• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — А знахары, калдуны, сьвятары — што гэта былі за людзі?
    — Даўгавечнікі Менску расказвалі, што калдуны былі розныя. Адны прымалі ў сябе дома. Другія — хадзілі па хатах, так бы мовіць, на выклік. I толькі трэція, найбольш моцныя й найбольш важныя, мелі капішчы ці малельні. Дынастыя менскіх ведуноў, ці знахараў, ці калдуноў зьяўляецца найбольш вядомай. Людзі апісвалі іхны выгляд, асабліва старога Савасьцея, як яго звалі, або Савелія, ці Саўкі, мужчыны, які дажыў да ста гадоў. Поўны, мажны, з чорнымі валасамі, упэўнены ў сабе, удалы і ўмелы, і хітры, і мудры. Існавала цэлая дынастыя сьвятароў на менскай малельні. I ўсе яны мелі адно імя — Савасьцей, або Савелій, або Саўка. Імя ня ёсьць выпадковым з гледзішча знакавасьці. Менавіта імёны Саўка, Совій былі эпітэтамі Перуна.
    — Як ставіліся людзі да калдуноў?
    — Людзі ставіліся да калдуноў вельмі па-беларуску: калі што забаліць, здохне жывёла ці скрадуць жывёлу, калі трэба палячыцца, дык ішлі да знахара. Ну, a калі не атрымлівалася, чары не спрацоўвалі, дык маглі знахара й пабіць. Але ўвогуле, стаўленьне да іх было вельмі паважнае. Зноў жа, як казала адна жанчына, раней да калдуноў ставіліся з павагай, як да людзей сьвятых, на іх маліліся. Яны ў сьвядомасьці беларусаў мелі статус ня меншы, чым бацюшка або ксёндз. Праўда, іхныя ролі былі розныя. Як сьвята — ішлі ў царкву, а як штосьці забаліць, здарыцца якая бяда, дык ішлі да знахара.
    — Чаму менавіта ў Беларусі й чаму менавіта ў Менску даўжэй, калі параўнаць зь іншымі эўрапейскімі народамі, захоўвалася паганская традыцыя верыў калдуноў, вешчуноў?
    — Чаму ў Менску, я ня ведаю. Гэтае пытаньне, напэўна, застанецца на вякі. А чаму ў Беларусі, дык ёсьць некалькі меркаваньняў. Па-першае, відаць, паўплывала рэлігійная талерантнасьць, якая замацавалася яшчэ ад часу Вялікага Княства Літоўскага. А зь іншага боку — відавочна, што гэта зьвязана з прыроднымі ўмовамі Беларусі, бо гэта пераважна лясны й балоцісты край. Людзі са шматлікіх вёсак выходзілі «ў сьвет», як кажуць, два разы за жыцьцё, бо бліжэйшая царква ці касьцёл знаходзіліся за пяцьдзясят вёрстаў. Прырода спрыяла захаваньню традыцыйных уяўленьняў. Традыцыйная культура, традыцыйная мадэль сьвету беларусаў вырастае з гэтай прыроды, адухаўляе яе й надае свой стыль, можна сказаць, пэўны кшталт апісаньня і ўваходжаньня ў гэты краявід, гэты ляндшафт.
    ЗАГАДКІ Й РАЗГАДКІ СНОЎ
    Размова з Алесем Анціпенкам
    У плыні бульварнай літаратуры, якой запоўнены беларускі рынак, пімат перадрукаў сумнеўных соньнікаў. Яны прынесеныя з усяго сьвету. Але ёсьць адна кніга іншага кшталту — «Беларускі народны соньнік», складзены вядомым беларускім фальклярыстам Уладзімерам Васілевічам. У кнізе сабраныя матэрыялы, што запісаныя фальклярыстамі непасрэдна з вуснаў народу. А гэта аз~ начае, што тлумачэньні сноў як бы зьяўляюцца часткай народнай творчасьці. I як пісаў яшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі Мікалай Нікіфароўскі, на народных тлумачэньнях сноў не адбіліся соньнікі маскоўскага рынку. Натуральна, толькі наіўны, даверлівы ча~ лавек будзе зьвяраць убачанае ў сьне з растлумачаным у кнізе, перажываючы й чакаючы, калі абяцанае ў ёй нарэшце спраўдзіцца. Сур’ёзны чытач знойдзе багаты сьвет нарбдных асацыятыўных уяўленьняў. Спробы народных разгадак сноў, напэўна ж, даюць разуменьне, у якіх кірунках ішла чалавечая думка, як у снах адбіліся псыхалёгія нацыі й ейны досьвед.
    — Як можа прачытаць «Беларускі народны соньнік» з пазыцыяў сучаснага чалавека навуковец?
