• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская Атлянтыда  Вячаслаў Ракіцкі

    Беларуская Атлянтыда

    Вячаслаў Ракіцкі

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 501с.
    Мінск 2006
    101.08 МБ
    — Практычна ва ўсіх краінах Эўропы падраблялі манэты. I старадаўняя беларуская дзяржава займала далёка не апошняе месца ў Эўропе ў гэтай крымінальнай справе, як паводле колькаснага, гэтак і паводле якаснага паказчыкаў. Падраблялі значныя й дробныя
    наміналы. Вось некалькі прыкладаў. Як у скарбах знаходзілі, гэтак і ў пісьмовых крыніцах неаднаразова згадвалі пра фальшывыя шэлегі (мясцовая назва агульнаэўрапейскай дробнай срэбранай манэты — соліда). У 1682 годзе зьяўляецца ўказ караля Яна III Сабескага, у якім. гаворыцца:
    ўўайшло да нашага ведама, што шэлежная Mana­ma падрабляецца і як купляючым, так і прадаючым прыносіць настолькі вялікія пакуты, што нярэдка на кірмашах справа даходзіць да праліцьця крыві па віне гэтых шэлегаў, якія нягледзячы на жорсткія законы, патаемна чаканяцца й распаўсюджваюцца.
    Вось жа й працытаваны гістарычны дакумэнт пацьвярджае сучасны досьвед: жорсткія законы не заўсёды эфэктыўныя ў змаганьні з такім крыміналам. I фальшывыя шэлегі надалей сустракаліся ў скарбах і тагачасных дакумэнтах, часам такія шэлегі называлі злымі, супрацьпастаўляючы іх манэтам добрым. Прывяду некалькі прыкладаў, як Магілёўскі магістрат у XVII стагодзьдзі змагаўся з падробкай манэтаў. 30 лістапада 1685 году ён выпраўляе ў Воршу свайго прадстаўніка са зьвесткамі пра знойдзеныя падробленыя шэлегі. У лютым 1687 году ўліковыя кнігі Магілёўскага магістрату зноў рэгіструюць знойдзеныя падробленыя шэлегі. Адным са спосабаў папярэджваньня насельніцтва пра фальсыфікаты была дэманстрацыя іх у людных мясьцінах (як правіла, каля ратушы). Падрабляліся, натуральна, ня толькі шэлегі. У дакумэнтах сустракаюцца згадкі аб наяўнасьці на грашовым рынку й іншых падробленых манэтаў. Так, 13 траўня 1690 году ў гарадзкую казну Магілёва паступаюць фальшывыя «пулторакі» (мясцовая назва паўтараграшовікаў). Фальсыфікатары не абышлі ўвагай і самы каштоўны са срэбраных наміналаў — талер. Гэта было, прыкладам, зафіксавана ва ўліковай
    кнізе Магілёўскага магістрату за 6 студзеня 1689 году •— сярод атрыманых ад лаўніка Яўхіма Кашэнкі: «талераў бітых 680... знайдавалася паўтара талера бітага фальшаванага» (мабыць, тры манэты на паўталера ці дзьве манэты наміналам талер і яго палову).
    — Ці судзілі фальшываманэтчыкаў? Якія пакараньні за. гэты крымінал прадугледжвала заканадаўства?
    — Зноў жа гістарычны прыклад. 26 сьнежня 1755 году была адкрытая судовая справа паводле абвінавачаньня ў фальсыфікацыі манэтаў магілёўца Мацьвея Храмцовіча, які «фальшывыя манэты тынфы з волава й цынку рабіў... а потым у торгу выдаваў на ашуканьне народу паспалітага». Ягоныя браты — Антон і Пётар, таксама арыштаваныя, прыводзілі словы маці, якая казала малодшаму сыну: «Сынку, лепей у попел амачыўшыся жыць, а таго не чыніць».
    — У тым XVIII стагодзьдзі, на якім мы фіксуем сваю ўвагу, ці падраблялі замежныя грошы? А мо ўжо фальшывыя яны траплялі на беларускія землі з-за мяжы?
