Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Атрымліваецца, што менавіта беларускія архітэктары два стагодзьдзі будавалі слынны Віленскі ўнівэрсытэт і цудоўную бажніцу Сьвятога Яна. А што ж Жаброўскі.? Чым ён быў яшчэ вядомы?
— Заняткі Жаброўскага астраноміяй, фізыкай, матэматыкай дзівілі многіх ягоных сучасьнікаў, пра яго было багата чутак. Некаторыя атаясамлівалі яго з чарнакніжнікам Твардоўскім. У віленскай інтэрпрэтацыі ён — езуіт, настаўнік, астраном, матэматык, будаўнік, да таго ж і чорнавалосы, і даўганосы. Такой калярытнай асобаю мог быць адно Тамаш Жаброўскі... Нават ягоны партрэт цалкам адпавядае паданьням. Вось толькі ў віленскай вэрсіі паданьняў пра знакамітага чарнакніжніка з псэўданімам Твардоўскі больш гумару. Пасьля Твардоўскага засталося багата кніг, што пасьля параскіданыя былі па розных бібліятэках. Але адна зь іх, пад назваю «Liber magnus», прыкутая жалезным ланцутом да сьцяны, заставалася ў патаемным пакоі Віленскай акадэміі езуітаў.
Мзін шкаляр-боўдзіла дачуўся, што нібы той, хто тую кнігу чытаў, атрымліваў у дарунак ад д’ябла ўсё, чаго б жадаў. А таму шкаляру ўсё маніліся
незьлічоныя скарбы. Закраўся ён уночы да бібліятэкі, адшукаў тую патаемную камору, дзе была запаветная кніга. Разгарнуў яе й пачаў чытаць розныя матэматычныя формулы слыннага чарнакніжніка... Неўзабаве перад ім паўстала жахлівая постаць і пакорліва спыталася, чаго б той шкаляр пажадаў. Юнак зьлякаўся й зь перапуду, замест таго, каб папрасіць безьліч грошай, як ліеўся, зьдзервянелым ротам прамовіў: «Хачу пятрушкіі». Паслухмяны шатан пачаў насіць яму тую пятрушку ў бібліятэку. Праз вокны й дзьверы, адусіх бакоў пасыпалася вазамі зяленіва. Але, на шчасьце, за акном засьпяваў певень. Д’ябал спыніў сваю работу. А недарэку шкаляра гэтак і празвалі Пятрушкам.
Сьмех сьмехам, але зьвяртаюць на сябе ўвагу дзьве сур’ёзныя рэчы. Па-першае, сапраўды тыя найскладанейшыя матэматычныя разьлікі, якімі займаўся архітэктар і астраном Жаброўскі, былі няўцямнымі для бальшыні людзей. А па-другое, нічога ў тым страшнага не было, пра што й сьведчыць гэтае камічнае паданьне. Акрамя Вільні, Тамаш Жаброўскі, хоць і пражыў усяго 44 гады, яшчэ шмат чаго збудаваў у розных месцах Беларусі. Прыкладам, сядзібу Агінскіх у Гануце, што на Смаргоншчыне, і рэзыдэнцыю езуітаў з касьцёлам у Жодзішках. Ад 1746 году будаваў езуіцкі кляштар з касьцёлам, што пазьней прыстасавалі пад муры вядомай фартэцыі ў Бабруйску. Мяркую, што знойдзецца й яшчэ нешта. Беларускія дасьледчыкі толькі прыступаюць да гэтых шуканьняў.
— На зьмену барока й ракако прыходзіць новы. стыль — каясыцьі-зм. У гэтым стылі ці працавалі беларускія дойлідыў Ыльні?
