• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Сталіца выконвае пэўныя функцыі. Перадусім, яна гарманізуе дзяржаўнае, грамадзкае ўпарадкаваньне. Сталай сталіцы не было. Дык хто ж тады трымаў функцыю цэнтру дзяржавы?
    — Пры адсутнасьці сапраўднага цэнтру функцыю калектыўнае сталіцы, як змаглі, супольна ўзялі на сябе шматлікія мястэчкі й невялікія гарады. Гісторыі Нясьвіжу ці Міра, Амсьціслава ці Сьвіслачы значна багацейшыя за, прыкладам, гісторыю Гомелю. У мястэчках друкаваліся кнігі, ствараліся тэатры, распрацоўваліся эканамічныя, палітычныя й культурныя стратэгіі ўсяго гаспадарства. Нашы мястэчкі — найвялікшая наша каштоўнасьць. А гарады ўхіляліся ад выкананьня функцыяў сталіцы, нават дэманстравалі нежаданьне быць ёю. Менск дык увогуле ў гэтых працэсах знаходзіўся на ўзбочыне. Ен не вытыркаўся з узроўню звычайнасьці.
    — Іўсёжу XX стагодзьдзі менавіта Менск зрабіўся сталіцай. Чаму? Няўжо толькі праз палітычную віхуру, што ў ім пранеслася?
    — Менск — сапраўды сталіца Беларусі. Што я хачу гэтым сказаць? А тое, што Менск ня мог быць сталіцай, пакуль з парэшткаў крываў, ліцьвінаў, русінаў,
    яцьвягаў ды іншых не сфармаваўся новы этнас, які мы (магчыма, ня вельмі ўдала) называем беларускім. I вось прастора існаваньня гэтага новага этнасу й вылучыла Менск як гарманізавальны цэнтар.
    — Менск мае тысячагадовую гісторыю. Няўжо ніколі не ўзьнікала на такім доўгім шляху ідэі гарманізавальнага гораду, гораду-цэнтру, гораду, урэшце, з сакральным сэнсам?
    — Дзіўна й нават містычна, але ўжо на самым пачатку нашай летапіснай гісторыі было некалькі спробаў вылучыць Менск як цэнтар нашай прарадзімы. Гарадзень Ізяслаўль, сёньня Заслаўе, быў адмыслова збудаваны для сына Рагнеды. Ізяслаў пакінуў месту сваё імя й вярнуўся на айчыну-маці, каб у Полацку далей трымаць дынастыю Рагвалодавічаў. Аднак ужо ягоны ўнук, шалёны Усяслаў, будзе шукаць страчанае дзедам. Каардынаты ж Нямігі вызначыла кроў. Вялікая кроў заўсёды сьведчыла пра невыпадковасьць месца, дзе яна пралілася. Але каб на тым месцы, дзе яна пралілася, узьнялося жыцьцё, патрэбны час.
    — ўавайце пагаворым пра залаты век беларускай гісторыі. Зьбіраньне зямель у адну дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае вакол Вільні й Наваградку адбылося практычна без крыві. Якую ролю ў росквіце, у заняпадзе Княства адыгрывалі цэнтры?
    — Выкажу нахабную думку, за якую навукоўцы, верагодна, аблаюць мяне апошнімі словамі. Але хай сабе. Дык вось. Заняпад ВКЛ абумоўлены шэрагам самых розных прычынаў. Аднак, ці не найперш вінаватая ў гэтым заняпадзе сама Вільня — дакладней, тое, дзе яна знаходзілася. У пару свайго росквіту ВКЛ — адна з найбуйнейшых дзяржаваў у Эўропе, тэрыторыя якой сягала ад Балтыйскага да Чорнага мора. А ейная сталіца Вільня знаходзілася ў закутку гэтай
    вялікай імпэрыі. I таму не магла доўга трымаць адсунутую ад самой сябе прастору дзяржавы як цэлага. Княства было само па сабе, Вільня — сама па сабе. Мы можам, напэўна, сьцьвярджаць, што менавіта неакрэсьленасьць цэнтру й дазволіла Кароне накласьці лапу на Княства. А пазьней, калі мы мелі ўжо ня нашу, а польскую сталіцу, гэта дазволіла аддацца нам пад акупацыю Расейскай імпэрыі. Ня ведаю, ці адчувалі тагачасныя кіраўнікі дзяржавы гэтую небясьпеку, але вось вам прыклад такога адчуваньня ў сучасную пару. Каб утрымаць Казахстан як цэлае, Назарбаеў перанес сталіцу з Алматы, што знаходзіцца на ўскрайку краіны, у Астану — бліжэй да ейнай сярэдзіны.
