• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — А сам дэман? Ён таксама мае цень? Цг й цень ягоны «не такі»?
    — Цень наагул выступае як адна з гіпастасяў міталягічнага пэрсанажа, прычым, для некаторых зь іх характэрная адсутнасьць ценю, у іншых іх адразу два, ці нават больш. Асабліва паказальным ёсьць вытлумачэньне асобных рытуалаў, што тычацца ведзьмаў, Мікалаем Нікіфароўскім:
    Ведзьма не адчубае болю, калі яе б’юць па целе, але яна адчувае больу сто разоў мацнейшы., калі б’юць па яе ценю: гэты цень «прыхвасьцень» ведзьліы — адзін з чарцей, які й перадае ведзьме ўдары. Асабліба страшнымі быбаюць удары па ценю асьбечанымі прадметамі: яны могуць нават загубіць ведзьму.
    Як бачым, цень наўпрост раўнуецца да чорта — падкрэсьліваецца магчымасьць гэты самы цень чорту прадаць.
    — Продаж сбайго ценю чорту — матыў, даволі папулярны. ва ўсясьветнай традыцыі. Цень прадабалі, як і душу. Цень станавіўся прадметам гандлю й маніпуляцыяў. Калі ж цень «прадаецца», значыць, ён аддзяляецца ад цела? Ці ўс'ё ж гэта орган?
    — У адрозьненьне ад той жа душы як сымбалічнага двайніка чалавека, цень матэрыяльны ў тым сэнсе, што яго можна бачыць. Акрамя таго, цень уяўляецца як існасьць, якая мае і ўласную прыроду. Таму ў сыстэме магічных правілаў агаворваецца трапляньне чалавека ў поле чыйго 6 ні было ценю, бо гэта прыводзіць да ўлады над ім. У фразэалёгіі «цень навадзіць» Н4 кагосьці азначае «абгаворваць яго, абвінавачваць». Верылі нават у тое, што вельмі небясьпечна трапіць у поле якога-небудзь шкоднага ценю, праз гэта можна захварэць і нават памерці. Што да пытаньня, ці ёсьць цень цялесным органам?.. Адназначна так кваліфікаваць яго нельга з дапамогаю мэдыч-
    най тэрміналёгіі. Мы кажам: сэрца баліць, жывот, нага, і нават душа баліць, а цень не, не баліць.
    — Дык і валасы не баляць, і пазногці..
    — Але іх можна абрэзаць, і яны адрастуць. Цень — не. Але, як і валасы ці пазногці, цень можа «захварэць».
    — Захварэць? Цень?
    — I называлі беларусы такую немач, што навальвалася нават і на цень чалавека, — сьцень. У народзе ж казалі:
    Сьцень ад пуду бывае. Цені тады, кажуць, у чалавека няма. Сохне, хварэе... Ходзіш як сонны й прама ўваччу апановіцца. Сьцень, па вызначэньні знахараў, гэта хбароба ўласнага ценю, бывае тады гарачае трызьненьне й галюцынацыі, такія, што чалавек аж на сьцяну дзярэцца.
    Як бачым, сымптаматыка сьцені зводзіцца да агульнага недамаганьня, зьніжэньня вагі й псыхічнай нестабільнасьці, гэта значыць, дыягназ блізкі да такіх хваробаў, як сурокі ці пярэпалах. Адрознай рысаю ёсьць улучэньне ў мэдычны дыскурс уласна ценю. Згодна з народнымі апісаньнямі, пры сьцені цень зьнікае, наводзіць на чалавека страх альбо проста захворвае.
    — Якжа лекавалі сьцень? Калі лекавалі, вядома...
    — Згодна з апісаньнямі, сьцень змываюць, топяць, спальваюць, выкурваюць, аддаюць курам — словам, выдаляюць зь цела й пераводзяць у тагасьветную прастору. Гэткі шлях цалкам натуральны ў рэчышчы ўспрыманьня хваробаў як выніку інтэрвэнцыі іншасьвету ў чалавечае цела. Лекаваньне тады мяркуе выдаленьне дэманічнага кампанэнту й наступнае ягонае вяртаньне ў адпаведныя яму лёкусы:
    Хворага выносяць у сонечны дзень на двор, кладуць на шырокую, загадзя прыгатаваную дошку й акрэсьліваюць вугалем ягоны цень. Часам абразаюць пілою тыя часткі дошкі, якія выходзяць за межы абрысаў ценю, але гэта неабавязкова. Гэтую дошку з абрысам ценю топяцьу крыніцы, прыгаворваючы: «Каб ты не варочалася, каб ты ўтапілася». Калі вяртаесься пасьля дадому, нельга азграцца назад. Часам спальваюць цень (дакладней — тую дошку, на якой ён быў акрэсьлены) у печы, на двары або на гародзе.