— Натуральна! Скажу нават больш: на мяжы XVIII і XIX стагодзьдзяў у Вільні склалася ўласная магутная
архітэктурная школа раньняга клясыцызму. Зь Віленскага ўнівэрсытэту выйшла выбітная плеяда дойлідаўбеларусаў: Мікалай Вялічка, Ян Корсак, Антон Рымкевіч, Мікалай Амбражэвіч, Ян Сабалеўскі. Але, бадай, самы вялікі ўнёсак у архітэктуру Вільні ў другой палове XVIII — першай палове XIX стагодзьдзя ў Вільні зрабіла беларуская дынастыя дойлідаў Падчашынскіх. Архітэктар Ян Падчашынскі, які выкладаў архітэктуру ў Віленскім унівэрсытэце й браў удзел у рэканструкцыі Віленскай катэдры й ратушы, збудаваў у радзінных Жырмунах, на Воранаўшчыне, касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа, а таксама касьцёлы ў Маляцічах паблізу Крычава й ва ўзьдзе. А ўжо ягоны сын, Караль Падчашынскі, стаў самым выбітным дойлідам Вільні першай чвэрці XIX стагодзьдзя. Ен скончыў Віленскі ўнівэрсытэт і выкладаў у ім. У 1814—1816 гадах, ужо як выкладчык віленскай катэдры архітэктуры, малады Падчашынскі прайшоў акадэмічную стажыроўку ў Пецярбургу. Затым навучаўся ў Італіі й Францыі. У Вільні Караль Падчашынскі збудаваў велізарны палац на Тускуленах, што на беразе Вяльлі, каля Антокалю. Спачатку гэта была рэзыдэнцыя віленскага губэрнатара Рымскага-Корсакава, пасьля палац набыў маршалак тутэйшага дваранства Пісанка. Таксама Падчашынскі пабудаваў палацы генэрал-губэрнатара, дзе цяпер рэзыдэнцыя прэзыдэнта Літвы, і біскупа Клангевіча. Ен капітальна рэканструяваў увесь ансамбль Віленскага ўнівэрсытэту. Але найперш праславіўся завяршэньнем рэканструкцыяў віленскага Архікатэдральнага сабору, у прыватнасьці, ён завяршыў аздобу вежы-званіцы й... касьцёлу Сьвятога Яна. Гэта й былі апошнія будаўнічыя працы ў знакамітай сьвятыні. Да гатычнабарочна-ракайльных аздобаў дадаліся й клясыцыстычныя. Прынамсі, кожны, хто бываў у Вільні, мусіў бачыць элеганцкі чатырохкалённы портык на рагу вуліцаў Сьвятаянскай і Замкавай.
— ^арэчы, яшчэ адно паданьне даносіць да нас рэха гістарычнай праўды:
Аднаго дня, летам 1845 году віленская граліадзкасьць была ўзрушаная й зацікаўленая загадкабым здарэньнем. На ганку пры дзьвярах касьцёлу Сьвятога Яна сядзеў закрысьціянін тае сьвятыні. Меў ён выгляд разгублены й няшчасны, бессэнсоўна бавячыся з залатымі манэтамі, што невялічкай жменяю валяліся на зямлі. На ўсе роспыты чалавек нічога ня здолеў пабедаміць, і яго, бедака, зьмясьцілі ў шпіталь. Аднак пазьней, паміраючы, закрысьціянін здолеў паведаміць перад прычасьцем наступнае: зьявіўся аднойчы да яго дзіўна ўбраны чалавек, падобны да чужаземца, і папрасіў правесьці ў касьцёльныя лёхі. Паквапіўся на грошы тады той закрысьціянін і згадзіўся. Як зайшлі ў касьцёл бакавылі ходам, то загадкавы. госьць завязаў яму адмысловай хустаю вочы. Аоўга-доўга блукалі яны па касьцёле. Затым пакрысе пачалі сыходзіць у лёхі. Адчуваліся холад і вільгаць. Раптам чужаніца скамандаваў: «Basta» й разьвязаў вочы закрысьціяніну. Стаялі яны пасярод даўжэзнага калідору перад жалезнымі дзьвярыліа. Пры тускным сьвятле лятарні незнаёмца яны ўдвох зь цяжкасьцю адамкнулі дзьверы. А за імі...
Пасярод склепу стаяў вялізарны жалезны куфар. Яго чужаніца адамкнуў уласным ключом. Поўны той быў куфар золатам — ліанэтамі, кляйноталіі, мэдалямі й пярсьцёнкаліі. Ад выгляду такога скарбу агарнула млосьць. Незнаёліец тым часалі напоўніў некалькі цяжкіх валізаў і зноў забязаў вочы закрысьціяніну. Калі ж той ачоліаўся, то пабачыў сябе на касьцельным ганку са жліеняю залатых у руках. А незнаёмага ніхто болей і ня ўбачыў. Хоць і высьветлілі, што такі спыняўся ў гатэлі «Італія», што наймаў фурмана, які завёз
яго да Троцкай дарогі, але ані паліцыя, ані проста цікаўныя больш нічога й не дамагліся. Марнымі сталіся й доўгія пошукі таго калідору з запаветным пакоем за жалезнымі дзьвярымаў лёхах касьцёлу Сьвятога Яна.
— I дата гэтага паданьня, і адрас здарэньня — касьцёл Сьвятога Яна, і дасьведчанасьць у ягонай пляніроўцы героя аповеду, а таксама назва гатэлю й іншыя дэталі даюць падставы меркаваць, што тут вядзецца гаворка менавіта пра Караля Падчашынскага. Ен —■ апошні дойлід, які праводзіў рэканструкцыю ў той сьвятыні, ён насамрэч зьнік зь Вільні ў 1831 годзе, напярэдадні паўстаньня, аб’явіўшыся на Валыні праз пару гадоў. Пасьля Падчашынскі вандраваў па Эўропе й толькі ў 1845-м вярнуўся на бацькаўшчыну. А ў Вільню прыехаў перад самай сьмерцю, што знайшла яго тут у 1860 годзе. Падчашынскі ня толькі стварыў унікальныя архітэктурныя праекты. Ен яшчэ ўклаў і выдаў трохтомную працу «Пачаткі архітэктуры».
