• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Ці 'ёсьць нейкія зьвесткі пра шахматныя спаборніцтвы, чэмпіянаты ў шахматы ў даўнія часы?
    — Есьць. Першыя чэмпіянаты ў Эўропе пачынаюцца ў эпоху Адраджэньня, у XVI стагодзьдзі. У іх асабліва актыўна ўдзельнічалі гішпанцы й італьянцы. Дарэчы, адзін з кастыльскіх каралёў у XIII стагодзьдзі выдаў цэлую кнігу, прысьвечаную тэорыі гульні ў
    шахматы. Яшчэ раней падобныя кнігі выдавалі пэрсы. Калі верыць Уладзімеру Караткевічу, то такія чэмпіянаты былі і ў старажытнай беларускай дзяржаве. Ён ня раз іх апісваў у сваіх мастацкіх творах. Зрэшты, ня толысі Караткевіч апавядаў пра гэтую гульню. Тлумачальны слоўнік беларускае мовы артыкул «шахматны» ілюструе цытатай зь Якуба Коласа. I Якуб Колас, і Янка Купала вельмі часта зьбіраліся гуляць у шахматы, падчас гульні маглі пасварыцца й потым вельмі доўга мірыліся пасьля таго, як не падзялілі нейкай шахматнай фігуры. У XX стагодзьдзі шахматы сталі ў Беларусі сапраўды народнай гульнёй. Колас апісвае, як у Менску гулялі ў шахматы на вуліцах, у парках, а за сьпінамі гульцоў стаялі гледачы-заўзятары. У 1920-я гады ў БССР ужо адбыліся першыя спаборніцтвы — спачатку сярод мужчынаў, а потым і сярод жанчын. Дастаткова прыгадаць выдатнага беларускага шахматыста Барыса Гельфанда, які быў чэмпіёнам Эўропы, чэмпіёнам СССР сярод юнакоў, а ў 1994 годзе ён займаў сёмую пазыцыю ў сьвеце. У 1970—1980-я ўзьніклі шахматныя клюбы, у Менску пабудавалі Палац шахматаў і шашак. I сёньня Беларусь яшчэ мае нядрэнных шахматыстаў, але пазыцыі на міжнароднай арэне губляе. Цяперашняя ўлада ня любіць інтэлектуальных гульняў, аддае перавагу хакею ды ролікавым лыжам.
    ПАДРОБКІ Й ПАДРОБНІКІ
    Размова зь Нінай Здановіч
    Сучасная побытавая культура — гэта культура, якая сваёй матэрыяльнай падставай мае падробкі. Большасьць рэчаў, якія нас атачаюць, узьніклі ў выніку капіяваньня, імітацыі, стылізацыі. Мы марым пра арыгіналы высокай якасьці й мастацкай вартасьці. А задавальняемся звычайна падробкамі, хоць і ставімся да іх скептычна. Але гісторыя даказала, што шляхам да высокіх узораў вельмі часта была падробка, а часам падробка станавілася больш каштоўнай за арыгінал. Вось жа эўрапейскае мастацтва эпохі Адраджэньня дало шэраг прыкладаў, калі творца пачынаў з імітацыі, са спробы паўтарыць антычны ідэал, а завяршаўся працэс стварэньнем улас~ нага, высокага паводле мастацкіх вартасьцяў, твору. Беларускія археолягі таксама гавораць, што яны знаходзілі шмат падробак, якія маюць і самастойную вартасьць.
    — ^ык з чаго ўзьнікалі беларускія падробкі? Зь перайманьня эўрапейскіх узораў?
    — У Беларусі, як ва ўсіх краінах Эўропы, высокае, прыгожае, недасяжнае было штуршком у розных галінах творчасьці й вытворчасьці. Прыкладам, была паліваная кераміка, якая прыйшла зь Нямеччыны ў канцы XV стагодзьдзя, але спачатку яна была недаступная для бальшыні насельніцтва краіны. Вось і ўзьнікла задымленая кераміка, якая паўтарала формы паліванай, а вонкавы воблік — мэталёвага посуду. Тут як бы два арыгіналы зьліліся ў вобразе зусім новым, зусім іншым, але прататып улоўліваецца. Пройдзе літаральна стагодзьдзе, і вось гэтая задым-
    леная кераміка ператворыцца ў традыцыйную, шыкоўную, глянцаваную кераміку. Прататыпу ў ёй мы ўжо ня знойдзем, калі ня ведаем вось гэтага ланцужка. Але зьява застаецца, і натхненьне чэрпаецца менавіта там, у канцы XV стагодзьдзя.
