• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ваюцца сеткавыя барабаны, на пітных водазаборах — касетнагравійныя фільтры. Т.М.Шаўцова.
    РЫБАВбДСТВА, тэорыя і практыка развядзення і гадоўлі рыбы, павелічэння і паляпшэння якасці рыбных запасаў
    кой» (1913), «Сям’я», «Аўтапартрэт», «Дрэвы над вадой» і інш. Аформіў шэраг спектакляў у тры Н.МладзяёўскайШчуркевіч у Вільні: «Ліля Венеда» (1909), «Князь Нязломны» (1910) і «Балядына» (1914) Ю.Славацкага, «Вяселле» (1910), «Варшавянка» (1914) і «Лістападаўская ноч» (1930) С.Выспянскага.
    Л.У.Салодкіна.
    Ручныя машыны: 1 — рэзьбанаразальнік; 2 — пнеўматычны шабер; 3 — электрамалаток; 4 — свідравальная машына; 5 — пнеўматрамбоўка; 6 — электрычная машына для шліфавання падлогі; 7 — электрадаўбёжнік; 8 — электрычная машына для стругання падлогі.
    у прыродных і штучных вадаёмах. Як галіна нар. гаспадаркі ўключае Р. сажалкавае, садковае, індустрыяльнае, у вадаёмах натуральных і комплекснага прызначэння. Кірункі сучаснага Р. — меліярацыя і ўгнаенне сажалак для стымулявання іх прыроднай базы, удасканаленне спосабаў кармлення рыб, селекцыя высокапрадукцыйных парод, вырошчванне полікультуры рыб і інш.
    На Беларусі Р. развівалася з 18 ст. (пераважна ў памешчыцкіх гаспадарках), спецыялізавалася на гадоўлі карпа і стронгі. Найб. вядомы комплекс «Альба» князёў Радзівілаў каля Нясвіжа. Да 1917 на Беларусі мелася 856 га рыбаводных сажалак, сярэдняя прадукцыйнасць якіх не перавышала 0,6 ц/га. Прамысл. Р. пашыралася ў 1920—30я г., пабудаваны сажалкавыя гаспадаркі: у 1924 «Белае» (пл. сажалак 1268 га) Жыткавіцкага, у 1932 «Волма» (1553 га) Чэрвеньскага і «Трэмля» (400 га) Петрыкаўскага рнаў. Найб. інтэнсіўна рыбныя гаспадаркі будаваліся ў 1960—80я г. ў сувязі з асваеннем Палескай нізіны. Макс. аб’ём прадукцыі Р. атрыманы ў 1989 (20,6 тыс. т), выхад таварнай прадукцыі — 14,3 ц/га. У 2000 працавала 18 сажалкавых гаспадарак з агудьнай пл. 21,86 тыс. га, садкоў 20 тыс. м2; адна халаднаводная гаспадарка вырошчвае стронгу. Займаюцца Р. таксама калгасы і саўгасы (пл. сажалак 4,59 тыс. га), дапаможныя гаспадаркі прамысл. прадпрыемстваў і інш. Асн. аб’ект Р. —
    РЫБАКОЎ
    481
    карп, дадатковыя — карась, расліннаедныя рыбы, шчупак, стронга. Вытворчасць складае каля 9,3 тыс. т (2000). Навук.тэхн. праблемы Р. распрацоўваюць БелНДІ рыбнай гаспадаркі. інт заалогіі Нац. АН Беларусі.
    Найб. развіта Р. ў Японіі, Кітаі, ЗША, Расіі, Даніі, Канадзе, Швейыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі (сумарны галавы аб’ём перавышае 10 млн. т), якія маюць выхад да мораў і акіянаў і буйныя ўнутр. вадаёмы або сажалкі.
    Т.М.Шаўцова.
    РЫБАГАДАВАЛЬНІК, няпоўнасістэмная сажалкавая і азёрная рыбная гаспадарка, у якой разводзяць і гадуюць моладзь каштоўных відаў рыб для дарошчвання яе да таварнай масы ў натуральных і штучных вадаёмах. На Беларусі ў 1980я г. працавала 9 Р. з агульнай пл. выроставых сажалак 518 га. У 2000 моладзь рыб вырошчвалася ў Р. «Багушэўскім», «Шэметава», «Наўліца». Р. ёсць у складзе большасці поўнасістэмных сажалкавых рыбных гаспадарак. Гадуюць рыбапасадачны матэрыял (сяголеткаў, гадавікоў, двухгадовікаў) карпа, сазана, карася сярэбранага і інш. Гл. таксама Рыбаводства. ТМ.Шаўцова.
    РЫБАК Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 7.11.1934, в. Макаўчыцы Дзяржынскага рна Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у час. «Вожык», «Бярозка», газ. «Калгасная праўда», на Бел. радыё. У 1966—72 у сакратарыяце Прэзідыума Вярх. савета СССР, адначасова выкладаў бел. мову ў Літ. інце імя М.Горкага. 3 1972 нам. адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—95 у выдве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1953. У цэнтры ўвагі яго твораў маральнаэтычныя праблемы. Аўтар зб. апавяд. і гумарэсак «Дарогі бываюць розныя» (1972), рамана «Трэба было жыць» (1990), кн. для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).
