Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
пячатак была названая ейная маці — полацкая княгіня Сафія. I царква ўвогуле, і духоўныя асобы ў прыватнасьці, мелі свае пячаткі. Так, у 1968 годзе таксама ў Ноўгарадзе знайшлі надзвычай цікавую пячатку, якая належала самой Эўфрасіньні Полацкай. На адным баку была складаная кампазыцыя на рэлігійную тэму з надпісам «Мэтамарфозы». На другім — выява асобы ў манаскім капелюшы з надпісам «Господй, помозн рабе своей Ефросмнмті нареченной». Да нашага часу дайшла й група пячатак духоўных асобаў XII—XIV стагодзьдзяў. Напрыклад, знойдзеная ў 1909 годзе ва Украіне, на Львоўшчыне, пячатка полацкага япіскапа Міны. А ў 1954 годзе ў Ноўгарадзе адшукалі пячатку полацкага япіскапа Дыянісія. I гэты сьпіс можна працягваць.
— Ужо напрыканцы XIV стагодзьдзя, каліў Беларусі пачало пагйырацца магдэбурскае права, кожны горад павінен быў мець сваю пячатку. Чым цікавая беларуская гарадзкая пячатка?
— Пячатка гарадзкіх органаў улады — значная крыніца дзеля вывучэньня гарадзкой геральдыкі і ўвогуле гісторыі гораду. Пячатка, як і герб, зьяўлялася атрыбутам гарадзкога самакіраваньня. Пры страце яе горад мог нават часткова быць пазбаўлены пэўных прывілеяў. Пячатку вельмі строга захоўвалі. Напрыклад, дакумэнт 1542 году сьведчыць, што гарадзенская гарадзкая пячатка знаходзілася ў гарадзкой ратушы, і адказныя за яе былі войт, бурмістар і райца. Галоўным элемэнтам такіх пячатак становіцца выява гарадзкой эмблемы, якая з часам пераўтвараецца ў гарадзкі герб. Так, на пячатцы Віцебску — выява Ісуса Хрыста, на пячатцы Горадні — выява аленя сьвятога Губэрта з залатым крыжам паміж рагоў, на пячатцы Менску — выява Панны Марыі ў атачэньні анёлаў. Прыватныя пячаткі шырока выкарыстоўвалі й прадстаўнікі розных колаў гарадзкога насельніцтва.
— Ці ўсім, хто хацеў, дазвалялася мець пячатку? Ці рэгулявала заканадаўства ВКЛ парадак выкарыстаньня пячаткі?
— На тэрыторыі Беларусі спачатку дзейнічалі вусныя правілы, што склаліся ў працэсе выкарыстаньня пячаткі. Пазьней яны зафіксаваныя ў шэрагу пісьмовых заканадаўчых актаў, якія рэглямэнтавалі парадак афармленьня дакумэнтаў. I, натуральна, ва ўсіх трох рэдакцыях Статуту Вялікага Княства Літоўскага мы знаходзім артыкулы, прысьвечаныя парадку выкарыстаньня пячаткі. Прычым, заўважаецца паступовае — ад двух да дваццаці васьмі —■ павелічэньне колькасьці артыкулаў, якія рэглямэнтавалі выкарыстаньне пячатак. Статуты, напрыклад, вызначалі вельмі жорсткае пакараньне асобаў, якія падраблялі пячаткі й карысталіся фальшывымі дакумэнтамі на сваю карысьць. Вось жа чытаем у Статуце 1588 году:
...Калі б хто лісты нашы або пячацінашы фальшаваў... нічым іным толькі... агнем каран быці маець.
Вызначалася таксама й плата, прычым немалая, за выдачу завераных пячаткай копіяў дакумэнтаў. Так, кнігі Магілёўскага магістрату за 1713 год адзначаюць выдаткі магістрацкай дэлегацыі пры паездцы ў Варшаву на 6,5 талераў і 1 чырвоны злоты, дадзены сакратару «за прыпячатаньне справаў». Па заканадаўстве Вялікага Княства Літоўскага «пячатарамі» (гэта значыць — захавальнікамі вялікай і малой дзяржаўных пячатак) былі вышэйшыя адміністрацыйныя асобы, якія ўзначальвалі канцылярыю Вялікага Княства Літоўскага — канцлер і ягоны намесьнік, падканцлер. Толькі яны мелі права канчатковага зацьвярджэньня дзяржаўнай пячаткай каралеўскіх загадаў.
— Які лёс напаткаў беларускую пячатку пасьля страты Беларусьсю незалежнасьці?
