Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
вялося вельмі інтэнсіўна, пасьпешліва. Савецкія ўлады сыіяшаліся аднавіць Менск і ягоную галоўную вуліцу да 70-годзьдзя Сталіна, якое адзначалі ў 1949 годзе. He было нават часу прыбраць косьці з руінаў, пад якімі загінулі менчукі ў часе бамбаваньняў. Напэўна, сымбалічна, што гэты праспэкт пачынаўся ад адных брацкіх могілак і цягнуўся да другіх. Першыя брацкія могілкі знаходзіліся паміж цяперашнім БДУ й Пэдагагічным унівэрсытэтам, другія — на цяперашнім сквэры Талбухіна. Звычайна да галоўных плошчаў ці вуліцаў дапасоўваюць пры забудовах гораду цэрквы, касьцёлы — культавыя будынкі, і гэтак надаюць плошчам, вуліцам сакральны сэнс. У Менску дадавалі да праспэкту плошчы-гіганты ці дзяржаўныя ўстановы. Безумоўна, гэта былі сьвядомыя крокі камуністычных кіраўнікоў, разьлічаныя на масавую сацыяльную псыхалёгію, на стварэньне вобразу велічы й магутнасьці савецкай дзяржавы. Савецкая ўлада ўвасаблялася ў новым праспэкце. Гэтых плошчаў не запаўнялі гандляры, тут стаялі сакральныя для камуністычнай улады будынкі. На плошчы Незалежнасьці — Дом ураду, на Цэнтральнай плошчы — Палац прафсаюзаў, помнік Сталіну стаяў з 1952 году, на плошчы Перамогі — помнік Перамогі.
— Якую ролю праспэкт адыграў у найноўшай гісторыі Беларусі?
— 3 1991 году зьніклі камуністычныя лёзунгі, праспэкт застракацеў рэклямай, прыватнымі шапікамі. 3 усталяваньнем прэзыдэнцкага кіраваньня на праспэкце стала больш міліцыі і ўзброеных людзей. Галоўная вуліца сталіцы зрабілася арэнай сутыкненьня прыхільнікаў незалежнасьці, дэмакратыі з прыхільнікамі рэстаўрацыі савецкіх парадкаў. Але пакуль Менск — адзіная эўрапейская сталіца, якая так і ня вызвалілася ад комплексу правінцыйнасьці. А менчукі — ад асьцярогі, што галоўная вуліца можа зноў
прыняць іншую назву, і іхнае жыцьцё павернецца назад. Больш як двухсотгадовы пэрыяд гісторыі спарадзіў у грамадзтве паталягічную, хваравітую залежнасьць ад Расеі, няўпэўненасьць у сваіх сілах. Таму, можа, галоўная вуліца так і ня ўбачыла сапраўды масавага нацыянальнага шэсьця, якое 6 канчаткова змыла хваляй усё старое ці наноснае.
— кдносна будучыні праспэкту — на Ваш погляд, што беларусы павінны рабіць з гэтай унікальнай спадчынай?
— Найперш, думаю, пазбавіць гэтую вуліцу статусу галоўнай. Па-другое, узяць яе пад ахову дзяржавы. I трэцяе, музэяваць яе. Hi ў якім разе ня варта аддаваць яе гандлярам, бо сапсуюць. Яна ёсьць помнікам савецкаму мінуламу, гэта ўзор сталінскага клясыцызму. Ня выключана, што людзі будуць з часам адмыслова сюды прыяжджаць, каб паглядзець на гэтую савецкую вуліцу, своеасаблівы савецкі запаведнік. Ен маніфэстуе ня нашу нацыянальную традыцыю, a наша горшае мінулае. Галоўнай кропкай сталіцы адпаведна з нацыянальнай традыцыяй мусіць быць плошча, ад якой ва ўсе бакі разыходзяцца вуліцы. Ва ўсе бакі, а ня толькі на ўсход.
XX СТАГОДЗЬДЗЕ ВАЧЫМА АРХЕОЛЯГАў
Размова зь Нінай Здановіч
Археалёгія асацыюецца ў нас з аддаленымі эпохамі. Археолягі шукаюць тое, што доўгімі стагодзьдзямі паглынала зямля, ды іхныя зна~ ходкі робяцца падставай ведаў чалавецтва пра сваю гісторыю. Паспрабуем пагаварыць пра XX стагодзьдзе ў рэальных археалягічных знаходках і пра XX стагодзьдзе ў фантазіях — якім яго пабачаць археолягі будучыні. Гэта дасьць магчымасьць, спадзяюся, паразважаць пра тое, зь якімі супярэчнасьцямі яны сутыкнуцца.
