках ужываюць мешаніну: палавіна слоў пабеларуску, палавіна парасійску, альбо ўсе словы і пабудаванне мовы маюць расійскі выгляд з некаторым адценнем беларусізацыі.
Гэткае павярхоўнае вывучэнне беларускай мовы, і выступленні на беларускарасійскай мове асабліва на сялянскіх сходах, выклікаюць у сялян пратэсты, якія выяўляюцца ў заявах, каб гаварылі на зразумелай мове. Адсюль думкі, што селянін беларускай мовы не разумее.
У пісьмовых матэрыялах устаноў, з пункта гледжання беларусізацыі, таксама яшчэ надзвычайна многа недарэчнасцей. Ужываецца такая мова і такія звароты, якія мала падобныя да беларускіх. Граматычных правіл не прьггрымліваюцца.
Прыкладна, у многіх паперах беларуская мова мае такі выгляд:
«Праізвясці тэрмінова аканчатковы расчот з недахопам быўшых старш[ынь] ККОВ, у праціўным выпадку паставіць пытанне аб прыўлячэнні іх к адказнасці» (Чавускі гарсавет).
«Прапрацаваць пытанне аб класіфікацыі абанентаў на электрасвет з прычынай наступлення летняга перыяду ў целі недапушчэтя максімальнага памянійчэння ліку абанентаў, выключэнне ceemy дапускаць ліш па ўважыцельным прычынам» (Быхаўскі гарсавет).
«3 замыканнем райміліцыі згадзіцца і справу за адсутнасцю складу злачынства далейшай вытворчасцю спыніць» (Магілёўскі РВК).
«Незабяспечанасць нармальнага натуральнага лесааднаўлення з прычыны: неўрэгулявання пасьцбы жывёлы, адсутнічанне ў значнай частцы агароджы, слабага прымянення мер увасаблення натуральнага лесааднаўлення, спазнення ачысткі лесасек па некаторым лясніцтвам» (акрза).
У такой форме сялянам пішуцца паведамленні, розныя пастановы і інш. Зразумела, ппо такая мова вельмі мала набліжае апарат да працоўнага насельніцтва.
Патрэбна паглыбленне беларусізацыі, патрэбна прымусіць працаўнікоў авалодаць беларускай мовай, а не ператварань мову ў мешаніну слоў.
3. Беларусізацыю ўстаноў акругі яшчэ нельга лічыць скончанай.
У бягучым годзе былі правераны веды па беларускай мове ў працаўнікоў кааперацыі. 3 правераных 81 працаўніка Магілёўскага ЦРК (работнікаў канцылярыі і прылаўка) ведаючых беларускую мову зда
199
вальняюча аказалася толькі 19 чалавек і 34 беларускай мовы зусім не ведаюць.
Праверка кааператыўных устаноў у Касцюковіцкім. Крычаўскім і Прапойскім раёнах паказала наступнае: з 129 правераных асоб беларускую мову не ведае 61 ці 47 %.
У некаторых іншых установах частка працаўнікоў таксама не ведае беларускую мову.
Так, беларускую мову не ведаюць зусім: у акруговым зямельным аддзеле 25 % працаўнікоў; у кіраўніцтве пабудовы шашы Магілёў Мінск 45 %; на шклозаводе «Ільіч», на маслабойным заводзе «Зара» адміністрацыйнагаспадарчы персанал 50 %, канцылярыя 37 %; у скурсіндыкаце 50 %.
Значны працэнт працаўнікоў, неведаючых беларускую мову, маецца ва ўстановах чыіункі, у медыцынскіх установах (асабліва ў г. Mari лёве).
Прычьшамі няведання белмовы працаўнікамі некаторых устаноў з'яўляецца тое. што ў гэткіх установах не было персанальнай праверкі, якая «падштурхоўвае да хутчэйшага вывучэння белмовы» (медыцынскія ўстановы, адміністрацыйнагаспадарчы, канцылярскі персанал заводаў).
