• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 13

    Беларуская энцыклапедыя Т. 13


    Памер: 576с.
    Мінск 2001
    529.75 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ы. Музеі: гіст.арх. і маст. музейзапаведнік, доммузей А.А.Ухтомскага. Арх. помнікі 18—19 ст.
    Рыбец: 1 — самка; 2 — самец у нераставым стане.
    РЬІБІНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА На р. Волга, у Яраслаўскай, Валагодскай і Цвярской абл. Расіі. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запоўнена ў 1941—47. Пл. 4580 км2, аб’ём 25,4 км3, даўж. па рэчышчы р. Волга 112 км, р. Малога 198 км, р. Шаксна 204 км, найб. шыр. 60 км. Няпоўнае шматгадовае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 5 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства (пачатак ВолгаБаітыйскага воднага шляху). Рыбалоўства. На берагах гарады Чарапавец, Рыбінск.
    РЫБНАЙ ГАСПАДАРКІ БЕЛАРЎСКІ НДІ Акадэміі аграрных н a вук Беларусі (БелНДІРГ). Засн. ў 1928 у Мінску як Бел. н.д. станцыя рыбнай гаспадаркі пры Наркамаце земляробства БССР. 3 1933 Бел. аддз. Усе
    саюзнага НДІ сажалкавай рыбнай гаспадаркі, з 1937 рыбны аддзел НДІ харч. прамсці, з 1939 Бел. н.д. станцыя Гал. ўпраўлення рыбнай прамсці пры СНГ БССР, з 1958 Бел. НДІ рыбнай гаспадаркі, з 1992 у складзе Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1996 Бел. н.д. і праектнаканструктарскі інт рыбнай гаспадаркі, з 2000 сучасная назва. Лабараторыі (2000): селекцыі і племянной работы, рыбаводства і рыбалоўства на натуральных вадаёмах, кармоў, радыяцыйнай экалогіі і якасці асяроддзя. Селекцыйнаплемянны ўчастак «Ізабеліна» (Маладзечанскі рн), гасп.разліковы ўчастак «Вілейка» (Вілейскі рн), азёрная база «Чаросава» (Лепельскі рн).
    Асн. кірункі навук. дзейнасці: устанаўленне заканамернасцей развіцця першаснай прадукцыі ва ўмовах інтэнсіўнага сажалкавага рыбаводства, распрацоўка тэорыі мінер. ўгнаення сажалак, класіфікацыя натуральных вадаёмаў Беларусі паводле іх генет. тыпу і складу іхтыяфауны, распрацоўка і ўкараненне інтэнсіўнай, паўінтэнсіўнай і пашавай тэхналогій сажалкавага рыбаводства; рэсурсазберажэнне ў сажалкавым рыбаводстве, стварэнне высокапрадукц. прамысл. парод, помесей г гібрыдаў карпа, удасканальванне рэцэптуры кармоў і тэхналогій кармлення, лячэння і прафілактыкі хвароб рыб і інш. У інце працавалі і працуюць Г.Г.Вінберг, М.Е.Макушок; дры навук М.Г.Аношка, П.І.Жукаў, В.У.Кончыц. 3 1962 выдаецца навук. зб. «Пытанні рыбнай гаспадаркі Беларусі».
    Літ:. Белорусскнй научнонсследовательскнй н проектноконструкторскнй ннстнтут рыбного хозяйства: 40 лет: 1958—1998. Мн., 1998. В.У.Кончыц.
    РЫБНАЯ МУКА, кармавы прадукт з сушанай і размолатай рыбы ці адходаў яе перапрацоўкі. Mae пратэіну да 70%,' мінер. солей (пераважна кальцыю і фосфару) 15—25%, вітаміны A, D і групы В. Вял. колькасць у Р.м. тлушчу (больш за 18%) — прычына хуткага яе псавання, надае мясу і малаку жывёл рыбны прысмак і пах. Скормліваюць свіння.м, птушкам, пушным звярам, маладняку буйн. par. жывёлы, уключаюць у камбікармы.
    РЫБНАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. галіна харчовай прамысповасці, спецыялізава
    486	рыбнік
    ная на здабычы і перапрайоўцьі рыбы. Уключае рыбаводства, рыбалоўства і перапрацоўку рыбы. Асн. прадукцыя: рыба жывая, ахалоджаная, марожаная, таварная харч. рыбная прадукцыя (філе, вэнджаная і вяленая рыба, балыковыя вырабы, паўфабрыкаты, селядцы, рыбныя кансервы).
    На Беларусі фарміраванне Р.п. як самастойнай галіны пачалося ў 1920—30я г. Разбураныя ў Вял. Айч. вайну прадпрыемствы Р.п. пасля вайны хутка аднаўляліся. У 1971 працавала 9 рыбзаводаў, 2 рыбакамбінаты, выраблена 9,46 тьіс. т рыбнай прадукцыі і 3,8 млн. ўмоўных бляшанак рыбных кансерваў. У 1993 Р.п. выраблена 20,4 тыс. т таварнай рыбнай харч. прадукцыі, у т.л. 4 млн. ўмоўных бляшанак рыбных кансерваў. У 1999 галіна налічвала 27 спецыялізаваных прадпрыемстваў, на якіх працавала каля 2,4 тью. чал. Выпушчана 18,5 тыс. т харч. рыбнай прадукцыі і 9,1 млн. умоўных бляшанак рыбных кансерваў. Марская рыба і рыбапрадукгы завозяцца зза мяжы.
