• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    Такім чынам, балота ёсьць аб’ектыўнай рэальнасьцю Беларусі. Балота вельмі часта называюць увогуле знакам Беларусі. Але ці сапраўды гэта так? Бо каб штосьці стала знакам, яно найперш павінна стаць неад’емнай часткай, прыкметай культурнай прасторы краіны, народу, нацыі.
    — Як культурная традыцыя трактуе беларускае балота?
    — Паводле паданьня, балота — стварэньне ня Боскае, а д’ябальскае. Чорт хацеў, як Бог, стварыць сьвет, але падавіўся зямлёю й выметаваў яе, ад чаго і ўзьнікла балота. Тым ня менш, беларусы заўсёды ўспрымалі яго як дадзенае Богам асяродзьдзе, хаця рэагавалі на яго па-рознаму, у залежнасьці ад гістарычных абставінаў і ад свайго сацыяльнага стану. Здавалася б, як можна чыста практычна выкарыстоўваць балот-
    ную твань? Але ў савецкі час менавіта там дазваляла ўлада сялянам касіць сена для сваёй кароўкі. I ня толькі на Палесьсі, дзе скрозь балоты, але й па ўсёй Беларусі, бо больш прыдатныя месцы былі калгаснымі сенажацямі. А ўзімку балотны алешнік станавіўся крыніцай здабычы дармовых дроваў для печаў — гэтая балотная нарыхтоўчая кампанія працягвалася ўсю зіму.
    — Падаецца, што за савецкім часам улады найперш змагаліся з балотам, у той час як звычайнаму чалавеку яно несла й дабро.
    — Для калгасаў і саўгасаў балота — гэта патэнцыйныя дадатковыя пасяўныя плошчы, а торф — паліва. Дарэчы, нічога дрэннага не было ў арыентацыі на торф як на крыніцу паліва для электрастанцыяў. Шкодзіла толькі залішняя прагматыка ці захапленьне нечым — або асушэньнем, або торфаздабычай. A вынікам пасьля — парушэньне экалёгіі.
    — Гэта ўсё прыклады прагматычнага (пазытыўнага ці нэгатыўнага) стаўленьня да балота як да дадзенай рэальнасьці.. Кднак, мы маем прыклады таго, што менавіта вобраз балота стаў цэнтральным пры стварэньні мастацкіх твораў, тым самым пераўтварыўшыся ў сапраўдны архетып духоўнай культуры беларусаў. I гэта ня толькі «Людзі на балоце» Івана Мележа...
    — Гэта й Коласава «Дрыгва», і «Дзікае паляваньне караля Стаха» ўладзімера Караткевіча зь вёскай Балотныя Яліны. Гэта й месца драматычных падзеяў у творах Васіля Быкава «Аблава», «Воўчая зграя». Прыклады можна доўжыць. Але пачыналася ўсё, калі хочаце, у дагістарычны час, што цудоўна адлюстроўвае наша міталёгія. Ва ўяўленьні беларусаў аж тры нячысьцікі насялялі балоты: Балотнік, Багнік і Аржавенік. У іхным існаваньні відаць клясыфікацыя ба-
    лотаў на тры групы: праходныя, непраходныя й балотная твань, ці «балотныя вокны». Характар кожнага нячысьціка фармаваўся ў адпаведнасьці з пэўнымі прыкметамі балота (злыя, гультаяватыя ці лагодныя). А іхны выгляд адпавядаў асяродзьдзю:
    Хоць нікому зь людзей не даводзілася бачыць Балотніка такім, якім ён ёсьць напраўду, аднак, вядома, што ён страшэнны таўсіпун, зусім без вачэй, увесь у тоўстым слоі гразі, да якой наліпла ў беспарадку багавіньне, мохавыя валокны, смаўжы, жукі й іншая вадзяная жамяра. Усё гэта разам зь няўклюднасьцю робіць Балотніка найбольш пачварным з усіх нячысьцікаў.
    Была й яшчэ адна балотная істота — Лазавік, ці Лозьнік. Ен хутчэй гарэзьлівае, чым злоснае стварэньне. I атрымаў ён сваё найменьне праз звычку будаваць хатку ў лазе сярод балота. Будаваць хатку... Вось тут, дарэчы, падказка — чаму балота стала архетыпам ня толысі духоўнай, але й матэрыяльнай культуры беларусаў. I сапраўды, адзін зь вельмі цікавых відаў традыцыйных рамёстваў — лазапляценьне. Дый лапці беларусы выкарыстоўвалі як абутак, калі ішлі касіць на балоце. У Заходняй Беларусі яшчэ перад Другой усясьветнай вайной іх плялі з традыцыйнага для нас матар’ялу — скураных раменьчыкаў, а не з лазы ці лыка. А вось балотных нячысьцікаў, паводле паданьняў, найболей злавала іншае вынаходніцтва тутэйшых людзей — балотныя лыжы. Уяўляеце сабе: ляжыць нячысьцік на дне балота, а ўверсе па твані ходзяць людзі й не правальваюцца да яго?!
