• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    гію рэактыўнага струменя. У залежнасці ад тыпу Р. работа можа быць атрымана ад вярчальнага ротара (у ротарных машынах), зваротнапаступальнага руху поршня (у поршневых машын), рэактыўнага апарата і інш. Падзяляюцца на стацыянарныя, перасоўныя і транспартныя. Прыводзяць у дзеянне рабочыя машыны, трансп. сродкі (сухапутныя, водныя, паветраныя, касмічныя), вытв.тэхнал. ўстаноўкі, камунальныя і быт. машыны і прылады і інш.
    Р., якія пераўтвараюць прыродныя энергет. рэсурсы (паліва, энергію ветра, вады і інш.) у мех. энергію, наз. п е р ш а с н ы м і Р. Да іх адносяцца цеплавыя рухавікі, гідраўлічныя рухавікі, ветрарухавікі. Другасныя Р. пе
    Рухавікі: a — паравы Ньюкамена (1 — бак з вадой, 2 — поршань са штокам, 3 — цыліндр, 4 — упырскванне вады, 5 — паравы кацёл); б — газавы 4тактны Ота (1 — выхад газаў, 2 — упуск паветра, 3 — упуск газу, 4 — слізгальны клапан, 5 — гарэнне газу, 6 — абалонка з ахаладжальнай вадой, 7 — поршань).
    раўтвараюць у работу энергію, атрыманую ад першасных Р. ці ад пераўтваральнікаў і накапляльнікаў энергіі (сонечных батарэй, інерцыйных і спружынных механізмаў і інш.): электрычныя рухавікі (у т.л. асінхронныя электрарухавікі, сінхронныя электрарухавікІ), пнеўмарухавікі, інерцыйныя рухавікі, гіравыя, спружынныя, некаторыя гідраўлічныя і інш.
    Першым мех. Р. было вадзяное кола, якое выкарыстоўвалася для падачы вады ў арашальныя сістэмы (краіны Стараж. Усходу, Егіпет, Кітай, Індыя). Ветрарухавікі барабаннага тыпу з’явіліся ў Стараж. Егіпце і Кітаі, з 7 ст. ў Персіі пачалі будаваць больш дасканалыя крыльчатыя, якія з 12—13 ст. пашырыліся ў Еўропе для прыводу ветраных млыноў (гл. Вятрак). 3 13 ст. рабіліся спробы стварэння вечнага рухавіка. Цеплавы Р. — поршневая параатмасферная машына пабудавана У .Ньюкаменам у 1705, універсальны цеплавы Р. — паравая машына — Дж.Уатам у 1784, паравая турбіна прамысл. значэння — ЧА.Парсансам у 1884, практычна прыгодны рухавік унутранага згарання — франц. механікам Э.Ленуарам у 1860, 4тактавы газавы Р. — Н.А.О/ло ў 1876, дызельны — Р.К.Дызелем у 1897 (гл. Дызель). У 1й пал. 20 ст. створаны газавая турбіна, рэактыўны рухавік, ядзерная сілавая ўстаноўка. Гл. таксама Авіяцыйны рухавік, Аўтамабільны рухавік, Суднавы рухавік.
    Літ:. йсторня техннкн. М., 1962; Радость познанмя. Т. 4. Человек н машнны: Пер. с англ. М., 1986. УМ.Сацута. РУХАВІК УНУТРАНАГА ЗГАРАННЯ. від цеплавога рухавіка, у якім хім. энергія, выдзеленая пры згаранні паліва, пераўгвараецца ў мех. энергію або ў кінетычную энергію рэактыўнага струменя. Падзяляюцца на поршневыя, газатурбінныя рухавікі і рэактыўныя рухавікі.
    Поршневыя Р.ў.з. маюць крывашыпнашатунны (ці ротарны; гл. Ротарная машына) і газаразмеркавальны механізмы, сістэмы сілкавання, запальвання, ахаладжэння, змазкі і рэгулявання. Бываюць 2 і 4тактавыя (найб. пашыраны). Акрамя таго, адрозніваюць газавыя рухавікі і рухавікі вадкага паліва (лёгкага, напр., бензіну і цяжкага, напр., дызельнага), а таксама рухавікі з унутр. і знешнім сумесеўгварэннем. Да Р.у.з. адносяць карбюратарныя (гаручая сумесь утвараецца ў карбюратары), помпавакарбюратарныя (сумесь утвараецца ва ўсмоктвальным трубаправодзе, куды паліва ўпырскваецца помпай) і газазмяшальныя (сумесь газавага паліва і паветра ўтвараецца ў газазмяшальніку). Запальванне ў такіх рухавіках прымусовае ад іскры ці факела. У рухавіках з унутр. сумесеўтварэннем запальванне гаручай сумесі ажыццяўляецца ад напаленай дэталі камеры згарання (каларызатара) ці ад нагрэтага сціснугага паветра (гл. Дызель). Р.ў.з. выкарыстоўваюцца на аўтамаб., чыг. і марскім транспарце, у ваеннай справе, энергетыцы і інш.
