Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
°ў і тых, якія і пасля гэтага тэрміну не вывучаць мову, зволіць з займаемых пасад, аб чым паведаміць гэтым таварышам.
д) У таварышаў. якія не з’явіліся на праверку па прычыне водпуску (Ігнаценка, Паўлаў, Вялічка, Біргер, Лісевіч, Казак, Пазнякоў, Елін) праверыць веды пасля вяртання з водпуску.
Сябры камісіі: Будзін
Шыпіла Баркан Хадыка
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 25. Л. 126.
163
3 МАТЭРЫЯЛАЎ ДА ПАСТАНОВЫ ЦК КП(б)Б «АБ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ» 1
11 верасня 1926 г.
Вывады:
1. Беларусізацыя вышэйшых навучальных устаноў БССР хоць і мае некаторыя дасягненні за 1925/26 навучальны год, але ідзе надзвычайна слабым тэмпам.
2. Беларусізацыі перашкаджаюць:
а) Невыстарчальны лік ведаючых беларускую мову, а таксама беларусаў у складзе навуковых працаўнікоў.
б) Недахоп падручнікаў на беларускай мове і апрацаванай навуковай беларускай тэрміналогіі.
в) Фармальныя, а часам і варожыя адносіны да беларусізацьгі часткі навуковых працаўнікоў і студэнцгва.
г) Слабая акгыўнасць з боку кіраўнічых органаў вышэйшых навучальных устаноў і студэнцкіх арганізацый у адносінах да беларусізацыі.
3. Камплектаванне вышэйшых навучальных устаноў студэнтамі на працягу' 2х апошніх гадоў дало вельмі нязначны працэнт павелічэння беларусаў, пгго адмоўна адбілася на тэмпе беларусізацыі ВНУ.
4. У мэтах пашырэння, паглыблення і ўскарэння тэмпу беларусізацыі ў вышэйшых навучальных установах БССР неабходна:
1) Даручыць НКасветы прьшяць меры да прыцягнення да працы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы БССР тых навуковых працаўнікоўбеларусаў, якія зараз працуюць у другіх рэспубліках СССР альбо ў замежных дзяржавах.
2) Пры прызначэнні навуковых працаўнікоў. а таксама высоўванні іх на болей адказныя пасады перавагу аддаваць тым асобам, якія пры ідэалагічнай блізасці да рабочага класа і належнай падрыхтаванасці ведаюць беларускую мову і выявілі сябе акгыўнымі праваднікамі нацыянальнай палітыкі. Па меры выяўлення такіх працаўнікоў замяніць імі тых, якія не ведаюць беларускай мовы і адмоўна адносяцца да беларусізацыі.
Матэрыял падрыхтаваны Наркамасветы БССР на падставе вывучэння правядзення беларусізацыі ў Белдзяржуніверсітэце і шэрагу іншых ВНУ рэспублікі. Прыкладзены да пратакола № 22 пасяджэння бюро ЦК КП(б)Б ад 11 верасня 1926 г.
164
3) Павесці планавую падрыхтоўку новых навуковых працаўнікоўбеларусаў як у ВНУ БССР. так і ў адпаведных установах другіх саюзных рэспублік.
4) У мэтах падрыхтоўкі прафесараўбеларусаў паслаць у замежныя дзяржавы найбольш здольных, палітьічнавытрыманых, ведаючых беларускую мову, быт і асаблівасці Беларусі і акгыўных навуковых працаўнікоў па тых галінах навуковай падрыхтоўкі, у якіх патрэбны высокакваліфікаваныя навуковыя працаўнікі для ВНУ БССР.
5) Распрацаваць канкрэтны план пераводу на беларускую мову выкладання ў вышэйшых навучальных установах БССР, з указаннем тэрміну пераходу на беларускую мову кожнага навуковага працаўніка паасобку, і ўстанавіць кантроль за выкананнем плана з тым, каб канчатковая беларусізацыя вузаў была выканана ў тэрмін, вызначаны другою сесіяй ЦВК VI склікання.
6) Забяспечыць больш акгыўнае кіраўніцтва да правядзення нацпалітыкі ў кіраўнічых органах вышэйшых навучальных устаноў і студэнцкіх арганізацыях. Даручыць Наркамасветы і АПА ЦК унесці на бюро ЦК адпаведныя прапановы аб мерапрыемствах.
7) Прыняць да ведама заяву Народнага камісарыята асветы БССР, што па плану Беларускага дзяржаўнага выдавецтва на 1926/27 навучальны год рыхтуевда частка падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў на беларускай мове.
