• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    Вячаслаў Ракіцкі
    беларуская Атлянтыда
    радыё свабода
    беларуская Атлянтыда
    рэаліі й міты эўрапейскай нацыі
    Вячаслаў Р а к і ц к і
    беларуская Атля
    Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
    Вячаслаў Ракіцкі. БЕЛАРуСКАЯ АТЛЯНТЫДА.
    (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006. — 504 с.: іл.
    Рэдактар Кацярына Гарэлік
    Мастак Генадзь Мацур
    Карэктар Аляксандра Макавік
    У афармленьні выкарыстаныя афорты
    Валерыя Славука
    © Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2006
    ISBN 0-929849-11-6
    ЗЬМЕСТ
    Прадмова. А. Аукашук	8
    СУСЬВЕТ Сьвет вачыма архаічнага чалавека	12
    Белая й чорная магія	18
    Чалавек у сьвеце гукаў	25
    Шаманы, чараўнікі, жрацы	31
    Рай і пекла — дабро й зло	38
    Той сьвет і ягоныя агенты	44
    Цень і сьцень	50
    Менскае капішча	56
    Загадкі й разгадкі сноў	61
    Гадавое кола й беларускі лёс	66
    ЛЯНДШАФТ Балота — ад д’ябла й ад Бога	76
    Настальгія па страчаным моры	81
    Замкі — мураваная варта краіны	87
    Краіна мястэчкаў	92
    Полацкі лябірынт	  99
    Яны будавалі Вільню	105
    Сталіца на ўзбочыне	116
    Магістральныя ідэі галоўнай магістралі	121
    XX стагодзьдзе вачыма археолягаў	126
    СКАРБЫ Калекцыя пячатак	134
    Манэты й фальшываманэтчыкі	144
    Выкарыстаньне цьвікоў	153
    Шахматы — народная гульня	157
    Падробкі й падробнікі	162
    ЕЖА
    Што смакуе беларусам	170
    Селядзец па-беларуску	175
    Жарсьці вакол гарбаты	182
    Смак сыру	187
    Бульбяны паратунак	194
    Гарэлка — служка Сьмерці	199
    ЗВЫЧАІ
    Ранак — пераход ад цемры да сьвятла	208
    Сымболіка традыцыйнай вопраткі	213
    Усё жыцьцё — дарога	218
    Калоднае пчалярства	223
    Бабровыя легенды	229
    Беларус зь люлысай у зубах	236
    НОРАВЫ
    Праўда й падман	244
    Як людзі баранілі сваю годнасьць	250
    Сьмяротныя пакараньні й катаваньні	255
    Шляхецкая сям’я	267
    Авантуры й авантурнікі	274
    Забавы беларускай магнатэрыі	281
    Свары й бойкі шляхты	287
    КАХАНЬНЕ
    Жыцьцё з пацалункам	298
    Народная кантрацэпцыя	304
    Байструк — дзіця грахоўнага каханьня	309
    Сэксуальныя паводзіны ў Сярэднявеччы	315
    Вернасьць і здрада ў сямейным жыцьці	321
    Каханьне ў ахвяру палітычнай авантуры	326
    СУСЕДЗІ
    Птушкі «чыстыя» й «нячыстыя»	334
    Конь — сымбаль дабрабыту й вайсковай славы	340
    Сьвет казявак	348
    Здані, прывіды, пужалкі	354
    Беларускі чорт	360
    Няўлоўны цмок	367
    ДЗЯРЖАВА
    Паход на Грунвальд	380
    Беларускія калёніі	386
    Дыпляматычныя размовы з Масковіяй	395
    Маскоўскія нявольнікі ў Магілёве	400
    Канстытуцыя 3 траўня 1791 году	407
    Інтрыгі вакол падзелаў Рэчы Паспалітай	412
    Воля да ўлады	416
    Чалавек і ўлада ў эпоху «залатой вольнасьці»	422
    Соймікавая дэмакратыя	430
    Мова ўлады і ўлада мовы	436
    МЭНТАЛІТЭТ Каляніяльнае й незалежніцкае сьветабачаньне	446
    Вера ў Бога	451
    Прачытаць Міцкевіча па-беларуску	456
    Беларус у натоўпе	461
    Шлях да гарадзкой цывілізацыі	467
    Народ чужых радасьцяў	  472
    Беларусы вачыма іншых народаў	476
    Бязь міту няма нацыі. В. Ракіцкі	-	482
    Шукальнікі Атлянтыды	-	485
    Паказьнік асобаў	492
    Summary	503
    БЛІСКАВІЦА ў ДЫЯМЭНЦЕ
    Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Урбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына» гучала да канца XX стагодзьдзя.
