Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Дык якімі бьш яны, гэтыя знакі?
— Гэта былі розныя рыскі, крыжыкі, пазьней літары. Яны ставіліся на прыладах працы, прадметах побыту. Паступова такія знакі становяцца сямейнымі й перадаюцца ў спадчыну. Сын, заводзячы сваю сям’ю й атрымаўшы ад бацысі права на самастойнае выкарыстаньне родавага знаку, звычайна дадаваў да яго дзеля адрозьненьня нейкі дадатковы элемэнт. У Беларусі такія знакі, напрыклад, ставілі на борцях
(драўляных калодах для збору мёду). 3 часам знакі ўласнасьці сталі выразаць на пячатках. Пасьля сьмерці ўладальніка пячатка падлягала зьнішчэньню. У старажытнасьці пячаткі замянялі даверчыя граматы, а паслы й гандляры вазілі іх з сабой дзеля пацьвярджэньня асобы. Пад словам «пячатка» мы разумеем і пячатку-матрыцу, і пячатку-адбітак. Матрыца — гэта малюнак пячаткі, выразаны на цьвёрдых прадметах (камені, мэтале, косьці, каўчуку). Адбітак — выява, якая застаецца на паверхні нейкага матар’ялу пасьля ўзьдзеяньня матрыцай.
— Дзе й калі зьявіліся першыя пячаткі? Якая цывілізацыя іх нарадзіла? Як яны выглядалі?
— Першыя пячаткі зьявіліся ў краінах Старажытнага ўсходу — у Бабілёне, Шумэры, Эгіпце. Пячаткіматрыцы мелі розныя формы, напрыклад, у старажытным Эгіпце сустракаліся цыліндрычныя матрыцы, якія пракатваліся па мяккай паверхні глінянай таблічкі, пакідаючы адбітак. У антычны пэрыяд выкарыстоўваліся пячаткі-пярсьцёнкі, якія мелі ўстаўку ў выглядзе гемы — выявы, выразанай на паверхні паўкаштоўнага каменя. Папулярныя на тэрыторыі Беларусі ў болып позьні час падобныя пячаткі-пярсьцёнкі атрымалі назву сыгнэтаў. Магнаты звычайна мелі некалькі пячатак, якія выкарыстоўваліся ў залежнасьці ад характару дакумэнту. Ніколі беларускія магнаты не выпраўляліся ў падарожжы безь пячатак:
...у пераліку дарожных рэчаў Дамініка Радзівіла ў 1793 годзе фігуруе — сыгнэт залаты з гербам ягонай міласьці, выразаным на камені; пярсьцёнак у золата апраўлены малы з гербам і двума дыямэнтамі; тры вялікіх залатых сыгнэты з гербамі; пячаткі тапазавься з гербамі, аздобленыяў серабро — тры; малая пячатка ў серабро апраўленая; малая залатая пячатка з адным каралёміразэт-
камі; пячатка срэбраная з гербам Дому; пячатка срэбраная з каменем, на якім выразаныя выявы Адама й Евы.
Захоўваліся пячаткі-матрыцы ў адмысловых драўляных скрынях, абкладзеных унутры аксамітам ці атлясам. Асоба, адказная за захаваньне пячаткі ва ўстановах, магла падчас працы насіць яе на шыі на шоўкавым шнурку ці трымаць ў саф’янавым мяшэчку.
— 3 чаго выраблялі старадаўнія пячаткі й ці адрозьніваліся яны ад сучасных?
— Старадаўнія пячаткі зьнешне вельмі значна адрозьніваліся ад сучасных і тым, як мацаваліся да дакумэнту, і паводле матар’ялу, зь якога іх выраблялі, і формай таксама, і колерам. Так, у сярэднявечнай Беларусі паводле спосабу прымацаваньня да дакумэнту пячаткі падзяляліся на прывесістыя й прыкладзеныя. Прывесістыя пячаткі панавалі да XV стагодзьдзя. Яны прывешваліся ўнізе да дакумэнту на шнурку, які прасоўвалі празь дзірачкі на паперы. Матрыцамі для вырабу прывесістых пячатак служылі спэцыяльныя, падобныя на абцугі, прылады — булацірыі, на канцах якіх былі выразаныя пэўныя выявы. Загатоўка з воску для будучай пячаткі накладалася на перакрыжаваныя канцы шнурка й прыціскалася булацірыямі. Атрымлівалася двухбаковая пячатка, якая гойдалася на шнурку. Прывесістыя пячаткі былі нават мэталёвымі, але пераважна зь мяккіх мэталаў — сьвінца, срэбра ці золата.
— А ці мяняліся пячаткі з разьвіцьцём тэхналёгіяў?