    Тв.: Што пасееш...: Аповесць, апавяданні. Мн., 1982.
    РЫБАК Натан Самойлавіч (3.1.1913, с. Іванаўка Новаархангельскага рна Кіраваградскай вобл., Украіна — 11.9.1978), украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім хімікатэхнал. інце (1929—31). Друкаваўся з 1930. Аўтар збкаў вершаў «Краіна працы» (1932), «Рабочы дзень» (1934), раманаў «Кіеў» (1936), «Дняпро» (кн. 1—2, 1937—38), «Памылка Анарэ дэ Бальзака» (1940, экранізацыя 1969), «Час спадзяванняў і здзяйсненняў» (ч. 1—3, 1960—65), «Салдаты без мундзіраў» (1968), эпапеі «Пераяслаўская рада» (т. 1—2, 1948—53), п’ес, збкаў апавяданняў, у т.л. для дзяцей. На бел. мову асобныя творы Р. пераклаў М.Лужанін. Дзярж. прэмія СССР 1950.
    Тв:. Бел. пер. — Пераяслаўская рада. Т. 1—2. Мн., 1954—55; Рус. пер. — Солдаты без мунднров. М., 1970; Пора надежд н свершеннй. Кн. 1—2. М.. 1972. К.Р.Хромчанка.
    РЫБАК Ульян Аляксандравіч (н. 1.1.1920, в. Яўсеевічы Глускага рна Магілёўскай вобл.), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 на Ленінградскім, Варонежскім, Цэнтр., 1м і 4м Укр. франтах. Пам. ка.мандзіра разведвальнага ўзвода старшына Р. вызначыўся ў 1944 у час разведкі сіл праціўніка ў Карпатах; за час вайны ўзяў 57 «языкоў», знішчыў 10 варожых танкаў. У 1945—85 у нар. гаспадарцы.
    РЫБАКОЎ Анатоль Навумавіч (14.1.1911, г. Чарнігаў, Украіна — 23.12.1998), рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі інт інжынераў транспарту (1934). У 1933—36 рэпрэсіраваны. Прыгодніцкая трылогія для юнацтва «Корцік» (1948, экранізацыя 1954), «Бронзавая птушка» (1956, экранізавана), «Стрэл» (1975, фільм «Апошняе лета дзяцінства», 1974) пра падзеі грамадз. вайны і нэпа. Раманы «Вадзіцелі» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951) і «Кацярына Вароніна» (1955, аднайм. фільм 1957) на вытв. тэму. У трылогіі «Дзеці Арбата» (1987), «Страх» (1990), «Прах і попел» (1994) праз лёсы пакалення 1930х г. паказаны час
    «культу асобы». Аўтар трылогіі для юнацтва «Прыгоды Кроша» (1960, аднайм. фільм 1962), «Канікулы Кроша» (1966) і «Невядомы салдат» (1970), раманаў «Лета ў Сасняках» (1964), «Цяжкі пясок» (1978), аўтабіягр. «Раманаўспаміну» (1997) і інш. Многія яго творы інсцэніраваны. На бел. мову аповесць «Корцік» пераклаў У.Шахавец.
    Тв:. Собр. соч. Т. 1—4. М., 1981—82; Мзбр. пронзв.: В. 3 т. Т. 1—2. М., 1991; Тяжелый песок. М., 2000; Детн Арбата. М., 2000; Страх. М., 2000; Прах н пепел. М., 2000; Бел. пер. — Вадзіцелі. Мн., 1953; Корцік. Мн., 1959.
    Літ.: Старнкова Е. А Рыбаков. М., 1977; С разных точек зрення: «Детн Арбата» Анатолня Рыбакова. М., 1990.
    У.А.Рыбак.
    РЫБАКОЎ Барыс Аляксандравіч (н. 21.5.1908, Масква), расійскі археолаг, гісторык. Акад. AH СССР (1958) і замежных АН, ганаровы др Ягелонскага унта ў Кракаве (1964), чл. выканкома Міжнар. саюза дагіст. і протагіст. навук (з 1958), Міжнар. кта славістаў (з 1963). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі унт (1930), з 1943 праф. гэтага унта. 3 1956 дырэктар Інта археалогіі, у 1973—75 акад.сакратар Аддзялення гісторыі AH СССР. Асн. працы па сацыяльнаэканам. і паліт. гісторыі ўсх. славян і Стараж. Русі, гісторыі
    1
    Да арт. Рыбаводства: 1 — атрыманне палавых прадуктаў ад вытворнікаў; 2 — інкубацыя ікры ў апаратах Вейса; 3 — адлоў малькоў.
    3
    16. Зак. 194.
