Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Як выглядаў moil цьвік?
— Ен быў квадратны альбо прастакутны, і да яго была прыкляпаная вялікая плешка. Пазьней узьнікаюць і іншыя тыпы будаўнічых цьвікоў, некаторыя мелі даўжыню да 30 сантымэтраў. Гэтымі цьвікамі звычайна ўпрыгожвалі дзьверы касьцёлаў, цэркваў, і яны мелі плешку ў выглядзе кветкі, ромба, квадрата. Шалёўку прабівалі наскрозь, загіналі, і такім чынам атрымліваліся моцныя дзьверы, якіх ня вырвеш нават жалезным ломам. Ад самага пачатку цьвік меў ня толькі функцыянальнае, але яшчэ й дэкаратыўнае значэньне. Дэкаратыўныя цьвікі вырабіць даволі цяжка, і для каваля гэта было справай гонару. Каваль, які вырабляў дэкаратыўныя цьвікі, лічыўся найлепшым у ваколіцы. Каб вырабляць цьвікі, была адмысловая прылада, якая называлася «гвазьдзёўня», альбо «цьвікоўня», і была прафэсія «цьвікар». Першая гвазьдзёўня, якая датуецца XII стагодзьдзем, была знойдзеная пры раскопках старажытнага Менску. I хоць жалезныя цьвікі былі дарагія, археолягі знаходзяць вялікую іх колькасьць. Так, напрыклад, у слаях Ваўкавыску археолягі сабралі болей за 1200 розных тыпаў жалезных цьвікоў, а ў слаях Наваградку болей за 600. Гэта значыць, што ў XII—XIII стагодзьдзях узровень жыцьця ў нашых гарадах быў на ўзроўні жыцьця ў Англіі, Францыі, іншых цывілізаваных краінах, бо колькасьць цьвікоў сьведчыць пра дабрабыт насельніцтва.
— Якія віды цьвікоў яшчэ існавалі?
— Крыху пазьней зьяўляюцца адмысловыя цьвікі, каб
падкоўваць каня, бо падкова як элемэнт конскай вупражы ў Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі, пашырылася з XI стагодзьдзя. Кожны каваль павінен быў умець вырабіць і падкову, і спэцыяльны цьвік. Цьвік, які ня мае плешкі, называецца па-беларуску «вухналь», a маленькі цьвічок — «вухналік». I вось гэты вухналік прыбіваецца так, каб не сапсаваць капыта каня. Калі конь падкаваны няправільна, то нашы продкі казалі, што каваль «закаваў» каня, конь кульгае. I да такога каваля ніхто ўжо больш ня пойдзе, ён збанкрутуе. Справай прафэсійнага гонару было так зрабіць падкову, каб конь не адчуў болю. А падкова звычайна мела шэсьць дзірачак і два канцы-шыпы на краях, каб абхапіць капыт па пэрымэтры.
— А якія цьвікі выкарыстоўваліся ў шавецтве?
— Шаўцы ў Беларусі зьявіліся ў X—XI стагодзьдзях, a ўжо ў XII стагодзьдзі ў Менску існавала цэлая шавецкая майстэрня, якую раскапалі археолягі. I шаўцы выраблялі спачатку цьвікі толькі драўляныя, з сухой бярозы. Каб не прамакалі боты, вельмі часта ў падэшву клалі слой бяросты, яе накрывалі скурай, потым рабілі дзірачкі шылам і двума радкамі вось гэтых гваздкоў прыбівалі скуру да падэшвы чаравіка альбо ботаў. Былі боты й на цьвіках, і на рантах. Боты на рантах, прашытыя дратвай, даражэйшыя. Самая цікавая гісторыя ў шавецтве — гэта зьяўленьне мэталёвых цьвікоў. Яны ўжо зьвязаныя з абцасам і падкоўкай на абцас. А самі абцасы ў Беларусі зьявіліся ў канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзя. Спачатку ў вайскоўцаў, у кавалерыстаў, бо на абцас добра чапляць шпору. Толысі ў XVIII стагодзьдзі абцас вырабляюць з калодкі драўлянай, абцягваюць скурай і зьнізу падкоўку ўжо прыбіваюць цьвікамі жалезнымі. А ў парадных жаночых ботах, альбо чобатах, у якіх шляхцянка ішла да касьцёлу ці на вясельле, выкарыстоўваліся медныя цьвічкі, бо на гэтыя боты прыбі-
валіся адмысловыя медныя накладкі, кавалачкі каляровай скуры, і медны цьвічок быў вельмі цікавым элемэнтам жаночага параднага абутку. Выкарыстоўвалі такія медныя цьвічкі да сярэдзіны XX стагодзьдзя.