— Натуральна. У тым жа XV стагодзьдзі пачынаюць пашырацца больш практычныя прыкладзеныя пячаткі. Прыладай для вырабу прыкладзеных пячатак служыла выява, выразаная на пласьціне зь цьвёрдага
матар’ялу — каменя, мэталу, рогу, пазьней стаў выкарыстоўвацца каўчук. Яна прымацоўвалася да ручака, на якім часам ставілі спэцыяльныя рыскі, каб бачыць верх пячаткі, таму што было 6 вялікай зьнявагай адбіць на дакумэнце перакуленую выяву. Матрыцы для прыкладзеных пячатак маглі рабіць са срэбра й залаціць. Прыкладзеныя пячаткі-адбіткі былі аб’ёмнымі, таму што матар’ялам для іх служылі воск, васковая мастыка, сумесь мукі й крухмалу, хлебны мякіш, смала. Выкарыстоўваўся таксама сургуч (дарэчы, той самы, на якім ставяць пячаткі й сёньня на беларускіх паштовых пасылках). Існавалі й курадымныя, і цісьнёныя пячаткі. Са зьяўленьнем каўчукавых штэмпэляў матар’ялам для адбіткаў стала вадкая мастыка.
— Ці існавалі нейкія патрабаваньні да формы пячатак і іхнага колеру?
— Пячаткі мелі самую разнастайную форму — круглую, авальную, трох-, чатырохі шматкутную. Дыямэтар пячатак у розны час вагаўся прыкладна ад двух да чатырох сантымэтраў. Што да колеру, дык пячаткі былі як натуральнага колеру, гэтак і шматкаляровыя. У воск, напрыклад, маглі дадаваць розныя фарбы, якія надавалі пячатцы чырвоны, чорны, зялёны, блакітны, карычневы колеры. Склалася пэўная традыцыя, што чырвоны колер выкарыстоўваўся вялікакняскай уладай, цэнтральнымі дзяржаўнымі ўстановамі, магнатамі; зялёны — гарадзкімі органамі кіраваньня; чорны — духавенствам; натуральны колер воску — прыватнымі незаможнымі асобамі. Але гэтая традыцыя ня мела абавязковага характару.
— Пячаткі, зробленыя з такога мяккага матар’ялу, як воск ці васковая мастыка, не маглі доўгі час захоўвацца ў добрым стане. Што рабілася дзеля захаваньня іхнага выгляду й даўгавечнасьці?
— Дзеля гэтага была прыдуманая такая рэч, як кустодзея. Назва паходзіць ад лацінскага ‘custos’ — ахова, варта. Кустодзея — гэта маленькі кавалак тонкай паперы рознай формы, якім пакрывалася васковая загатоўка перад націскам пячаткай-матрыцай. Папера, уціснутая ў воск, практычна не пагаршала выгляду выявы й спрыяла павышэньню трываласьці пячаткі-адбітка. Часам ролю кустодзеі адыгрываў загорнуты ўнізе аркуш дакумэнту, кустодзея магла быць прыклееная толькі зь левага боку пячаткі й трэба было адгарнуць яе, каб пабачыць саму пячатку. У адпаведнасьці са своеасаблівай модай, якая існавала ў Беларусі, па краі кустодзея магла быць упрыгожана ажурнымі карункамі з рознымі ўзорамі.
— Хто ў старавечнай Беларусі вырабляў пячаткі, дзе вучыліся гэтаму?
— Выраблялі пячаткі майстры залатой і срэбранай справы. Працэс быў дастаткова складаны, і трэба было мець ня толькі досьвед, але й пэўны талент. У адпаведнасьці з цэхавымі статутамі майстры рыхтавалі вучняў, якія працягвалі агульную справу. Паводле статуту менскага цэху злотнікаў 1615 году, на іспыце на званьне майстра ад вучня патрабавалася вырабіць «пячатку вялікую зь літарамі, выразанымі навакол, са шчытом і шлемам уверсе». Падобныя ўмовы замацоўвалі, напрыклад, і статуты наваградзкага й магілёўскага цэхаў злотнікаў. Як сьведчаць дакумэнты, у трэцяй чвэрці XVII стагодзьдзя ў Маскве працавала група беларускіх срэбнікаў зь Віцебску, Полацку й іншых гарадоў. Некаторыя займаліся нават рэзкай расейскіх дзяржаўных пячатак. Так, майстар Багдан Ісакаў, атрымаў «полдва фунта срэбра, зь якога вырабіў дзьве пячаткі», за што быў аддзячаны 5 рублямі й «сукном ангельскім добрым». Дзяржаўныя пячаткі рэзаў і Хведар Мікулаеў, які атрымаў «сукно кармазіну». А сьведчыць гэта пра тое, што стара-
даўняя Беларусь мела выдатных майстроў гэтай справы, якія былі запатрабаваныя й за мяжой.
