• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    мы, аднак яны цалкам выключалі магчымасць рэкамендаванага Р. звароту цывілізаваных народаў да першабытнага «натуральнага стану». Х.Тызенгаўз развіваў ідэі Р. пра неабходнасць устанаўлення цвёрдай законнасці ў дзяржаве і забеспячэння неабходных патрэб усяго насельніцтва; ён прапаноўваў Р. пасяліцца ў Гродне або Белавежскай пушчы. Т.Млоцкі, І.М.Яленскі, як і Р., прызнавалі ўнутр. права людзей вызваліцца ад ярма, калі ўзнікнуць адпаведныя абставіны, лічылі крытэрыем справядлівасці грамадскіх адносін прынцып шчасця большасці людзей. І.Страйноўскі абвяшчаў прынцып роўнасці людзей і лічыў, што ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды; ён павінен абараняць ад насілля свае ўласнасць і свабоду. Ідэямі народаўладдзя, неабходнасці «натуральнага парадку», справядлівасці і цярпімасці, асуджэння дэспатызму, хлусні і насілля прасякнуты творы П.К.Бжастоўскага, М.Вольскага, \.Лялевеля, І.І.ЮЛ.Храптовіча, Ю.Ясінскага і інш.
    Тв.: Рус. пер. — йзбр. соч. Т. 1—3. М., 1961; Педагогнческне сочпнення. Т. 1—2. М., 1981; Об обшественном договоре: Трактаты. М„ 1998.
    Літ:. Асмус В.Ф. ЖанЖак Руссо. М., 1962; Дорошевнч Э.К. Фнлософня эпохн просвешення в Белорусснн. Мн., 1971; В е р ц м а н Н.Е. ЖанЖак Руссо. 2 нзд. М., 1976; Занадворова Т.Л. ЖанЖак Руссо: Худож. метод. Траднцнн. Екатерннбург, 1993. С.Ф.Дубянецкі.
    РУСб (Rousseau) П'ер Эцьен Тэадор (15.4.1812, Парыж — 22.12.1867), французскі жывапісец; вядучы майстар барбізонскай школы жывапісу. Вучыўся ў Ш.Рэмона і Г.Лецьера. Зазнаў уплывы Я. ван Ройсдала, Дж.Констэбла, К.Ларэна. 3 1830х г. жыў у Барбізоне. Працаваў пераважна ў жанры пейзажа, паказаў самабытны характар нац. ландшафту пры розным стане прыроды і святлопаветранага асяроддзя. Творы вызначаюцца ўраўнаважанасцю і манументальнасцю кампазіцыі, стрыманым каларытам, адчуваннем матэрыяльнасці свету: «Кірмаш у Нармандыі» (каля 1832), «Алея каштанаў» (1837), «Балота ў Ландах>>, «Дубы» (абодва каля 1852), «Від у Барбізоне» і інш. Аўтар малюнкаў і афортаў.
    Літ:. Яворская Н.В. Пейзаж Барбнзонской школы. М., 1962. Я.Ф.Шунейка.
    «РЎССКАЯ СТАРННА», гістарычны часопіс, які выходзіў у 1870—1918 у Пейярбургу штомесячна. Яго рэдактарамі былі Ш.Сямеўскі (з .1870) пры ўдзеле В.І.Сямеўскага, М.К..Шыльдэр (з 1892), МФ.Дубровін (1896—1904), С.П.Зыкаў і інш. Публікаваў афіц. дакументы, аўтабіяграфіі. мемуары, лісты паліт. і грамадскіх дзеячаў, раней не выдадзеныя творы рус. пісьменнікаў. У ім упершыню пачалі друкавацца матэрыялы па гісторыі рэв'. руху ў Расіі, у т.л. пра дзекабрыстаў. Змяшчаў гравюры, малюнкі, гал. ч. партрэты і факсіміле.
    «РЎССКНЙ АРХЙВ», гістарычны часопіс, які штомесячна выдаваўся ў 1863— 1917 у Маскве. Засн. археографам П.І.Барценевым. Публікаваў дакумент. матэрыялы па гісторыі Расіі і рус. лры пераважна 18—19 ст., успаміны, дзённікі, запісныя і памятныя кніжкі, прыватную перапіску, выяўленыя літ. творы. Змяшчаў матэрыялы па гісторыі грамадскай думкі, асабліва па славянафільстве.
    «РЎССКНЙ ФШЮЛОГЙЧЕСКІІЙ ВЕСТНЙК», філалагічны і навуковапедагагічны часопіс. Выдаваўся ў 1879—1917 у Варшаве на рус. мове па 4 кніжкі ў год. Першыя рэдактары — праф. Варшаўскага унта М.А.Коласаў і А.І.Смір
    ноў (з 1880), з 1905 гал. рэдактар Я.Ф.Карскі. Часопіс друкаваў матэрыялы і даследаванні па мове, нар. паэзіі і стараж. лры славян, пераважна рускай, крытычныя матэрыялы, нататкі, рэцэнзіі, бібліяграфію, хроніку. Асвятляў праблемы педагогікі, рабіў агляды падручнікаў.