— Падзелы Рэчы Паспалітай і акупацыя беларускіх земляў Расейскай імпэрыяй адбіліся й на выглядзе беларускіх пячатак. Напрыклад, паступова лацінскую й польскую мовы легендаў выціскае мова расейская, шэраг заканадаўчых актаў прыводзяць пячаткі да адзінага памеру й аднастайных выяваў. Цікава, што яшчэ да сярэдзіны XIX стагодзьдзя на тэрыторыі Беларусі працягвалася выкарыстаньне пячатак прыватнымі асобамі. Аднак, гэты звычай ня ўпісваўся ў расейскія традыцыі, і ён паступова зьнікае. Агульная рыса сфрагістычных помнікаў пазьнейшага часу — поўнае зьнікненьне індывідуальнасьці і ўніфікацыя выгляду пячаткі, што адпавядала агульным тэндэнцыям разьвіцьця дзяржаўнага справаводзтва той дзяржавы, часткай якой сталі беларускія землі.
МАНЭТЫ Й ФАЛЬШЫВАМАНЭТЧЫКІ
Размова з Ірынай Колабавай
Наўрад ці ёсьць на сьвеце чалавек, які, хай сабе і ў дзяцінстве, ня марыў знайсьці скарб. Заўсёды шуканьне скарбаў станавілася тэмай літаратуры, мастацтва. Пра скарбы пісалі антычныя аўтары — Арыстафан, Пляўт, Ксэнафонт, Плятон, Гарацыюс... Чалавек, які шукае скарб, у мастацтве падаваўся й як рамантык, і як драпежнік. Тэма скарбу заўсёды ёсьць у фальклёры ўсіх народаў. Вось жа й беларусы ў прымаўках кажуць: «Закапаў скарб — закапаў спакой», «Чужой схоўкі ня хутка знойдзеш», «Заплаціў як чорт за папараць», «Багаты грошы зьбірае, а чорт машну гатуе», «Нашто мне скарб, калі мае дзеці ў лад».
— Кўвогуле скарбыў народных паданьнях — гэта дабро ці зло ?
■— Скарбы ў беларускім фальклёры традыцыйна падзяляюцца на злыя (заклятыя ў час хаваньня) і добрыя. Авалодаць злым скарбам, які мог прынесьці пакуты знаходчыку й ягоным блізкім, — вельмі цяжкая задача. Акрамя закляцьця, скарбам апекаваліся такія пачвары, як нячысьцікі. Нячысьцікі даглядалі й ахоўвалі скарбы: палявік — у полі, лясун — у лесе, багнік •— у балотах, кладавік (самы заможны з усіх) — на прысядзібным участку. Скарбы ў народных паданьнях — нешта жывое й можа зьяўляцца на паверхні нечаканым агеньчыкам, у чалавечым выглядзе, сабакам, коткай, пеўнем. Прычым, белая афарбоўка істоты адпавядае срэбру, а жоўтая — золату. Дапамагчы ў шуканьні скарбу мог выгарак — абпаленая лучына, кутны зуб вісельніка, васковая сьвечка ля труны памерлага.
— А ж архаічныя людзі здымалі са скарбаў закляцьці?
— Нэўтралізаваць закляцьці й нячысьцікаў дапамагалі рукапісныя «Траўнікі», «Вызыўныя кнігі» й «Росьпісы». У «Траўніках» апісваліся надзвычайныя ўласьцівасьці папараць-кветкі, плакун-травы, разрыўтравы. «Вызыўныя кнігі» захоўвалі формулы зваротаў да нячыстых сілаў з прапановамі абмену сваёй душы на грошы. «Росьпісы» давалі апісаньні месцаў знаходжаньня скарбаў. Скарбы добрыя адкрываліся людзям добрым. Ахоўвалі месцы іхнага знаходжаньня «дзядзькі»: Дзедзя, Бялун і Купальскі дзядок.
— Скарбы найчасьцей знаходзяць выпадкова, падчас сельскагаспадарчых ці будаўнічых працаў. A часам скарбы адкрываюць прадстаўнікі флёры й фаўны, прыродныя стыхіі. Якія цікавыя выпадкі знаходжаньня скарбаў быліў Беларусі?
— Вось у 1845 годзе ў Барысаве знойдзены скарб манэтаў XVI стагодзьдзя ў птушыным гнязьдзе. У 1888 годзе ў вёсцы Любоўша каля Баранавічаў рымскія манэты I—II стагодзьдзяў выкінуў на паверхню крот. У 1921 годзе ў Слуцку, у1961-м у Вёсцы Салігорскага раёну, у 1963-м у вёсцы Адрубак Докшыцкага раёну зафіксаваныя выпадкі, калі выварочвалі на паверхню начыньні са старадаўнімі манэтамі сьвіньні. У 1964 годзе ў Касяках Кармянскага раёну дождж вымыў зь зямлі скарб IX стагодзьдзя. Часам паказвае на месца скарбу народны погалас. Так, мясцовыя жыхары Ракаўцоў Смаргонскага раёну гаварылі, што пад валуном на тэрыторыі вёскі схаваныя грошы. У 1971 годзе пры будаўнічых працах бульдозэр зрушыў камень, пад якім аказаўся манэтны скарб X стагодзьдзя.
