Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Тут сьмех хіхітуна злосны, зларадны. ^рманы ня ўмеюць сьмяяцца так, як сьмяецца шчасьлівы чалавек. Але ж сёньня ніхто не сумняваецца, што хвіліна сьмеху прагі,ягвае жыцьцё на гадзіну...
— 1 ў народных уяўленьнях сьмех надзяляўся адгоннымі функцыямі й самай яркай жыцьцесьцьвярджальнай патэнцыяй. Чалавек сьмяяўся, і наўкола станавілася чыста ■— без чарцей і зламысьнікаў, стымуляваліся прыродныя рытмы, маладзела душа. Як у казцы: расьсьмяшыў Ванька царэўну Несьмяяну — чакай вясельля.
ШАМАНЫ, ЧАРАўНІКІ, ЖРАЦЫ
Размова з Тодарам Кашкурэвічам
Шаманства ёсьць адной з архаічных тэхнік экстазу й адначасна містыкай, магіяй і рэлігіяй у шырокім разуменьні гэтага слова, з уласьцівымі ёй касмалёгіяй і магічнымі тэхнікамі. Элемэнты шаліанства знаходзяцца, бадай, ва ўсіх рэлігійных сыстэмах сьвету. Мы ведаем пра шаманства ў Сібіры, Скандынавіі.
— Але ці было ўласьцівае шаманства архаічным беларусам ? Якія элемэнты вызначаюць рэлігійную сыстэму як шаманскую ?
— Адным з цэнтральных элемэнтаў шаманскай касмалёгіі зьяўляецца трохчасткавы падзел Сусьвету ў ягонай вэртыкальнай праекцыі, сымбалем і ўвасабленьнем якога зьяўляецца Сусьветнае Дрэва. Сусьветнае Дрэва мае прынцыповае значэньне для шамана. Яно стаіць у Цэнтры Сьвету, ягоныя галіны дасягаюць Неба, ягоныя карані сягаюць Апраметнай. Дрэва — шлях для шамана. Узьбіраючыся на яго, шаман мае магчымасьць трапіць ва ўсе часткі Сусьвету: у сьвет багоў, у сьвет продкаў. Зь ягонай драўніны шаман робіць сабе бубен. Што да спэцыфічнай шаманскай тэхнікі, то яна выяўляецца ў здольнасьці ўзносіцца на Неба, сыходзіць у Апраметную, выклікаць і ўвасабляць духаў дзеля ажыцьцяўленьня экстатычнага вандраваньня. Гэта й здольнасьць уладарыць над агнём.
— Хто ж мог быць шаманам?
— Шаманы былі «абраныя», і яны былі далучаныя да сфэры сакральнага, недасяжныя для астатніх сяброў грамады. Шаман — паэт, сьпявак, музыка, прарок, жрэц і лекар, ён — захавальнік рэлігійных і народ-
ных традыцыяў, паданьняў. Ну, акурат як апісвалі менскія жанчыны сьвятара Савасьцея зь менскага капішча: і швец, і жнец, і ў дуду ігрэц.
— Чрадыцыйна шаманства зьвязваюць са жрэцкімі практыкамі. Але жрэцкі кодэкс пасьля прыняцьця хрысьціянства стаўся практычна белай плямай.
— Пра жрэцкі стан у беларускай архаічнай традыцыі захавалася надзвычай мала паведамленьняў. А пра характар жрэцкіх практык невядома нічога. Перш чым казаць пра шаманства ў беларусаў, колькі словаў пра сакральны статус іхнай зямлі. «Крывія» — як цэнтар Сусьвету, месца, адкуль бяруць вытокі найбуйнейшыя ўсходнеэўрапейскія рэкі — Волга, Дняпро, Дзьвіна. Гэта — месца, дзе рэканструктыўна знаходзілася Гіпэрбарэя, гара Мэру, Хара Бэрэзайці, краіна, дзе знаходзіліся ўваход на Неба і ў Падзямельле, краіна жрацоў-крывісаў. Сярод народных паданьняў з пракаветных часоў ёсьць і такія, што расказваюць пра старажытных насельнікаў нашай зямлі — асілкаў, або волатаў. Пра гэта ж знойдзем і ў міталёгіях іншых індаэўрапейскіх народаў. Характэрнай рысай пракаветных волатаў была такая фізіялягічная ўласьцівасьць, як лішняя «чортава» костка — рабро ці грудзіна, як суцэльны панцыр. Відаць, тая костка была адной з прычынаў неверагоднай моцы волатаў. Пазьней этнолягі зафіксавалі карагод, у часе якога ўдзельнікі моцна круціліся, узяўшыся за рукі, і сьпявалі: «Чортава костка, хто адарвецца, гора набярэцца...».
