Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
Перад вяскоўцамі мяшчане любілі паказаць сябе гараджанамі. Сяляне ставіліся да іх з належнай пашанай, але за вочы — пасьмейваліся.
Мястэчкі заставаліся скарбніцай разнастайнай народнай творчасьці — у іх былі своеасаблівыя й фальклёр, і звычаі, і рамёствы. Дзеля выжываньня местачкоўцам даводзілася рабіцца вынаходлівымі. Вось жа мястэчка Боцькі на Гарадзеншчыне было слаўнае ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя вытворчасьцю нагаек і бізуноў — школьнікі называлі іх «боцькаўскімі ўгаворшчыкамі». А ў мястэчку Глуск на Бабруйшчыне наладзілі ў пачатку XX стагодзьдзя выраб з асінавай стружкі рознакаляровых бантаў. Жыхары ж мястэчка Гарадок, што на Ашмяншчыне, у 1860-х гадах гандлявалі п’яўкамі, якіх прывозілі з ваколіцаў Гомелю.
— У 1917 годзе грымнуў у Расеі бальшавіцкі пераварот. Ягоны водбліску Беларусі стаўся таксама разбуральным. Як гэта паўплывала непасрэдна на мястэчкі?
— Пасьля бальшавіцкага перавароту, у гады нэпу, меней як траціна са 176 беларускіх мястэчкаў БССР афіцыйна захавала свой статус. Паводле ж меркаваньня вядомага беларускага географа Мікалая Азбукіна, .мястэчкамі маглі звацца ў той час ня меней як трыста паселішчаў. Праўда, у адрозьненьне ад царскага ўраду, мясцовае савецкае кіраўніцтва сваімі дэкрэтамі ня толькі вынішчала, але й засноўвала новыя мястэчкі. Калі ў 1925 годзе ў БССР было 43, то ў 1930-м — ужо 68 мястэчкаў. Аднак, савецкі рэнэсанс мястэчкаў працягваўся нядоўта. У 1938 годзе Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР зацьвердзіў клясыфікацыю паселішчаў рэспублікі. Мястэчкам у гэтай клясыфікацыі ўжо не знайшлося месца: буйнейшыя ператварылі ў гарады, сярэднія — у гарадзкія ці рабочыя пасёлкі, а меншыя, без прамысловых прадпрыемст-
ваў — у вёскі. Тое, што распачало самадзяржаўе, дакончылі бальшавікі. Мястэчкі, як сувязныя рынку, станавіліся не патрэбныя й замяняліся паселішчаміказармамі, тыпу рабочых пасёлкаў. Сталінскі таталітарны рэжым увогуле мог трымацца толькі на адміністрацыйнай аднастайнасьці і ўнівэрсальнасьці. А мястэчкі выбіваліся з гэтага правіла. Што тычыцца Заходняй Беларусі, дык там мястэчкі захоўваліся да 1939 году.
— 3 Башага гледзішча, ці варта аднаўляць с'ёньня старуюўрбаністычную сыстэму Беларусі? Можа, хай слова «мястэчка» застаецца толькі напамінам пра добрую, прыгожую спадчыну?
— Незалежная Літва аднавіла назву «мястэчка». Думаю, Беларусь таксама павінна зрабіць тое ж, калі яна дбае пра захаваньне ўласнай культурнай спадчыны. А вось функцыянальна аднавіць мястэчкі будзе цяжэй. На гэта запатрабуюцца немалыя грошы. Беларусь пакуль не настолькі багатая, яна ня можа ўтрымліваць ня толькі мястэчкі, але й звычайныя вёскі. Вось тыя паціху й канаюць. I ўсё ж пэрспэктывы дзеля адраджэньня пэўнай колькасьці мястэчкаў ёсьць. Беларусь можа стаць клясычным прыкладам транзытнага гандлю ў Эўропе. I тады, трэба спадзявацца, адбудаваныя мястэчкі, як і ў пэрыяд Сярэднявечча, дапамогуць Беларусі адчуць сябе часткай адзінага эўрапейскага арганізму.
