Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— У якой жа ступені традыцьмная культура арыентаваная на тагасьветную пэрспэктыву?
— У традыцыйнай культуры кожны абрад і кожны рытуал прадугледжвае дачыненьні з тым сьветам і абавязковае санкцыянаванае пераступаньне мяжы, той мяжы, што падзяляе жывых і нежывых. А мяжа гэтая парушалася з кожным актам сьмерці й з кожнай падзеяй народзінаў.
— Як вынікае з кантэксту традыцыі, той сьвет — ня толькі прадоньне з закапанымі там продкамі. &ык тады дзе ён — ці далёка, ці бысока?
•— Нябожчыкаў хаваем у зямлі, там жа ў норах жывуць Зьмей і розныя іншыя пачвары, значыць, той сьвет там, унізе. У казках дзед па бобінцы лезе на неба й страчаецца там з Богам, у самым раі, у выраі. А Іван, ягоны ўнук, забіўшы Кашчэя пад зямлёю, вяртаецца адтуль... на птушцы. Але ж птушкі ляцяць у рай-вырай, а не пад зямлю. Пра зьмеяў кажуць — пайшлі ў вырай, але ведама куды, пад карэньне. А сьцьвяр-
джаюць гэтыя настолькі звыклыя вераваньні, што ў сьвядомасьці беларусаў той сьвет наўкола: і ўнізе, і зьверху, і сьпераду, і асабліва ззаду, і ў балоце, і ў лесе, і нават у хаце.
— У хаце? Але жжытло — найпершаякрэпасьць, у якой чалавек павінен быў бы ад таго сьвету адмежавацца. ^ый абразы ж у куце... Пра які той сьвет можна гаварыць?
— У тапаграфіі хаты засталіся месцы, прыналежныя ня толькі й ня столысі чалавеку. Гэта — падпечак, адкуль сочыць за падзеямі хатні дух, гарышча, парог. Магчыма, такія ўяўленьні маюць грунтам архаічную практыку пахаваньняў пад парогам. Яшчэ ў XIX стагодзьдзі дзіцячае месца (ці пасьлед) закопвалі менавіта пад печчу. Дый дамавік у асобных месцах так і называўся — пячурнік.
ўстае пячурнік рана й палохае пеўня, штурхануўшы яго. Певень зь перапуду лопае крыламі й крычыць, чым і падымае сямейнікаў на працу. Калі ж тыя ставяцца да пячурніка без належнае павагі — ён ці то ад суму, ці ад крыўды, ці мо з помсты некалькі начэй запар будзе выць і крычаць у коміне...
— Калі навату хаце ёсьць аднесеныя да таго сьвету месцы, дык што тады казаць пра навакольле? Ці не азначае гэта, што «агентура» таго сьвету пралезла ва ўсе куточкі традыцыйнае прасторы?
— Амаль што. Прастора ўяўлялася архаічнаму чалавеку ў выглядзе канцэнтрычных колаў, што, як кругі ў мішэні, разыходзіліся ва ўсе бакі ад сакральнага цэнтру. Якраз хата, у ёй печ, пазьней кут — гэта й ёсьць тая самая шанаваная кропка, дзясятка, ад якой чым далей, тым бліжэй да пекла.
— Аде ж Вы толькі што казалі, што печ — таксамарэзыдэнцыя таго сьвету ў хаце. Цг няма тут якой супярэчнасьці?
— He. Гэта яшчэ раз падкрэсьлівае дзьве найважнейшыя рысы архаічнага мэнталітэту. Па-першае, мікракосм хаты паўтарае макракосм Сусьвету, і печ — той сакральны цэнтар, шанаваны хатні камінак — робіцца аналягам пекла. Як у павер’і: «Затушыўшы печ, ліні туды троху вады, тады, як трапіш у пекла, там табе вады не пашкадуюць». А па-другое, тут нагляднае, зусім адрознае ад нашага, стаўленьне да іншасьвету. Мы яго толькі баімся, а продкі верылі, што ўсё іхнае жыцьцё адбываецца пад пільным наглядам і продкаў-дзядоў, і духаў, і дэманаў, якія, адпаведна, ці апякуюцца, ці караюць. I таму страх непарыўна суседнічаў з павагаю, імкненьнем да добрасуседзтва, і нават з шанаваньнем. Менавіта гэта й стала падмуркам выключнага ў сваёй значнасьці ў Беларусі культу дзядоў-продкаў.
— Такім чынам, нябожчыкі ў народных вераваньнях — добрыя суседзі й апекуны. Але бялікая колькасьць «страшных» паданьняў апавядае пра розных хадзячых мерцьвякоў, чарцей і іншых нячысьцікаў.