У некаторых установах ёсць шмат працаўнікоў, якія прыехалі нядаўна з іншых рэспублік (акрза, кіраўніцтва пабудовы і інш ), чым і тлумачыцца няведанне беларускай мовы. Ёсць установы, дае лічаць, пгго перашкодаю ў беларусізацыі з’яўляецца «неабходнасць размоў з прыезджымі зза мяжы Беларусі і мясцовымі рабочымі і сялянамі, не разумеючымі беларускай мовы» (кіраўніцтва шашы Магілёў Мінск).
Нам. старшьші акруговай нацкамісііЛ. Касценіч Сакратар акруговай нацкамісіі С. Дубовік
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 88. Л. 100101.
3 ПАВЕДАМЛЕННЯ НАРОДНАГА КАМІСАРЫЯТА ЮСТЫЦЫІ БССР У НАЦКАМІСІЮ ПРЫ ЦВК БССР АБ ХОДЗЕ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ Ў СІСТЭМЕ НАРКАМАТА
2 ліпеня 1929 г.
Пастаўленыя партыяй і ўрадам задачы па правядзенні нацыянальнай палітыкі і, у прыватнасці. беларусізацыі органаў юстыцыі. знайшлі
200
сваё дастактовае праламленне ў практычнай працы Народнага камісарыята юстыцыі яшчэ ў 1925 годзе.
Так, у сувязі з пастановай 2й сесіі ЦВК БССР VI склікання ад 15 ліпеня 1924 г. «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі» быў дадзены шэраг дырэкгыў мясцовым органам у 1925 годзе і, у прыватнасці, пасланы абежнік за № 49/3с у ліпені месяйы. якім прапанавалася перавесці ўсё справаводства на беларускую мову ў тэрмін, вызначаны пастановай ЦВК. Апрача гэтага, гэтым жа абежнікам прапанавалася прыняць усе меры да карэнізацыі апарату органаў юстыцьгі і вылучэння на пасады асоб, ведаючых беларускую мову. Адначасна з гэтым было прапанавана зараз жа перавесці на беларускую мову справаводства тых устаноў НКЮ, дзе склад служачых складаецца з беларусаў. He абмежаваўшыся толькі гэтымі агульнымі дырэктывамі па нацыянальнай палітыцы, было канкрэтна яшчэ зазначана, што пры падборы кандытатаў у юрорганы НКЮ як на тэхнічныя пасады. так і на адказныя даваць перавагу асобам, якія ведаюць беларускую мову і ведаюць быт населыгіцтва.
У маі месяцы 1927 года быў выдадзены апошні абежнік аб беларусізацыі апарату, якім прапанавалася поўнасцю перавесці ўсё справаводства пракурорскага, следчага і судовага апарату на беларускую мову.
У выніку праробленай працы па правядзенні нацыянальнай палітыкі ў судовых органах на сённяшні дзень маецца наступнае становішча:
1) поўнасцю пераведзена [на беларускую мову] справаводства цэнтральнага апарату НКЮ і Вярхсуда;
2) поўнасцю пераведзена таксама на беларускую мову ўсё справаводства ўсіх частак апарату органаў юстыцьгі (пракуратура, суды, натарыяльныя канторы, судовыя выканаўцы) за выключэннем Гомельскан акругі, дзе справаводства пераведзена на беларускую мову на 70 %;
3) усе працаўнікі органаў юстыцыі беларускую мову ведаюць здавальняюча, за выключэннем тых асоб, якія вылучаны на пасады нядаўна ці прыбылі на працу ў БССР з іншых рэспублік.
Так, у Віцебскай акрузе 10 % судовых працаўнікоў беларускай мовы не ведаюць. Гэтакае ж становішча ў Гомельскай акрузе, дзе таксама 10 % судовых працаўнікоў не ведаюць беларускай мовы. Па Менскай акрузе 10 % пражурорскіх працаўнікоў беларускай мовы не ведаюць.