8) Даручыць Інстытуту беларускай культуры прыняць меры да хутчэйшай падрыхтоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі для вышэйшых навучальных устаноў БССР, у першую чаргу для Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
9) Звярнуць большую ўвагу на беларусізацыю грамадскага жыцця студэнцтва (насценныя газеты, часопісы, правядзенне сходаў і г. д.). Практычныя мерапрыемствы даручыць распрацаваць НКасветы, фракцыі ЦБ Пралетстудэнцгва і ATIА ЦК КПБ.
10) АПА ЦК распрацаваць мерапрыемствы да ўзмацнення выхаваўчай працы сярод студэнцтва па растлумачэнні асноў нацпалітыкі.
11) Пры пераводзе паасобных навуковых дысцыплін на беларускую мову звярнуць увагу фракцый вышэйшых навучальных устаноў, каб у періпую чаргу [на беларускую мову] перайтлі тыя навуковыя дысцыпліны, якія выкладаюцца партыйцамі. Адпаведныя мерапрыемствы даручыць распрацаваць АПА ЦК КПБ.
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 11. Л. 369370.
165
3 ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ КАМІСІІ ПА ПРАВЕРЦЫ ВЕДАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ СУПРАЦОЎНІКАЎ СНК БССР 1
7 кастрычніка 1926 г.
С лу ха лі: Разглвд матэрыялаў праверкі ведаў па беларускай мове супрацоўнікаў СНК БССР.
Пастанавілі: а) Лічыць, шго тт. Адамовіч, Мароз, Цвікевіч, Гуткоўскі, Карповіч, Парэчын, Масейчык і Прьплчэпчык беларускую мову ведаюць добра (8 чал. 25 %).
Памянёных таварышаў ад праверкі ведаў беларускай мовы вызваліць.
б) Зусім здавальняюча ведае беларускую мову т. Гімпель.
в) Здавальняюча ведаюць беларускую мову: тт. Крускоп, Пінчук, Вайнгауз (ЦВК), Мархель, Гунько Баранчык, Язвінская, Савельзон С., Караткевіч, Сяцко, Смольскі, Леф, Мурашевіч (ЦВК), Левін, Зайчык, Карская і Яцкевіч (17 чал. 41,7 %).
г) Здавальняюча (ўмоўна) ведаюць беларускую мову: тт. Кастроль, Кажадуб, Лісевіч (ЦВК), Паўлаў (ЦВК), Біргер (ЦВК), Пэн, Савіцкі, Казак (ЦВК), Мушыц, Савельзон Ц., Пазнякоў (ЦВК), Жогла, Угараў, Лойка, Касцюк, Арлоў і Левітан (12 чал. 30,6 %).
д) Слаба ведае беларускую мову Вандакоўскі (1 чал. 2,7 %).
е) Лічыць пажаданым, каб супрацоўнікі, якія ведаюць беларускую мову здавальняюча, яшчэ больш паглыбілі па ёй свае веды.
ж) Усім супрацоўнікам, якія беларускую мову ведаюць слаба і здавальняюча (умоўна), прапанаваць вывучыць яе, для чаго даць ім двухмесячны тэрмін, па сканчэнні гэтага тэрміну праверыць іх веды па беларускай мове, папярэдзіўшы памянёных супрацоўнікаў, што тыя, хто не вывучыць мову за вызначаны тэрмін, будуць зволены з працы згодна з існуючымі наконт гэтага пастановамі ўрада БССР.
з) Тав. Дудзінай, якая не з’явілася на праверку па прычыне хваробы, прапанаваць прыйсці ў камісію для праверкі пасля выздараўлення.
Старшьшя камісіі Будзін Сябры камісіі: Шаўко, Вілянстовіч, Мароз, Левін Сакратар Няхай
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 25. Л. 143143адв.
1 Пры падліку працэнтаў улічваліся толькі супрацоўнікі СНК БССР.
166
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б 1 «АБ ДВАЦЦАЦІГАДОВЫМ ЮБІЛЕІ ЛІТАРАТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЯКУБА КОЛАСА»
15 кастрычніка 1926 г.
1. Провестн юбкіей Якуба Коласа как лнтературный, культурннческнй юбнлей, не првдавая ему обтеполнтмческого характера.
2. Обьявнть Якуба Коласа народным поэтом [БССР]. Прн этом в нашнх выступленнях подчеркнуть его последнне полнтнческне заявлення (осужденне лнстопадовгцнны, прнзнанне днктатуры пролетарната), возлагаюпціе на него определенные полйтнческне обязательства.
3. Дать пожнзненную пенснюставку 17 разр[яда].
4. Комнссяю по юбнлею создать прн Наркомпросе [БССР].