    — У якія пэрыяды — стваральныя ці крызісныя — найбольш вырабляюць падробак?
    — Відаць, у стваральныя, а ня крызісныя. Прыкладам, 30-я гады XVIII стагодзьдзя. Радзівіл засноўвае свой парцалянавы цэх у Сьвержані. I майстар, і абсталяваньне былі эўрапейскія, тут стваралі арыгінальныя экзэмпляры посуду. I ў гэты час адбываецца росквіт уласнай маёлікі й расьпісной керамікі, якая імітуе маёліку, а маёліка мае за арыгінал фаянс.
    — Ці былі падробкі, якія ва ўяўленьні грамадзтва або дзяржавы станавіліся небясьпечнымі, зь якімі змагаліся?
    — Дзяржава баялася найбольш падробак, зьвязаных з грашовай сыстэмай. У Статуце ВКЛ 1588 году зьяўляецца артыкул, які папярэджвае гэтак званых клепачоў, якія хацелі або імкнуліся зарабіць грошы на такіх падробках:
    Тыя ж, хто 6 манэту нашу падрабляў, пераплаўляў і абразаў, а таксама майстры манэтнай справы нашай, што золата, срэбра ды іншыя матэрыялы, якія належаць і прызначаюцца грашовай справе, падраблялі б, зьлівалі, зьмешвалі для сваёй карысьці й дзеля шкоды дзяржавы, і тое было б на іх даказана, тыя павінны быць пакараныя сьмерцю без шкадаваньня. Таксама й ювэліры, якія золата й срэбра падрабляюць і зьмешваюць медзь, цынк ці волава й гэта было б даказана, тады яны павінны быць пакараныя сьмерцю агнём, а зь іхнай маёмасьці таму, каму прычынілі шкоду, павінна быць выплачана.
    — А ювэліры, залатары? Як ставілася грамадзтва да іхных падробак?
    — Залатары, ювэліры стаялі на другім месцы паводле шкоднасьці для дзяржавы пасьля тых, хто падрабляў манэты. I таму ў дакумэнтах усьлед за клепачамі згадваюцца менавіта залатары, якія імкнуліся выдаць пазалочаную рэч за залатую. Ёсьць сьведчаньне, як два залатары-магілёўцы адзін на аднаго даносяць за тое, што адзін зь іх выдаў лятунную пазалочаную рэч за залатую. Самі залатары былі зацікаўленыя, каб не было падробак. Цэхавыя статуты пільна сачылі за якасьцю сваёй прадукцыі й за тым, каб яна не падраблялася. Гэтаму ж майстры вучылі сваіх вучняў.
    — А ці не займалася сама дзяржава падробкамі?
    — Дзяржава была самай бессаромнай падробніцай — і найперш грошай. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя пачалі выпускаць шэлегі. Яшчэ ў літаратуры іх часам называлі «барацінкамі», якія паводле рэальнага кошту мелі 15 адсоткаў ад намінальнага. Людзі мусілі прымаць тыя грошы за сапраўдныя, і нагэтулькі яны былі абясцэненыя, што нават ужо іхныя падробкі былі лепшай якасьці за афіцыйныя. Як вынік, рынак або браў і адно, і друтое, або ня браў ані дзяржаўных, ані падробленых клепачамі. Яшчэ адзін выпадак, ужо з часу Расейскай імпэрыі. 3 1839 па 1848 гады дзяржава выпускала медную манэту, на якой было напісана: «1/4 капейкі срэбрам», «3 капейкі срэбрам». Але нават дзіця бачыла, што гэта звычайная медзь. Такая хлусьня тлумачыцца спробай дзяржавы выйсьці зь фінансавага крызісу. У існасьці, вырабляліся грошы, якія нічым не былі падмацаваныя. I фінансавая катастрофа толькі адкладалася ў часе.
    — Каб нешта падрабіць, трэба бачыць, якяно вырабляецца. Ці можна казаць, што і ў вельмі даўні час існаваў шпіянажу галіне тэхналёгіяў?
    — Хутчэй за ўсё, можна. Мы мяркуем пра гэта хаця 6 са статутаў цэхаў. Першае, чаго яны патрабавалі, гэта каб чалавек трымаў язык на прывязі. У сярэднявеччы можна было набыць на рынку парашок, які даваў паліву для керамікі, але нельга было даведацца пра ягоны склад. Сакрэт належаў майсгру.