    — Падобныя зборнікі, натуральна, ёсьць у кожнага народу, і гэта сьведчыць толькі пра тое, што сон — вельмі істотная й, я сказаў бы, адна з самых загадкавых зьяваў чалавечае псыхікі. Безумоўна, сон выклікаў цікавасьць і ў нашых ггродкаў. А наколькі ён сапраўды
    ёсьць важнай часткай нашага псыхічнага жыцьця, сьведчаць элемэнтарныя разьлікі, якія зрабілі сучасныя псыхолягі. Прыкладна трэцюю частку свайго жыцьця чалавек праводзіць у стане сну, гэта прыблізна дваццаць пяць гадоў жыцьця. Каля шасьці гадоў мы бачым сны. Невыпадкова, што гэта мусіла абавязкова знайсьці адлюстраваньне ў той схеме сьветабачаньня, якую будаваў чалавек.
    — Сон — таямніца. ^ык якім чынам таямніцу можна суаднесьці са сьветабачаньнем асобы, a тым болей цэлага этнасу, канкрэтна — этнасу беларускага?
    — Сны — гэта ўнівэрсальная зьява, своеасаблівая філязофія сьвету, дзе ёсьць дзьве часткі: псыхічны сьвет і сьвет фізычны, у якім жыве чалавек. Што тычыцца менавіта кнігі Васілевіча, дык тут мы прачытваем сьветапоглядныя рэчы, характэрныя для нашага народу. Найперш — вельмі старажытны пласт сьветаўспрыманьня, які зьвязаны з дахрысьціянскім пэрыядам. Можна заўважыць цікавыя паралелі. Літаральна на пачатку гэтай кнігі ёсьць інструкцыі, рэкамэндацыі, як бачыць праўдзівыя сны. Такую ж структуру, структуру падрыхтоўкі да мэдытацыі, маюць усходнія рэлігійныя сыстэмы. I ў дадзеным выпадку я маю на ўвазе ёгу. У соньніку сказана, наітрыклад, ня есьці перад сном мяса, капусты, гароху, бобу й наагул цяжкой стравы. Егі — вэгетарыянцы, і такім чынам чалавек рыхтуецца да мэдытацыі, якая ёсьць спосабам убачыць пэўныя праўдзівыя рэчы, што нябачныя нашым фізычным зрокам. Ці, скажам, ня піць гарэлкі, кавы й гарбаты. Усе напоі, якія ўзбуджаюць чалавека, у ёзе забараняюцца. Альбо перад сном праветрыць хату — гэта трывіяльная рэч, але яна ўваходзіць у вельмі складаную сыстэму ёгі. Ці ні з кім не сварыцца, не спрачацца. Гэта тое, што называецца ёгаўскай этыкай, якая таксама рыхтуе чалавека да
    глыбокага трансу, да праўдзівай мэдытацыі. Для нашых продкаў было абсалютна зразумелай рэччу, што існуюць два сьветы, таму ў іх нават не ўзьнікала сумневу ў рэальнасьці таго сьвету, куды чалавек трапляў праз сны. Сны, у дадзеным выпадку, былі проста спосабам уваходу ў гэты другі, днём нябачны сьвет — сьвет сьненьняў. Прачытаем асобныя тлумачэньні сноў зь «Беларускага народнага соньніка»:
    Сварыцца — памірыцца з борагам.
    Сьмяяцца — будзеш плакаць, бо людзі абсьмяюць. Цалаваць ладную дзяўчыну — спаткаесься з фалыішм. Кроў чалавечую бачыць — сваяк прыедзе.
    Есьці ў сьне мёд — дык пагана, горка табе будзе. Калі ў сьне быццам то ўсерасься — разбагацееш. Плакаць у сьне — на радасьць.
    Нашы продкі меркавалі, што сны зьвязаныя паміж сабой. Паміж імі ёсьць пераход, але яны зьвязаныя паводле прынцыпу люстэркавага адбітку, на антытэзе. Тое, што чалавек бачыць у сьне, потым інтэрпрэтуецца з супрацьлеглым знакам.
    — Як Вы маглі б асэнсаваць мэтафарычнасьць тлумачэньня сноў і якія сымбалі найчасьцей суспгракаюцца ў беларускіх тлумачэньнях сноў?
    — Сон — гэта заўсёды паслабленьне рацыянальнага пачатку. Менавіта ў гэтых пераходных станах якраз і абуджаецца эмацыйная сфэра чалавека. У пэўным сэнсе чалавек, які быццам пераходзіць у той нядзённы, нябачны сьвет, ёсьць паэтам. А паэзія — выйсьце зь дзённага сьвету рэчаў, выйсьце ў той сьвет, дзе пачынае прамаўляць у чалавеку ягоны эмацыйны пачатак. Некаторыя тлумачэньні сноў у кнізе ўладзімера Васілевіча проста паэтычныя, як радкі недапісаных вершаў:
    Еітушак дзікіх бачыць — падарунак будзе. A злавіць іх — на радасьць.