— Я ж хачу паставіць пытаньне ці не парадаксальнага кшталту. У якой ступені магчыма ўжо сёньня разважаць пра XX стагодзьдзе з археалягічнага гледзішча?
— Па-першае, шукаючы мінулае стагодзьдзе, археолягі ўжо сёньня сутыкаюцца з многімі фактамі матэрыяльнай культуры XX стагодзьдзя, схаванымі ў зямлі. Па-другое, нават разьвязваючы спрэчныя пытаньні XX стагодзьдзя, часам зьвяртаюцца да археалягічных мэтадаў. Прыкладам — Курапаты.
— Як у працы сучасных археолягаў сутыкаюцца стагодзьдзі мінулыя са стагодзьдзем XX?
— XX стагодзьдзе ўрываецца ў дасьледаваньні сучасных археолягаў часам нечакана Прыкладам, у Лідзкім замку мы дасьледавалі мацерыковую яму XVII стагодзьдзя, а ў ёй аказаліся снарады Другой усясьветнай вайны. У Слоніме дасьледавалі касьцёл Сьвятога Андрэя, і ў прапластках XVII стагодзьдзя мы натрапілі
на брацкую магілу нямецкіх жаўнераў часу Другой усясьветнай вайны.
— Як выглядае XX стагодзьдзе на тле стагодзьдзяў мінулых? Больш лягічным ці алягічным?
— На мой погляд, лягічнасьць стагодзьдзя вызначае тое, ці скіраванае яно да чалавека ці супраць чалавека. Здавалася 6, XX стагодзьдзе павінна быць лягічным, бо чалавек клапоціцца пра сябе, пра свой дабрабыт ■— разьвівае цывілізацыю й будуе цывілізаванае жыцьцё. Абектыўна ж XX стагодзьдзе — стагодзьдзе страшэнных войнаў, скіраваных супраць чалавека.
— Як археолягі разумеюць знаходкі, зьвязаныя зь мірным часам? Прыкладам, з 1920— 1930-мі гадамі? Што гэтыя знаходкі дадаюць да ведаў пра час, які нам вядомы?
— У музэі яны пазначаныя дакладнай шыльдай — «час сацрэалізму». У зямлі да іх іншае стаўленьне. Побач з вытанчанымі знаходкамі ранейшага часу экспанаты 1920—1930-х гадоў выглядаюць кантрастна. Яны паказваюць, у якую яму абрынулася чалавецтва. Робіцца відавочнай парадаксальнасьць і алягічнасьць чалавечай культуры. Замест кветак і палацаў клясыцызму — агітацыйная парцаляна зь сярпом і молатам, шчасьлівымі рабочым і калгасьніцай. I фабрыка з комінам, зь якога валіць густы дым, і надпіс — «Пралетары ўсіх краін, яднайцеся!». Яшчэ болып незразумелай можа быць гэтая талерка археолягу праз два тысячагодзьдзі. «Яднайцеся» — за што? Ці супраць чаго? А што з экалёгіяй?
— Ці могуць археалягічныя знаходкі XX стагодзьдзя засьведчыць месца Беларусі на зямной кулі?
— Яны засьведчаць, што Беларусь у XX стагодзьдзі была замкнёная ў СССР, ізаляваная фактычна ад уся-
го сьвету. Доказам гэтага — малая колькасьць прадметаў імпарту ў XX стагодзьдзі. Так званы імпарт у Беларусі пераважна прадстаўлены рэчамі, прывезенымі зь межаў СССР. У ранейшых прапластках (XIV—XV стагодзьдзяў) мы бачылі рэчы з Італіі, зь Нямеччыны, з Сырыі, з Кітаю. У Лідзкім замку, у пластах пачатку XX стагодзьдзя, мы бачым сувязі Ліды зь віннымі заводамі Каўказу, Крыму.
— Якія культурныя напластаваньні XX стагодзьдзя ўжо склаліся й якія зь іх цяпер могуць вывучаць археолягі будучыні?
— Мы абсалютна дакладна можам сьцьвярджаць, што ёсьць тры прапласткі, якія будуць вывучаць археолягі будучыні — Другая ўсясьветная вайна, жыцьцё да вайны й жыцьцё пасьля гэтае вайны.
— Мне здаецца, што злавеснымі сымбалямі XX стагодзьдзя ёсьць асфальт, бэтон. Ці праб’юцца праз асфальт і бэтон археолягі зь прыладамі, кшталту адбойнага малатка ці больш дасканалымі, да матэрыяльнай культуры XX стагодзьдзя?
