Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
Размова зь Пятром Васючэнкам
Больш за сем тысяч гадоў таму, як сьведчыць Біблія, Гасподзь, Творца існага, даў ход галяктыкам, зоркам і плянэтам. Ад тае пары мільярды касьмічных гадзіньнікаў пачалі адлічваць кожны свой час. I самым зразумелым для насельнікаў Зямлі сталася сонечнае гадавое кола. Менавіта яно вымярала чалавечае жыцьцё й гісторыю чалавецтва. Міталёгія, рэлігія, навука, культура — кожнае па-свойму — трактавалі хаду часу й падлічвалі век Сусьвету й чалавецтва. Але гадавое кола, зь ягонай зададзенасьцю й непазьбежнасьцю, прызнавалася ўсімі. Яно было сапраўды тым адзіным рытмам, які зьвязваў рытм чалавечага жыцьця з рытмам Сусьвету, з рытмам космасу. Беларусы ў вылічэньні часу не былі выключэньнем з правілаў,
— Але ці не былі нашы продкі цалкам замкнёныя ў гэтым коле? Можа, нават адчубалі сябе палоньнікамі гэтага кола?
— Сапраўды, усё жыцьцё нашых продкаў было зьвязанае зь пераменамі, якія адбываюцца на працягу году. Лета зьмяняе вясну, восень зьмяняе лета, і трэба сказаць, што продкі нашы не адчувалі сябе ахвярамі, хоць і былі палоньнікамі гадавога кола. Я мяркую, што яны адчувалі сябе шчасьлівымі ў гэтым коле, бо ведалі, што будзе восень — будзе ўраджай, будзе вясна — настане час сяўбы. Гадавое кола зьмяшчала й іхныя веру, дабрабыт, зямную працу, каханьне, сьвяты. Хутчэй, наш продак дбаў пра тое, каб гэтае кола працягнула сваю хаду. I таму ён прыносіў ахвяры, каб не памерла сонца. Быў і дзень ушанаваньня
стралы — абрад, прысьвечаны таму, каб доўжылася гадавое кола, каб быў ураджай, каб пладзіліся статкі й каб працягваўся чалавечы род.
— Калі казаць пра архаічных беларусаў, дык, напэўна, можна зазначыць, што кола было й іхным шчасьлівым фатумам. А што зьмянілася тут са зьменай всры?
— Хрысьціянства шмат што памяняла ў побыце беларуса, але яно захавала гадавое кола. Сьвяты памянялі свой рытуал, але самі яны засталіся. Хіба што Ярыла ператварыўся ў Юр’я, Купальле — у сьвята ў ноч сьвятога Яна, а Куцьця — у Раство Хрыстова. Але паэзія гадавога кола, ягоная рытміка захаваліся. Невыпадкова адзін зь першых хрысьціянаў у Беларусі Кірыла Тураўскі паэтызаваў надыход вясны, зьвязваючы Вялікдзень ня толькі з Уваскрэсеньнем Хрыстовым.
— Тут відавочныя агульныя праславянскія ўяўлсньні. Але ў Сярэднявеччы, у эпоху Рэнэсансу беларускія хлопцы пачынаюць ужо вандраваць па Эўропе, вучыцца ў найлепшых эўрапейскіхунівэрсытэтах, дзе зна'ёміліся й з ідэямі пратэстанцтва. Прагрэсіўнае мысьленьне адукаваных беларусаў ці адбілася на разуменьні сонечнага гадавога кола?
— Беларус за часам Сярэднявечча, Рэнэсансу апынуўся ў іншым сьвеце, населеным іншымі рытмамі, а часам і арытміямі. I ў гэтым сьвеце вобраз гадавога кола, ягоны сымбаль, на нейкі час як бы адышоў на другі плян. Вельмі сымптаматычна, што нашы летапісы ў гэты час перасталі быць, уласна кажучы, гадавымі запісамі, яны сталі хронікамі й апісвалі падзеі, якія выйшлі за межы гадавога кола. Але ў генэтычнай памяці беларусаў вобраз, сымбаль гадавога кола ўсё ж застаўся — і зноў вярнуўся да свайго куль-
турнага гістарычнага жыцьця, мяркую, у XIX стагодзьдзі, дый застаецца і ў нашым часе таксама.
— Чаму менавіта ў XIX стагодзьдзі выяўляецца новая гістарычная актуальнасьць гадавога кола?