    Новае тысячагодзьдзе пачала перадача «Беларуская Атлянтыда». Адзін з разьдзелаў кнігі называецца «Настальгія па страчаным моры». Міты й рэаліі эўрапейскай нацыі, якія адкрыліся ў глыбіні мінуўшчыны Вячаславу Ракіцкаму й ягоным спадарожнікам, агаломшваюць, як агаломшвае чалавека першая ў жыцьці сустрэча з морам.
    Людзі — рыцары, будаўнікі, фальшываманэтчыкі, чараўнікі, магнаты...
    Норавы —забавы, свары, бойкі, авантуры, сэкс... Ежа — клёцкі, селядзец, гарэлка, гарбата, сыр... Ваколіцы — лябірынты, мястэчкі, муры, балоты... Дзяржава — харугвы, канстытуцыі, інтрыгі, войны, калёніі...
    Сусьвет — Бог, чорт, рай, пекла, белая магія...
    Бясконцы далягляд, велізарнае неба, бяздонныя глыбіні, рух хваляў часу й нясьцерпнае зьзяньне кожнай самай малой пясчынкі як выбух бліскавіцы ў сярэдзіне дыямэнту. I — свойская мяккая хваля, якая люляе й цягне за сабой.
    Так пра айчынную гісторыю яшчэ не гаварылі.
    кхяксандар Кукашук, Рады'ё Свабода
    м а г і я р а й п е к л a ц е н ь с о н
    сусьвет
    СЬВЕТ ВАЧЫМА АРХАІЧНАГА ЧАЛАВЕКА
    Размова з Тацянай Валодзінай
    Мы пераважна глядзім толькі вакол сябе. Часам асьцярожна зазіраем у будучыню. A мінуўшчына падуладная нашаму асэнсаваньню на нейкі дзясятак стагодзьдзяў. Пераважна выбіраем зь яе карысныя нам факты ці на роўні тэзаў сфармуляваныя ідэі. Зазірнуць жа ў самыя глыбіні, у далёкі дахрысьціянскі сьвет — не наважваемся. Стаім, нібыта перад зачыненымі дзьвярыма. Ведаем, што ў той бясконцай глыбіні таксама нашы продкі, a расчыніць гэтыя дзьверы не стае сілы. Мо баімся? Баімся, што ў містыцы, міталёгіі архаічнага грамадзтва ўбачым пачаткі сваіх усьведамленьняў. Як жа так? Ня можа гэтага быць, кажам сабе, бо ў нашай падсьвядомасьці архаічны чалавек жыве ў выглядзе нейкага дзікуна...
    — Як архаічны чалавекразумеў навакольны сьвепг, з чаго фармаваліся ягоныя веды і ўяўленьні пра стварэньне, упарадкаваньне й функцыянаваньне Сусьвету? Гэта тое, што ў навуцы называецца карцінай сьвету, што ёсьць падмуркам традыцыйнай духоўнай культуры народу. ўряк з чаго яна паўставала? Кім і дзе ўсьведамляў сябе старажытны чалавек?
    — Старажытны чалавек, залежны ад прыроды й грамадзтва, несьвядома праецыраваў на Сусьвет сябе й свае абшчынна-родавыя дачыненьні. Кожным сваім дзеяньнем ён засьцерагаўся ад выпадковасьцяў, няўдачаў. Архаічны чалавек канструяваў сьвет сымбалічных формаў, з дапамогай якіх ён пазначаў і асэн-
    соўваў рэчаіснасьць. Натуральнае станавілася звышнатуральным, прафаннае — сакральным. Так і паўставала карціна сьвету. Сапраўды, мастацкая й нават гістарычная літаратура сфармавалі вобраз старажытнага чалавека як нейкага дзікуна, які дбае толькі пра ежу ці абарону ад ворагаў. Аднак шматлікія міты данесьлі й яскрава сьцьвердзілі, што нашы продкі здольныя былі стварыць вельмі багаты, надзвычай глыбокі й цэласны духоўны сьвет. А ў сьвеце гэтым чалавек ставіўся да навакольля як да нечага жывога, эмацыйна афарбаванага, здольнага адгукацца на ўсе ягоныя запатрабаваньні й надзеі. Няма пакуль ярархіі. Чалавек — гэткая ж частка Сусьвету, як і расьліна, камень, жывёла, гара ці нават сонца.
    — А ў чым асаблівасьці карціны сьвету продкаў беларусаў? На што яна арыентуецца? Што ў ейным цэнтры?