    — Вяртаючыся да Менску — няўжо геаграфічным фактарам можна вытлумачыць тое, што ўсётакі Менск стаўся сталіцай Беларусі?
    — Няма Менску, акрамя Менску. У 1918 годзе Менск як цэнтар яшчэ мог выглядаць выпадковым. Хаця б таму, што поруч зь ім у гэтае ролі спрабавалі зьдзейсьніцца й Смаленск, і тая ж Вільня. Але сёньня можна быць пэўным, што нідзе, акрамя як тут — на берагах зьніклай Нямігі, не маглі быць абвешчаныя ні БНР, ні цяперашняя Рэспубліка Беларусь. Нарэшце, этнаграфічная прастора намацала й зацьвердзіла сярэдзіну самой сябе, з чаго адразу гарманізаваліся ўсе дачыненьні цэнтру й пэрыфэрыі. Сёньня прасторава-адміністрацыйна Беларусь — адна з самых цэласных краінаў Эўропы. А гэта сур’ёзная падстава ейнага незалежнага існаваньня, у які б складаны час мы ні жылі.
    — А як быць з сакральнай гісторыяй гэтага гораду? Менск, з майго гледзішча, пазбаўлены сакральнага сэнсу, уласнай міталёгіі, якую маюць, прыкладам, Прага, Парыж ці Кёндан. Вы самі, між
    іншым, неяк напісалі, што «Менск ёсьць горадам, якога няма». Мо безь міталягічнае даўніны ён як сталіца й ня мае пэрспэктывы?
    — Сапраўды, Менск — гэта горад, якога пакуль што няма. Бо горад — гэта ня проста шмат дамоў і шмат людзей. Горад — гэта шмат мітаў, ідэяў, падзеяў, якія ўсе разам і фармуюць ягоны вялікі вобраз. Менску ў гэтым сэнсе пакуль што няма. Але ён ужо пачынаецца. Па-першае, у выніку вялікага перасяленьня вёскі ў 1950—1970-я Менск нарэшце зрабіўся этнічна беларускім горадам. Па-другое, у 1980—1990-я гады пачынае фармавацца ягоная найноўшая міталёгія, уласьцівая ўжо менавіта сталіцы. Толысі ў сталіцы маглі адбыцца Дзяды 1988 году й Чарнобыльскія шляхі наступных гадоў, Маршы свабоды й культавыя канцэрты зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ды зацяты, шматгадовы супраціў, гэтак жа, як і знакавая трагедыя на станцыі мэтро «Няміга». Менавіта адсюль патроху пачнуць вымыкаць здані мітаў, прывіды ідэалягемаў. Цені іррацыянальнага будуць гуснуць, набрыньваць, усё цяжэй класьціся на покрыва каардынаты. I пустэльня, выпаленая ляда пакрысе ажыве, напоўніцца нечым, што некалі стане тым іншым, якое запатрабуе любові, змусіць на бясконцы дыялёг. I такім чынам спакваля з гораду, якога няма, Менск зробіцца горадам, які ёсьць.
    МАГІСТРАЛЬНЫЯ ІДЭІ ГАЛОЎНАЙ МАГІСТРАЛІ
    Размова з Захарам Шыбекам
    У кожным вялікім ці малым горадзе ёсьць архітэктурная дамінанта, якую называюць сэрцам гораду. У Эўропе звычайна гэта — плошча старога гораду, ад якой адыходзяць вуліцы, утвараючы разам цэнтар, кірмашова-гандлёвы й культурны. У Менску, а беларусы свой горад таксама называюць эўрапейскім, — інакш. Тут дамінантай зьяўляецца доўгая й шырокая магістраль, да якой дапасаваныя плошчы. А таму цяжка выбраць цэнтар. Праспэкт па-свойму прыгожы. Падабаецца ён і шмат каму зь менчукоў, а турыстаў зьдзіўляе сваёй забудовай.
    — А якая гістарычная мадэль галоўнай вуліцы беларускае сталіцы?
    — Яна — гістарычны помнік нашай залежнасьці ад Расеі, залежнасьці ваеннай у царскі пэрыяд. Галоўная вуліца была пракладзеная дзьвесьце гадоў таму на ўскрайку гораду адмыслова дзеля маршу расейскіх войскаў з усходу на захад. Таксама залежнасьці духоўна-ідэалягічнай за савецкім часам, калі праспэкт стаў своеасаблівым камуністычным храмам. Будынкі й помнікі завешваліся абразамі, лёзунгамі й плякатамі як малітвамі, а маршы й дэманстрацыі на праспэкце выконвалі фунцыі абрадаў камуністычнай ідэалёгіі. I нарэшце залежнасьці прасторавай: на ўсходзе — Маскоўскія могілкі, на захадзе яго пераразае чыгунка, рэйкі якой таксама прывядуць у Маскву.