Секретарь ЦК КП(б)Б А. Крйнйцкйй
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 19. Л. 94.
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б 2 «АБ ЮБІЛЕІ РЭКТАРА БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТА ПРАФЕСАРА У. I. ПІЧЭТЫ»
15 кастрычніка 1926 г.
1. Наркомпросу поручается провестн юбнлей 25летней научной деятельностн профессора Пмчеты н 5летня его ректорства в БГУ.
2. Поручнть Наркомпросу подготовнть н вручнть Пнчете грамоту, в которой особенно отметнть пятнлетнюю ректорскую работу в Белорусском государственном уннверснтете.
Текст грамоты согласовать с тов. Абрамчуком [АПО ЦК КП(б)Б].
3. От нменн правнтельства БССР прнсвонть 3 Пнчете званне заслуженного профессора.
Секретарь ЦК КП(б)Б А. Крйнйцкйй
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 19. Л. 94.
1 Пратакол № 70, пункт 2 закрытага пасяджэння бюро ЦК КП(б)Б. Дакладваў A. В. Баліцкі.
2 Там жа, пункт 3. Дакладваў A. В. Баліцкі.
3 У тэксце: «вручнть».
167
ПАСТАНОВА БЮРО ЦК КП(б)Б 1 «АБ НАВУКОВАЙ ПРАЦЫ ЧЛЕНА ПРЭЗІДЫУМА ІНБЕЛКУЛЬТА С. М. НЕКРАШЭВІЧА» 2
15 кастрычніка 1926 г.
Поручнть Наркомпросу создать для Некрашевнча нанболее благопрнятные условня для выдвнження его в научной работе.
Секретарь ЦК КП(б)Б А. Крйнйцкйй
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 19. Л. 94.
РЭЗАЛЮЦЫЯ БЮРО ЦК КП(б)Б «АБ ЛІКВІДАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ НЕПІСЬМЕННАСЦІ» 3
22 кастрычніка 1926 г.
У мэтах узмацнення кіруючай ролі рабочага класа сялянствам, збліжэння рабочых усіх нацыянальнасцей з сялянствам, якое з'яўляецца ў пераважнай колькасці беларускім, узмацнення ўплыву партыі на апошняе і кіраўніцтва партьгі культурным будаўніцтвам у БССР, вывучэнне беларускай мовы як пэўнага сродку ў гэтай справе ўсей партыі і рабочага класа павінна стаць чарговым пільнейшым4 заданнем.
Гэта пастанова пленума ЦК КПБ ад 47 кастрычніка 1926 г.5 павінна праводзіцца праз стварэнне спецыяльных курсаў, гурткоў пры райкомах, прадпрыемствах, а таксама шляхам увядзення ў план заняткаў партыйных і палітьгчных школ малапісьменных выкладання бела
1 Пратакол № 70. пункт 4 закрытага пасяджэння бюро ЦК КП(б)Б. Дакладваў A В. Баліцкі.
2 Некрашэвіч С. М. (1883—1937), мовазнавец. У 19201925 гг. загадваў літаратурнавыдавецкім аддзелам Наркамасветы БССР, узначальваў Навуковатэрміналагічную камісію, быў старшынёю Інбелкульта. Потым старшыня аддзела гуманітарных навук Інбелкульта (19271928 гг.). 3 1928 г. віцэпрэзідэнт БАН, адначасова старшыня Арфаграфічнай камісіі і Камісіі па стварэнні слоўніка жывой народнай мовы.
3 Рэзалюцыя прыняга па нрапанове АПА ЦК, які падрыхтаваў праект дакумента (НАРБ. Ф. 4п. Воп. 3. Спр. 15. Л. 778).
4 Так у таксце.
3 У рэзалюцыі кастрычніцкага (1925) пленума ЦК КП(б)Б «Аб нацыянальнай палітыцы БССР» бюро ЦК і акругкомам даручалася распрацаваць мерапрыемствы па вывучэнні беларускай мовы ўсёй партарганізацыяй, у першую чаргу актывам, і правесці іх пад лозунгам: «Уся КПБ павінна гаварыць на беяарускай мове!».
168
рускай мовы і ліквідавання непісьменнасці сярод рабочых на беларускай мове.
1 . У партыі:
а) Партасвету ў вёсцы ў гэтым годзе за выключэннем школ непісьменнасці перавесці цалкам на беларускую мову.
б) У горадзе для сяброў і кандыдатаў [у члены партыі] пры ўстановах і прадпрыемствах стварыць гурткі для вывучэння беларускай мовы (у парадку ліквідавання беларускай непісьменнасці).
в) У план заняткаў нармаль