— А ўвогуле ці часта ў Беларусі знаходзяць скарбы? I ці пашыраныў Беларусі спосаб захоўваньня грошай у куфэрках у розных сховішчах?
— У Беларусі зафіксавана болей за тысячу выпадкаў знаходжаньня скарбаў. Скарбы — гэта вельмі пашыраны звычай захоўваньня каштоўнасьцяў. Звычайна скарбы добра запакаваныя ў кавалак скуры, тканіны, бяросты ці нейкае начыньне з накрыўкай. У XVI стагодзьдзі ў беларускім ганчарстве нават сфармавалася асобная галіна вырабу разнастайных паводле аб’ёму й формы скарбонак дзеля захоўваньня грошай. Звычайна скарб знаходзіцца на невялікай глыбіні — ад 20 да 50 сантымэтраў, гэта, вядома, больш зручна пры пэрыядычным карыстаньні грашыма. Бальшыня скарбаў ■— вельмі сьціплыя зьберажэньні, якія маглі належаць прадстаўнікам незаможных колаў, што таксама сьведчыць пра пашыранасьць такога спосабу захоўваньня грошай. Праблема ўласнасьці на скарб знаходзіла адлюстраваньне ў заканадаўчых актах, прыкладам, у другой і трэцяй рэдакцыях Статуту Вялікага Княства Літоўскага.
— Вельмі часта ў паведамленьнях пра знойдзеныя ў Беларусі скарбы ўтрымліваецца інфармацыя, што манэты. належаць розным краінам. Чым можна патлумачыць гэткі шматнацыянальны склад скарбаў?
— Геаграфічнае палажэньне Беларусі, перакрыжаваньне на ейных землях шматлікіх гандлёвых шляхоў прыводзіла да шматнацыянальнага складу манэтнага фонду. Вось тыповыя прыклады знойдзеных, як вы кажаце, шматнацыянальных скарбаў.
Вёска Дзегцяны Капыльскага раёну, 1957 год. Грашоба-рэчабы скарб срэбраных ювэлірных вырабаў і манэтаў, колькасьць — каля 7 тысяч штук. Скарб пераважна разрабабаны. Захаваліся фрагмэнты 21 упрыгожаньня й 320 манэтаў — дынары Вугоршчыны, Чэхіі, Даніі, Рэйнлянду, Бабарыі, Саксоніі, Турынгіі, Франконіі, Шбабіі, Фрысьляндыі, Лятарышіі. Час схабаньня — каля 1050 году.
Горад Магілёў, 1936 год. 470 залатых манэтаў Вэнэцыі, Мадэны, Савоі, Аўстрыі, Карынцыі, Тыролю, Швайцарыі, Вугоршчыны, Трансыльваніі, Чэхіі, Галяндыі, Гальдэрну, Аавэнтару, Зэляндыі, Кампэну, Абэрэйсэлу, Утрэхту, Фрызіі, Брабанту, Браўншвайгу, Тамбургу, Зальцбургу, Кёльну, Аюбэку, Майнцу, Нюрнбэргу, Ростаку, Саксоніі, Франкфурту, Ульму, Штральзунду, Брэслаў, Аанцыгу, Торну. Час схаваньня — пачатак 1690-х гадоў.
— Ці можна па скарбе меркаваць пра ягонага гаспадара?
— Можна. Пра сацыяльны статус гаспадара сьведчыць, напрыклад, скарб пачатку IX стагодзьдзя каля вёскі Брылі Барысаўскага раёну. У 2000 годзе там быў знойдзены скандынаўскі меч, шыйная грыўна, 10 гірак-разнавагаў і 290 срэбраных манэтаў — дырхамаў Арабскага Халіфату. Гэта дало падставу меркаваць пра гаспадара як пра вікінга. Разбойніцкая казна з васьмі з паловаю тысяч арабскіх манэтаў была адшуканая ў 1973 годзе каля вёскі Казьянкі Полацкага раёну. У 1979 годзе ля вёскі Вішчын Рагачоўскага раёну знойдзена княжацкая казна з жаночых упрыгожаньняў і грашовых зьліткаў.
— Зразумела, што як толькі ўзьніклі грошы, дык адразу знайшліся й людзі, якія захацелі й змаглі іх падрабляць. А ці люжна казаць пра. нейкія краіны, дзе фальшаваньне манэтаў найболей было пашыранае, дзе яно дасягнула бысокага ўзроўню ? I наколькі гэтае злачынства было характэрнае для старадаўняй Беларусі?