— Пачатак XIX стагодзьдзя — гэта пачатак вялікіх ілюзіяў. Чалавецтва ўваходзіла ў стадыю цывілізацыі. А беларускія культурныя дзеячы — у час, калі культура стваралася ў шляхецкіх сядзібах, была замкнёная ў іх. Чалавек — творца гэтай культуры — у існасьці зноў уваходзіў у стасункі зь біярытмамі, судакранаўся з гэтымі рытмамі, якімі жыве супольна прырода, чалавек і Сусьвет. I такім чынам у асяродзьдзі гэтай шляхецкай культуры ўзьніклі творы, што адлюстроўваюць сядзібнае сьветаўспрыманьне. Камлазыцыйны пачатак гэтых твораў — усё тое ж гадавое кола. Прыгадайма твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня...», дзе распавядаецца пра калядны цыкль. І раман Элізы Ажэшкі «Над Нёманам», і «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, і цыкль вершаў вясковага лірніка ўладзіслава Сыракомлі зноў падпарадкаваныя гэтым рытмам. Тады ж беларусы адчулі й хаду гісторыі, менавіта ў гэты час яны змаглі азірнуцца на мінулыя эпохі й супаставіць зь імі эпоху рэвалюцыяў ды іншых сацыяльных зрухаў. Якраз тады гісторыя пачала ўсьведамляцца як цыкль, правобразам якога зьяўляецца гадавое кола. У такой мадэлі адно з дамінантных месцаў належала вобразу вясны. Вось жа і ўладзіслаў Сыракомля выкарыстоўваў яго ў зьвязку з падзеямі 1848 году. Тады ў Эўропе пачыналася гэтак званая «вясна народаў». Хваля рэвалюцыяў і паўстаньняў пракацілася па найбуйнейшых эўрапейскіх сталіцах. I ўладзіслаў Сыракомля адгукнуўся вершам «Добрыя весьці», дзе апэлюе да рэвалюцыйных падзеяў і чакае, пакуль вясна дакоціцца да Беларусі. Пройдзе яшчэ трынаццаць гадоў, і ў 1861 годзе Сыракомля напіша іншы верш
— «Ужо птушкі пяюць усюды», дзе будзе наракаць на тое, што вясна не надыходзіць так хутка, як яму хацелася.
— Вельмі лёгка было атаясаміць вясну з рэвалюцыяй, нейкім сацыяльным ці нацыянальным зрухам, які вядзе да лепшага. А што наконт астатніх сэзонаў — лета, восені, зімы?
— А вобраз восені й зімы ня менш лёгка можна атаясаміць са старасьцю сьвету, старасьцю грамадзтва, заняпадам і рэакцыяй. I ў бальшыні выпадкаў так і здаралася. Прыкладам, у паэме «Сон на кургане» сацыяльныя замаразкі Янка Купала атаясамлівае з адвечнай зімой. У той жа час Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» пачынае твор вясною й завяршае твор новай вясною, калі ў Беларусь прыходзіць Напалеон, прыносіць з сабою новыя спадзяваньні, і калі шляхта як бы аджывае дзеля новага жыцьця й яднаецца з клічам «Кахаймася'». Разам з тым, восень і зіма таксама паэтызаваліся ў гэтым цыклі. Восень у паэме Адама Міцкевіча «Дзяды» звычайна зьвязвалася зь вяртаньнем да мінуўшчыны, з уваскрэсеньнем душаў памерлых. Тое ж самае можна казаць і пра паэму Янкі Купалы «На Куцьцю», дзе ўваскрасалі волаты мінулага часу.
— А чамуў беларускай літаратуры такое непрывабнае лета?
— Я сказаў бы пра тое, што з усіх летніх сьвятаў нашы паэты найбольш шануюць Купальле. Гэта экстатычнае сьвята агню й вады. А ў астатнім лета ўяўляецца імі, як мне думаецца, даволі панылай, млявай зямной экзыстэнцыяй, як час падрыхтоўкі да жніва, да восені й зімы. Летам селянін-беларус займаецца цяжкой, маруднай і пакуль што няўдзячнай працай. Інакш кажучы, пагружаецца ў гэты цяжкі экзыстэнцыйны стан.
— XX стагодзьдзе — стагодзьдзе вельмі драматычных, часам нават трагічных катаклізмаў. Наігэўна ж, літаратарам было цесна ў межах адназначнай трактоўкі гадавога цыклю ?