    Літ.: Двнгателя внутреннего сгорання: Теорня поршневых н комбнннрованных двнгателей. 4 нзд. М., 1983.
    Я.А. Старадзетка, Ч.Б.Драбышэўскі.
    РУХАЧ, рухальнік, прыстасаванне для пераўтварэння энергіі рухавіка ці інш. крыніцы мех. энергіі ў работу, якая забяспечвае рух трансп. сродкаў. Функцыі Р. пры перамяшчэнні па сушы выконваюць кала, гусенічны ход, каток, шагальны механізм; па вадзе — грабны вінт, ветразі, грабное кола, вёслы, вадамёты; у паветры — паветраны вінт (прапелер), нясучы вінт (у верталёта), рэактыўнае сопла. Паветраны вінт выкарыстоўваецца таксама для перамя
    руцкі 477
    шчэння па вадзе (у глісерах, суднах на паветр. падушцы), на сушы (на аэрасанях).
    РУХЛЁ Іван Нічыпаравіч (20.6.1899, в. Вялікае Сяло Маладзечанскага рна Мінскай вобл. — 17.1.1977), генералмаёр (1942). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931), Ваеннапаветр. (1933), Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце, задушэння кранштацкага паўстання 1921. 3 1924 нач. палкавой школы, камандзір палка, выкладчык акадэміі Генштаба. У Вял. Айч. вайну з 1941 нам. начальніка, начальнік штаба ВПС Чырв. Арміі, камандуючы авіягрупай Стаўкі на Бранскім і Паўд.Зах. франтах, нам. начальніка штаба Паўд.Зах. і Сталінградскага франтоў. Удзельнік распрацоўкі Ялецкай і Растоўскай аперацый. Да 1961 на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчыцкай і навук. рабоце.
    Схема работы двухтактнага рухавіка ўнутранага згарання: a — сцісканне гаручай сумесі ў цыліндры і запаўненне крывашыпнай камеры; б — прадуўка і выпуск; 1 — цыліндр; 2 — карбюратар; 3 — упускное акно; 4 — выпускное акно; 5 — крывашыпная камера.
    Схема работы чатырохтактнага карбюратарнага рухавіка ўнутранага згарання: 1 — упусканне; 2 — сцісканне; 3 — рабочы ход; 4 — выпусканне.
    РУХбмЫ ТРАТУАР, пасажырскі к а н в е е р, дапаможны від гар. транспарту для пазавулічнага перамяшчэння пешаходаў. Уяўляе сабой канвеер у выглядзе гібкай стужкі ці пласцін (звёнаў). Прымацоўваецца да цягавага ланцуга, які рухаецца на роліках са скорасцю да 6 м/с (даўж. да 100 м, шыр. стужкі да 2,6 м). Выкарыстоўваецца ў метро, грамадскіх будынках, вакзалах, аэрапортах, магазінах, стадыёнах і інш.
    РЎХУ ПАРУШЭННІ ў чалавека, парушэнні рухальных функцый ад хвароб цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэмы, хвароб касцей, суставаў і інш. Да Р.п. адносяцца атаксія, гіперкінезы, сутаргі, апраксія (парушэнні мэтанакіраваных рухаў). Мех. Р.п. бываюць ад хвароб мышцаў, суставаў, касцей. Гл. таксама Паралічы. У жывёл атаксія — сімптом многіх хвароб, напр., хваробы Аўескі, цэнурозу.
    РУХУЛА Сідгі (сапр. Рухула Фатула аглы Ахундаў; 9.4.1886, Баку — 5.5.1959), азербайджанскі акцёр. Нар. арт. СССР (1949). На сцэне з 1906. 3 1924 вядучы акцёр Азерб. тра імя Азізбекава ў Баку. Лепшыя ролі: Гаджы Kapa («Гаджы Кара» А.Ахвердава), Надзір («НадзірШах» Н.Нарыманава), Каджар («Вагіф» С.Вургуна), Агалараў («Раніца Усходу» Э.Мамедханлы), Атакішы («Севіль» Дж.Джабарлы), Рустам («Сіявуш» Г.Джавіда), Лір, Атэла («Кароль Лір», «Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Яго творчасць зрабіла вял. ўплыў на развіццё нац. драм. тра. Выступаў у операх, аперэтах, здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1948.
