• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Дык жа па ўсёй зямной кулі былі такія моры, і такія істоты іх насялялі. А ці была нейкая ўласнабеларуская флёра й фаўна? Якая розьніца паміж гэтым фантасмагарычным беларускім люрам і іншымі морамі, якія да сёньня існуюць ?
    — Выглядае, падчас вялікае паводкі, якой не адмаўляюць ні тэолягі, ні геолягі, мора пакрывала ўсю зямную прастору. Але ў Беларусі яно было незвычайнае: яно то адступала, то залівала берагі. Найчасьцей яно было плыткае, і ваду ягоную можна параўнаць з той вадой, якую апісвае ўладзімер Караткевіч у сваёй аповесьці «Ладзьдзя Роспачы» — карычневая жыжка, як вада ў Палескім балоце. Беларускае мора вельмі нагадвала балота. Недарэмна географу Гэрадоту славутае Пінскае балота, зацягнутае туманамі, падалося бяскрайнім морам. I адсюль назва — Гэрадотава мора. У хрэстаматыйным творы «Энэіда навыварат» бура на беларускім моры нагадвае буру на балоце. Паэт яе таксама параўноўвае з бурленьнем піва ў шынку:
    Калі хто відзеў, як Бакціха Нямецка піва задаець, Яко яно падыме ліха, Запеніцца ды розна прэць, — От так і мора заравела, Бублілась, пенілась, шумела. Эней спалохаўся, усхадзіўся. Матуз ад портак аж зваліўся, Са страху й нюні распусьціў ды Яку трасцы, ён завыў.
    Траянцы ўсе казха задралі, Са ўсіх чаўноў яны гукалі, Ў балоце быдта лісавей.
    — А пасьля зьявіўся чалавек на той тэрыторыі, дзе было мора. Ці адчуваў ён колішнюю бытнасьць таго мора?
    — Мяркую, што ў чалавека настальгія па моры заставалася ў генэтычнай памяці. Гэта можа паказацца дзіўным, бо, паводле геалягічных зьвестак, чалавек у той час ня жыў. Але, калі верыць Дарвіну, усе мы пайшлі ад ніжэйшых істотаў: ад малпаў, а раней ад тых жа паўзуноў, плечаногіх, чарвякоў. I калі ісьці за
    Юнгам, дык памяць пра зьніклае мора перадалася сучаснаму чалавеку ад гэтых ніжэйшых істотаў. I яшчэ — у гісторыі нічога не праходзіць бязь сьледу. Тым болей, што і ў гістарычным часе беларусы мелі сваё мора. А ўжо за часамі Полацкага княства былі фарпосты на Вараскім моры, Герцыке ды Кукейнос. Пазьней і грамадзяне Вялікага Княства Літоўскага ганарыліся тым, што маюць ажно два выхады да мора — да Вараскага й да Чорнага, мелі на іх і гарады, і фарпосты. He выпадкова Лібаве — порту, адкуль беларусы эмігравалі ў розныя краіны, — Максім Багдановіч прысьвяціў верш «Эмігранцкая песьня», таксама поўны настальгіі па страчаным моры. Гэтая настальгія ў літаратуры й мастацтве існуе і ў наш час. Так, сучасны паэт Віктар Шніп свой новы зборнік вершаў так і назваў — «Беларускае мора». Беларусы працягваюць сумаваць па сваім страчаным моры.
    — А чаму й сёньня беларусы прагнуць вярнуць сваё страчанае мора?
    — Мяркую, што для беларусаў мора перадусім ёсьць увасабленьнем воднай стыхіі, якой яны поруч зь зямной аддаюць перавагу. Ім мала рэчак, мала азёраў. Мора зьяўляецца і ўвасабленьнем волі, неабсяжнага прастору, свабоды дзеяньня. Тая ж Цётка верш, прысьвечаны бунту, рэвалюцыі, назвала «Мора». Хаця там бура дужа нагадвае буру на балоце: у часе буры ўцякаюць з гэтага балота русалкі, якія яго насялялі:
    He такое цяпер мора, He такі ў хвалях шум: Цяпер бурна, страшна мора! Хваля поўна дзікіх дум.
    Мора вуглем цяпер стала, Мора з дна цяпер гарыць, Мора скалы пазрывала, Мора хоча горы змыць.
    Мора злуе, крэпнуць хвілі, Зь дзікім шумам бераг рвуць;
    Гром грыміць за вёрсты-мілі,
    3 мора брызгі ў неба б’юць.
    Месцам хваля стогнам рыкне,
    Месцам плач сарвецца з губ,
    Месцам бераг болем ікне, Гром грыміць у тысяч труб.
    Мора зброіцца палкамі, Шум русалак разбудзіў, Запаліўся смок агнямі, Неба чорны гнеў пакрыў.