— Адсутнасьць бэтону й асфальту будуць сьведчыць пра адсутнасьць цывілізацыі. Роля асфальту й бэтону для захаваньня прапласткаў XX стагодзьдзя й ранейшых напластаваньняў вельмі вялікая — гэта своеасаблівы кансэрватар, празь які трэба будзе прарвацца, каб разбурыць ранейшыя напластаваньні ў гісторыі чалавецтва.
— Археолягі раскапаюць звыклыя для нас рэчы штодзённага жыцьця. Але тыя археолягі будуць людзьмі іншай мэнтальнасьці, іншай культуры й адукаванасьці. Якія пытаньні могуць перад імі паўстаць?
— Заблытацца ў XX стагодзьдзі будзе проста. Возьмем пахавальны абрад. Археолягі будучыні зафіксу-
юць, што раптам з пахаваньняў зьнікаюць рэчы, што былі традыцыйнымі для хрысьціянскага пахавальнага абраду. Традыцыю трупапалажэньня, якой было дзесяць стагодзьдзяў, раптам зьмяняе ў XX стагодзьдзі ранейшы, дахрысьціянскі звычай спаленьня нябожчыка. Што гэта? Зьмена рэлігіі? Ці глябальная катастрофа? Перад археолягамі будучыні можа паўстаць і такая таямніца. У Беларусі ў канцы XX стагодзьдзя раптам зьнікаюць грошы ў звыклым для археолягаў выглядзе, матэрыялізаваным у манэтах. Магчыма, археолягі будучыні ўбачаць у гэтым першыя сьведчаньні ўзьнікненьня віртуальных грошай. I ніхто ня будзе ведаць, што зьнікненьне манэтаў у Беларусі ў 1990-я гады выкліканае правалам эканамічнай палітыкі й шалёным ростам інфляцыі.
— Але ж XX стагодзьдзе — гэта ня толькі стагодзьдзе матэрыяльнай і духоўнай культуры. Гэта стагодзьдзе інфармацыі. Носьбіты інфармацыі мяняюцца вельмі імкліва, нават с'ёньня мы ўжо незваротна многае страцілі. А бязь іх веды пра XX стагодзьдзе будуць вельмі няпоўнымі.
— Але й пра папярэднія стагодзьдзі археалягічная інфармацыя не дае поўнай карціны жыцьця, не зьберагаюцца арганічныя рэчывы. Зьнікае папера, гараць кнігі. Таму XX стагодзьдзе ня ёсьць выключэньнем. Кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць, то й нашы нашчадкі патрымаюць у руках старыя пласьцінку, касэту, дыск. Хоць на іх ужо не захаваецца інфармацыя, але самі гэтыя прадметы раскажуць ім пра час, калі пачалася новая інфармацыйная эра: з радыё, магнітафонаў, кампутараў.
— Археоляг Ніна Здановіч перакананая, што археолягі ў будучыні застануцца. А значыць, Беларусь XX стагодзьдзя не напаткае лёс Атлянтыды?
— Пакуль будзе існаваць прафэсія археоляга — рэальная інфармацыя пра Беларусь будзе існаваць у археалягічных знаходках, хай сабе няпоўная, недасканалая, але будзе. I нашчадкі будуць прадзірацца да той Беларусі, якая сёньня ёсьць рэальнасьцю.
п я ч а т к і м а н э т ы ц ь в і к і ш а х м а т ы п о с у д
ска
КАЛЕКЦЫЯ ПЯЧАТАК
Размова з Ірынай Колабавай
Мы прызвычаіліся да таго, што на кожным дакумэнце, які мае хоць нейкую вартасьць, абавязкова мусіць стаяць пячатка. Зрэшты, пячатка толькі зьнешне ёсьць нейкім графічным малюнкам, знакам. Гэты графічны знак, які робіць паперку дакумэнтам, можа шмат распавесьці й пра зьмест дакумэнту, і пра тых, хто яго складаў, і пра тых, каму ён адрасуецца. А празь дзесяцігодзьдзі й стагодзьдзі зьліест пячаткі пашыраецца аж да сьведчаньня пра гісторыю краіны й народу. Свой пачатак беларуская пячатка бярэ прыкладна ў X стагодзьдзі, а гэта значыць, што яна мае значную, больш як тысячагадовую гісторыю. Пячатка ёсьць раўналеткай дзяржавы. I яна — адзін з важных іканаграфічных матэрыялаў дзеля вывучэньня гісторыі гэтай дзяржавы. А ўвогуле, як цьвердзяць навукоўцы, пачынаецца гісторыя пячаткі ў глыбокай старажытнасьці, калі сярод людзей склаўся такі натуральны звычай — адзначаць уласныя рэчы знакамі. Вось жа гэтыя знакі й сталі прататыпам пячаткі.