Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Як уяўлялі старажытныя людзі стварэньне сьветабудовы, пераход ад Хаосу да Космасу?
— Паводле той лёгікі, што, дэманструючы стварэньне, чалавек здольны й сам вяртацца туды, да цэнтру й першапачатку, каб ачысьціцца й зноў пачаць справу. Касмагонія прачытваецца праз сымболіку грэбня — таго, якім мы карыстаемся штодня, і ягонага варыянту — ткацкага часальнага грэбня. Менавіта грэбень і выступае сакральнай прыладай, пры дапамозе якой з хаатычнага, неапрацаванага льну ствараецца ўжо ўпарадкаваны пачатак — валакно. Так грэбень
робіцца прадметам-мэдыятарам паміж прыродным і кудьтурным.
— Але ж гэта шлях, як я разумею, да магічных дзеяньняў, да чарадзейства?
— Сапраўды. 3 дапамогаю такіх рэчаў ня толькі чалавек мог зьвяртацца да іншага сьвету, але й дэманы, розная нячыстая сіла атрымлівалі канал сувязі зь людзьмі. Учытаемся ў фалыслёрны запіс:
Паклала грабянёк пад галаву й сказала-. «Суджаныраджаны, прыходзь маю галабу часаць». Нежагналася й не малілася Богу. I толькі заснула — як чую — палез нехта ка мне пад галоў, вымае грэбень і падыходзіць да мяне. Зьняў зь ліяне дзяругу, падняў, пасадзіў на ложку, сарваў з маёй галавы хустку й давай мяне грэбнем прычэсваць. Часаў, часаў, ды як ірване, аж у мяне галава затрашчала.
Зрэшты, і ў некаторых рытуалах, зьвязаных з замовамі, лекаваньнем, расшыфроўваецца плаз уяўленьняў пра стварэньне чалавека. I зноў мы вяртаемся да печы, бо менавіта печ станавілася тым пупам зямлі, дзе магчымае перанараджэньне. А яно патрабавалася ў экстрэмальных выпадках, пры цяжкіх хваробах. Продкі верылі, што жыцьцё нельга паправіць, яго трэба «паправіць наноў». I тады, прыкладам, маленькае цяжка хворае дзіця «перапякалі». Вось апісаньне характэрнага рытуалу:
Падчас выпяканьня хлеба маці садзіць дзіця на хлебную лапату, абмыбае, загладжвае яго хлебнай вадою й нясе да печы з намерам пасадзіць яго туды разам з хлебам, але пакідае лапату на загнетцы. Гэты момант пільнуе другая жанчына. Яна імгненна адчыняе дзьберы й гнеўна кажа:
— Што ты робіш?
— Ня то ня відзіш, сушчы пяку, во што я раблю.
— А, сушчы. Дык пячы іх, пячы, каб не было, — кажа тая й здымае дзіця з лапаты.
Маці ўносіцьу печ лапату з пакінутымі на ёй сушчамі й звычайным рухам скідвае іх на «парознае» месца. На гэтае месца яна ўжо ня садзіць хлеба.
Мы можам нават сьцьвярджаць, што рэчы ледзь не рабіліся двайніком чалавека. I таму праз сымболіку рэчаў можна было прасачыць пераход чалавека з аднаго стану ў іншы — зь дзяцінства да юнацтва, зь юнацтва да сталеньня, і нават да сьмерці.
— 3 нашай размовы вынікае, што рэчы ў традыцыйным побы.це паўставалі й як адухоўленыя аб’екты, і як раўнапраўныя ўдзельнікі абрадаў. Гэта ва ўяўленьнях чалавека мінулага часу. A сёньня? Ці існуюць рэшткі былой усёабдымнай сакралізацыі рэчаў у сьвядомасьці?
— Гэтак, як і даўней, нам служаць посуд і адзеньне, венік і люстэрка. Іхны першапачатковы сымбалічны сэнс амаль забыўся. Аднак, як і раней, мы нэрвуемся, разьбіўшы талерку, здымаем шапку, уваходзячы ў храм, закрываем люстэрка, калі ў хаце нябожчык, не падмятаем падлогі, разьвітаўшыся з гасьцямі. Відавочна, сэмантыка рэчы аказалася тым удзячным полем, што зьберагла для нас архаічныя погляды і ўяўленьні.