    — Мы ўжо казалі, што балоты як прыродны асяродак паўплывалі на гаспадарчую й вытворчую дзейнасьць мясцовага насельніцтва. Аддалі мы даніну заслугам балотаўу фармаваньні духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў. А ці маюць балоты канкрэтныя заслугі перад гіспгорыяй?
    — He ў апошнюю чаргу дзякуючы палескім балотам Беларусь унікла мангольска-татарскага нашэсьця ў ягонай першай, раптоўнай хвалі ў пачатку XIII стагодзьдзя, калі сьпякотным летам конныя войскі не змаглі змаху пераадолець пінскія балоты, і тым самым далі магчымасьць падрыхтавацца да абароны ад наступных нападаў. А яшчэ балота было надзейнай схованкай для людзей, якія перасьледаваліся законам ці ворагам. Усім вядома, што й праз паўстагодзьдзя пасьля апошняй вайны беларускія балоты працягвалі служыць домам для тых, хто хаваўся ад акупантаў ці роднай улады.
    — Беларусы давяралі балоту як сродку абароны? — На мой погляд, па-першае, трэба згадаць пра нашы замкі-кастэлі. Яны будаваліся ня проста ў нізіннай мясцовасьці, як традыцыйна ў Эўропе, а менавіта сярод балота. Асабліва відаць, наколысі давяралі беларусы балотам як сродку абароны, на прыкладзе Крэўскага замку. Там ёсьць два ўзвышшы, але замак збудавалі на балоце. I спадзяваньні найчасьцей спраўджваліся. Так, Лідзкі замак у XIV стагодзьдзі быў захоплены толькі аднойчы, і тое лютай зімой, калі балота замерзла. Па-другое, Палесьсе — адзін з самых цікавых адносна традыцыі рэгіёнаў Беларусі — сфармавалася менавіта дзякуючы наяўнасьці балотаў, якія адыгралі ролю своеасаблівага ізалятара, што выдатна адлюстраваў Іван Мележ у рамане «Людзі на балоце». Згадайма эпізод, калі камсамолец Міканор склікае на талаку вяскоўцаў, каб пабудаваць праз дрыгву плаціну. Але на гэтую талаку, насуперак традыцыі талакі, ніхто не прыходзіць. Ізаляцыя людзям на балоце, хутчэй заўсё, падабалася. I яшчэ. Паколькі паселішчам, якія існуюць сярод балотаў, заўсёды не стае прыдатнай для земляробства зямлі, вытворчая дзейнасьць насельнікаў трымаецца на нечым іншым, стымулюе найчасьцей рамесную, прадпрымальніц-
    кую дзейнасьць. Хрэстаматыйны прыкдад — вёска Гарадная, што ў Столінскім раёне, дзе сфармаваўся ганчарны цэнтар з адметнай традыцыяй. Дзяўчаты там нават не ішлі замуж за таго, хто ня ўмеў ляпіць гаршкоў.
    — Вядома, што ляндшафт уплывае на фармаваньне нацыянальнага характару таго ці іншага народу. Як паўплывала балота на мэнтальнасьць беларусаў?
    — Балотная глеба •— гэта ня тупкая зямля. Яна няпэўная: станавіся ды азірайся. На мой погляд, абачлівасьць ёсьць і ў характары беларусаў. Яны не сьпяшаюцца давярацца іншым ці спадзявацца на шчасьце. Беларусы аглядаюцца й абдумваюць кожны свой крок: а раптам там дрыгва? Дарэчы, і тое, што Беларусь стала краінай-партызанкай, ідзе ў пэўнай ступені ад характару беларуса: схаваліся, выйшлі, зрабілі што трэба — і зноў схаваліся. Балота дазваляла беларусам выжыць.
    — Мы вельмі часта ўспрымаем слова «балота», асабліва калі яно вгякарыстоўваецца ў філязофскім ці пераносным сэнсе, са знакам мінус, як слова абразьлівае. Прыкладам, калі ўжываецца яно як мэтафара псыхалёгіі нейкага калектыву.