ПОЛАЦКІ ЛЯБІРЫНТ
Размова зь Пятром Васючэнкам
«Вось сымбаль твой, забыты краю родны!..» — вымавіў Максілі Багдановіч, параўнаўшы Беларусь зь зернем, што тысячы гадоў праляжала ў зямлі дый не загінула, а дало плён. «Кветка шыпшыны», «Краіна-браначка», «Раскіданае гняздо», «Руіны страляюць ва ўпор», «Край балотаў і лясоў», «Зямля пад бе~ лымі крыламі» — гэта ўсё знаёмыя нам вызначэньні лёсу й аблічча Бацысаўшчыны. Але ёсьць і іншы сымбаль, меней зашмальцаваны, — Беларусь як лябірынт. Аўтар гэтага сымбалю — пісьменьнік, навуковец Вацлаў Ластоўскі:
Першы мой сон стрывожыў ціхі стук у вакно. Я ўскочыў з ложка й, падышоўшы, пабачыў у вакне вусатае аблічча Падзелшага чалавека. Ён дабаў мне знакі рукамі, каб адчыніцьяму вакно, прычым клаў палец на вусны, даючы гэтым знак, кабяне нарабіў гоману. Калі вакно было адчынена, ён сеў на падваконьнік, зажыў зь сярэбранай табакеркі й пачаў гаварыць шэптам:
— Я даўно ўжо бедаю, дзе ход у схаваную бібліятэку, але сам нярухаў яе й нікому не паказбаў, маўчаў, баючыся, каб не заграбілі ў нас і гэта апошняе багацьце. Адзявагіцеся, пойдземі Яўзяў з сабой сьбечку, ліхтарню іўсё патрэбнае...
Няма што казаць аб тым, як хутка я быў апрануты й гатобы. ў дарогу.
— У якіх сэнсах лябірынт ёсьць знакавым для Беларусі?
— Я перадусім лічу лябырынт адным з сымбаляў разьвіцьця беларускае нацыі. I прыйшоў да гэтага сымбалю я ў далёкім дзяцінстве, якое, на маё шчасьце, правёў блізка ля сьценаў Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы. I мы, полацкія мальцы, бавілі час у шуканьні слыннага Полацкага лябірынту, пра які пагалоска хадзіла яшчэ ў той час, калі мы нават ня чулі пра творы Ластоўскага, ня тое што чыталі іх. Мы былі перакананыя, што ўваход у Полацкі лябірынт хаваецца ў сутарэньнях Крыжаўзьвіжанскай царквы. Нас не палохалі жахлівыя пагалоскі пра гэты лябірынт, што ў ягоных пастках зьнікаюць людзі, калі чалавек ступае на дошкі й ляціць у прорву. Нас не палохала й пастава жалезнага рыцара, які чакаў, калі вы выходзіце зь лябірынту: вось ён стане насупраць вас з жалезным мячом, і вы застаняцеся там навекі. Я мяркую, што мы абавязкова 6 знайшлі ўвойсьце ў лябірынт, калі б не вартаўнік, які павесіў на дзьверы Крыжаўзьвіжанскай царквы важкі замок. А ў ёй разьвёў трусоў, якіх у яго было ажно дзьвесьце. Я ня ведаю, дзе цяпер гэты вартаўнік, ён даўно памёр. Я ня ведаю, у якім ён коле пекла... А ўваход у Полацкі лябірынт працягваюць шукаць.
— Полацкія лябірынты, апісаныя Вацлавам Аастоўскім, напэўна ж, не адзіныя ў Беларусі. У кожным старадаўнім месцы альбо мястэчку, дзе захаваліся замкі, храмы, палацы або рэшткі іх, захаваліся й свае легенды пра іхныя лябірынты...
— Усюды, дзе ёсьць замкі, дзе ёсьць храмы, дзе ёсьць лёхі — ёсьць і легенды, паданьні й показкі пра лябірынты. Але Полацкі лябірынт ёсьць рэальнасьцю, праверанай ня толькі навукоўцамі-археолягамі, але й выпадковымі сьведкамі. Есьць сьведчаньні людзей, якія сапраўды пабывалі ў гэтых лябірынтах. У іх пакідалі свае надпісы, аўтографы на сьцяне полацкія кадэты. He адно пакаленьне полацкіх падшыванцаў
лазіла па тых катакомбах. Я думаю, што калі лябірынт ня знойдуць археолягі, дык абавязкова знойдуць дзеці. Калі-небудзь...
— Твор Аастоўскага пра полацкія лябірынты поўны фантасмагорыяў, вобразаў, сымбаляў, якія вельмі цяжкарасчытаць. Мне падаецца, што гэта твор-шыфр. Ці ня ім кадаваў Ластоўскі беларускі шлях і што 'ён мог мець у задуме?