    — Назвы, якія даюць вуліцам, — не выпадковыя. Зь цягам часу ў іх прачытваецца гісторыя. Як у
    назвах галоўнай вуліцы Менску адлюстроўвалася ягоная складаная гісторыя?
    ■— За назву галоўнай вуліцы на працягу ўсёй ейнай больш як двухсотгадовай гісторыі ішла няспынная барацьба паміж рознымі акупантамі, а таксама палітычнымі сіламі. Кожны зь іх хацеў у назьве ўшанаваць сваіх герояў ці замацаваць свае ідэалы. Вуліцу праклалі на ўскрайку гораду ў прадмесьці Новы горад, а расейскі чыноўнік-губэрнатар назваў яе Захар’еўскай у свой гонар. У час францускай акупацыі 1812 году назву гэтым мясьцінам вярнулі •— Новы горад. Пасьля вайны — зноў Захар’еўская. За нямецкай акупацыяй 1918 году — Гаўптштрасэ. У час польскае акупацыі з 1919 да 1920 году ■— імя Міцкевіча. 3 усталяваньнем савецкай улады — Савецкая. У час другой нямецкай акупацыі з 1941 да 1944 году — зноў Гаўптштрасэ. Пасьля вайны — зноў Савецкая. A пазьней, у 1952 годзе, яна стала праспэктам Сталіна. Яшчэ пазьней, з 1961 году — Ленінскім праспэктам. I ўрэшце з 1991 году, калі Беларусь аднавіла сваю незалежнасьць, праспэкт сталі называць імем Францішка Скарыны. У 2005 годзе воляй А. Лукашэнкі перайменаваны ў праспэкт Незалежнасьці.
    — Зь якой мэтай задумвалася й будавалася гэтая вуліца Менску?
    — Болын за дзьвесьце гадоў таму менскі губэрнатар Захары Карнееў разам са сваімі вайсковымі інжынэрамі выйшаў на ўскраек гораду, што называўся Новы горад, і трасіраваў там. гэтую вуліцу з адной мэтай •— каб па ёй маглі безь перашкоды маршаваць расейскія войскі ды каб гэты марш не перашкаджаў менчукам.
    — Якім чынам яна апынулася сярод гарадзкой забудовы? I чаму яна зьняла дамінацыю старой плошчы Высокага рынку, якая тады была цэнтрам гораду?
    — Шырокая й прасторная вуліца прываблівала гандляроў. Тут адчыняліся крамы, майстэрні. Але ўсё роўна дамінацыя старога гораду, Высокага рынку, яшчэ захоўвалася да 1870-х гадоў. I толькі калі ў Менску перакрыжаваліся дзьве чыгункі й гэтая вуліца пачала зьвязваць два вакзалы, дамінацыя старога гораду зьнікла. Новая прасторная вуліца адсунула ўбок традыцыйны гістарычны цэнтар і вызначыла для гораду й для нашага краю новы кірунак. Уся наша культура апынулася нібы на ўзбочыне гэтай галоўнай вуліцы.
    — У савецкі час, відавочна, гэтая вуліца становіцца пляцдармам дзеля ўвасабленьня праз архітэктуру іншай ідэі — ідэі непераможнасьці й магутнасьці камуністычнага. ладу. Як гарадзкая магістраль зрабілася сымбалем магістральнай ідэі партыі?
    — Новы кірунак у забудове галоўнай вуліцы вызначыўся ў 1930-х гадах, калі да ўлады прыйшлі сталіністы. На тагачаснай Савецкай вуліцы былі пабудаваныя камяніцы-сымбалі, па якіх Менск пазнаецца й сёньня. Гэта Дом ураду, Акадэмія навук БССР, Дом афіцэраў, Інстытут фізкультуры. Фармаваўся фасад савецкай сталіцы. Вуліца ўпрыгожвалася бальшавіцкімі плякатамі й лёзунгамі. Напярэдадні вайны рух па Савецкай вуліцы ажывіўся, вуліца стала адрэзкам найлепшай у СССР шашы Менск—Масква. Але канчаткова саветызаваць гэтую вуліцу яшчэ не ўдавалася.
    — Але, напэўна ж, пасьля Аругой усясьветнай вайны беларусы мелі шанец інакш. адбудаваць і праспэкт, і горад у цэлым?
    •— Быў варыянт аднавіць вуліцу, але пайшлі шляхам будаўніцтва фактычна новай — шырынёй 48 мэтраў, але ў тым жа манумэнтальным стылі. Будаўніцтва