— Аойліды якіх яшчэ нацыянальнасьцяў працаваліў Вільні?
— Багата было архітэктараў з Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы. Працавалі ў Вільні й ваколіцах французы Жэну, Поль, Пусье, Рыго. Але, вядома, найбольш было італьянцаў — Тэнкала, Пуціні, Фрэдыяні, Спампані, Пэрэці, Фантана, Росі, Сака... Нямала было й немцаў — Дыдэрштайн, Гэрдэгайн, Гофэр, Кнакфус, Шыльдгаўз, Шульц, ну й, вядома, Ян Крыстафор Гляўбіц, родам з Саксоніі які працаваў тут трыццаць гадоў, будуючы самыя розныя бажніцы ад Вільні да Мсьціслава й Магілёва.
— А продкі сучасных літоўцаў? Ці быліў Вільні дойліды іхнага паходжаньня?
— Прынамсі адзін быў. Гэта найбуйнейшы архітэктар канца XVIII стагодзьдзя ў Літве й Беларусі Лаўрэн
Гуцэвіч, па-літоўску Гуцявічус. Ён зрабіў карэнную рэканструкцыю Віленскай архікатэдры Сьвятога Станіслава, пабудаваў комплекс біскупскіх палацаў у Вярках, ратушу й дзясяткі дамоў у стылі раньняга клясыцызму, спарадкаваў пляніроўку Вільні. Між іншым, паводле ягонага праекту была пабудаваная рэзыдэнцыя біскупа Сестранцэвіча ў Маляцічах на Мсьціслаўшчыне з копіяй рымскага сабору Сьвятога Пятра, паменшанага ў восем разоў, палацавы комплекс Сапегаў у Дзярэчыне й палац Лаўчынскіх у Відзах, што на Браслаўшчыне. Літоўцы вельмі шануюць гэтага дойліда. Ягоным імем названыя вуліцы, яму пастаўлены помнік у Вільні, дагледжаная ягоная магіла, выдаюцца манаграфіі й буклеты, прысьвечаныя творчасьці знакамітага дойліда. Кожны адукаваны літовец ведае гэтае імя.
СТАЛІЦА НА ЎЗБОЧЫНЕ
Размова з Валянцінам Акудовічам
Чаму той ці іншы горад становіцца сталіцай? Напэўна, сталіца мусіць ахапіць усе рэгіянальныя тэрыторыі, арганізаваць прастору існаваньня супольнасьці як дадатак да самой сябе. Велічыня цэнтру вызначае й памеры правінцыі. Яшчэ сталіца павінна мець гісторыю, у якой канцэнтраваўся б лёс нацыі, краіны. А з гісторыі паўставала б і адметная, ягоная ўласная міталёгія. Беларусь жа стагодзьдзямі вагалася ў выбары свайго цэнтральнага гораду, пакуль жэрабя гісторыі не абрала Менск.
— Чаму Менск? Ціадплвядаеёнтрадьіцьійньімдля Эўропы характарыстыкам і функцыям сталіцы? Менск — сталіца ці найноўшы міт пра яе?
— Менск — горад без прывабнай гістарычнай міталёгіі — стаў, як мне здаецца, насуперак сваёй волі ў XX стагодзьдзі сталіцай. Ці была б магчымая Вялікая Рымская імпэрыя з заканадаўчым мястэчкам у цэнтры? Безумоўна, не. I таму, як толькі заняпаў Вялікі Рым, згарнулася амаль уся імпэрыя. Пры нашым тыпе цывілізацыі безь вялікай сталіцы можна было заваяваць палову сьвету, як гэта зрабіў Аляксандар Македонскі. Але адразу пасьля сыходу войскаў ад усіх заваёваў засталося адно — гістарычны міт. Геапалітычная трагедыя беларусаў якраз у тым, што яны ніколі ня мелі вялікай сталіцы. He ў пару занядужаў Полацак, не акрыяў да сапраўднай моцы Наваградак, зашылася ў пэрыфэрыйнае памежжа Вільня.
— Чым выклікана гэткае вось блуканьне сталіцы беларускай зямлі?
— Наўрад ці тут магчымы адзіны й пераканаўчы адказ. У мяне іх некалькі. Падам толькі найбольш верагодны. На прасторы, якую мы сёньня пазначаем словам «Беларусь», існавала некалькі тыпаў цывілізацыяў. Найбольш выразныя зь іх — гэта крыўская й ліцьвінская. I кожная з гэтых цывілізацыяў шукала цэнтар самой сябе. Але штораз гэты цэнтар апынаўся на ўскрайку ўсёй прасторы як цэлага. I таму, уласна, беларусы ніколі сапраўднага цэнтру й ня мелі. Адсюль гэтыя радыкальныя скокі ад сталіцы ў Полацку й Смаленску на ўсходзе да Наваградку й Вільні на захадзе.