— Своеасаблівымі агентамі таго сьвету сярод жывых ёсьць прадстаўнікі гэтак званай ніжэйшай міталёгіі — таксама нябожчыкі, але яны адрозьніваюцца менавіта ад дзядоў тым, што паходзяць зь людзей, памерлых не сваёй сьмерцю: з тапельцаў, вісельнікаў, a таксама з чарадзеяў. Душы праведныя — яны там, на тым сьвеце, і наведваюцца да нас у строга вызначаныя тэрміны, а гэтыя саллагубцы ды былыя ведзьмакі затрымаліся на мяжы, і няма ім прытулку ні там, ні тут. Вось і вяртаюцца яны да нас, але ўжо ўпырамі ды расамахамі, пра якіх і расказвалі вяскоўцы
знакамітаму этнографу й фальклярысту Аляксандру Сержпутоўскаму:
Старыя людзі кажуць, што калісьці тут у лесе вадзіліся зьвяры расамахі, але гэта, мабыць, няпраўда, бо я сам зь дзецюкамі бачыў расамаху, дык яна была ў постаці жанчыны з распушчанымі косамі. У нас казалі, што расамахаю робіцца жанчына, як яна зьнійічыць сваё дзіця да й сама ўтопіцца. Я раз бачыў, што ля ракі на бабровай хатцы сядзела, голая, ды дзіця люляла. А тады як усхопіцца, як шабулдых у ваду, толькі кругі разышліся.
— ўпыры, русалкі, дэманы і ўвесь іхны легіён — гэта тагасьветныя агенты. А з нашага боку, з боку жывых, ці былі якія-небудзь пасланцы ў іншыя прасторы?
— Даволі блізкімі да замагільля ўяўляліся зусім старыя й, як гэта ні дзіўна, малыя дзеці. Дзіця, хаця й надзяляецца рысамі сьвятасьці, чысьціні, успрымаецца як пасланец іншасьвету, як істота, што цалкам не парвала з замагільлем. Праводзіцца нават выразная паралель паміж нованароджаным у першыя часіны ягонага жыцьця й нябожчыкам у пляне супадзеньня рытуальных дзеяньняў для пераводу іх з аднаго сьвету ў іншы. У народным радзільным абрадзе дзіця наагул проста называецца чужынцам: «Бог да нас чужаземца прыслаў, ён з далёкіх краёў прыбываў». A яшчэ вестунамі замагільля бачылі жабракоў. На калядныя сьвяты ім ахвотна аддавалі хлеб, прасілі памаліцца за сваіх памерлых сваякоў. А на Дзяды жабракі лічыліся найлепшымі й самымі чаканымі гасьцямі, іх шчодра частавалі й давалі ім з сабою зь вераю, што наведалі хату зь імі душы продкаў, альбо яны занясуць ім прывітаньне й частунак. Верылі таксама, што жабракі як сувязныя зь іншай прасторай
валодалі сакральнымі ведамі, і таму ім прыпісвалі рысы варажбітаў, лекараў.
— А ці магчыма й нам зазірнуць у замагільле, сустрэцца зь ягонымі насельнікамі? Але каб яшчэ да таго, як ззаду зачыняцца дзьверы сьвету гэтага?
— Нашы продкі былі перакананыя, што можна, а ў асобных выпадках — і патрэбна. 3 дапамогаю тагасьветаў варажылі, гаспадарылі, лекавалі сябе й блізкіх. Посьпех жа ў сустрэчы з духамі забясьпечваўся цэлым комплексам умоваў, часавымі й прасторавымі характарыстыкамі, якія ўсе разам і кожная паасобку былі скіраваныя на сьціраньне межаў паміж сьветамі. Каб усталяваць кантакт, здымалі крыж і пас — «размыкалі» абарончую мяжу, разьвязвалі вузлы, дзяўчаты распляталі косы, часам распраналіся, заплюшчвалі вочы, рабілі ўсё моўчкі. Найбольш прыдатны для сустрэчы з тым сьветам час вылучаўся межавымі, пераломнымі характарыстыкамі: гэта вечар, мяжа дня й ночы, зімовы й летні сонцавароты. Але, відаць, найчасьцей мы сутыкаемся са сьветам іншым уначы, у сьне, бо як бы вандруе недзе там наша душа.
Як чалавеку сьніцца, што дзе далёка быў або што рабіў, то гэта-такі праўда, што быў і рабіў, бо як чалавек засьне, то зь яго душа вылезе, то ходзіць усюды і ўсё робіць, а потым як назад у цела вернецца, то й чалавек прачнецца.
— А дзе найахвотней зьяўляліся жыхары іншасьвету?