— Чаму менавіта костка ваўяўленьнях архаічнага чалавека набывала магічны сэнс?
— Паводле некаторых лінгвістаў, нашы продкі размаўлялі на дыялектах балцкай моўнай групы, дый дагэтуль некаторыя беларускія дыялекты маюць рысы
заходнебалцкага характару. У старажытнапрускай мове, роднаснай мове нашых продкаў, слова, што азначае рабро, гучыць як «greiwakaulin», што значыць «крывая костка». Але нашы міталягічныя факты дазваляюць разумець гэтае слова й як «костка (жраца) Крыве», адпаведна — костка першанасельнікаў нашае зямлі, волатаў, жрацоў-крывічоў. Тое, што старажытныя тутэйшыя жрацы валодалі нейкай своеасаблівай косткай, крывой косткай як нейкім атрыбутам, цікава ў зьвязку з алтайскай шаманскай традыцыяй. Там адным з галоўных атрыбутаў шамана ёсьць костка, рабро або грудзіна птушкі — гэтыя прадметы давалі шаману здольнасьць да палётаў у розныя сьветы.
— Ці захаваліся ў беларусаў легенды пра людзей зь нечалавечымі здольнасьцямі — прыкладам, пра такіх, што могуць лятаць ?
— Існуе легенда пра Зьмея-краўца з навакольляў Лукомскага возера ■— так бы мовіць, з крыўскага Лукамор’я, які жыў у камені, шыў вопратку людзям, што служыла сто гадоў. Калі ўладальнік той вопраткі рэгулярна хадзіў на ігрышчы, то вопратка была практычна нязносная, але калі ўладальнік ейны заходзіў у царкву, то яна развальвалася на кавалкі. Кравец меў здольнасьць ператварацца ў зьмея й лётаў праз Лукомскае возера ў вобразе вясёлкі да сваёй каханкі. Ну, а так хадзіў у міры як чалавек, схаваўшы крылы пад пінжак. Паўстае вобраз самотніка-ведзьмака, які, калі ў гарадах ужо панавала хрысьціянства, вымушаны быў хавацца й жыць у лесе, займацца няхітрым рамяством — кравецтвам.
— Рамесьніцкае азначэньне «кравец» паходзіць, як мяркуюць лінгвісты, праз народна-этьмалягічнас вытлумачэньне ад балцкага «kryvis», у славянскамоўнай рэдакцыі — «крывец». ўрш архаічная тэхналёгія краеньня вопраткі — ці нс адпавядае яна
акту сымбалічнага ахвярапрынашэньня як падставы для стварэньня адзеньня паводле міту, рытуальнай мадэлі?
— Пацьверджаньне гэтай думкі знаходзім зноў-такі ў алтайскай шаманскай міталёгіі, дзе вярхоўны нябесны бог Ульгень кроіць (разумей — стварае) душы людзям — накшталт абутку ці вопраткі, што ў нашым выпадку сапраўды мог выконваць чалавек, набліжаны да багоў — жрэц. Здольнасьць краўцакрывіса ператварацца ў зьмея — ці ня сьведчаньне пра шаманскую тэхніку ■— левітацыю, здольнасьць перамяшчацца ў паветры? Пра гэта неверагодна шмат у шаманскіх міталёгіях — як індаэўрапейскіх, так і ўральска-алтайскіх,
— Такім чынам, элемэнты шаманства можна назіраць у тэхніках рамёстваў. Якія яшчэ традыцыйныя рамёствы ці іхныя тэхналёгіі можна зьвязаць з шаманствам?
— Большасьць архаічных тэхналёгіяў паўстала зь першапачатковых рытуальных дзеяньняў. Старажытныя жрацы Сусьвет выкоўвалі, ткалі, высякалі — як цесьляры, ляпілі — як ганчары. Гэтаксама, як багі. I напачатку, і пазьней захавалася стаўленьне да рамесьнікаў як да чарадзеяў, людзей, што маюць уласьцівасьць зносіцца з найвышэйшымі сіламі. Бортніцтва надзвычай багатае на элемэнты шаманскай ідэалёгіі. Гэта раскрываецца напоўніцу, калі параўнаеш беларускі шаманскі досьвед зь сібірскім і алтайскім досьведамі, дзе шаманства захавалася як цэласная сыстэма да нашых дзён. Архаічная форма бортніцтва — гэта борці, разьмешчаныя на дрэвах, ці раі, што жывуць у дуплах дрэваў. «Сьвятыя пчолкі», «біты ярыя» («біты» ў беларускіх песьнях ад балцкага ‘bite’ — «пчала»), што жывуць у дупле дрэва, — сымбаль вельмі глыбокай архаікі, карані якога ў пачатках індаэўрапейшчыны. I тут цікавая асоба бортніка. Рэч у тым, што
лазаньне па дрэве ёсьць адной з найважнейшых магічна-апэрацыйных практык шамана. Шаманская тэхніка, запраўды, заключаецца ў пераходзе з адной касьмічнай сфэры ў другую: зь Зямлі на Неба або зь Зямлі ў Пекла. Дрэва ёсьць дарогай для ягоных падарожжаў.