    — Карціна сьвету беларусаў грунтуецца на сьветаглядзе старажытных індаэўрапейцаў і арганічна ўлучае рысы часу балцка-славянскай супольнасьці. Ейная спэцыфіка вынікае з характару беларуса. У ім гарманічна спалучыліся містыцызм, эстэтызм і надзвычайная вера ў адухоўленасьць сьвету. Беларус нідзе й ніколі не адмаўляецца ад ідэальнага, але зямное яму бліжэйшае. Таму ён найчасьцей ідэальнае, нябеснае пераносіць на зямлю, у сьвет сваіх рэчаў, у сваю хату.
    — Дык што, нашы продкі абагаўлялі рэчы?
    — Прадметны сымбаль — гэта й функцыянальная рэч у культурнай прасторы й, адначасна, абсалютна рэальны прадмет. Сымбаль узьнікаў з рэальных якасьцяў прадмету. Так, сэмантыка дзяжы грунтуецца на тым, што ў ёй замешвалася рашчына. Рытуальныя функцыі хамута вынікаюць з наяўнасьці ў ім адтуліны. У архаічным грамадзтве знакавае і ўтылітарнае — як бакі аднаго мэдаля.
    — А як гэтыя рэчы функцыянавалі ў рытуале?
    — Як прыклад возьмем качаргу. Качаргой працавалі ў печы, і таму яе гэтак жа паважаюць, як і агонь. На качаргу нельга наступіць, бо ўдарыш па носе. Качарга — сымбаль хлопца, мужчыны. Вось чаму дзяўчына, якую сваталі, зьвязвала матузком качаргу й чапялу, каб сватаньне адбылося. А яшчэ качарга, калі стаяла ля печы, замяшчала сабою хатняга духа, дамавіка. Таму гаспадыні глядзелі, каб у качарэжніку было суха, каб сьмецьце не валялася. Разам з тым, у качарэжніку, як прытулку хатніх духаў, і наагул нечысьці, мог пасяліцца чорт. Вось фрагмэнт запісу, які зрабіў вядомы беларускі этнограф Павал Шпілеўскі ў сярэдзіне пазамінулага стагодзьдзя:
    Кажуць, быццам бы баба-чараўніца вызвала нячысьціка на барацьбу. Іх падзяляў невялічкі плот зь бербаў. Дазволена было выбраць любую зброю. Баба выбрала ожаг, а нячысьцік — вілы. Чорт першы кінуўся на чараўніцу, але ягоныя вілы зашчамілісяў плоце. Баба пратхнула ожаг і такуходала праціўніка, што той мусіў з сорамам зьбегчы.
    — Якім чынам нашы продкі маніфэставалі адпаведнасьць чалавечых дачыненьняў касьмічным структурам ?
    — Вось сьвет прыроды — магутны, непрадказальны й таямнічы. А побач — хата, у ёй стол, дзяжа, акно. Паміж імі — чалавек. Ва ўяўленьні архаічнага чалавека гэта ня толькі падобныя сыстэмы, яны — сымбалічна тоесныя. Касьмічная будова Сусьвету суадносіцца са структурай дрэва, з будовай хаты. Верху, небу будуць адпавядаць дах і абразы, птушкі. Ствалу — жыцьцё зямное. А ніз тоесны ягоным насельнікам. Увогуле хата нашых продкаў — найбольш цэласная мадэль Сусьвету. Зірнем на традыцыйны інтэр’ер
    сялянскай хаты. Заўсёды печ была й пачаткам, і цэнтрам гэтае хаты. I менавіта печ сымбалічна пазначае цэнтар Сусьвету. Печ — сакральнае сховішча агню, які сілкаваў сям’ю энэргіяй сонца й космасу. Акрамя таго, печ — унівэрсальная касмалягічная мадэль. Ейная аснова, падпечча, раўнуецца да нізу, падзем’я. Чалесьнікам адпавядае жыцьцё зямное, а комін будзе прыпадабняцца да верху, да каналаў сувязі з самім небам. I пячныя прылады таксама маюць сымбалічнае значэньне. Пячное начыньне мэтафарычна рэпрэзэнтуе саму печ. Патэльня на сымбалічным роўні выступае як сусьветны камень. Больш вузка —■ пуп зямлі. Як у замове:
    На моры, на кіяні стаіць куст. У тым кусьце ляжыць скаварода, пад скабародай ляжыць чорная руна. Пад той чорнай рунай ляжыць зьмяя Шкурапея.
    Наўпроставае судакрананьне зь печчу вызначае ўспрыманьне пячных прыладаў як сымбалю агню — прычым, агню амбівалентнага, бо сумяшчае ён ідэі сьмерці й нараджэньня, нябеснага й зямнога, сьветлага й цёмнага. Сваім рытуальным скарыстаньнем пячное начыньне здымае проціпастаўленьне зямлі й неба, верху й нізу.