БЕЛАЯ Й ЧОРНАЯ МАГІЯ
Размова зь Аіяй Салавей
Кожны хоць раз сутыкаўся з магіяй альбо чуў пра яе. Калі не дапамагаюць лекі — бяжым да шаптухі, напужаў сабака дзіця — адразаем кавалачак поўсьці й абкурваем ім дзіцёнка. Чулі мы й замовы на шкоду. Усё гэта магія — белая ці чорная. Магіяй называюць чараўніцтва, вядзьмарства, гэта — слоўныя замовы, розныя дзеяньні, абрады, зьвязаныя зь вераю ў здольнасьць чалавека ўзьдзейнічаць на прыроду, людзей, жывёлаў і нават багоў. Магічнае дзеяньне ўласьцівае чалавецтву на працягу ўсяго ягонага існаваньня. Вера ў выніковасьць замоваў, абрадаў, як ахоўных, гэ~ так і шкадлівых, замацоўвалася тысячагодзьдзямі. Зрэшты, таліу яна й існуе, што запатрабаваная чалавечай псыхікай. Магія станавілася нават прафэсійнай, ёй вучыліся. I ў наш час, час найвышэйшых ведаў, людзі працягваюць верыць у магічнае.
— Чаму ж вера ў магію такая жывучая?
— Магія даволі аб’ёмная зьява, і таму нельга адназначна адказаць на гэтае пытаньне. Часам усё жыцьцё чалавек ня верыць у ніякія надпрыродныя зьявы, але калі здараецца якая цяжкая сытуацыя — прыкладам, невылечна захварэе дзіця, тады чалавеку хочацца верыць у цуд. Душа прагне, каб усё ж разьвязаць гэтае сваё балючае пытаньне неяк кардынальна. I калі ўжо ўсе сродкі выпрабаваныя, тады чалавек бяжыць да шаптуноў. Нават калі й бяды няма, чалавек усё роўна бачыць, што сьвет поўны цудаў. Напрыклад, ягонае зусім малое дзіця пачынае вельмі хораша граць. Іншыя ня могуць, а яно любы інструмэнт бярэ й хут-
ка падбірае мэлёдыі. Людзей таксама заўсёды цешыла думка, што ёсьць яшчэ больш моцныя людзі, нейкія людзі-чараўнікі, якія могуць дапамагчы ў экстрэмальнай сытуацыі.
— Вы перакананая, што веры ў магію патрабуе чалавечая псыхіка?
— Так. Нават паводле Бібліі, слова ляжыць у аснове ўсяго. Чалавек пэўны, што з дапамогаю слова можна многае зрабіць, ажыцьцявіць. Тым больш, калі гэтае слова ад Бога.
— Значыць, у аснове магіі — слова?
— Ня толькі. Магія ахоплівае розныя спосабы: і дзеяньне, і прадметы, і словы, што разам утварае магічны абрад. Есьць актыўная магія, якая патрабуе прымяненьня словаў, дзеяньняў, а ёсьць і пасіўная. Яна патрабуе ўстрымацца ад нечага, не сказаць у гэты час, не зрабіць, не ступіць, не дакрануцца.
— Я думаю, што нам ня трэба паўтараць памылкі героя Міхаіла Булгакава, які гуляў зь нячыстай сілаю, а таму ня будзем агалошваць пракл'ёнаў, шкадлівых замоваў. А вось прыроду й карані чорнай магіі ўсё ж варта было б прааналізаваць.
— Чорная магія — шкадлівая. Есьць і белая: ахоўная, лячэбная, засьцерагальная. Але паміж імі рэзкай мяжы няма. Шкадлівая магія ўзьнікае часам як рэакцыя на крыўду, на нейкую варожую дзейнасьць. Хай гэта будзе нязначная дзейнасьць, прыкладам, калі суседка не глядзіць сваіх курэй, або калі падсьвінак уварваўся ў грады дый зрыў усё. Гэта крыўда за тое, што чалавек не шануе чужой працы. Крыўда патрабуе нейкага выхаду. I гэтае выйсьце знаходзіцца часам у словах, праклёнах: «Ах, каб цябе!..», «Ах, каб табе!..» — каб штосьці здарылася благое. Тады ў адказ на гэта можа ўзьнікнуць іншая варожасьць. Ком
нарастае, аж пакуль дзесьці не адбываецца выбух — можна пачуць праклёны на цэлыя пакаленьні, яны пашыраюцца на дзяцей, унукаў. Праклёны могуць перарастаць у розныя дзеяньні нават да магічных абрадаў: зламаньне сьвечкі на клямцы ў царкве, прагаворваньне перад асінавым колам заклёнаў, зламаньне сьвечкі й закопваньне яе ў зямлю, спаленьне сьвечкі, каб яна патухла. Адпаведнымі тэкстамі дадаецца, што «каб і жыцьцё тваё патухла!..».
— А ці можна гаварыць пра тыпалёгію словаў, дзеяньняў у, скажам, пракл'ёнах? Магчыма, існуе ўласна беларуская тыпалёгія?