    — Што тычыцца нацыі, дык я прапанавала б паразважаць над думкаю пра балота, выказаную Пятром Васючэнкам у адным эсэ: з аднаго боку, на балоце нельга пабудаваць нічога трывалага, надзейнага, але зь іншага — балота практычна немагчыма зьнішчыць. Засыпанае ў адным месцы, яно абавязкова ўзьнікне нібы зь ніадкуль у іншым. I калі яно такім чынам характарызуе беларусаў і адлюстроўвае іхны лёс, то ў нас ёсьць прычыны быць аптымістамі, а не пакрыўджанымі ці зьняважанымі такой мэтафарай.
    НАСТАЛЬГІЯ ПА СТРАЧАНЫМ МОРЫ
    Размова зь Пятром Васючэнкам
    Шчасьлівыя народы марскіх дзяржаваў, што маюць магчымасьць гандлю, рыбалоўства, фантастычных круізаў. Дзяржавы-выспы наагул лічацца ледзь не зямнымі выраямі. Нездарма ўсходні вучоны з трагікамэдыі Янкі Купалы «Тутэйшыя» так настойліва раіць Янку Здольніку, праўдзіваму беларусу й прафэсару беларускае басоты, як найхутчэй «прорубмть окошко к морю». А той яму адказвае, што было ў нас сваё мора — Пінскае, ды акупанты зьмяшалі яго з гразёю, вось і сталася Пінскае балота. Так і жывуць сёньня беларусы — бяз мора, мроячы пра яго — сваё, хай і саматужнае. Здаецца, павінна ставаць беларусу рэкаў, азёраў, балотаў, а ён усё роўна гатовы любую калюжыну назваць морам.
    — Вось і стала Заслаўскае вадасховішча Менскім морам. ўык чаму ж беларусы так любяць мора?
    — Любоў беларусаў да мора — гэта сублімаваная настальгія, сказаў бы Юнг, па тым няспраўджаным, страчаным моры, якое ў іх калісьці было. Геолягі пацьвердзяць, што ўжо на золку палеазойскай эры, a гэта 570 мільёнаў гадоў таму, ішла вайна паміж сушаю й вадою — гэтымі дзьвюма стыхіямі. Часам перамагала вада, і тады ўтваралася мора. Часам мора адступала на захад і на ўсход, адкуль яно й зьявілася. I тады заставаліся салёныя азёры або лагчыны на тэрыторыі гэтак званай Берасьцейскай катлавіны й на тэрыторыі Прыпяцкай упадзіны. Калі верыць географу Аркадзю Смолічу, гэта працягвалася аж да кайназойскай эры, прыблізна да 40—45 мільёнаў гадоў
    таму. А пасьля былое мора накрылі ледавікі. Так і засталіся беларусы бяз мора.
    — А што пакінула беларусам мора на памяць пра ■ сябе?
    — Страчанае мора беларусы карыстаюць і сёньня. Прыкладам, тая соль, якую здабываюць у Салігорску, пласты таўшчынёю два кілямэтры — гэта сьляды былога мора. Альбо тая крэйда, якой карыстаюцца й сёньня шкаляры, на якой выхавалася не адно пакаленьне беларускай інтэлігенцыі, — таксама падарунак памерлага мора. Зрэшты, вялікую частку выкапняў, якія ёсьць у Беларусі, перадусім на Палесьсі, пакінула тое самае мора.
    — Як жа магло выглядаць тое мора, хто насяляў яго?
    — Людзей тады яшчэ не было. Хаця, хто ведае, нядаўна нібыта знайшлі ж сьляды дыназаўра побач са сьледам чалавека недзе ў сярэднеазіяцкай пустэльні... А мора тое спачатку насялялі дзіўныя істоты, абсалютна не падобныя да сучасных жывёлаў, сысуноў, рыбаў. Прыкладам, трылябіты — дзіўныя ракападобныя істоты, накшталт гіганцкіх макрыцаў, даўжынёй каля дзесяці сантымэтраў. Альбо бэлямніты — нешта кшталту кальмара альбо васьмінога ў вялікай ракаўцы даўжынёю паўмэтра. А яшчэ гэтае мора насялялі. брахіяподы (іх яшчэ называюць плечаногія) — ракаўкі зь дзьвюма палавінкамі, якія нагой замацаваліся за марское дно. Ужо пазьней былі рыбы. А ў часе юрскага пэрыяду зьявіліся іхтыязаўры — правобразы нашых беларускіх цмокаў.