    Хустку бачыць — ліст прыйдзе. Хустку расьсьцілаць — ліст пісаць. Чорная хустка — благія весткі.
    Блудзіш у сьне й выйдзеш, дык выйдзеш зь бяды, a не — дык чакае бяда, турма.
    Ашукаць каго — бач, каб салі ня быў ашуканы. Сьпяваць у сьне — кажуць, плакаць будзеш.
    — Ёсьць некалькі падыходаў ваўсясьветнай літаратуры да разуменьня снабачаньняў, іхнага тлумачэньня. Фройд тлумачыў іх праз эратычнае ўсьведамленьне, адчуваньне чалавека. Але вядомая знакамітая формула Шэксьпіра: «Сон ёсьць ілюзіяй сьмерці». Беларускія тхумачэньні сноў — бліжэй да Фройда ці Шэксьпіра?
    — Шэксьпір бліжэйшы да корпусу тых сабраных сноў, якія ёсьць у гэтай кнізе. Сапраўды, нашы продкі, ўспрымалі пераход у стан сну як часовую сьмерць. I таму людзі часта бачылі нябожчыкаў, што абсалютна натуральна, бо нябожчыкі ёсьць часткаю таго нябачнага, нядзённага сьвету. Таму, відавочна, там, у снах, яны сустракаліся з анёлам, чортам, Богам, з Божай Маці. Шмат якія сны тлумачацца як прадвесьнікі сьмерці ці нейкай хваробы, што мусіць напаткаць чалавека неўзабаве. Я думаю, гэта абсалютна натуральная рэч, і Шэксьпір мае рацыю.
    Пахаваньне бачыць — хаўтуры й будуць.
    Маці бачыць — палірэ скора. Маці-нябожчыцу — сам памрэш, па цябе прыходзіла.
    Бясельле бачыць — у тым доліе хаўтуры будуць. Тасьцей бачыць у сябе — мярцьвяк будзе ў двары. Калі замужняя жанчына сасьніць сябе без спадніцы — хутка памрэ ейны муж.
    Папа бачыць — ліець справу зь нячыстай сілаю.
    — А Фройдаў падыход да вытлумачэньня прыроды сноў? Ці вы.яўляецца ёну беларускім соньніку?
    — Я не знайшоў нейкіх такіх выразных тлумачэньняў сноў, якія 6 паказвалі на прыхаваны, менавіта эратычны, зьмест сноў. Хаця тут ёсьць некаторыя падобныя тлумачэньні сноў — што азначае, напрыклад, бачыць голую дзеўку ў сьне. Такія тлумачэньні зьвязаныя зь нейкімі эратычнымі памкненьнямі, але, мне падаецца, што наагул пераказ эратычных сноў цэнзураваўся. Трэба ўлічыць, што большасьць сабраных сноў у гэтай кнізе былі запісаныя ў XIX стагодзьдзі. Гэта азначае, што паноўным сьветапоглядам у беларусаў у той час было хрысьціянства. Хрысьціянства, як вядома, мае пэўныя маральныя засьцярогі адносна заглыбленьня ў гэтую сфэру. Псыхолягі заўважылі, што менавіта людзі цэнзуруюць зьмест падобных сноў. I ёсьць канкрэтныя назіраньні, якія паказваюць на тое, што калі чалавек прачынаецца, дык ягоная сьвядомасьць пачынае працаваць як цэнзар у пераказе зьместу сну.
    — Чаму людзі ў снах так часта бачаць непрыемнае?
    —• Есьць некалькі тлумачэньняў. Некаторыя псыхолягі лічаць, што сон ёсьць пэўнай падрыхтоўкай чалавека да абуджэньня, да працягу жыцьця. А ў жыцьці, сапраўды, здараюцца непрыемнасьці, гора, палйраюць блізкія людзі. I сон, уваходзячы ў нашу сьвядомасьць, падрыхтоўвае чалавека да сустрэчы зь нечаканымі, непрыемнымі сытуацыямі, бо ў рэальным жыцьці, як мы ведаем, наша сьвядомасьць іх адкідае, спрабуе не заўважаць. Так, чалавек заўсёды ўнікае думкі, што ён можа некалі памерці або захварэць. У гэтым сэнсе падсьвядомасьць больш рэалістычная, чым сьвядомасьць. I падсьвядомасьць засяроджваецца на хваробах, сьмерці. У сьне падсьвядомасьць працуе як бы ў супрацьлегласьць сьвядомасьці дзённага сьвету, у якім мы звычайна й большую частку нашага жыцьця знаходзімся.