    У часопісе ўдзельнічалі вядучыя вучоныя: І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ. Ф.І.Буслаеў, Дз.К.Зяленін, Б.М.Ляпуноў. У.Ф.Мілер, І.Поліўка, А.І.Сабалеўскі, І.І.Сразнеўскі, П.Ф.Фартунатаў, А.А.Шахматаў і інш. Значную навук. каштоўнасць маюць працы А.А.Патабні «Агляд паэтычных матываў калядак і шчадровак» (1884—87), М.Халанскага «Велікарускія быліны Кіеўскага цыкла» (1884—85), М.Ф.Сумцова «Эцюды пра Пушкіна» (1893—97), Карскага «Беларускія песні с. Беразавец Навагруд
    скага пав. Мінскай губ.» (1884—85), «Беларускія песні в. НавасёлкіЗатрокскія Віленскай губ. Трокскага пав.» (1889), «Да гісторыі гукаў і форм беларускай мовы» (1890—93), «Да пытання аб межах беларускай гаворкі» (1905) і інш., А.В.Ветухова «Замовы. заклінанні, засцярогі і іншыя віды народнага лячэння, заснаваныя на веры ў моц слова» (1904—05), Р.М.Волкава «Народная драма «Цар Максімілян» (1912), нататкі У.Дабравольскага і інш. Друкаваліся паказальнікі апублікаваных у Baconice работ, складзеныя па дзесяцігоддзях (напр., 1879—88, 1888—98 і г.д.). Часопіс адыграў важную ролю ў развіцці бел. літ.знаўства. мовазнаўства і фалькларыстыкі.
    Г.А.Пятроўская.
    РУСТ (ад лац. rusticus грубы, неапрацаваны), спосаб апрацоўкі каменю або імітаванага пад камень абліцовачнага матэрыялу, пры якім кожны камень ці яго імітацыя вылучаюцца перыметральным кантам рознай формы. У залежнасці ад спосабу апрацоўкі выпуклай паверхні каменнага блока, абліцовачнай пліты або іх імітацыі ў тынкоўцы Р. ObiBae гладкі або факгурны. Выкарыстоўваецца для рустыкі сцен будынкаў.
    РУСТАВЕЛІ Шата, грузінскі паэт 12 ст. Служыў пры двары царыцы Тамары. Трапіў у вытнанне і да смерці жыў у Іерусаліме, дзе ў груз. кляштары знойдзены (1960) яго партрэт і памінальны за
    472	руставі
    піс. Аўгар паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры». Паэма пазбаўлена рэліг.містычнай асновы, характэрнай ддя лры сярэдневякоўя. Апярэдзіўшы гуманіст. ідэалы Рэнесансу, Р. славіць чалавека
    Ш.Руставелі.
    як носьбіта дабра, справядлівасці, мужнасці, любові да сваёй радзімы. Абвяшчаў свабоду думак і пачуццяў, услаўляў каханне і паэзію, прадэманстраваў глыбокае пранікненне ва ўнутр. сутнасць з’яў і псіхалогію чалавека. Паэма напісана 16стопным памерам шаіры. Багатая лексіка, метафарычнасць, афарыстычнасць, трапнасць апісанняў і параўнанняў, народнасць паэт. мовы зрабілі Р. заснавальнікам новай груз. літ. мовы. На бел. мову паэму пераклалі А.Звонак і М.Хведаровіч.
    Тв.: Бел. пер. — Віцязь у тыгравай шкуры. Мн., 1996; Рус. пер. — Внтязь в тнгровой шкуре. М., 1969.
    Jlim:. М а р р Н.Я. Об нстоках творчества Руставелн н его поэме. Тбнлнсн, 1964; Н у цубндзе Ш.Н. Творчество Руставелн. Тбнлнсн, 1958. П.Б.Звонак.
    РУСТАВІ, горад у Грузіі, на р. Кура. Узнік у сувязі з будвам металург. зда. Каля 170 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прамсць: чорная і каляровая металургія, хім., маш.буд., лёгкая, харчовая. Каля Р. — Тбіліская ДРЭС. 3 тэатры. Краязнаўчы музей.
