Беларуская Атлянтыда
Вячаслаў Ракіцкі
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 501с.
Мінск 2006
— Для Вас лябірынт ёсьць сымбалем беларускага быцьця. А калі прызнаць лябірынт за ўнібэрсальную формулу, уласьцівую ўсім нацыям? Якую адметнасьць тады мае беларускі лябірынт? А мо некаторыя нацыі існуюць, бытуюць, разьбіваюцца па-за гістарычным, культурным лябірынтам ?
— Ёсьць нацыі, якія не губляюць ні сваіх гістарычных найменьняў, ні сваёй спадчыны. Прыкладам, індыйскія цывілізацыі, альбо кітайская, пры ўсіх ператрусах, гістарычных зломах культурныя каштоўнасьці ў цэлым захоўвалі. Есьць, аднак, нацыі, якія
вядуць падобнае лябірынтнае існаваньне, разьвіцьцё якіх сьціхае на стагодзьдзі, — прыкладам, славацкая культура. Дый культура іншых вялікіх і малых народаў Цэнтральнай Эўропы.
— Тады можна прызнаць, што лябірынтнае існаваньне зьяўляецца гарантыяй неўміручасьці беларускага культурнага й гістарычнага быцьця?
— Мяркую й веру, што гэта так. Але часам маёй веры перашкаджае мроя жалезнага рыцара, які стаіць на парозе й аднойчы можа так зачыніць дзьверы, што зь лябірынту Беларусь ніколі ня выйдзе. I тады лябірынт застанецца помнікам культуры, помнікам цывілізацыі, якім ёсьць лябірынт Крыцкі. Інакш кажучы, у сьвеце не бывае нічога бясконцага. Гісторыя можа ня вытрымаць той працяглай гульні, якую задумалі зь ёю беларусы. Ланцуг беларускіх адраджэньняў рана ці позна ўсё ж павінен нечым скончыцца. Мне б хацелася, каб гэта былі народзіны, каб гэта было канчатковае афармленьне беларускай нацыі, ейнай культуры й гістарычна абгрунтаванай схемы разьвіцьця. Лябірынт адыграў сваю ролю ў жыцьці беларускае нацыі. Ен захаваў ёй жыцьцё ў час самых жорсткіх выпрабаваньняў, але трэба выйсьці зь лябірынтнага існаваньня да таго, як гісторыя — гэты жалезны рыцар — замкне перад Беларусьсю дзьверы назаўжды.
ЯНЫ БУДАВАЛІ ВІЛЬНЮ
Размова зь Сяргеем Харэўскім
Вільня, старадаўняя сталіца колішняй дзяржавы, у параўнаньні зь іншымі эўрапейскімі сталіцамі — горад даволі малады. Вядома, што толькі ад канца XI стагодзьдзя тут вырасла больш-менш буйное места. У сталіцу ж яно пераўтварылася толькі за Гедымінам, у сярэдзіне XIV стагодзьдзя. Калі ж за Вітаўтам Вялікае Княства Літоўскае разраслося ад Балтыкі да Чорнага мора, Вільня стала цэнтрам самай буйной дзяржавы Эўропы ад часу Рымскае імпэрыі. Натуральна, сюды сьцякаліся скарбы матэрыяльныя й духоўныя з усіх неабдымных абшараў краю. Перафразоўваючы паэта ўладзімера Жылку, «прыбой нямоўкнучы з палёў» грукаўся ў віленскія брамы стагодзьдзямі. А пры канцы мінулага стагодзьдзя Вільня была абвешчаная ЮНЭСКО здабыткам усясьветнае спадчыны. Тут мірна суседзяць помнікі розных эпохаў і сьвятыні розных канфэсіяў.
— Гледзячы с'ёньня на хараство віленскіх вуліцаў і плошчаў, сьвятыняў і палацаў, узьнікае пытаньне — хто ж гэта ўсё будаваў?
— Сярод тых дойлідаў, што стагодзьдзямі стваралі віленскае хараство, багата беларускіх імёнаў. Самыя вядомыя зь іх — гэта Тамаш Жаброўскі з Наваградку, Дыянізі Чадай зь Пінску, Габрыель Лянкевіч з Полацку, Аляксандар Аўсюкевіч, Ян Несямкоўскі, Ян Шантыр, Караль Падчашынскі, Казімер Камінскі, Аўгустын Касакоўскі, Браніслаў Тычэцкі.
— На вялікі жаль, большасьць гэтых імёнаў мала вядомая сучасным беларусам... Ыльня вельмі ціка-
вая сваёй барочнай архітэктурай. Хто ствараў гэтыя ўнікальныя ансамблі?