— Беларусы — сапраўдныя слоўныя майстры, вынаходлівыя творцы слова' Ніводнае дзеяньне ў іх не адбывалася без магічнай слоўнай формы. Гэта можна прасачыць на прыкладах з традыцыйнага жыцьця — пачынаецца праца, трэба сказаць формулу, хоць простую: «Памажы Божа!», «Дай Божа добры час!». Звароты фармаваліся даўно, і там слова Бог ня ёсьць паказчыкам хрысьціянства. Скажам, пры заканчэньні жніва, гуканьня спарыньні або пры пачатку работы на жніве клікалі сьпешку-парышку. Калі жанчына мыла, то ёй казалі: «Бела Вам!» або «Лебедзі лятуць».
— Белая магія, як Вы сказалі, не шкадлівая. Значыць, яе можна бяз боязі выкарыстаць дзеля, прыкладам, узаемнасьціў каханьні, а мо набат і шлюбу. Якія ў беларусаў былі ці ёсьць замовы на такія выпадкі?
— Іх шмат. Але б я не адносіла замовы на зьяднаньне з каханым да белай магіі. Гэта ўсё ж шкадлівая магія. Паводле народных уяўленьняў, калі вы праз чараўніцтва, замовы і ўсялякія іншыя дзеяньні прывабілі да сябе чалавека, ажанілі з сабою, дык добрага не чакайце. Чары мінуцца, і пачнецца благое жыцьцё. Вядома, калі дзяўчына моліцца перад невядомымі
сіламі, каб захаваць каханьне, тады гэта даравальна. Вось некаторыя з такіх замоваў.
Сьбятою вадою ўмываюся,
Золатам уціраюся,
Сонейкам адзяваюся,
Месяцам падперажуся,
Зоркамі зашпілюся:
Я нікога не баюся.
Як сонца й месяц на ўвесь сьбет сьвецяць, Так каб я была над увесь сьвет
Міла й люба Раману.
Месяц і зоры,
He давайце майму Раману спакою:
Каб ён ня еў, ня піў,
Ня спаў, не драмаў,
Толькі пра мяне, Вольгу, думаў,
Бо я, Вольга, раджона-хрышчона,
Доляю абгараджона,
Сонейка — у вачох,
Месячык — у плячох,
Зорачкі — у раброх,
Ангелы — на небясох,
Камень — у моры.
Як таго каменя з мора не падняць, Так у мяне хлопца не адняць.
— Якія яшчэ замобы можна лічыць станоўчымі?
— Найперш, усе ахоўныя й лячэбныя замовы. Апошнія, хай сабе не заўсёды вылечваюць, але ў многіх выпадках дадаюць чалавеку ўпэўненасьці, што ён пераможа, што ён паздаравее. Гэта вельмі важна. Нават мэдыкі сьцьвярджаюць, што настроенасьць чалавека на выздараўленьне вельмі патрэбная. Есьць такія першасныя, прымітыўныя замовы — ня тыя, што выкарыстоўвалі чараўнікі, майстры, знатакі, a
тыя, што магло ведаць і дзіця шкодьнага веку. Прыкладам, ікаўка ў страўніку. Вучылі пераадольваць такую зьяву, валодаць сабой, перамагаць сілаю волі працэсы, што адбываюцца ў арганізьме. Трэба было набраць паветра й на адным уздыху сказаць: «Ехала ікаўка на сівой кабыле. Кабыла пала — ікаўка прапала». I так тры разы. Часта дзеці бавяцца, падаюць, набіваюць гузы, а потым бягуць да мамы, каб пахукала, каб пагладзіла, а мамы няма, тады можна й самому сказаць: «Ляцела пава — на дубе пала. Дуб скалыхнуўся — удар мінуўся». Вось яшчэ некалысі замоваў:
ЗАМОВА АД САБАКІ Цюцька, цюцька, Твая маці сучка, Цябе яна радзіла, Табе вочы засьляпіла. Ня бачыў ты сьвету, Ня бач і мяне.
Чый хлеб ясі, На таго й брашы.
ЗАМОВА АД ЯЧМЕНЮ (хваробы на бачах) Ячмень, ячмень, На табе кукіш, Што захочаш, Тое й купіш.
Купі сабе тапарок, Пасячыся папярок.
ЗАМОВА АД СПУДУ Бег сабачка цераз мост, Чатыры лапы, адзін хбост, На масточку забрахаў, Вольцы ліха адагнаў.
ЗАМОВА КААДУЧЫСЯ СПАЦЬ
У ложак лажуся,
На бачок пабярнуся,
Нічога не баюся.
Анёлы пры мне:
Што ім, тое й мне.