    Р.п. найб. развіта ў Кітаі, Японіі, Індыі, ЗНІА, Расіі, Інданезіі, Перу, Чылі, Тайландзе, Нарвегіі і інш. Т.М.Шаўцова.
    РЫБНІК (Rybnik), горад на Пд Польшчы, у Шлёнскім ваяводстве, у Верхнесілезскім каменнавугальным басейне. Вядомы з 1175. Каля 150 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр здабычы каксавальных вуглёў. Прамсць: коксахімія, маш.буд. (горнае абсталяванне, халадзільнікі і інш.), харчовая. цэс.
    РЫБНІКАЎ Аляксей Львовіч (н. 17.7.1945, Масква), расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967), у 1969—74 выкладаў у ёй. Вучань Х.Хачатурана. Сярод твораў рокоперы «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1976), «“Юнона” і “Авось”» (1981); сімфоніі, канцэрты з арк., творы для фп.; мюзіклы, у т.л. «Прыгоды Бураціна» (1975), музыка да кіна і тэлефільмаў, у т. л. «Той самы Мюнхаўзен» (1980), «Праз церні да зорак» (1981), рамансы, песні і інш.
    РЬІБНІКАЎ Мікалай Мікалаевіч (13.12.1930, г. Барысаглебск Варонежскай вобл., Расія — 22.10.1990), расійскі кінаакцёр. Нар. арт. Расіі (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1953). У кіно з 1954. Стварыў лірычныя вобразы маладых рабочых, простых і шчырых у фільмах «Вясна на Зарэчнай вуліцы», «Чужая радня» (абодва 1956), «Вышыня» (1957), «Дзяўчына без адраса» (1958), «Дзяўчаты» (1962). Сярод інш. фільмаў: «Дзядзечкаў сон» (1967), «Сёмае неба» (1972), «Сям’я Івановых» (1975), «Адыходзячы — ідзі» (1980), «Выйсці замуж за капітана» (1985), «Начны экіпаж» (1987), «Забароненая зона» (1988), «Прыватны дэтэкгыў, або Аперацыя «Кааперацыя» (1989).
    М.М.Рыбнікаў.
    РЬІБНІЦА, возера ў Гродзенскім рне, у бас. р. Пыранка (цячэ праз возера і злучае яго з воз. Белае), за 20 км на У ад г. Гродна. Пл. 2,48 км2, даўж. 4,76 км, найб. шыр. 900 м, найб. глыб. 7,7 м, даўж. берагавой лініі 12,4 км. Пл. вадазбору 403 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 3—5 м (на 3 і ПнЗ да 17 м), пад хмызняком, участкамі разараныя. Берагі на 3 і ПнЗ зліваюцца са схіламі. Шмат заліваў. Дно сапрапелістае, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Упадае р. Стрыеўка. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры.
    РЫБНОЎ Аляксандр Васілевіч (1.9.1906, Масква — 1992), расійскі хар. дырыжор, педагог. Нар. арт. СССР (1971). Скончыў маскоўскія сінадальнае вучылішча царк. спеваў (1917), хар. акадэмію (1923), кансерваторыю (1927, харавы; 1930, муз.тэарэт. фты). 3 1930 хормайстар, у 1958—88 гал. хормайстар Вял. тра; у 1954—67 выкладаў у Муз,
    пед. інце імя Гнесіных. Прымаў удзел ва ўсіх оперных пастаноўках Вял. тра, лепшая — «Мазепа» П.Чайкоўскага (1949). Дзярж. прэмія СССР 1950.
    РЫБНЫЯ ГАСПАДАРКІ, р ы б г а с ы, гаспадаркі, якія гадуюць рыбу ў штучных сажалках ці прыстасаваных натуральных вадаёмах (гл. Сажалкавая рыбная гаспадарка), у тэрмальных водах ДРЭС (гл. Садковая рыбная гаспадарка), у рыбагадавальніках, здабываюць у натуральных вадаёмах (гл. Азё'рнатаварная рыбная гаспадарка), перапрацоўваюць рыбу. Да функцый Р.г. таксама адносяць тэхн. і біял. меліярацыю вадаёмаў, штучнае зарыбленне вадаёмаў гасп,каштоўнымі відамі рыб (карп, белы амур, таўсталобікі, сырок і інш.), пабу
    Возера Рыбніца.
    дову рыбаахоўных збудаванняў, узнаўленне і паляпшэнне якасці рыбных запасаў. Паводле структуры Р.г. падзяляюць на поўнасістэмныя (здзяйсняюць поўны цыкл развядзення рыбы: атрыманне спелых вытворнікаў і палавых прадуктаў ад іх, апладненне ікры і яе інкубацыя, вытрымліванне лічынак, вырошчванне моладзі, выпуск ў вадаёмы ці дарошчванне яе да таварнага стану ў сажалках) і няпоўнасістэмныя (адрозніваюцца адсутнасцю аднаго ці некалькіх звёнаў у гасп. працэсе вырошчвання рыбы). Р.г. вядуцца з рознымі абаротамі (перыяд часу, неабходны для вырошчвання рыбы ад ікрынкі да таварнай вагі).