    — Ёсьць тут нейкая супярэчнасьць. Мы традыцыйна гаворым, што беларусы — вельмі прыземленая нацыя, што для іх зямля 'ёсьць найважнейшай каштоўнасьцю, і раптам кажаце, што для беларусаў мора ці не важнейшае за зямлю...
    — Беларусы, якія аддаюць перавагу зямной стыхіі, зьяўляюцца прагматыкамі: яны ведаюць, што й з мора можна карыстаць. Яны ня супраць, каб была свая флятылія, сваё рыбалоўства, свае круізы й іншыя даброты, якія нясе мора. Памятаю, колькі часу таму на паседжаньні парлямэнту дэпутат Алег Трусаў прапанаваў заснаваць беларускую флятылію. Дэпутаты тады дружна яго засьмяялі. Але з часам да гэтай ідэі вярнуўся і ўрад, які абмяркоўвае праблему арэнды латыскіх, літоўскіх, польскіх ці расейскіх партоў.
    — Д,ык ці верыце Вы асабіста, што мора да беларусаў вернецца?
    — Мяркую, што гэтак, як і ў прыродзе, мора і ў філязофскім пляне для беларусаў зьяўляецца працягам азёраў, рэкаў, непазьбежнай іхнай самарэалізацыяй. Таму й вяртаньне мора да беларусаў таксама непазьбежнае. Толысі ня ведаю, у якой форме адбудзецца
    гэтае вяртаньне — ці то напраўду будзе заснаваная беларуская флятылія, ці то зноў беларусы абжывуць нейкі порт, ці выкапаюць нейкае новае, незвычайнае вадасховішча й наракуць яго зноў морам, а мо нават у выніку глябальнага пацяпленьня да Беларусі зноў падступіць мора. Хто ведае, дазвольце мне нават палетуценіць — можа, беларусы асвояць морапустэльню на Месяцы. Але вяртаньне гэтае адбудзецца непазьбежна. Ну, а туга, беларуская настальгія па страчаным моры заўсёды будзе неспатольная.
    ЗАМКІ МУРАВАНАЯ ВАРТА КРАІНЫ
    Размова зь Нінай Здановіч
    Сярэднявечныя падарожнікі называлі Бела~ русь краінай замкаў. I бачылі яны іх, напэўна ж, такіліі, як апісаў іх Адам Міцкевіч: Ля Навагрудка, на ўздыбленых горах, — Замак у ліесяца срэбным зіхценьні, Вал зьдзірванелы схабаўшы, субора Волатаў-бежаў ламаныя цені
    Падалі ў роў, дзе лііж бечнай цясьніны Дыхалі воды, затканыя цінай.
    Замак заснуў — ні агню і ні дыху, Толькі на вежах бяссонная варта Воклічам цішу палохае ўпарта.
    На замкі глядзелі найперш як на мураваную варту дзяржаўнай бясьпекі. Але значэньне іхнае для Беларусі было нашмат большае. Мы забываемся на іхную ролю ў культуры. Замкі засвойвалі ўсё лепшае, іігго было знойдзена архітэктарамі й інжынэрамі ў фартыфікацыі. Былі яны і ўвасабленьнем чарговых мастацкіх стыляў, якія зьмяняліся гэтак жа хутка, як сам час.
    — Ці сапраўды замкі ішлі ў авангардзе культурных зьменаў?
    — Бальшыню з таго, што несла замкавая культура, можна сапраўды пазначыць грыфам «першы». Кожнае стагодзьдзе давала нешта новае. Першыя кафляныя печы зьявіліся ў Беларусі ў XIV стагодзьдзі менавіта ў замках — Полацкім і Лідзкім. Калі гаварыць пра фрэскі, уласьцівыя для жылых, ня культавых памяшканьняў, дык імі таксама ўпершыню аздобілі сьцены замкаў — Крэўскага й Наваградзкага. У XVI
    стагодзьдзі, калі Эўропа захапілася антычнасьцю, першы музэй на беларускіх землях быў створаны ў Нясьвіскім замку. I прыватныя бібліятэкі, тэатры ў XVIII стагодзьдзі таксама ўпершыню зьявіліся ў замках. Батанічныя сады, аранжарэі XIX стагодзьдзя — зноў жа элемэнты замкавае культуры.
    — Замак быў цэнтрам культурнага, грамадзкага жыцьця?