— Ці можна сьцьвярджаць, што беларусы цягам стагодзьдзяў стварылі сваю адметную калекцыю пячатак?
— Так. Ва ўсе часы беларусы мелі выдатных майстроў, якія рабілі вельмі цікавыя пячаткі-матрыцы. Зробленыя імі пячаткі, калі б была магчымасьць іх сабраць разам, сталіся б унікальнай калекцыяй, якая мае ўсе падставы называцца калекцыяй уласнабеларускай. I гэтая ў шырокім сэнсе беларуская калекцыя складаецца з калекцыяў, якія захоўваюцца ў асобных музэях, але, на жаль, ня толькі ў беларускіх. Дзякуй Богу, што збольшага мы ведаем, у якіх. Бадай, самая вялікая калекцыя тая, што выстаўлялася ў Віленскім музэі старажытнасьцяў, адкрытым у 1856 годзе. У яе ўваходзілі больш за 450 прыватных і гарадзкіх пячатак. Гэтую калекцыю перадалі ў музэй вядомыя беларускія навукоўцы Канстанцін і Яўстах Тышкевічы. Пасьля паўстаньня 1863 годумузэй быў расфармаваны, і сфрагістычная калекцыя паступіла ў маскоўскі Румянцаўскі музэй. Цікавая калекцыя пячатак існавала і ў Менскім царкоўна-археалягічным музэі, але ў час Першай усясьветнай вайны фонды музэю перавезьлі ў Пецярбург, і цяпер у Эрмітажы, мабыць, з гэтай калекцыі, знаходзяцца пячатка XIX стагодзьдзя менскага дваранскага сходу, шэсьць пячатак часу паўстаньня Кастуся Каліноўскага й восем выразаных з агату гербавых пячатак гетмана Вялікага Княства Літоўскага Міхала Агінскага. Больш за сто пячатак меў у сваёй калекцыі Віленскі беларускі гістарычна-этнаграфічны музэй імя Івана Луцкевіча, адкрыты ў 1921 годзе. Што тычыцца Беларусі, дык на наш час сфрагістычныя калекцыі захоўваюцца ў Нацыянальным музэі гісторыі й культуры і ў абласных музэях краіны.
— Ці можна вызначыць нейкія характэрныя прыкметы старажьітныхузораў беларускай пячаткі?
— Перадусім адзначу, што выгляд беларускай пячаткі фармаваўся пад уплывам бізантыйскіх сфрагістычных традыцыяў. Напрыклад, запісанае кірыліцай грэцкае гучаньне легендаў (надпісаў), прынцыпы складаньня кампазыцыі — як правіла, была выява сьвятога патрона ўладальніка пячаткі. Цікавы асобнік быў знойдзены падчас археалягічных раскопак расейскага Ноўгараду ў 1953 годзе. Ен з групы прывесістых пячатак. Гэта самая старажытная зь вядомых нам беларускіх пячатак. Яна належала ў канцы X стагодзьдзя полацкаму князю Ізяславу ўладзімеравічу. Пячатка са сьвінца, на адным баку ейным княжацкі знак у выглядзе трызубца, а вакол выявы легенда — напісанае кірыліцай грэцкае гучаньне імя князя «Ізяс[лав]ос», на адвароце — рэшткі нейкага іншага надпісу.
— Пячатку знайшлі ў Ноўгарадзе. Яна засьведчыла стасункі паміж полацкай і ноўгарадзкай дзяржавамі?
— I не адна яна была знойдзеная ў Ноўгарадзе з тых, што датаваліся X—XIV стагодзьдзямі. Аналягічныя пячаткі знаходзіліся й на тэрыторыях іншых суседніх дзяржаваў. Яны ёсьць доказам шырокіх міждзяржаўных кантактаў беларускіх зямель у розны час. У 1906 годзе ў Ноўгарадзе знайшлі пячатку, выкананую ў стылі XII стагодзьдзя з выявамі сьвятога Георгія й сьвятой Сафіі. Уладальніка пячаткі вызначыць тады не змаглі. Але калі ў 1962 годзе пры археалягічных раскопках на тэрыторыі Латвіі старажытнага Кукенойсу была знойдзеная другая такая ж пячатка, навукоўцы зрабілі выснову, што выявы сьвятых на гэтых дзьвюх пячатках былі аналягічныя выявам сьвятых патронаў бацькоў Эўфрасіньні Полацкай на ейным знакамітым крыжы. Уладальніцай знойдзеных