    Вельмі важна, каб тое, пра што кажуць у цэху, не быходзіла за парог і не разносілася. Тэтага аднадушна патрабуе цэх. Калі ж хто-небудзь адважыцца гэтае патрабаваньне парушыць і ў яго будзе часацца язык, дык, калі гэта будзе даведзена, ён мусіць будзе заплаціць у цэх паўкаменя воску столькіразоў, колькіразоў імзроблена парушэньне, без усялякае ласкі.
    — Калі параўнаць зь іншымі народамі — беларусы былі большымі ці меншымі падробнікамі?
    — Дзяржава імкнулася яшчэ з XIV стагодзьдзя мець менавіта майстроў, якія б рабілі рэчы арыгінальныя. Калі іх не было, тады імкнуліся быць ня горшымі за людзей. Можна сказаць, што беларусы былі даволі хітрыя, прыкладам, у паліванай кераміцы. Яны запазычылі форму, якая была распаўсюджаная менавіта ў Нямеччыне, — гаршкі на трох ножках, але дапасавалі яе да сваіх патэльняў, што адпавядалі гэтай форме. На грунце чужой ідэі зрабілі свой арыгінальны посуд.
    — Відавочна, што падробкі, імітацыі моцна паўзьдзейнічалі на разьбіцьцё самабытнай нацы,янальнай кулыпуры. А ці паўплывала падробка на хаду гісторыі?
    — Напэўна, уплывала. Вось жа Рэч Паспалітая ў XVII стагодзьдзі ад падробкі рэчаў перайшла, калі можна так сказаць, на падробку людзей. Усе ведаюць, хто такія Ілжэдзьмітры I і Ілжэдзьмітры II. Так, энцык-
    ляпэдыі даюць нам фразу: «Паходжаньне ня высьветленае». Але, калі пакапацца ў біяграфіі аднаго й другога, дык мы знаходзім іхныя сьляды на Магілёўшчыне — Шклоў, Магілёў. Асобы або аднаго, або другога ўзьнікаюць пры двары Лява Сапегі. Была спроба (праўда, няўдалая) зрабіць і яшчэ аднаго царэвіча, Ілжэдзьмітрыя III. Гэта Ян Луба, што таксама жыў пры двары Лява Сапегі, якога выхоўваў Апанас Філіповіч. Але тут атрымалася так, як у «Тарасу Бульбу»: «Я цябе парадзіў, я цябе й заб’ю». Калі ўжо Ян Луба «внедрнлся в Россмйскнй двор», Апанас элемэнтарна зрабіў данос на гэтага Яна Лубу, расказаў, што гэта была за асоба й зь якою мэтаю ён туды трапіў.
    — Адна падробка спараджае іншую ?
    — Так. Але падробкі нельга множыць да бясконцасьці. Прыкладам, Ілжэдзьмітры I быў падробкаю пад царэвіча Дзьмітрыя, Ілжэдзьмітры II — пад Ілжэдзьмітрыя I. Трэцяя спроба пацярпела крах, таму што час аддаляў падробку ад арыгіналу, і сцэнар размываўся.
    — А ці падраблялі іншыя народы беларускае?
    — Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай была як бы рэтрансьлятарам заходніх традыцыяў. Кожная краіна ня толькі спажывае, але й перадае. Беларусь вельмі пасьпяхова выконвала такую ролю, перадаючы іншым народам узоры керамікі, кафлі, пазалочанае разьбы. Пераймальнасьць традыцыі падробак ■— гэта адзін з прынцыпаў засваеньня новага. У культурным пляне беларусы былі адкрытым народам, яны пераймалі тое, што ім было трэба, і спакойна дзяліліся зь іншымі народамі сваімі здабыткамі.
    бацьвіньне к л ё ц к і селядзец б у л ь б a г а р э л к a
    Размова з Тодарам Кашкурэвічам
    На мяжы XX—XXI стагодзьдзяў істотная частка чалавецтва сутыкнулася з праблемай, якую яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў таму цяжка было нават уявіць, а менавіта — з атлусьценьнем. У ЗША гэта назвалі ня меншай небясьпекай для нацыі, чым паленьне тытуню. Таўсьцеюць і эўрапейцы. Людзі ядуць шмат і, выглядае, без разбору, ігнаруючы й гістарычныя нацыянальныя традыцыі, і ўласныя звычкі, і засьцярогі лекараў. Часам у рэстарацыях, асабліва курортных гатэляў, падаецца, што сьвет ператвараецца ў нейкую сюррэалістычную фабрыку зьнішчэньня харчоў, дзе людзі, як ненажэрныя машыны, паглынаюць усё, што на відэлец патрапіць.