— Запачаткаваў у Вільні гэты стыль Ян Франковіч. На мяжы XVI і XVII стагодзьдзяў менавіта гэты архітэктар збудаваў найвялікшыя бажніцы: касьцёл Сьвятога Яна пры ўнівэрсытэце, касьцёл Сьвятога Казімера побач з ратушай, а таксама царкву Сьвятога Духа ў славутым кляштары пры Вострай Браме.
— А адкуль ён быў родам ? Дзе 'ён навучыўся дойлідзтву?
— Нарадзіўся ён у Менску ў 1559 годзе. Як і ягоны бацька, быў рамесьнікам-кушняром. Затым увайшоў у закон езуітаў. Крыху пажыў у кляштары ў Рызе. Доўгі час жыў у Нясьвіжы, дзе быў у езуітаў пекарам. Тут у 1594 годзе Франковіч сустрэўся з выбітным эўрапейскім архітэктарам, італьянцам Янам Марыя Бэрнардоні, які прыехаў на запрашэньне Мікалая Крыштафа Радзівіла. Бэрнардоні за некалькі гадоў здолеў навучыць усяму, што ведаў сам, свайго маладзейшага сябра Франковіча. Менавіта Ян Франковіч ставіў купал над нясьвіскім касьцёлам. Божага Цела. Пра гэта сьведчыць выяўлены пры канцы XX стагодзьдзя ва ўкраінскай Акадэміі навук альбом архітэктурна-будаўнічых праектаў, што належыць, як мяркуецца, Яну Франковічу. Вось так беларускі кушнер і пекар, які ніколі ня бачыў Італіі й наагул ніколі не зьяжджаў зь Беларусі, стаў першым у нашых краях архітэктарам эпохі барока.
— А калі ж ён і чаму апынуўся ў Вільні?
— Маладому тады закону езуітаў бракавала, як бы сёньня сказалі, кваліфікаваных кадраў, таму, калі паўстала патрэба будаваць віленскі езуіцкі кляштар з касьцёлам Сьвятога Казімера, выбар быў зроблены на карысьць Франковіча. Гэта было ў 1604 годзе. Бу-
доўля расьцягнулася на чатырнаццаць гадоў, але ў выніку паўстала ў Вільні бажніца, у невядомым тады тут стылі — барока. Паводле пляну й першапачатковага вобразу, гэтая сьвятыня амаль дакладна паўтарала рысы касьцёлу Божага Цела, што ў Нясьвіжы. Але касьцёл Сьвятога Казімера шматкроць перавысіў памерамі свой правобраз. Адно вышыня купалу сягае на сорак мэтраў угару. Ян Франковіч усьлед за сваім настаўнікам Бэрнардоні імкнуўся стварыць бажніцу як мэтафару Сусьвету: просты крыж, а над ім — купал.
— А навошта спатрэбілася Франковічу перабудоўваць касьцёл Сьвятога Яна?
— Ёсьць пра гэта нават паданьне. I яно досыць вусьцішнае.
Памёр у Вільні адзін багацей. У касьцёле Сьвятога Яна быў пастаўлены адмыслобы катафалк... A ўначы злодзеі вырашылі скрасьці дарагія пярсьцёнкі й ланцугі памерлага. ^зеля таго затрымалі тыя злыдні хлопца, які ліеўся той ночы пільнаваць касьцёл. Пагражаючы яму сьмерцю, змусілі яго паздымаць зь нябожчыка пярсьцёнкі, каб затым перадаць ім іх праз акенца. Хлапец, які шматкроць ужо начаваў у гэтым касьцёле, на гэты раз адчубаў невыказную трывогу. Дрыжучы ад жаху,узяўся за палец нябожчыка, абы як найхутчэй паздымаць пярсьцёнкі. Але... нябожчык раптам заварушыўся ў труне, сьціснуў рукі, раскрыў шырока бочы й загадаў гучным голасам:
— Браты, нябожчыкі, ратуйце мяне!
Пачалг рухацца камяні пахавальныя, ламацца саркафагі, ізь ляскатам распахваючы дзьверы, адчыняццаўбаходыў скляпеньні. Зь пякельнага агню з трунаў паўставалі памерлыя й напаўнялі касьцёл... ўбесь той тлум нябожчыкаў складаўся з магнатаў, сэнатараў, князёў, рыцараў і заможных
мяшчанаў, не бракавала таксама й кабет, і нават немаўлятак...
Злодзеі, чакаючы пад акном, як пачулі пюй гвалт пякельны, паўцякалі. Хлапец, напаўпрытомны ад жуды, вырваўся з рук нябожчыка. Але памерлыя даганялі яго. Тады хлапчына зь велізарным пачуцьцём перажагнаўся і ўзмаліўся:
— Езус, Марыя!