— Спрыяльнымі лічылі месцы нежылыя (лазьня, хлеў, пуня) й «памежныя» — тыя, што асэнсоўваліся як межы паміж сваім і чужым (печ, парог, кут, вароты, калодзеж, магільнікі ды іншыя). А своеасаблівым цэнтрам антысьвету, месцам надзвычайнага сакраль-
нага напружаньня бачыліся ростані. Там адбываліся пасьвячэньні ў чарадзея, там гукалі долю й пільнавалі чараўніцу, там варажылі, закопвалі кашулысі хворых дзяцей, палілі знойдзеныя на сялібе зачараваныя рэчы. Каб нэўтралізаваць шкодны запал заклятага месца, беларусы на ростанях ставілі крыжы. Адрадзілася гэтая традыцыя й сёньня. I пакліканыя яны перапыніць зло, сьцьвердзіць мяжу, за якую ня трапіць ужо іншасьвету, яшчэ раз нагадаць пра нябачных суседзяў нашых ды задаць душы імкненьне ўгору.
ЦЕНЬIСЬЦЕНЬ
Размова з Тацянай Валодзінай
3 чаго складаецца чалавек? Традыцыйны адказ: зь цела й душы. А голас? Сьлед? Цень, нарэшце? Што гэта? Частка чалавека альбо нейкі вонкавы ягоны адбітак? Здаецца, з існаваньнем душы нават былыя матэрыялістыатэісты амаль пагадзіліся. Вось жа душа — нябачная, а цень — заўсёды побач і разам з намі перамяшчаецца. Ці ня ёсьць у такім выпадку цень чалавечым органам, як і нага, сэрца, вочы? Ня мы першыя ставім гэтыя пытаньні. Філёзафы й мысьляры разважалі над дзіўным, здавалася б, пытаньнем: чым ёсьць цень? Так, Карл Юнг пісаў, што за кожным з нас рухаецца якісьці цень, і чым менш у яго правоў увасобіцца ў жыцьці рэальным, тым становіцца ён больш чорным і густым. Філёзаф лічыў, што цень — жывая частка асобы, што мусіць ён абавязкова быць — прычым, у любой форме. А псыхааналітык Зыгмунд Фройд выказаў гіпотэзу, што сфэра «Я» адносіцца да ценю як сьвятло да цемры, ды менавіта цень робіць нас людзьмі.
— Дых які ж кулыпуралягічны. статус мае цень ?
— У першабытных народаў скрозь па сьвеце цень разумеўся як таямнічы двайнік чалавека, пераважна — адбітак ягонай душы. У асобных мовах адлюстраваньне, душа й цень нават абазначаюцца адным і тым жа словам. Сылюэтападобныя выявы людзей у наскальным жывапісе пасьляледніковага пэрыяду, часам моцна выцягнутыя ў даўжыню, вучонымі расшыфроўваюцца як вобразная перадача ценю. Адлюстроўваць чалавека забаранялася. Першабытны чалавек
клапаціўся пра свой цень, і любы замах на цень разглядаўся як злы выпад супраць яго самаго. Фальклёр большасьці краінаў дае мноства сьведчаньняў гэтаму. Да прыкладу, у асобных месцах забойствы часам адбываюцца праз усаджваньне ў чыйсьці цень нажа альбо цьвіка. Злачынцу, якога зловяць, адразу ж каралі. А беларусы клялі й клянуць: «Каб ты так свайго ценю ня бачыў!», што раўнуецца да насланьня самага горшага. Ды бачаць у ценю свайго суразмоўцу, як дуран^ у казках, які павыкідаў спадарожніку-ценю ўсе такія смачныя клёцкі.
— Вось і Вы даказваеце, што цень ёсьць складнікам чалавечае структуры. Але той жа Юнг адназначна заявіў: «Цень — усё тое, чым чалавек ня хоча быць». Відавочна, у гэтую фармулёўку філёзаф укладваў такія значэньні ценю, як увасабленьне ім нэгатыўных бакоў асобы, суму тых непрыемных якасьцяў, якія чалавек ня супраць быў бы схаваць. Цень як другое, адмоўнае «Я». Наколькі лягічныя такія разважаньні ў кантэксьце фальклёрных сыстэмаў?
— Імкненьне чалавека ўвасобіць у ценю непаўнавартасныя й прымітыўныя бакі сваёй натуры замацоўваецца ўжо на роўні этыялягічных легендаў славянаў. У адной з баўгарскіх легендаў апавядаецца пра тое, як Бог, стварыўшы Неба і Зямлю, убачыў у вадзе свой цень і сказаў: «Устань!». I тым выклікаў да жыцьця д’ябла. Праўда, напачатку зь ім ён быў у добрых стасунках, але ж д’ябальская натура ўзяла сваё. Як працяг касмаганічнай лініі разглядаецца польскае паданьне пра тое, што Ева зьяўляецца якраз зь ценю Адама. Як бачым, у ценю — як бы другаснае, як бы адбітак у крывым люстры: і я — і ня я. Але адсылкі да дэманалягічных уяўленьняў відавочныя.