— Мы гаварылі пра тое, чым пачыналася XIX стагодзьдзе, цяпер скажам, што тыя ілюзіі, спадзяваньні XIX стагодзьдзя пачатак XX разьвянчаў. Гэта быў час новых войнаў і новых рэвалюцыяў, яшчэ больш крывавых. I тут раптам высьветлілася, што чалавек — гэта палоньнік ажно некалысіх замкнёных колаў: прыроднага, жыцьцёвага й гістарычнага, бо беларусы адчулі й тое, што іхная гісторыя зь бясконцымі адраджэньнямі й заняпадамі таксама ў палоне гэтага кола. Найбольш балюча й драматычна зрэагаваў Янка Купала, які ў многіх сваіх творах вывеў некалькі мадэляў кола, у кожнай зь якіх шукаў сваё выйсьце. Прыкладам, цалкам замкнёнае кола ў «Адвечнай песьні». Мужык пражывае вясну, лета, восень свайго жыцьця, урэшце ўзімку, пад старасьць, яго прыдушыла ялінаю. Але й тут Купала дае яму магчымасьць знайсьці прарыў з гэтага кола: нябожчык, цень мужыка, падымаецца з магілы, каб паглядзець: ці ёсьць разрыў у гэтым векавечным коле? I знаходзіць, што разрыву няма. Паранейшаму ягоны сын арэ той самы шнур, які араў некалі бацыса. Нарэшце, у шэрагу вершаў Купалы кола распростваецца ў шлях, героі ідуць немаведама куды, як у «Раскіданым гнязьдзе» альбо ў «Сьне на кургане». Вельмі часта гэты шлях завяршаецца новым колам, у якім заблукалі паяжджане ўзімку, колам, якім завяршыўся шлях героя «Сну на кургане» — векавечнай зімою й сьмерцю ягонай жонкі, гэта значыць — Беларусі. Інакш кажучы, Купала ўсё жыцьцё драматызаваў праблему замкнёнасьці чалавека ў коле абставінаў, і ўсё жыцьцё шукаў прарыву зь яго. Магчыма, і лёс самога Купалы пацьвярджае гэтае трагічнае шуканьне.
— Неразарванае кола як мадэль гісторыі. Чаму менавіта беларусы мелі (маюць ?) такую Mada ль?
— Зьвярнуся сьпярша да прычынаў мэтафізычных. Гасподзь памясьціў у Беларусі нейкую спэцыфічную зону — зону ціхай плыні, як называў яе Максім Гарэцкі. Зону, дзе ўсе працэсы, якія адбываюцца ў гісторыі і ў прыродзе, ідуць у замаруджаных рытмах. Усё рухаецца паволі, і беларус міжволі ўцягваецца ў гэты рух. Зь іншага боку, ёсьць і проста псыхалягічныя прычыны, паводле якіх беларусам у гэтым коле ўтульна. Гэта — іхная прыродная блізкасьць да зямлі. Гэта — прага аўтэнтыкі, якая захавалася ў нас аж да XXI стагодзьдзя. Гэта — няспыннае чаканьне пераменаў: ад сэзону да сэзону, ад Калядаў да Калядаў. Але цыклічная мадэль ня толысі фатальная. Цыклічная мадэль абнадзейвае, што вясна абавязкова прыйдзе. I ў гэтым, напэўна, надзея зайца, які варыў сваё піва напярэдадні халоднай зімы ў вершы «Заяц варыць піва» Уладзімера Караткевіча:
Туман плыве зь нізіны сівы Had нівай голай і пустой.
«Тлядзіце, заяц варыць піва», — Жартуюць людзі між сабой.
А я відушчым бачу зрокам,
Як ён прысеў каля агню, Трыгубы, шэры, касавокі, I піва барыць зь ячмяню.
Яліна іскрамі страляе, А ён прыладзіў кацялок I трэскай варыва мяшае, Каштуе, сплёўвае набок.
I піба заяц зварыць густа, А на закуску — бурачок, Трава, заечая капуста, Галін асінавых пучок.
3 зайчыхай вып’юць па ліаленькай I дзеткам трошкі паднясуць, Пужлівым галаском таненькім «Цьвіцела морква» завядуць. Пабачыш — не гані з абсады, ^ай хоць на гэты дзень спакой, Павінна ж быць і ў зайца радасьць Перад халоднаю зілюй.
б а л о т a м о р a з а м к і м я с т э ч к і с т а л і ц a
ляндшафт
БАЛОТА АД Д’ЯБЛА Й АД БОГА
Размова зь Нінай Здановіч
Апісаньне балота, якое даў Іван Мележ у рамане «Людзі на балоце», злучае ляндшафтныя, гістарычныя, сацыяльныя, псыхалягічныя прыкметы Беларусі:
Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, ня кожны прызнаў бы за востраў — абяго ня плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла адна куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы... Багна... адразала востраў ад сьвету мацней, чым гэта маглі б зрабіць абшары вадзянога прастору. Многія дні людзі жылі, як на плыце, які злая нягода адарвала ад берагу й занесла ў ліора, — трэба чакаць адно, калі спадарожны вецер ці лёс зноў падгоніць да зямлі.