    РЎСТЫКА (ад лац. rusticus грубы, неапрацаваны) у архітэктуры, рэльефная муроўка ці дэкар. абліцоўка сцен будынка каменем з груба абколатай ці выпуклай вонкавай паверхняй (гл. Руст). Выпукласць каменю можа мець розную форму (найб. пашырана пірамідальная). Р. ажыўляе сцяну багатым зіхаценнем святлаценю, стварае ўражанне моцы, масіўнасці будынка. Пры аддзелцы фасада тынкоўкай Р. імітуецца разбіўкай сцяны на прамавугольнікі або палосы. Вядома са старажытнасці (Стараж. Грэцыя і Рым). Асабліва пашырана ў аддзелцы італьян. палацаў эпохі Адраджэння. Найчасцей Р. ўжывалася ў грамадз. і палацавасядзібнай архітэктуры стылю класіцызму і ампіру. Ёю афармлялі цокаль ці 1ы паверх будынка, вуглавыя пілястры, лапаткі, рызаліты. Часта выкарыстоўвалася і тынкоўка «пад руст». Пашырана ў афармленні фасадаў будынкаў (аконных і дзвярных праёмаў, архівольтаў і інш.) у архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст. У драўляным
    'культавым і сядзібным будве выкарыстоўвалася тэхніка разьбы, якая імітавала каменную муроўку, былі пашыраны шалёўка сцен і афармленне вуглоў «пад руст». Г.С.Ларкін.
    РУСТЫЦКАГА — КАЛЕРА ХВАРбБА, тое, што міэломная хвароба.
    Рустыка.
    РУСТЭМ Ян (1762, г. Стамбул, Турцыя — 21.6.1835), жывапісец і рысавальшчык, педагог. Творчасць звязана з маст. жыц
    Я.Рустэм. Аўтапартрэт. 1я трэць 19 ст.
    цём Беларусі і Літвы. Вучыўся ў Варшаве ў Я.П.Норбліна і М.Бачарэлі, у Германіі (1788—90). Выкладаў у Віленскім унце (1798—1832; з 1811 праф.). Рэарганізаваў сістэму навучання ў Віленскай маст. школе, што садзейнічала развіццю рэаліст. мастацтва ў 19 ст. Працаваў пераважна ў жанры партрэта. У творах адметны ўплыў рамантызму, класіцызму, сентыменталізму. Аўтар шматлікіх аўтапартрэтаў, партрэтаў Т.Зана, Г.Ваньковіч, А.Ваньковіча (абодва каля 1805), А.Снядэцкага (1816), Я.Снядэцкага (1819), М.Ромер (1820), Я.Главацкага (1823), С.Солтана, Я.Вейсенгофа, Т.Аскерка, праф. Нішкоўскага, праф. Франка, К.Франк, граф М.Кончуса, гравёра Дж.Саўндэрса, Т.Хамінскай, графа Тызенгаўза і інш.; кампазіцый «Турак з канём» (1791), «Паэт Ю.Славацкі ва ўзросце 5 гадоў у выглядзе Амура» (1813—14), «Адпачынак Дзіяны», «Бабуля з унучкай», акварэлі «На рынку» і інш. Выканаў мініяцюрныя партрэты Т.Касцюшкі, Я.Лялевеля. Творчай манеры ўласцівы ўстойлівасць кампазіцыйных прыёмаў, дакладны малюнак, стрыманасць колераў.
    Літ.: Д р о б о в Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мн., 1974.
    В.Я.Буйвал.
    РУСЬ, назва этнапаліт. супольнасці ва Усх. Еўропе ў сярэдневякоўі. Вядома з 839, калі група варагаў (шведаў) назвала сябе пры двары герм. імператара пасламі «кагана Русі». Звесткі «Баварскага этнографа» сярэдзіны 9 ст. дазваляюць лакалізаваць Р. у Падняпроўі. Большасць звестак 9—10 ст. атаясамлівае Р. з нарманамі, меншая — са славянамі. У 10 ст. Р. заключыла шэраг дагавораў з Візантыяй (911, 944, 971). У 1м з іх сярод «рускіх» гарадоў названы Полацк. Растоў і інш., імёны амаль усіх «рускіх» паслоў у дагаворах германскія. У 11 ст. з’яўляюцца ўласныя пісьмовыя крыніцы Р. — стараж.рус. летапісы. «Аповесць мінулых гадоў» паведамляе, што
    Я.Рустэм. Партрэт прафесара М.Кончуса. 1832.
    руткаі	473
    «Руская зямля» называецца так з часоў візант. імператара Міхаіла Ісаўра (з 942), назва паходзіць ад запрошаных княжыць у Ноўгарад варагаў (гл. Рурыкавічы, РурыкСінявусТрувор). Там жа пералічаны слав. плямёны ў складзе Р., urro акрэслівае межы Кіеўскай Русі 10—11 ст. Са шматлікіх версій паходжання назвы Р. найб. верагоднай лічыцца гіпотэза пра запазычанне славянамі фін. слова «ruotsi» («весляры»), якім жыхары Усх. Прыбалтыкі называлі швед. гандл.рабаўнічыя атрады. Гэтым словам пазней названа змешаная слав.сканд. праслойка, якая кантралявала гандаль рабамі і інш. таварамі з Хазарыяй, Араб. халіфатам і Візантыяй, а потым падпарадкавала плем. княствы і ўзначаліла ўтварэнне Кіеўскай дзяржавы. Вял. ролю ў