    На Беларусі 26 Р.г., якія ўваходзяць у сістэму Мінсельгасхарчу, таксама ў струкгуры нац. паркаў Нарачанскі, Браслаўскія азёры. Найб. буйныя: «Любань» Любанскага, «Белае» Жыткавіцкага, «Сялец» Бярэзінскага, «Чырвоная Слабада» Салігорскага рнаў і інш. Большасць Р.г. (18) з’яўляюцца поўнасістэмнымі сажалкавымі гаспадаркамі, якія вырошчваюць рыбу па 2 і 3гадовым абаротах. Т.М.Шаўцова. РЫБНЫЯ ПРАДЎКТЫ, харчовыя, медыцынскія, кармавыя і тэхнічныя прадукты перапрацоўкі рыбы. Найб. важны харч. прадукт — мяса рыб (складае 35—69% ад масы рыбы), якое мае шмат паўнацэнных бялкоў (16—20%), поліненасычаных тлушчаў, вітамінаў Е і групы В, мінер. рэчываў. У залежнасці ад колькасці тлушчаў у мясе рыба падзяляецца
    РЫБЫ
    Да арт. Рыбныя гаспадаркі: 1 — адлоў рыбы са спушчаных сажалак у рыбгасе «Лактышы»; 2 — адлоў рыбы ў рыбгасе «Лахва».
    на катэгорыі: посная (тлушчаў да 2%), сярэдняй тлустасці (2—5%), тлустая (больш за 5%). Асн. віды прамысл. перапрацоўкі — замарожванне, вэнджанне, вяленне і кансерваванне. Да харч. Р.п. належаць таксама ганады (ікра, малокі), печань. Сыравіна для атрымання мед. Р.п. (тлушчы, вітамінныя прэпараты) — печань рыб сям. трасковых і інш. Кармавыя і тэхн. Р.п. (рыбная мука, рыбны клей, гуанін, жамчужны пат) атрымліваюць з адходаў перапрацоўкі рыбы (галовы, плаўнікі, луска. вантробы) і малакаштоўнай рыбы. Т.М.Шаўцова.
    РЫБОЗА, монацукрыд з групы альдапентоз, C5H10O5. Існуе ў выглядзе аптычна актыўных D і L формах. Уваходзіць у састаў рыбануклеінавых кт, нуклеатыдаў, нуклеазідаў, некат. каферментаў, бактэрыяльных поліцукрыдаў, вітаміну Ві2.
    фясколерны парашок, добра раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў эфіры. Пры ўзнаўленні Р. ўтвараецца 5атамны спірт рыбітол, які ўваходзіць у састаў рыбафлавіну і некат. каферментаў. Свабодная Р., што ёсць у ежы, не засвойваецца арганізмам чалавека і большасці млекакормячых. Манафосфарны эфір Р.5фасфат з’яўляецца прамежкавым прадуктам пентозафасфатнага цыкла абмену вугляводаў, сінтэзуецца ў цытаплазме жывёльных клетак і выкарыстоўваецца ў сінтэзе нуклеатыдаў. У раслінах Р.5фасфат удзельнічае ў рэакцыях фотасінтэзу. І.М.Семяненя.
    РЫБУЛОЗА. монацукрыд з групы кетапентоз (пяцівугляродны цукар). Фосфарныя эфіры Р. (рыбулоза5фасфат і рыбулоза1,5дыфасфат) — прамежкавыя прадукты абмену вугляводаў у жывёльных і расл. арганізмах. Р.5фасфат удзельнічае ў пентозафасфатным цыкле. Р.1,5дыфасфат неабходны для фотасінтэзу ў раслінах, дзе ён удзельнічае ў звязванні і пераводзе вуглякіслага газу ў арган. форму — 3фосфаглшэрат, які
    Да арт. Рыбныя прадукты: паўфабрыкаты свежай рыбы.
    Рыбы I — псяфур; 2 — акула селядцовая; 3 — сабакарыба; 4 — скатбычанос; 5 — беларыбіца; 6 — вугорафіхт; 7 — шэд; 8 — паўрыл акіянскі; 9 — каларынх; 10 — сом браняк; 11 — лінафрына; 12 —трыглапрыянот амерыканскі.
    пераўтвараецца ў глюкозу, цукрозу, крухмал, цэлюлозу. І.М.Семяненя.
    РЫБЧАНКА, рака ў Маладзечанскім і Вілейскім рнах Мінскай вобл., левы прьгток р. Еііія (бас. р. Вілія). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 518 км2. Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў г.п. Радашковічы, цячэ пераважна на паўн. схілах Мінскага ўзв., упадае ў Ілію за 1,4 км на ПнЗ ад в. Беражок. Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шыр. 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шыр. 0,5—1 км), парасла хмызняком, за