    — Папулярная на беларускім грашовым рынку была расейская манэтная медзь (капейка, палова капейкі — дзенга й чвэрць капейкі — палушка). Выпадкі ейнай падробкі зафіксаваныя на Гомельшчыне й Магілёўшчыне. Т1 студзеня 1711 году ў Пасольскі прыказ Масквы паступіў данос селяніна Маркава аб тым, што ў мястэчках Ветка, Холмічы й вёсцы Ізбынь (маёмасьць гетмана Сапегі на Гомельшчыне) фабрыкуюцца «маскоўскія вараўскія (фальшывыя) дробныя грошы». Аналягічны выпадак зафіксаваны 8 ліпеня 1720 году, калі магілёўскі суд распачынае справу паводле абвінавачаньня месьціча Мацьвея Стэфановіча ў падробцы маскоўскай манэты. Пасьля прылюднага допыту ля слупа на рынку напаленай шынай абвіна-
    вачаны паведаміў пра сваіх паплечнікаў — нейкіх Барыса Пятровіча й Стаську, а таксама пра тое, што медную капейку фабрыкавалі габрэі-магілёўцы, а сам ён вучыўся гэтай справе ў немца ў Шклове сем гадоў таму. Мацьвей спрабаваў апраўдацца, зьвяртаючы ўвагу судзьдзяў на тое, што падробленая манэта выраблялася не пад імем караля Аўгуста II. Гэтыя абставіны зьмянілі першапачатковы вырак — «зажыва быць спаленым» на адсячэньне галавы. Але фальшываманэтчыка нечакана ўратавалі ксяндзы — бэрнардыны й кармэліты, якія прарвалі варту й выправілі Мацьвея да свайго кляштару, што наводзіць на думку пра іхнае незаконнае супрацоўніцтва.
    — Фальшаваньне грошай мела інтэрнацыянальны, міждзяржаўны характар?
    — Так. Вось прыклад. 28 студзеня 1724 году Пецярбурская калегія замежных справаў нават дасылае Аўіусту II пратэст у зьвязку з вырабам у Рэчы Паспалітай медных расейскіх капеек. Гісторыя дакумэнтальна пацьвярджае шматлікія выпадкі падробкі грошай. Пацьвярджаюць гэта й сучасныя археолягі, якія часам на тэрыторыі Беларусі знаходзяць скарбы цалкам з фальшывых манэтаў. Так, у Нумізматычным кабінэце Белдзяржунівэрсытэту захоўваюцца часткі двух дэпазытаў, прадстаўленых фальшывымі манэтамі. Адзін зь іх знойдзены ў 1971 годзе ў Рагачове, другі — у Полацку ў 1997-м. Гісторыя першага скарбу фальшывых манэтаў зьвязаная з падзеямі польскага паўстаньня 1830—1831 гадоў, падчас якога пастанавілі выпусьціць манэты новага тыпу з выявай герба Рэчы Паспалітай. Пасьля здушэньня паўстаньня ў верасьні 1831 году расейскі ўрад забараніў ужываць «мяцежную» манэту. Сапраўдныя манэты паўстаньня 1830—1831 гадоў сустракаюцца рэдка. На тэрыторыі Беларусі вядомыя ўсяго тры такія выпадкі. Скарб фальшывых манэтаў-паўфабрыкатаў, сярод
    якіх і падробныя 10-грашовікі часу польскага паўстаньня, быў знойдзены ў Рагачове ў 1971 годзе ў часе будаўнічых працаў каля аўтобуснага вакзалу. Да адкрыцьця рагачоўскага скарбу — унікальнага помніка гісторыі грашовага абарачэньня на тэрыторыі Беларусі — у нумізматычным сьвеце не было вядома пра факты падробкі манэтаў польскага паўстаньня.
    — Рагачоўскі скарб фалыйывых манэтаў зьвязаны з важнай гістарычнай падзеяй. Якія падзеі ці акалічнасьці зьвязаныя з полацкш скарбам?
    — Гісторыя скарбу фальшывых лівонскіх шылінгаў, знойдзеных у 1997 годзе ў Полацку, ускосна зьвязаная з граматай магістра Лівонскага ордэну Егана Фрайтаг фон Лёрынгхофэна (1483—1494), які паведаміў рэвэльскаму (талінскаму) магістрату:
    ...Нейкія рускія прыехалі ў Рыгу з Полацку...маючы пры сабе фальшывыя манэты... засьцеражыце сваіх месьцічаў і гандляроў. Узоры гэтых манэтаў у запячатаным выглядзе дасылаем вам, каб вы іх агледзелі й змаглі засьцерагчыся. Калі вам стане вядома, што нехта мае ці збывае фальшывыя манэты, прыцягвайце яго да адказнасьці.
    На калекцыянэрскім рынку Беларусі ўлетку 1997 году зьявілася значная колькасьць фальшывых манэтаў, якія мелі, паводле зьвестак, паходжаньне са знойдзенага на беразе ракі ў Полацку (верагодней за ўсё, ракі Палаты) скарбу. Чатьгрнаццаць падробак пад ордэнскія шылінгі Рэвэлю з полацкага скарбу паступілі ў Нацыянальны музэй гісторыі й культуры Беларусі, Нацыянальны полацкі гістарычна-культурны запаведнік, Нумізматычны кабінэт БДУ й прыватныя калекцыі.
    — ў^аўней падраблялі манэты. індывідуальна, або існавалі падпольныя майстэрні?