— 3 тэмай Сусьветнага Дрэва, мёдам (апасродкавана — пчалярствам) зьвязаны й цэлы блёк германска-скандынаўскай міталёгіі. Гэта найперш міт пра бога Одына, гэткага бога-экстатыка.
— Сапраўды, асоба Одына й міт пра яго — Страшэннага ўладара й Вялікага Мага — паказваюць нам некалысі істотных шаманскіх рысаў. Каб спасьцігнуць таемную мудрасьць рунаў, Одын сам сябе прыцяў кап’ём да крывога дрэва, правісеў там дзевяць дзён і начэй. Навукоўцы бачаць у гэтым абрад пасьвячэньня. А калі яшчэ згадаць, што Одын праславіўся й тым, што здабыў мёд паэзіі, то перад намі паўстае вобраз сапраўднага бога-пчаляра. Бортніцтва ў сувязі з сыстэмай пісьма яскрава адлюстраванае й на балцкакрыўскіх этнаграфічных і моўных фактах. Славянскае слова «борць» паходзіць ад дзеяслова са значэньнем ‘буравіць’, ‘длубаць’, а ў латыскай мове слова «burts» азначае знак або літару. Вядомыя «бортныя знакі» — ці не рэлікт нейкай тутэйшай граматы, накшталт германскіх рунаў — гэткія «чэрты й рэзы», адкрытыя ў прасьвятленьні тугэйшым бортнікам-шаманам падчас мэдытацыі пад пчаліны гуд, калі яны сядзелі на дубовым суку. Бортнікі ў народным уяўленьні мелі вельмі высокі статус. У песьнях яны займаюць побач з дударом найвышэйшае месца.
— Шаманізм зьвязваецца з экстатычнымі перажываньнямі, экстатычным станам чалавека. Вельмі часта экстазу чалавек дасягае праз музыку.
— Дудар у шаманстве моцна ўражвае, вось сапраўды — утрапёны скамарох, жрэц экстатычных абрадаў, творца рытуальнага экстазу! I ў дзеяньнях дудара шмат элемэнтаў шаманства. Гэта, безумоўна, вешаньне дуды на дрэве, тутэйшага шаманскага інструмэнту, зробленага з прынесенай у ахвяру казы («эх, павесіў ён дуду, на зялёным на дубу»), Гэта й матыў граньня дудара, які сядзіць на дрэве («сядзіць дзед на дубе й іграець на дудзе»), або замена яго арніталягічным увасабленьнем — жоравам («сядзіць жораў на дубе й іграець на трубе»), Ен можа быць заменены ўвогуле таямнічай асобай нейкага камара («сядзіць камар на дубе»), і ўжо гэты ж камар сядзіць на палку ў лазьні («камар лазьню тапіў»)... Потым усе яны пачынаюць валіцца ад наляцелай буры, ламіць сабе бакі, ногі... Далей яшчэ цікавей! Узьнікае тэма лазьні, «магічнага жару» — яшчэ аднаго таксама знакавага элемэнту шаманства. Рытуальныя лазьні выконвалі магічную ролю ў падрыхтоўцы будучых шаманаў — як месца экстатычных перажываньняў. Насамрэч лазьня —■ культавае месца: камяні, агонь, вада — элемэнты, зь якіх складаецца сьвет, і ўсе яны ў рытуальна-касмаганічным узаемадзеяньні!
— Ці ня маем мы тут пад мноствам імёнаў і пэрсанажаў пэўную сыстэму кодаў, здольную прыстасоўвацца да любых, часта неспрыяльных ідэалягічных сытуацыяў?
■— Пасьля прыняцьця хрысьціянства прыхільнікі старой веры мусілі хаваць сваіх пэрсанажаў, істотныя паняцьці за мэтафары. Існавала сыстэма разнастайных кодаў: код музычны, чалавечага адзеньня, казюлькавы, птушыны, побытавых прадметаў, якія ў любой сытуацыі маглі замяняць адно аднаго. Ці не замяняе казюлька-камар нейкі іншы пэрсанаж паводле суіучча, алітэрацыі? Дарэчы, слова «камар» паходзіць ад індаэўрапейскага слова ‘камру’ — рой. Менавіта, ска-