    — У чым жа бачылі прычыну такое немачы? Ыдаць, ценю холад ці нястраўнасьць ня страшныя. Адкуль тады хвароба?
    — У беларусаў найменьне «сьцень» пазначае перадусім пэўную форму пярэпалаху, ягоны вынік. Ад страху, як бачым, ня толькі сэрца падае ў пяткі, душа выскоквае, але й цень лякаецца. Паказальныя тут атрыбуты сьцені ў замовах, роўныя з атрыбутамі-паказаньнямі на крыніцу пярэпалаху:
    Выбіраю сьцень сабачы, кашачы, земляны, ветраны, агнявы, з ручак, з ножак, з пальчыкаў, з-пад пальчыкаў, з усіх тыя жывата, з буйнай галоўкі... мужчынскі, жаноцкі, хлапцоўскі, удоўскі, зьвярыны, зьмяіны. Бог з помаччу, а я з маліпівай.
    Было й нават прамое атаесамленьне:
    Добры дзень табе, ляг, ты сьцень, не хадзі ты, ляг, ні ўначы, ні ўдзень.
    — Вы сьцьвярджалі, што цень — абавязкобы для кожнага з нас. А рытуал прадпісвае ягонае спальбаньне. Як разьбязаць такую супярэчнасьць ?
    — Відаць, у выніку спалоху альбо якой-небудзь дысгармоніі ў арганізьме парушаецца прыродны балянс
    між целам і ценем, цень бярэ на сябе дэманічныя функцыі й тым атрымлівае пэўную ступень аўтаномнасьці. Ну й выклікае хваравітыя сымптомы. Словам, цень захворвае й набывае дэманічнага дублета — сьцень, а іхны ўладальнік пакутуе на аднайменную хваробу. Рытуальная тэрапія сьцені засяроджвалася таму вакол маніпуляцыяў зь ценем хворага, што кіравалася на іхнае разьвядзеньне й наступнае выдаленьне дэманічнай сьцені ў тагасьветную прастору.
    — Ізноў прыгадаем Юнга, які цень наагул адносіць да асноўных архетыпаў чалавечай псыхікі:
    Цень — гэтаўсётое брыдкае, бруднае, незразумелае, што жыве ўнутры ў нас і што мы хаваем глыбока ў сабе. Выдаліць цень з дапамогаю доказаў ці разважаньняў немагчыма, дый не бывае чалавека бязь ценю, гэта неабходны складнік ягонай псыхікі.
    — А мітапаэтычны комплекс удакладняе: цень ёсьць неад’емнай часткай мікракосму чалавека. Але гэта ня той адмоўна маркіраваны элемэнт, да выдаленьня альбо падаўленьня якога чалавек мусіць імкнуцца. Гэта ў такой жа ступені неад’емны й арганічна ўласьцівы «свой» чужы сьвет, у дачыненьнях зь якім патрэбныя рэглямэнт і гармонія. I мы мусім гэтую гармонію ўсяляк падтрымліваць, каб не пакутаваць на сьцень ды каб не трапляць у сытуацыі, шматразова апісаныя ў мастацкай літаратуры. Памятаеце, герою там са зьдзіўленьнем паведамлялі: «Пане, дык у Вас жа няма ценю!..»
    МЕНСКАЕ КАПІШЧА
    Размова з Тодарам Кашкурэвічам
    Апошнім у Эўропе гарадзкім культавым паганскім аб’ектам лічыцца менскае капішча, якое дзейнічала яшчэ ў першыя дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя ледзь ня ў самым цэнтры вялікага гораду, у раёне цяперашняй Лодачнай вуліцы. Навуковым тэрмінам «капішча» называюць месца, дзе адбываліся паганскія рытуалы: ахвярапрынашэньне, розныя паганскія сьвяты. Яшчэ ў народзе гэтае месца называлі сьвяцілішчам, малельняй ці проста каменем.
    — Больш за дзесяць стагодзьдзяў беларусы вызнавалі хрысьціянскую рэлігію, і тьш ня меней захоўвалі традыцыі паганства. Чаму? Ці ня ёсьць такое злучэньне хрысьціянскага й паганскага пачаткаў нацыянальнай рэлігійнай і культурнай адметнасьцю ?
    — Сапраўды, беларускай традыцыі гэта ўласьціва. Хрысьціянства на беларускіх землях пашыралася паступова і ўжывалася з культамі дахрысьціянскімі. Да нашага часу яшчэ ў вёсках можна напаткаць вельмі архаічныя рэлікты дахрысьціянскай культуры, уяўленьняў і, нават, магічнай практыкі. Вельмі паказальным у гэтым сэнсе зьяўляецца менскае капішча, тоеснае капішчам многіх эўрапейскіх народаў.