    — Ад самага пачатку, ад часу Полацкага княства замак быў ядром гораду. Ен як бы атаясамліваўся з горадам, які вакол яго будаваўся. У эпоху Вялікага Княства Літоўскага замак быў гарантам бясьпекі гораду: унутры была пляцоўка, дзе маглі знайсьці прытулак мясцовыя жыхары ў момант небясьпекі. Ён станавіўся іхным замкам. А ў эпоху Адраджэньня й Асьветніцтва замак успрымаецца найперш як цэнтар сьвецкае культуры. Прыкладам, бібліятэка Храптовічаў у Шчорсах налічвала вялікую колькасьць тамоў, і ўладальнік, Яўхім Храптовіч, напісаў нават Статут, паводле якога дазвалялася карыстацца бібліятэкай і мясцовым жыхарам, і навукоўцам з-за мяжы. Гэтай магчымасьцю скарысталіся Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля. Там былі вельмі цікавыя дакумэнты, кнігазборы, можна было азнаёміцца зь дзёньнікам Марыны Мнішак.
    — А ці мелі нейкае значэньне замкі для эканамічнага жыцьця краіны?
    — У XIX стагодзьдзі, у час фармаваньня капіталістычных дачыненьняў, яны адыгралі таксама сваю ролю. Возьмем толькі аднаго ўладальніка, магната Пуслоўскага, які меў маёнтак у Альбэрціне, пад Слонімам. Ягоная дзейнасьць як прадпрымальніка можа быць узорам. Ен адкрываў на тэрыторыі свайго замку й вакол замку шэраг прадпрыемстваў: цагельню, паперню, суконную мануфактуру й мануфактуру
    вытворчасьці дываноў — у залежнасьці ад попыту. Ён жа адчыніў электралямпавую мануфактуру. А ў канцы XIX стагодзьдзя тут была збудаваная й першая гідраэлектрастанцыя ў Заходняй Беларусі.
    — Ці заўсёды замак прыцягваў да сябе навакольлс, ці заўсёды вакол яго віравала жыцьцё?
    — Спачатку замак быў зьбіральнікам жыцьця вакол сябе. А затым паступова стаў аддаляцца ад навакольля і ў прамым, і ў пераносным сэнсах. У XII—XIV стагодзьдзях замак побач, сярод людзей, гатовы прыняць іх у момант небясьпекі. А пачынаючы з XVI ён ужо дыстанцуецца, перабіраецца на ўскраек мястэчка, гораду. У XVIII стагодзьдзі ён хаваецца ад мястэчка ў ценю ангельскага парку, і толькі нямногія могуць на ўласныя вочы пабачыць сам замак, а тым больш кантактаваць зь ягонымі гаспадарамі. Ен ахутвае сябе таямнічасьцю, спараджаючы міты й легенды. Апісаньне замку аўстрыйскім пісьменьнікам Францам Кафкам блізкае й беларускім рэаліям таго часу:
    Цяпер увесь Замак ясна вымалёўваўся ў празрыстым паветры, і ад тонкага сьнегавога покрыва, што цалкам апранала яго, усе формы й рысы выступалі ўсё выразьней... ўвесь Замак, якім ён бачыўся здалёк, зусім адпавядаў чаканьням К. Гэта была й не старадаўняя рыцарская крэпасьць, і не шыкоўны новы палац, а суцэльны шэраг будынінаў, які складаўся зь некалькіх двухпавярховых і мноства шчыльна прылепленых адзін да аднаго прыземістых дамоў, і каб ня ведаць, што гэта Замак, лыа было б прыняць яго за мястэчка. К. убачыў толькі адну вежу, ці то над жылым памяшканьнем, ці то надцарквою — разабраць было няможна. Стаі варон кружлялі над вежаю.
    Бальшыня жыхароў навакольля магла меркаваць пра замак і пра ягоных жыхароў толысі паводле чутак. На-
    раджэньню легендаў спрыялі самі гаспадары, складаючы пра сябе розныя показкі й байкі. Прыкладам можа быць Караль Станіслаў Пане Каханку, чарговы ўладар Нясьвіскага замку, якога ў гэтым зьвязку нават называюць беларускім баронам Мюнхгаўзэнам. Вось адна зь ягоных баек:
    Быў я добраахвотнікам у ангельскім бойску, пане каханку, што вяло аблогу гішпанскай цьвярдыні Тібралтару. I быў у мяне чыстай андалюзійскай пароды, чорны, як крумкачова крыло, конь. Пачаўся, пане каханку, штурм той крэпасьці. Аячу я на сваім скакуне, ажнораптам гарматнае ядро, пушчанае ворагам,разрывае тулава майго каня на дзьве паловы. Я ўтрымаўся ў сядле, а ён так разагнаўся, што з той паловай, на якой сядзеў, проста праз мур пераляцеў, і апынуўся я, пане каханку, першыму той грознай цьвярдыні. Ну, а за мной і астатняе бойска ўварвалася, здабыўшы Гібралтар канчаткова.