Недастатковае авалоданне працаўнікамі беларускай мовай тлумачыцца яшчэ таксама вельмі вялікай бяіучасцю асабовага складу орга
201
наў юстыцыі з прычыны малай матэрыяльнай забяспечанасці. што прымушае некаторых працаўнікоў, ведаючых беларускую мову і быт беларускага насельніцтва. пераходзіць на працу ў іншыя рэспублікі.
Трэба адзначыць, што ў цэнтральным апараце НКЮ, а таксама і на раёнах беларуская мова ўжываецца ў штодзённай працы як супрацоўнікамі паміж сабою, таксама на нарадах, пасяджэннях і ў гутарках з наведвальнікамі. Горш з гэтым абстаіць справа ў акруговых пракуратурах і акруговых судах, дзе значных поспехаў у гэтым напрамку пакуль што не маевда. Поўнаму пераходу на беларускую мову судагаварэння, асабліва ў акруговых судах, перашкаджае малая яшчэ пракгыка ўжывання беларускай мовы працаўнікамі ў штодзённай працы. і адсюль недастатковае валоданне беларускай мовай. Лепш з гэтым абстаіць справа ў раёнах. дае насельніцтва большаю часткаю гаворыць пабеларуску і, такім чынам, суду ніякіх перашкод для вядзення працэсаў на беларускай мове не маецца.
Ч. в. а. народнага камісара юстыцыі і Пракурора рэспублікі С. Гохман
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 88. Л. 162162адв.
3 ДАВЕДКІ НАЦКАМІСІІ ПРЫ ЦВК БССР АБ УЖЫВАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ЦЭНТРАПЬНЫХ УСТАНОВАХ БССР 1
Верасень 1929 г.
1. Алараты цэнтральных устаноў тэхнічную працу перавялі на беларускую мову на 75100 %. У некаторых установах (Белдзяржбуд. Белкаапсаюз, Наркамгандаль, ЦСУ, Дзяржплан, Белжылсаюз, Белдзяржгандаль) паасобныя часткі апарату вядуць перапіску часткова на расійскай мове, у гэтых установах на беларускую мову тэхнічная праца пераведзена на 7590 %.
2. Веды беларускай мовы супрацоўнікамі большменш здавальняючыя. Беларускай мовай валодаюць 70100 % усіх супрацоўнікаў цэнтральных устаноў. Слабыя веды ў супрацоўнікаў [наступных] устаноў: Дзяржплан, ВСНГ, Белдзяржгандаль. Наркамгандаль. ЦСУ, Белжылсаюз, Белгалоўшас, Лесбел. Такое становішча тлумачыцца тым.
1 Нацкамісіяй пры ЦВК БССР было абследавана 40 цэнтральных устаноў БССР.
202
што ў гэтых установах большасць [такіх] спецыялістаў, якія не спяшаюцца вывучаць беларускую мову.
3. Ужыванне беларускай мовы як у размовах, так і на пасяджэннях, сходах і г. д. у большасці выпадкаў яшчэ выпадковае. Так, напрыклад, у такіх установах, як ЦСУ, Дзяржплан, Белкаапсаюз. НКФ, Наркамгандаль, Белдзяржгандаль, Лесбел, беларускую мову ўжываюць 35 чалавек. Больш ужывае беларускую мову тэхнічны персанал і зусім рэдка адказныя работнікі.
4. Ёсць выпадкі, калі працаўнікі, жадаючы гаварыць выключна на беларускай мове, прымушаны пад уплывам астатніх гаварыць на расійскай мове (Белкаапсаюз).
5. Адным з галоўных тормазаў хуткага правядзення беларусізацыі апаратаў цэнгральных устаноў з’яўляецца тое, што значная частка кіраўнікоў і наогул адказных працаўнікоў (Дзяржплан, ЦСУ, Белкаапсаюз. Лесбел, ВСНГ, Белдзяржгандаль, Наркам