1 тады з тае вышыні, на якую ўзьлезьлі, абрынуліся нябожчыкі ўніз, разам са сваімі трунамі й надмагільнымі камянямі. Калі раніцай касьцёл адамкнулі, людзі пабачылі наўкол безьліч костак ды мерцьвякоў сярод перакуленых нагробкаў, трунаў ды плітаў. Усё было раскурочана, уваходы ў пахавальні параскрываныя, дамавіны амаль усе пустыя, за выняткам некаторых, у якіх, як сьцьвярджае паданьне, спачывалі сном вечным айцы езуіты. Бо толькі, бадай, яны й былі без граху. Тады прыступілі да разбору тых парэшткаў і іхных трунаў, дзеяны колісь ляжалі. Трывала гэта ажно два тыдні, гэткае было іхнае мноства. Усіх тых нябожчыкаў перавезьлі за Рудніцкую браму й там, за касьцёлам Сьвятога Сьцяпана, што й да сёньня стаіць за віленскім аўтавакзалам, пахавалі.
Як бы там ні было, але касьцёл Сьвятога Яна быў моцна пашкоджаны да прыезду Яна Франковіча. Відавочна, гэта сталася вынікам бясконцых пахаваньняў у тоўшчы гатычных муроў. Вось яны й ня вытрымалі. Пра той выгляд, што набыў касьцёл Сьвятога Яна, мы можам меркаваць па малюнках і праекце Яна Франковіча, што цудам ацалелі й перахоўваюцца цяпер у адным з кіеўскіх архіваў. Калі параўнаць тыя старыя праекты пачатку XVII стагодзьдзя й цяперашні плян касьцёлу, то можна заўважыць, што плян у агульных сваіх рысах не зьмяніўся ад таго часу. Да нас дайшлі й скляпеньні, і бакавыя фасады, і вокны
гэткімі, якімі іх узьвёў дойдід Франковіч. Памёр Франковіч у 1627 годзе.
— I ўжо амаль праз тры дзясяткі ціхамірных гадоў старадаўнюю сталіцу зноў захлынула навала. 8 жніўня 1655 году ад рана, калі люд віленскі кленчыў і маліўсяў бажніцах, у Вільню ўварваліся дзясяткі тысяч казакоў, што былі перадавымі войскамі арды маскоўскага цара Аляксея. У адзін той дзень у Вільні загінула 20 тысяч чалавек, пасьля чаго казакі падпалілі горад з усіх бакоў. А як увайшоў сюды й сам цар Аляксей, то ў Вільні трэба было Вільню шукаць. I адбудоўваць Вільню давялося ўжо наступнаму пакаленьню беларускіх дойлідаў... Аре ж вучылася архітэктуры гэтая плеяда беларускіх архітэктараў?
— Па ўсёй Эўропе. Тамаш Жаброўскі — у Вене, Аўгсбургу, Празе. Габрыель Лянкевіч тры гады вучыўся ў Рыме. Марцін Пачобут-Адляніцкі спачатку атрымліваў адукацыю ў Празе, затым тры гады — у Францыі, а пазьней — у Італіі. Андрэй Езярніцкі, прыдворны дойлід Радзівілаў, навучаўся ў Францыі, Італіі, Аўстрыі, Караль Падчашынскі ў Пецярбургу, Італіі і ў Парыжы. Так што ўзровень адукацыі быў самы высокі, эўрапейскі.
— I атрыманую школу прымянілі ў Вільні?
— У Эўропе тым часам панаваў стыль ракако. У Беларусі за клясыка ракако ўважаюць Тамаша Жаброўскага. Нарадзіўся ён пад Наваградкам, у вёсцы Мітраполь у 1714 годзе. Ён, як і Франковіч, таксама быў езуітам і доўгі час выкладаў у Віленскай акадэміі матэматыку, архітэктуру й астраномію. Пры ёй ён і пабудаваў славутую абсэрваторыю ў стылі ракако для сваіх дасьледаваньняў. Яна цудоўна захавалася да нашых дзён. Таксама ў Вільні ён пабудаваў у 1748— 1750 гадах касьцёл Сьвятога Ігната зь езуіцкім кля-
штарам, дзе засталіся багатыя аздобы паводле ягоных праектаў, а таксама кіраваў чарговай перабудоваю касьцёлу Сьвятога Яна. Зрэшты, гэты касьцёл перабудоўвалі яшчэ больш за сто пяцьдзясят гадоў пасьля Жаброўскага. Так, паводле праекту выбітнага беларускага дойліда Габрыеля Лянкевіча, прафэсара архітэктуры Полацкага калегіюму езуітаў, была завершаная рэканструкцыя капліцы Агінскіх і быў аформлены фасад прэсьбітэрыя, што выходзіць на вуліцу. Упрыгожаная Лянкевічам бажніца Сьвятога Яна са званіцай набыла завершаны выгляд. А яшчэ пазьней яе рэканструяваў Караль Падчашынскі, які быў родам з Жырмунаў, што на Воранаўшчыне.