— У кнігах Магілёўскага магістрату згадваецца болей за трыццаць варыянтаў выкарыстаньня «кхвасткоў», як там пішацца. Што гэта за варыянты, апрача ўжо згаданых?
— Падчас археалягічных раскопак, асабліва Мірскага, Крэўскага й іншых замкаў, мы сабралі велізарную колькасьць цьвікоў розных памераў і розных формаў. Яны ўжываліся многа дзе. Асабліва прыгожыя былі цьвічкі, якімі прыбівалі жалеза да куфраў ці да абцягнуты-х скурай кніг. Захоўваецца да нашых дзён традыцыя абабіваньня дэкаратыўнымі цьвічкамі мэблі. А ювэліры часам выкарыстоўвалі срэбныя цьвічкі.
— Ці даражылі беларусы цьвікамі? Ці надавалі ім нейкі большы сэнс, чым простай прыладзе для працы?
-— Па-першае, ашчадны гаспадар разумеў, што цьвік ня танны, і не марнаваў іх. А пасьля пажару селянін ці месьціч прыходзіў на месца спаленага дому, зьбіраў цьвікі, чысьціў і зноў выкарыстоўваў. Па-другое, гэта яшчэ было й сымбалем аднаўленьня. Есьць запісы, якія пацьвярджаюць гэты звычай — зьбіраць на пажарышчы цьвікі й зноў выкарыстоўваць. Фактычна, яны ад агню не псаваліся, іх можна было забіць і друті, і трэці, і чацьверты раз. Традыцыя выкарыстоўваць старыя цьвікі сьведчыць таксама й пра павагу да кавальскай працы.
ШАХМАТЫ НАРОДНАЯ ГУЛЬНЯ
Размова з Алегам Трусавым
3 усіх гульняў самай інтэлектуальнай зьяўляецца гульня ў шахматы. Паводле папулярнасьці шахматаў у той ці іншай краіне можна меркаваць і пра інтэлектуальны ўзровень нацыі. Стагодзьдзямі эўрапейцы гулялі ў шахматы, і беларусы не былі выключэньнем. Пра пашыранасьць шахматаў у розны час і на розных тэрыторыях гаварыць не складана, бо ў гэтую інтэлектуальную гульню гуляюць фігуркамі, якіх так шмат знаходзяць археолягі. Фігуркі ж нясуць сьведчаньні й пра побыт, і пра культуру нацыі, і пра шматлікія гістарычныя падзеі.
— Алеўс'ё па чарзе. Наііперш — якім часам датуецца самая старажьтная шахматная фігурка з усіх, што знайшлі на беларускіх землях?
— Тая шахматная фігурка, што была знойдзеная на гарадзішчы, дзе ўзьнік старажытны Менск, ня толькі самая старажытная на беларускай тэрыторыі, а й ва ўсёй Усходняй Эўропе. Датуецца яна XI стагодзьдзем.
— А ўвогуле, калі й дзе ўзьнікла гэтая гульня — шахматы?
— Большасьць дасьледчыкаў прыйшлі да высновы, што шахматы ўзьніклі ў старажытнай Індыі дзесьці ў V—VI стагодзьдзях. Старажытнаіндыйскія шахматы адрозьніваліся ад сёньняшніх. Там адначасна на шахматнай дошцы гулялі чатыры чалавекі й чатыры шахматныя войскі. У індусаў гэтую гульню запазычылі арабы. Адбылося гэта ў VII—VIII стагодзьдзях. Менавіта дзякуючы арабам шахматы рознымі шляхамі трапілі ў Эўропу.
— Як выглядахі самыя першыя шахматныя фігуры?
— У старажытнай Індыі кожная фігура мела сваю канкрэтную скульптурную выяву й была шэдэўрам плястыкі. Калі быў шахматны слон, дык гэта баявы слон, калі быў шахматны шах — дык гэта раджа ці візір; пешка, адпаведна, была са зброяй. Арабам было забаронена Кур’анам рабіць выявы жывых істотаў, і яны так стылізавалі індыйскія шахматы, што засталіся толькі нейкія намёкі на людзей ці жывёлаў. Цікава тое, што ў Беларусі існавалі дзьве традыцыі вырабу шахматных фігурак — стылізаваныя шахматы й шахматы-выявы як творы мастацтва.
— Якім шляхам шахматы трапілі ў Беларусь ?
— Было некалькі шляхоў, якімі шахматы трапілі ў Эўропу. Адзін зь іх — усходні. Дасьледчыкі зрабілі выснову, што ва ўсходнюю Эўропу шахматы маглі трапіць волскім шляхам, шляхам з «варагаў у грэкі» й праз славуты Хазарскі каганат. Ня трэба забывацца, што радзімічы пэўны час плацілі даніну хазарам. Хутчэй за ўсё, гэта й ёсьць шляхам шахматаў у Беларусь.