    — Супастаўленьне шэрагу фактаў — сьведчаньне пісьмовых крыніцаў, канцэнтрацыя на тэрыторыі Полаччыны й Віцебшчыны беларускіх знаходак ордэнскіх манэтаў, зьвесткі аб знойдзеным у Полацку скарбе фалыпывых манэтаў — дазваляе зрабіць выснову, што ў Полацку існавала падпольная майстэрня фальшываманэтчыкаў, якую можна лічыць першым манэтным дваром на тэрыторыі Беларусі.
    — ^ейнасьць фальшываманэтчыкаў падрывае эканамічныя падставы існаваньня любой краіны. Як змагалася з падобнай зьявай дзяржава?
    — Пакараньні фальшываманэтчыкаў заўсёды і ўсюды былі вельмі жорсткія. У Старажытнай Грэцыі каралі сьмерцю. У Старажытным Рыме за падробку манэты свабодныя грамадзяне высылаліся на катаржныя працы, а ў далейшым ім прызначалася пакараньне сьмерцю — прычым, за падробку залатых манэтаў палілі жыўцом. Рабоў расьпіналі на крыжы ці аддавалі драпежнікам у цырку. Адначасна рабу, які данёс на фальшываманэтчыка, даравалі свабоду й правы свабоднага чалавека. У XVII стагодзьдзі ў Нямеччыне, у Гамбургу, фальшываманэтчыкаў адпаведна заканадаўству каралі паступовым апусканьнем на канаце ў кацёл з кіпучым алеем. У Англіі за фальсыфікацыю грошай выколвалі вочы, а ў 1125 годзе дзевяноста чатыром трымальнікам манэтных двароў, якія былі западозраныя ў незаконнай дзейнасьці, адсеклі правыя рукі. У Расеі XVI стагодзьдзя за падробку манэты секлі рукі, кляймілі шчокі словам «вор», ссылалі, «воровскме деньгм» маглі плавіць і заліваць у горла. У 1721 годзе Пётар I «зьмякчыў» заканадаўства, дазволіўшы злачынцаў, што не памерлі адразу пасьля такога катаваньня, застрэліць. У Вялікім Княстве Літоўскім Статутам 1566 і 1588 гадоў фальсыфікатары манэты адназначна караліся сьмерцю — спаленьнем жыўцом «безь міласэрнасьці».
    ВЫКАРЫСТАНЬНЕ ЦЬВІКОЎ
    Размова з Ахегам Трусавым
    Беларусы ўжываюць ня толькі слова «цьвік», але часам і слова «гвозд», хаця нам падаецца, што мы ўжываем уласнарасейскае слова. Між іншым, у слоўніку беларускай мовы Насовіча (гэта яшчэ XIX стагодзьдзе) слова «цьвік» тлумачыцца як «картачная гульня», а другое значэньне — «пакараньне розгамі».
    — Адкуль жа пайшло слова «цьвік» у значэньні «будаўнічая прылада»?
    — Беларускаму цьвіку болей за тысячу гадоў, і ўзьнік ён як будаўнічая прылада дзесьці ў X—XI стагодзьдзях. А вось слова «цьвік» паходзіць з польскай і нямецкай моваў і прыйшло да нас толькі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя разам з сучаснымі цьвікамі, зробленымі ўжо машынным спосабам — з круглага дроту з прыкляпанай плешкай. Можна казаць, што слова «цьвік» падкрэсьлівае далучанасьць беларусаў да эўрапейскага кантэксту. А слова «гвозд» сьведчыць пра захаваньне ўласна сваёй традыцыі. Бо ў расейскай мове слова «гвоздь», а ў нашай мове «гвозд», «гваздок». У багацьці мовы й душа беларуса: у нас ёсьць і «гваздочак», і «цьвічок», і «гвазьдзёўня», і «цьвікарня», і «гваздар», і «цьвікар».
    — Ад якога часу чалавек ведае й выкарыстоўвае цьвікі?
    — Цьвікі вырабляліся яшчэ ў жалезным веку. Кожны каваль умеў вырабляць два тыпы цьвікоў: адзін для будаўніцтва, а другі (гэта зьява пазьнейшая) — каб падкаваць каня. Але жалеза было даволі дарагое, і першыя драўляныя хаты будаваліся практычна безь цьвікоў. А жалезныя цьвікі пашырыліся тады, калі ў
    нас узьнікла каменная архітэктура, і першыя цьвікі былі ўжытыя пры будаўніцтве полацкай Сафіі. Менавіта там гэтымі цьвікамі зь вельмі вялікімі плешкамі прыбіваліся сьвінцовыя лісты даху да цагляных закамараў. Гэта элемэнт высокай будаўнічай тэхнікі.