    — Каліўзьнікла гэтае менскае капішча, як яно выглядала, якая была ягоная канструкцыя?
    — У народзе яно называлася малельняй ля каменя. У XIX стагодзьдзі і ў 1920-х гадах гэтае капішча разьмяшчалася на ўскрайку гораду. Але гэта ня болей за кілямэтар ад сакральнага цэнтру Менску, дзе зна-
    ходзіліся кдяштары, цэрквы, касьцёлы, ратуша. Месца ж, дзе была малельня, досыць дзікае, зарослае ельнікам, вольхаю, ляшчынаю. Людзі ў 1940-х гадах апавядалі знакамітаму этнографу, прафэсару Міхалу Кацару:
    У даўні час тут быў густы лес, непраходная балотная дрыгва, адным словам, суцэльнае глупства. Як пойдзе ў гэты гушчар чалавек, дыкяго задурыць, замуціць галаву. Чэрці яго водзяць па балоце, пакуль чалавек не загразьнеў дрыгве. А на прыгорку, на высокім кургане, сярод гэтага лесу стаяў гэты камень. Ходзяць пра яго ў людзей чуткі, што той, хто авалодае гэтым каменем, стане багатым і шчасьлівым. Вось і захацелася лесавіку й вадзяному займець камень. Заспрачаліся. А каб вырашыць спрэчку, пайшлі да свайго старэйшага. Той сказаў: хто безь перадыху ўзьнясе камень на скрыжабаньне дарог, той і будзе гаспадаром яго. Кінулі жэрабя. Першылі вьтала несьці лесавіку. Але, як ні стараўся лесавік, падняць камень ня змог. He дапамаглі яму й ягоныя падначаленыя — лясныя зьвяры. Тады ўзяўся за камень вадзяны. Узваліў ён камень на плечы й панёс. Напужаўся лесабік, што камень дастанецца бадзяному. Падстабіў ён яму падножку. Заваліўся вадзяны на беразе Сьвіслачы. Зваліўся й камень на самы бераг ракі. Вось камень і ляжыць. Ані лесавік, ані вадзяны не завалодалі ім. А было гэта вельмі даўно. Так даўно, што нават старыя людзі ня памятаюць. 3 таго часу й стаіць тут гэты камень.
    Гэтая легенда пацьвярджае, што капішча ўтварылася ў вельмі далёкі час, у міталягічную эпоху.
    — Як выглядала апошняе эўрапейскае капішча?
    — Гэта быў насьціл з дубовага бярвеньня над ракою Сьвіслаччу, у якім была дзірка, зь яе бралі сьвятую
    ваду. Рос аграмадны, на чатыры абыймы дуб, які называўся «волат», каля яго маліліся, на яго вешалі ахвярныя ручнікі. Там жа ляжаў камень паўсфэрычнай формы, якога звалі «дзед», яму таксама прыносілі ахвяры. Відавочцы кажуць, што ён быў абвязаны ручнікамі, фартухамі, на яго вылівалі віно, мёд, і заўсёды над ім круціліся пчолы. I самы, бадай што, цікавы элемэнт гэтага сьвяцілішча, — агонь, або ахвярнік. Гэта прыкладна даўжынёю з мэтар пабудова з камянёў, на цэгле, шырынёю з мэтар і вышынёю да двух мэтраў — такі каменны слуп, дзе разводзіўся агонь. На гэтым агні спальваліся вантробы, ногі, рогі прынесеных у ахвяру жывёлаў. Ну, а мяса забіраў сабе сьвятар.
    — I там віравала жыцьцё, цэнтральнымі асобамі якога былі знахары, калдуны?
    — Слушна. Вось сьведчаньне жыхаркі Менску Хрысьціны Несьцяровіч:
    — Ці хадзіла, пані, маліцца да каменя?
    — Так, хадзіла. Хадзіла маліцца і ў царкву. Там я была кожную нядзелю. Ну, а калі што забаліць, ці жывот, ці што іншае, то тады хадзіла да каменя.
    I яшчэ адзін вельмі цікавы ўспамін:
    У адной жанчыны не было дзяцей, але яна вельмі хацела нарадзіць дзіцё. I ніякія сродкі ёй не дапамагалі. Дык знахар сказаў, што ён дапаможа ейнай бядзе. А для гэтага трэба было зрабіць так. У самую цёмную ноч прыйсьці да капішча. Сесьці голым месцам на камень. I кабспадніцай накрыць увесь камень. Так трэба рабіць тры разы. Пры гэтым трэба сказаць тры разы «Дапамажы, Божа!». Пасьля гэтагаў той бабы нарадзілася некалькі дзяцей. Абое, і муж, і жонка, былі задаволеныя. Быў задаволены й знахар, што ўратаваў сям ’ю ад бяды.