    482	рыбакоў
    стараж.рускага рамяства і культуры, язычніцтве, метралогіі, эпіграфіцы, летапісанні, нар. эпасе і інш. Пры выяўленні слядоў архаічнасці і дагіст. культаў славян выкарыстоўваў бел. фальклорны і этнагр. матэрыял. Займаўся важнай для сярэдневяковай гісторыі Беларусі тэмай радзімічаў. Ленінская прэмія СССР 1976. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952.
    Тв.: Ремесло Древней Русн. М., 1948; Древняя Русь: Сказання. Былнны. Летопнсн. М., 1963; Русскме датнрованные надпнсн XI— XIV вв. М., 1964; Язычество древннх славян. М., 1981; Клевская Русь н русскне княжества XII—XIII вв. М., 1982; Язычество Древней Русн. М., 1987.
    РЫБАКбЎ Мікалай Хрысанфавіч (19.5.1811, г. Курск, Расія — 27.11.1876), рускі акцёр. На сцэне з 1826. У 1833—41 у трупах Харкава, потым у трах пераважна Пд Расіі. Адзін з рэфарматараў правінцыяльнай сцэны. 3 1872 у Маскве. Шмат выступаў у меладрамах, імкнуўся ўнесці ў іх праўду і дух бунтарства; Бідэрман, Ніна («Смерць і гонар», «Угаліна» М.Палявога), Кін («Кін, або Шалапунтва і геній» А.Дзюмабацькі) і інш. Прапагандыст рус. класічнага рэпертуару і драматургіі А.Астроўскага. Сярод роляў: Чацкі, Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Брускоў, Кураслепаў, Нешчасліўцаў («3 чужога шалу галава круціцца», «Гарачае сэрца», «Лес» Астроўскага), Прастакоў, Скацінін («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Вырын, Млынар («Станцыйны даглядчык», «Русалка» А.Пушкіна) і інш.
    Літ:. Клмнчнн А. Н.Х.Рыбаков. М., 1972.
    РЫБАЛКА Баляслаў Міхайлавіч (13.11.1928, с. Серабранка Арцёмаўскага рна Данецкай вобл., Украіна — 13.9.1989), бел. трэнер (барацьба вольная). Засл. трэнер Беларусі (1961). Засл. трэнер СССР (1964). Суддзя міжнар. катэгорыі. Канд. пед. навук (1968), праф. (1973). Скончыў Цэнтр. інт фіз. культуры (1951, Масква). 3 1951 у Бел. інце фіз. культуры (у 1967—89 заг. кафедры, у 1968—70 прарэктар). У 1969— 72 гал. трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Сярод выхаванцаў — \.Мядзведзь, чэмпіён СССР У.Лятун.
    Тв:. Борьба вольная н класснческая. Мн., 1960 (разам з М.Ш.Мірскім, П.В.Грыгор’евьш); Снловая подготовка борца. Мн., 1971.
    РЫБАЛОЎНЫ СПОРТ, спартыўнае рыбалоўства, здабыча рыб з вадаёмаў рыбалоўньші прыладамі, выкарыстанне якіх патрабуе непасрэднага ўдзелу рыбалова ў працэсе лоўлі і выключае масавы адлоў рыбы; адзін з відаў рыбалоўства і рэкрэацыйнай дзейнасці. Найб. развіты; кастынг (кіданне грузіла і мушкі на далёкасць і трапнасць з дапамогай вудзільна, аснашчанага мультыплікатарнай або безынерцыйнай катушкай з тормазам), лоўля на вуду і на спінінг, лоўля на блешню і мармышку.
    Спаборніцтвы (сусв., міжнар. і клубныя турніры) праводзяцца сярод прафесіяналаў і аматараў. Пераможца вызначаецца па сумарнай масе ўлову. Лоўля вядзецца адной вудай на адзін кручок, дазваляецца прыкормка. Рыбу пасля ўзважвання выпускаюць. Кубкавыя спаборніцтвы звычайна маюць камерцыйны характар (напр., па лоўлі мечрыбы на Кубак Хемінгуэя).
    На Беларусі Р.с. культывуецца твамі рыбаловаў і спарт. твамі. Рэсп. тва паляўнічых і рыбаловаў штогод праводзіць турнірныя спаборніцтвы. А.У.Зубей. РЫБАЛбЎНЫЯ ПРЫЛАДЫ, прылады і прыстасаванні для лоўлі рыбы ў морах, азёрах, рэках і інш. вадаёмах. Су
    Да арт. Рыбалоўныя прылады Расклад венцера з лодкі.
    Да арт Рыбалоўныя прылады Ват.
    часныя Р.п. вырабляюцца з палімерных матэрыялаў і розных метал. сплаваў. Паводле прынцыпу дзеяння падзяляюць на сеткавьы (аб’ячэйвальныя, пасткілабірынты, адцэджвальныя), кручковыя і ўсмоктвальныя.
    Аб’ячэйвальныя сеткавыя Р.п. (жаберныя сеткі) заблытваюць рыбу ў вочках сеткавага палатна. Сеткі падзяляюцца на стаўныя і плаўныя (свабодна плаваюць у тоўшчы вады). Сеткавыя