— У які пэрыяд гісторыі Беларусь была найбольш шахматнай краінай?
— У XI—XIII стагодзьдзях. Шахматныя фііуркі гэтага часу знойдзеныя літаральна ў кожным беларускім горадзе. Калі мы паглядзім на археалягічную мапу шахматных знаходак ва ўсходняй Эўропе, Беларусь займае там пераважнае месца.
— Шахматы — традыцыйны сувэнір. Had вырабам шахматны.х фігураў працуюць мастакі. Ці быў такі звычай у Беларусі?
— Быў. Прыкладам, у альбоме «Плястыка Беларусі» зьмешчана пяць унікальных шахматных фігураў:
ладзьдзя, знойдзеная ў Горадні, вырабленая з прыгожага каменя;
унікальны латнік — пешка-барабаншчык з Ваўкавыску;
шахматная ладзьдзя з Ваўкавыску;
унікальны кароль зь Берасьця;
унікальная фігура фэрзя, знойдзеная ў Лукомлі. Гэтыя шэдэўры мастацтва абышлі ўсе энцыкляпэдыі, падручнікі й кнігі пра старажытныя шахматы.
— Вы назвалі некаторыя шахматныя фігуры ня так, як яны гучаць цяпер. Як у беларусаў раней называліся шахматныя фігуры?
— У выдатнай прыпавесьці ўладзімера Караткевіча «Ладзьдзя роспачы» герой гуляе ў шахматы са сьмерцю. Пісьменьнік у гэтым эпізодзе адрадзіў старажытныя назвы фігураў. Ладзьдзя — тыповая назва фігуры ў славянаў, бо ў індусаў ладзьдзя называлася «баявой калясьніцай», дый гэтак і выглядала. Арабы мадэрнізавалі гэтую калясьніцу, назваўшы яе «рух» — мітычная птушка зь вялікімі крыламі. А ў эўрапейцаў ладзьдзя называлася «вежай» альбо «турой». Вось жа і ў беларускай шахматнай тэрміналёгіі дзьве назвы адной фігуры — «ладзьдзя» й «тура». Цяпер — фэрзь. Караткевіч яго правільна назваў «візір» — дарадца караля. Славяне запазычылі слова «фэрзь», a эўрапейцы фэрзя назвалі «каралевай». Назва «слон» ідзе ад індусаў. Гэтая фігура ў баўгараў называлася «афіцэрам». Беларусы выкарыстоўваюць таксама дзьве назвы. У заходнеэўрапейскай традыцыі каня называлі «вершнікам» (гэта ня проста конь, a вершнік на кані). Пешка, альбо пешцы (так называлі славяне пяхоту ў VIII—IX стагодзьдзях) — старажытнаславянскага паходжаньня. Караткевіч называе гэтую фігуру «латнік». I мне здаецца, што гэтая назва дакладная, бо раней існавалі ўзброеныя пешыя латнікі.
— Зь якога матэрыялу рабілі шахматы ў Беларусі?
— Найпрасьцейшыя шахматы былі з дрэва. Іх найбольш і знаходзяць археолягі. Даражэйшыя выразаліся з косьці. Дарэчы, былі выяўленыя рэшткі адмысловых майстэрняў. Адну з такіх майстэрняў, дзе выразалі шахматы, археолягі знайшлі ў Друцку, а мне пашанцавала касьцярэзную майстэрню знайсьці ў Амсьціславе — там выразалі шашкі. А калі выразалі шашкі, то маглі выразаць і шахматы. Рабілі шахматы й з каменя. Такую ўнікальную ладзьдзю знайшлі ў Горадні.
— Напэўна, у шахматы гулялі пераважна ў магнацкім асяродзьдзі?
— I пра гэта сьведчаць археалягічныя знаходкі. Унікальныя шахматы былі знойдзеныя падчас раскопак Троцкага замку — аж дзесяць фігураў. Гэта гаворыць аб тым, што двор вялікага літоўскага князя любіў гуляць у шахматы.
— Якога памеру былі старадаўнія шахматы?
— Пераважна ня вельмі вялікія. 3 раскопак XII—XIII стагодзьдзяў мы маем самыя вялікія на чатыры-пяць сантымэтраў. У позьнім Сярэднявеччы — на сантымэтар большыя. А ў Віцебску знайшлі ўвогуле мініятурныя шахматы — вышыня фігуркі дваццаць мілімэтраў. Відавочна, што гэта дарожныя шахматы.