— Я моцна падазраю, што Вацлаў Ластоўскі сапраўды быў у тым лябірынце. I апісаў яго з уласных уражаньняў. Заўважце, апавяданьне ў «Лябірынтах» ідзе ад першай асобы. Але й для літаратуразнаўцаў гэты твор — своеасаблівы лябірынт, у якім яны заблукалі й дагэтуль ня могуць вызначыць, што гэта — фантастычная аповесьць, філязофская проза альбо раман жахаў? Што ж належыць да міталягічнага вобразу лябірынту, ягонай мэтафарычнасьці, дык Ластоўскі здолеў памясьціць у сутарэньні свайго лябірынту ўсе багацьці крыўскай цывілізацыі, уключна са слыннай бібліятэкай Сафійскага сабору. У полацкім лябірынце існуюць таямнічыя лябараторыі, у якіх працуюць альхімікі й жрацы, дзе вырабляюць адметную сынтэтычную ежу й нават старку. Ластоўскі памясьціў туды й істоту, падобную на робата, нешта з мэталу. Усе дзівосы пісьменьнік зьмясьціў у сутарэньнях Полацкага лябірынту, мяркую, таму, што быў перакананы: лябірынт — формула крыўскай (беларускай) цывілізацыі. Гэтая формула ейнага існаваньня й самазахаваньня. Заўважце, колькі існуе беларуская нацыя — столькі разоў яна раз-пораз сыходзіла ў сутарэньні часу. Так было з Крывіяй, якая была дый сышла, так было з Полацкім княствам, якое растварылася ў нетрах Вялікага Княства Літоўскага. Потым краіна абярнулася ў Беларусь, а затым у «Северо-Западный край». Мы мянялі свае імёны, мы сыходзілі й зноў вярталіся.
— Гэта гістарычныя ўцёкі ад сябе, спосаб бытаваньня нацыі або выжываньня'
— Па-рознаму можна называць: і самапрыніжэньнем, і ўцёкамі, і самазахаваньнем. Заўважце, беларусы часьцяком любяць прыбядняцца. «А беларусы ж нічога, нікога ня маюць», — казаў Янка Купала. Герой Францішка Багушэвіча, Мацей Бурачок, кажа так пра сваё жытло: «Бедна мая хата, падлога прагніла». Але нікога з чужынцаў не падпусьціць пад вокны, каб яны не заўважылі, што там унутры. На маю думку, беларусам абрыдлі частыя рабункі. Самае каштоўнае яны імкнуцца захаваць у таямнічых, рэальных або мэтафізычных, сховах. Зрэшты, заўважце: для беларускай культуры характэрны фэномэн андэграўнду й ананімнасьці. Шмат імёнаў зьнікла, а культура, літаратура, мастацтва засталіся. Яскравым прыкладам — ананімная літаратура XIX стагодзьдзя. Прыгадаем таксама фэномэн унутранай эміграцыі, практыку маўчаньня, якую скарыстоўвалі Янка Купала й іншыя нашаніўцы з прыходам савецкай улады. Заўважым, што андэграўнд існаваў у савецкі час і ў самім Наваполацку. Я маю на ўвазе літаратурны андэграўнд, які таксама меў лябірынтную назву — «Блакітны ліхтар». Пакрыёмнасьць, прыхаванасьць — рысы беларускага існаваньня.
— Атрымліваецца, што мы цяпер можам правесьці аналёгію нават з назвай нашага выданьня: Беларусь як Атлянтыда? Вось так наўпрост?
—• А давайце ўявім сабе Атлянтыду, якая раз-пораз адрываецца ад дна і ўсплывае, а потым ізноў тоне. Беларускі лябірынт — гэта ня толькі блуканьне ў цемры, гэта й сьвятло, якое бруіцца ў канцы сутарэньняў, гэта й выйсьце зь лябірынту. Усё, што хавалася да часу, яно ўваскрасае, яно зьяўляецца. Зьяўляюцца імёны аўтараў ананімных твораў, напісаных у
XIX стагодзьдзі. Вяртаюцца творы, згубленыя або забытыя. Вяртаюцца творы, рэпрэсаваныя ў 1930-я гады й забароненыя да часу. Вяртаюцца цэлыя літаратурныя стагодзьдзі. Так сплыло, сышло ў фальклёр пісьменства XVIII стагодзьдзя. Гэты мацярык літаратуры адкрыў доктар Адам Мальдзіс і вярнуў яго. Нарэшце, вяртаецца дзяржаўнасьць. Некалі казалі, што беларусы ня мелі сваёй дзяржаўнасьці. Сёньня мы ведаем, што першай формай дзяржаўнасьці было Полацкае княства, — прыкмета лябірынтнага існаваньня, зьнікненьня й вяртаньня.
— Але дзе ў лябірынце Беларусі тыя куты, якія вызначаюць л'ёгіку выйсьця зь яго ?
— Мне думаецца, трэба шукаць лёгіку ў нашых нацыянальных адраджэньнях, якіх дасьледчыкі налічваюць ад трох да дзесяці. Зьмяняецца пакаленьне, і беларусы вяртаюцца да згубленых каштоўнасьцяў. A рытміку, чаргаваньне гэтых адраджэньняў можна вылічваць, можна тлумачыць рознымі прычынамі. Адны тлумачаць іх сонечнай актыўнасьцю, іншыя — этапамі актыўнасьці нацыі, рытмамі ейных усплёскаў і затуханьняў. Я ж прапаную толькі схему сыходжаньня, захаваньня, кансэрвацыі каштоўнасьцяў дый іхнага вяртаньня.