    Літ:. Джафаров М.Д. Сцдгн Рухулла. Баку, 1956.
    РУХЧА 1я, вёска ў Столінскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПнЗ ад г. Столін, 233 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Відзібор. 293 ж., 145 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — СвятаРастваБагародзіцкая царква (1730).
    РЎЦКАЯ Алена Віталеўна (н. 11.1.1950, в. Дзякаўцы Шчучынскага рна Гродзенскай вобл.), бел. паэтэса, педагог. Засл. настаўніца Беларусі (1987). Скончыла БДУ (1971). Настаўнічала на Слонімшчыне, Магілёўшчыне, у 1977—93 у Слонімскай СШ № 2. 3 1993 выкладае ў Гродзенскім унце. Друкуецца з 1966. Выдала збкі вершаў «Надзея» (1983), «Роздум» (1988), у якіх эмац. тонкае і панароднаму мудрае ўспрыманне маральных каштоўнасцей, сатырычна трапнае адчуванне духоўных заган жыцця. У паэме «Вытокі» (1999) усведамленне арганічнай лучнасці лёсу чалавека з лёсам народа Зах. Беларусі ў 20 ст. Аўтар навучальнаметадычных дапаможнікаў для настаўнікаў «Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе» (1999), «Пазакласная праца па беларускай літаратуры» (2000). А.М.Пяткевіч.
    рўіікі Аляксандр Уладзіміравіч (н. 27.1.1932, в. Бартнікі Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1991), др мед. н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Мінскі мед. інт (1955). 3 1961 у Бел. НДІ ўдасканалення ўрачоў (з 1966 рэктар, з 1998 заг. кафед
    А.У.Руцкі
    ры). Навук. працы па праблемах артапедыі і траўматалогіі, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, памяншэння інваліднасці і смяротнасці, па вывучэнні тканкавага крывацёку і абменных працэсаў. Выканаў фундаментальныя даследаванні, прапанаваў шэраг метадаў дыягностыкі і лячэння траўматалагічных пашкоджанняў і захворванняў апорнарухальнага апарату. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
    Тв:. Постоянное вытяженме в травматологйй н ортопедмн. Мн., 1970; Рентгеноднагностнческнй атлас. Ч. 1—2. Мн., 1987 (разам з А.М.Міхайлавым); Нейроортопеднческне н ортопедоневрологвческне счндромы у детей й подростков. Мн., 1998 (разам з Г.Г.Шанько).
    РЎЦКІ Іосіф Вельямін (свецкае Іван Феліксавіч; 1574, маёнтак Рута, Навагрудчына — 5.2.1637), бел. царкоўны дзеяч, пісьменнік, педагог, філосаф. У Віленскай кальвінскай школе вывучаў латынь, грэч. мову, іўрыт. Вучыўся ў Празе, скончыў Вюрцбургскі унт. Каля 1600 паступіў у Грэчаскі калегіум у Рыме. Каля 1601 вярнуўся на радзіму. 3 1602 рэктар Віленскай уніяцкай семінарыі, у якой правёў рэформы ў сістэме адукацыі, напісаў навуковапед. трактат «Дыскурсус» (каля 1605). У Вільні зблізіўся з І.Кунцэвічам. У 1607 стаў манахам уніяцкага манастыра, выкладаў багаслоўе, лац. і царк.слав. мовы. 3 1608 мітрапаліт І.Пацей прызначыў яго сваім намеснікам. Намаганнямі Р. засн. манастыры ў Быцені, Жыровічах, Навагрудку. 3 1609 архімандрыт, з 1613 уніяцкі мітрапаліт. Вёў палеміку з М.Сматрыцкім, праваслаўнымі. У палемічных творах «Падвойная віна», «Экзамен абароны» (абодва 1621), «Дадатак да экзамена абароны» (1622) і інш. выявіўся як майстар мастацкапубліцыст. слова, пісьменніканалітык. Схіляўся на бок дактрыны аб прыярытэтнасці свецкіх улад у краіне.
    478 РУЧАЁЎКА
    Літ.: Т у р у к Ф. Уннатскнй мнтрополят Носнф Вельямнн Рутскнй (1613—1617) н его значенне в нсторнн уннатской Западной русской церквн. Пг., 1916; Прокошнна Е.С.Мелетнй Смотрнцкнй. Мн., 1966; С a верчанка І.В. Апостал яднання і вер